Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Патрабаванні да рэферата.


Date: 2015-10-07; view: 553.


Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст; змест; уводзіны; асноўную частку, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы; заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку; дадатак (пры неабходнасці).

Памер вучэбнага рэферата Памер рэферата пры кампютэрным наборы Памер рэферата пры напісанні ад рукі
1-12 старонак 1-15старонак

На тытульным лісце ўказваецца назва ўстановы адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва рэферата, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў, падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, обгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца спіс літаратуры і крыніц, на падставе якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай часцы рэферата каротка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелам, кожны з якіх раскрывае сваю праблему ці розныя бакі адной праблемы. Кожны зместавы блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець назву.

Пры напісанні рэферата неабходна ўказваць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыял, у скобках указваць нумар па спіску літаратуры і старонку.

Заключэне павінна быць кароткім, канкрэтным, у ім павінны ўтрымоўвацца высновы па выніках працы, а таксама інфармацыя аб згодзе ці незгодзе з аўтарамі цытуемых крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па абёму уводзіны.

Пры кампютэрным наборы неабходна выкарыстоўваць шрыфт 14 пт, інтэрвал – 1,5.


<== previous lecture | next lecture ==>
Складанне бібліяграфічнага агляду. | Прыклады бібліяграфічнага апісання выкарыстаных крыниц (бібліяграфічны спіс)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.039 s.