|
ІІІ этап. ХІХ — пачатак ХХІ ст. (новая беларуская літаратурная мова):Date: 2015-10-07; view: 1053. а) ХІХ ст. У 1840 г. Мікалай І выдае загад аб увядзенні рускага заканадаўства, забараняецца назва «Беларусь», ужываецца назва «Северо-Западный край». Беларускае нацыянальнае адраджэнне (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч і інш.); б) пачатак ХХ ст. Нашаніўскі перыяд: 1905 г. – прыняты закон аб свабодзе друку. Першыя чытанкі і буквары. 1906 г. — беларуская легальная прэса (“Наша Доля”, “Наша Ніва” — сімвалы нацыянальна-вызваленчага руху). 1912 г. — Я.Ф.Карскі выдае працу “Беларусы”. 1918 г. — «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча; в) 20-я гады ХХ ст. Беларуская мова набывае статус дзяржаўнай. Беларускамоўныя падручнікі, шматлікія перакладныя і галіновыя слоўнікі; г) 30-я гады ХХ ст. Сталінскі таталітарны рэжым. Палітычныя рэпрэсіі. У жніўні 1933 г. Саветам народных камісараў была прынята пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая істотна паўплывала не толькі на арфаграфію беларускай мовы, але таксама закранула фанетыку, лексіку і граматыку мовы. 1938 г. — пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей»; д) 40 — 80-я гады ХХ ст. Руская мова становіцца дзяржаўнай мовай рэспублікі. На беларускай мове ствараюцца мастацкая літаратура, публіцыстыка і інш; е) канец 80-х гадоў ХХ ст. — пачатак ХХІ ст. Дэмакратызацыя грамадства. Адраджэнне беларускай мовы. 1990 г.— прыняты Закон аб мовах, дзе беларускай мове нададзены статус дзяржаўнай. 1995 г. — агульнарэспубліканскі рэферэндум, узаконена дзяржаўнае двухмоўе. Чытаць!!! Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ва ўмовах са- цыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Царскі ўрад ігнараваў не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. Загадам Мікалая I у 1840 годзе забаранялася само слова «Беларусь», на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. У тэты час у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разумение самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні «быць ці не быць беларускай культуры? Быць ці не быць самім беларусам?» вырашаюцца праз лёс роднай мовы. У пачатку XX ст. у сувязі з прыняццем закона аб свабодзе друку (1905 г.) умовы для развіцця беларускай мовы кардынальна змяніліся. Нягледзячы на тое, што руская мова па-ранейшаму выконвала функцыі афіцыйнай мовы ў грамадскім, культурным, навуковым і адукацыйным жыцці Беларусі, пасля 1905 г. з'явіліся значна больш шырокія магчымасці для выдавецкай дзейнасці, легальнай беларускай журналістыкі, мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры. У беларускую культуру і літаратуру прыйшлі сотні маладых дзеячаў, найперш пісьменнікаў і публіцыстаў (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Цётка, Алесь Гарун і інш.). З'явіліся шматлікія беларускія выдавецт- вы («Загляне сонца ў наша аконца» ў Пецярбургу, «Наша ніва» ў Вільні і інш.), дзейнасць якіх у той час спрыяла выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы. Да Першай сусветнай вайны на беларускай мове выходзілі газеты «Наша доля», «Наша ніва», «Беларус», «Гоман», «Дзянніца» і інш., выдаваліся часопісы: «Саха», «Лучынка», «Раніца» і інш. Былі апублікаваны першыя беларускія падручнікі для дзяцей («чытанкі» Каруся Каганца, Цёткі, Якуба Коласа), брашуры на розныя тэмы (у тым ліку навукова-папулярныя), прысвечаныя вытворчасці, рамёствам, што спрыяла выпрацоўцы адпаведнай тэрміналагічнай лексікі. Друкаваліся пераклады на беларускую мову твораў з іншых моў, найперш з рускай, польскай, украінскай. У гэты час істотна папоўніўся слоўнікавы склад нацыянальнай мовы — за кошт лексікі з тэрытарыяльных і прафесійных дыялектаў, запазычанняў з іншых моў, стварэння беларускіх наватвораў. На пачатку XX ст. беларускія выданні друкаваліся як лацінскай, так і кірылічнай графікай, але паступова перавага аддавалася «гра- мадзянцы». На той час абедзве графічныя сістэмы былі ўжо добра адаптаваны да беларускай мовы: былі прапанаваны спецыяльныя сімвалы для абазначэння спецыфічных гукаў (напрыклад, [ў]), выключаны літары рускага і польскага алфавітаў, якія абазначалі неўласцівыя беларускай мове гукі. Важным крокам на шляху да стабілізацыі моўных нормаў стала стварэнне Браніславам Тарашкевічам «Беларускай граматыкі для школ» (1918 г.) — падручніка, у якім на навуковай аснове былі распрацаваны і прыведзены ў сістэму правілы беларускай арфаграфіі, граматыкі, пунктуацыі. Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы сталі 1920-я гг., калі беларуская мова набыла статус афіцыйнай мовы БССР і атрымала неабходную дзяржаўную падтрымку. Важным для развіцця беларускай літаратурнай мовы ў першай палове XX ст. стала прыняцце Цэнтральным Выканаўчым камітэтам у ліпені 1924 г. пастановы «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», якая паклала пачатак планаваму ажыццяўленню беларусізацыі. Вынікам стала стварэнне навучальных устаноў на беларускай мове, актыўнае развіццё нацыянальнай літаратуры, пашырэнне беларускіх выданняў, арганізацыя навукова-даследчай працы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод дзяржаўных і грамадскіх органаў і часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі рэспублікі на беларускую мову. Узнікла адчувальная патрэба ў распрацоўцы і замацаванні лексічных, графічных, арфаграфічных і граматычных нормаў беларускай літаратурнай мовы. У многім гэтыя задачы былі паспяхова вырашаны, дзякуючы намаганням беларускіх мовазнаўцаў Язэпа Лёсіка, Браніслава Тарашкевіча, Сцяпана Некрашэвіча, Пятра Бузука, Міколы Байкова, Язэпа Воўка-Левановіча, Максіма Гарэцкага і інш. Знакавай падзеяй першай паловы XX ст. з'явілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі, што адбылася ў 1926 г. На канферэнцыі была створана Арфаграфічная камісія (пад кіраўніцтвам акад. С. Некрашэвіча), якая ў сціслыя тэрміны падрыхтавала праект змяненняў беларускага правапісу, але па палітычных матывах ён не быў зацверджаны. У жніўні 1933 г. Саветам народных камісараў была прынята пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая істотна паўплывала не толькі на арфаграфію беларускай мовы, але таксама закранула фанетыку, лексіку і граматыку мовы. Асноўныя змены заключаліся ў наступным: не адлюстроўвалася на пісьме аканне ў так званых «інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных словах» і вытворных ад іх: пролетарыят, Комінтэрн, соўгас, комсомол', іншамоўныя ўласныя назвы не падпарадкоўваліся аканню: Чэрэпанау, Орджанікідзе, Жэлезноў', ліквідавалася абазначэнне на пісьме асіміляцыйнай мяккасці: свет, злёт, колоссе (раней — сьвет, зьлёт, калосъсе); не перадавалася цвёрдасць зычных перад гукам [і] ў словах іншамоўнага паходжання: марксізм, сістэма, універсітэт (раней — марксызм, сыстэма, універсытэт) і інш. Аднак гэтая пастанова не мела сілы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая да 1939 г. знаходзілася ў складзе Польшчы. Там беларускамоўнае асяроддзе працягвала арыентавацца на дарэформенны правапіс на аснове граматыкі Б. Тарашкевіча. Падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі выходзілі толькі асобныя выданні на беларускай мове. Іх аўтары і рэдактары таксама не пагаджаліся з рэфармаваным правапісам і распрацоўвалі ўласныя нормы з арыентацыяй на граматыку Б. Тарашкевіча. Акрамя таго, акупацыйныя ўлады спрабавалі ўвесці ва ўжытак лацінку. Такая сітуацыя прывяла да неўпарадкаванасці ў пісьмовай мове. Пасля Другой сусветнай вайны эмігранцкія выданні працягвалі карыстацца граматыкай Тарашкевіча ў своеасаблівай рэдакцыі. Па гэтай прычыне і ў наш час можна сустрэць на старонках некаторых выданняў, а таксама ў інтэрнэце «альтэрнатыўны» варыянт беларускай пісьмовай мовы. У 1959 г. былі апублікаваны «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія дзейнічалі на працягу амаль 50 гадоў. У адпаведнасці з гэтымі правіламі падрыхтаваны і выдадзены дзясяткі акадэмічных слоўнікаў літаратурнай мовы: «Русско-белорусский словарь», «Беларуска-рускі слоўнік», «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» і інш. Пасляваенны час стаў перыядам далейшага ўдасканалення арфаграфічнай, лексічнай і стылістычнай сістэм літаратурнай мовы. Пашырэнню аўтарытэту беларускай мовы ў другой палове XX ст. садзейнічала літаратурная дзейнасць многіх таленавітых пісьменнікаў і паэтаў — Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Міхася Лынькова, Івана Мележа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава і інш. Актыўна развівалася нацыя нальная філалогія, беларуская мова гучала на радыё, па тэлебачанні, у тэатрах, выкарыстоўвалася ў сферы адукацыі. 3 другога боку, у гэты перыяд змяншалася колькасць бела- рускамоўных школ, дашкольных устаноў, вучылішчаў, скарачалася выданне літаратуры на беларускай мове. У выніку да сярэдзіны 1980-х гг. на беларускай мове працавалі толькі каля 23% школ і 19% дашкольных устаноў, а выкладанне ў ПТВ, тэхнікумах і ВНУ вялося выключна па-руску. У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», што было выклікана ўзмацненнем нацыянальных настрояў у грамадстве, а таксама хваляй прыняцця аналагічных законаў у іншых савецкіх рэспубліках. У адпаведнасці з законам беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Беларусі. Аднак пасля агульнанацыянальнага рэферэндуму 1995 г. і ўвядзення ў дзеянне закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (1998) у краіне стала дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская.
1.4. Функцыі мовы ў грамадстве Мова — найважнейшы сродак зносiн памiж людзьмi. Яна ўзнiкае ў грамадстве, з развiццём грамадства i ахоплiвае ўсе сферы дзейнасцi чалавека. Пры дапамозе мовы людзi абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязi паміж народамі, дзяржавамi, развiваюць вытворчасць, тэхнiку, навуку, робяць адкрыццi. Такі ўніверсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. І хоць у мовазнаўстве няма адзінага меркавання адносна функцый мовы, аднак большасцю даследчыкаў вылучаюцца асноўныя функцыі мовы: 1. Камунікатыўная (лац. communicatio = паведамленне, сувязь) – мова з'яўляецца ўнікальным сродкам зносін паміж людзьмі. 2) Пазнавальная, ці кагнітыўная (лац. cognitio = пазнанне) -- функцыя пазнання свету і навакольнага асяроддзя. 3) Акумулятыўная(лац. accumulatio = збіранне) -- функцыя захоўвання традыцый культуры, гісторыі, спадчыны, сувязі паміж продкамі і нашчадкамі. 4) Экспрэсіўная (лац. expression= выражэнне, выяўленне), ці эмацыйная (фр.emotion, ад лац.emovere= хваляваць) — функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. 5) Эстэтычная, ці мастацкая – функцыя ўздзеяння не толькі зместам, але і вонкавай формай: рытмічнасцю, мілагучнасцю і вобразнасцю маўлення 4) Этнічная – мова выступае сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Нацыянальная мова беларусаўскладаецца з дзвюх формаў— літаратурнай і дыялектнай. Літаратурная мова — тэта найвышэйшая форма развіцця нацыянальнай мовы, якая існуе не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме (у той час як дыялектная — пераважна ў вуснай). Для літаратурнай мовы характэрна ўнармаванасць, разгорнутая сістэма стыляў, багацце сродкаў выказвання, зразумеласць для ўсяго народа. Літаратурная мова выкарыстоўваецца ў мастацкіх, навуковых тэк- стах, публіцыстыцы, на радыё і тэлебачанні. Нормы літаратурнай мовы засвойваюцца падчас навучання, яны замацаваны ў шматлікіх слоўніках, даведніках і падручніках. У той жа час любая літаратурная мова ў пэўнай ступені «штучная», у яе могуць уваходзіць словы з розных гаворак, наватворы, запазычанні. Грунтуючыся ў асноўных сваіх рысах на пэўным дыялекце, літаратурная мова фарміруецца таксама дзякуючы працы некалькіх пакаленняў яе свядомых носьбітаў — пісьменнікаў, вучоных, журналістаў, палітыкаў, — якія, працуючы са словам, адбіраюць дыялектную лексіку і выразы, арыентуюцца на пэўныя граматычныя і арфаэпічныя ўзоры і ў выніку садзейнічаюць выпрацоўцы агульна- прынятых нормаў. У фарміраванні беларускай літаратурнай мовы важную ролю адыгралі такія пісьменнікі, як Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны і інш. Беларуская дыялектная мова прадстаўлена двума дыялектамі — паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім, якія раздзяляе паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак, што праходзіць па лініі Ашмяны — Мінск — Бабруйск — Гомель. Асобна вылучаюцца палескія (брэсцка-пінскія) гаворкі. Беларускі дыялектны абсяг закранае не толькі тэрыторыю сучаснай Беларусі, але і некаторыя памежныя тэрыторыі Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы. Асновай для літаратурнай мовы сталі, у асноўным, гаворкі цэнтральнай часткі Беларусі.
Пытанні для самакантролю 1. Якія фактары ўплываюць на характар развіцця мовы? 2. У чым выразіліся змены, якія адбываліся ў племянных дыялектах усходніх славян? 3.Пералічыце функцыі, якія мова выконвае ў грамадстве. Якая з функцый мовы, на ваш погляд, з'яўляецца асноўнай? 4. З якіх кампанентаў складаецца паняцце нацыянальная мова? 5.Назавіце асноўныя перыяды ў развіцці беларускай мовы і іх храналагічныя межы. 6.Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім? 7.У якіх пісьмовых помніках зафіксавана старабеларуская мова? 8.Чаму ў канцы XVII—XIX ст. беларуская мова развівалася больш запаволена ў параўнанні з папярэднім перыядам? 9.Якую ролю ў развіцці беларускай мовы адыграў закон аб свабодзе друку (1905)? 10. Якім чынам у 1920-я гг. на Беларусі праводзілася палітыка беларусізацыі? 11.Якія вынікі для далейшага развіцця беларускай мовы мела пастанова СНК «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» (1933)? 12.Ахарактарызуйце стан беларускай мовы ў Савецкім Саюзе пасля Другой сусветнай вайны. Чаму, на ваш погляд, у беларускім грамадстве пачаліся дыскусіі наконт неабходнасці закона «Аб мовах»? 13.Назавіце характэрныя рысы сучаснай беларускай моўнай сітуацыі. 14.Якіх асоб (пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.) вы лічыце знакавымі ў гісторыі беларускай мовы? Чаму?
|