Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ІІ этап. ХІV — ХVІІІ стст. (старажытная беларуская мова)


Date: 2015-10-07; view: 594.


а) ХІV — ХVІ стст. — у складзе ВКЛ канчаткова аформіліся беларуская народнасць і яе мова. Старажытная беларуская мова з ХIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ i выкарыстоўвалася ва ўcix сферах гаспадарчага i грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламатычнай перапiсцы. На працягу ХV — ХVII стст. на ёй створана i да нашага часу захавалася багатая пiсьмовая спадчына.

Збераглася вялiкая колькасць справавых дакументаў. Сярод ix найбольш каштоўныя — Лiтоўская метрыка (apxiў урадавай канцылярыi ВКЛ, каля 600 тамоў); кнігі судовых i iншых запiсаў найбуйнейшых гарадоў Беларусi (Гродна, Мiнска, Брэста, Магiлёва, Полацка i г.д.); мастацкая перакладная i арыгiнальная лiтаратура; вершаскладаннi Андрэя Рымшы i Сiмяона Полацкага; Xроніка Быхаўца; Баркулабаўскі летапiс i iнш. Сведчаннем развiцця юрыдычнай думкі эпохi феадалiзму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага (1529, 1566, 1588 гг.) — адзiны ў Еўропе ХVI ст. збор законаў. Прыклaдамі вучэбнай лiтаратуры могуцьcлужыць «Граматика словенска» Лаўрэнція Зізанія (1556), «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага (1619), слоўнікі Лаўрэнція Зізанія, Памвы Бярынды.

З'яўленне ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян кнігадрукавання (Ф.Скарына, С.Будны, М.Сматрыцкі, С.Полацкі і інш.).

ХV – XVI стст. —«залаты век» у гісторыі культуры, літаратуры і мовы;

 

б) канец ХVI — ХVIII стст.( 1569 г.) ВКЛ аб'ядноўваецца з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую.

1696 г. пастановай Варшаўскага сейма - забарона беларускай мовы як афіцыйнай.

 

3 утварэннем Вялікага Княства Літоўскага звязана па шырэнне літаратурнай мовы, якая істотна адрознівалася ад агульнаўсходнеславянскай. Пісьменства ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку грунтавалася на аснове кніжных традыцый Кіеўскай Русі, але прыкладна з XIV ст. у пісьмовых помніках з'яўляецца шэраг спецыфічных беларускіх рыс, таму з гэтага часу прынята гаварыць пра фарміраванне старабеларускай літаратурнай мовы.

У XVI ст. старабеларуская мова дасягнула свайго найвышэйшага развіцця. Яна прадстаўленарознымі стылістычнымі разнавіднасцямі, многімі пісьмовымі помнікамі. Старабеларуская літаратурная мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, што было замацавана Статутам.

Асабліва шмат да нас дайшло помнікаў дзелавога і юрыдычнага пісьменства — законаў, дагавораў, актаў, грамат і г. д. 3 іх най- больш вядомымі з'яўляюцца Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (XIV—XVIII стст.), Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Першапачаткова Метрыка ўяўляла сабой больш за 600 тамоў дакументаў з архіва ўрадавай канцылярыі, якія да сярэдзіны XVII ст. пісаліся пераважна на старабеларускай мове. Статутам Вялікага Княства Літоўскага называецца звод законаў, поўнасцю выкладзены на па- чатку XVI ст. Гэтымі законамі рэгуляваліся дзяржаўныя і грамадскія адносіны ў краіне. Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў на большай частцы тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г.

Дзелавыя і юрыдычныя помнікі неаднародныя па сваёй мове: дакументы, складзеныя ў правінцыі, былі максімальна набліжаны да жывой народнай гаворкі, у адрозненне ад агульнадзяржаўных дакументаў, напісаных у сталіцы — Вільні. У XVI ст. у выніку актыўных міжнародных стасункаў у беларускую мову пранікае шмат запазычанняў, асабліва з польскай і лацінскай моў.

Акрамя дзелавога і юрыдычнага пісьма на Беларусі дастаткова пашыраным было летапісанне. Агульнадзяржаўныя летапісы ствараліся пры двары вялікіх князёў; у гарадах, замках, манастырах складаліся мясцовыя летапісы і хронікі. Да сённяшняга дня дай­шло больш за 20 летапісных зводаў (Віленскі, Супраслеўскі, хроніка Быхаўца і інш.). Сярод мясцовых летапісаў адметным з'яўляецца, напрыклад, Баркалабаўскі, аўтар якога вельмі эмацыянальна апа- вядае пра падзеі на Магілёўшчыне канца XVI — пачатку XVII ст., актыўна выкарыстоўваючы пры гэтым лексіку і граматыку тагачас- най жывой народнай мовы.

Шырокім попытам сярод арыстакратыі і гараджан карыстала ся мастацкая літаратура, у прыватнасці, перакладныя рыцарскія

аповесці і раманы — «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Трыш- чана». Актуальнай была рэлігійная літаратура. Славуты пера- кладчык і ўсходнеславянскі першадрукар Францыск Скарына пераклаў і надрукаваў у 1517—1519 гг. у Празе Біблію. Гэта было зроблена з місіянерскай і асветніцкай мэтамі, паколькі кананічная царкоўнаславянская Біблія ўжо была цяжкай для разумения болыпасці вернікаў. Мова Скарынавай Бібліі — своеасаблівы сінтэз царкоўнаславянскай і беларускай моў.

У XVI ст. кнігадрукаванне вельмі хутка пашыраецца ў многіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага. Сярод знакавых выданняў таго часу — пратэстанцкі «Катэхізіс», падрыхтаваны на беларускай мове Сымонам Будным (1562), а таксама беларускамоўнае «Евангелле» Васіля Цяпінскага (каля 1580 г.).

Пачынаючы з другой паловы XVI ст., на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўзрастае аўтарытэт польскай культуры і, адпаведна, польскай мовы, што было звязана з тагачаснай палітычнай сітуацыяй, у прыватнасці — з Люблінскай уніяй 1569 г. Вынікам гэ- тага стала апалячванне і акаталічванне беларускага насельніцтва і звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы. Значна скарацілася колькасць друкаванай літаратуры, як свецкай, так і рэлігійнай. Выкладанне ў найбольш аўтарытэтных навучальных установах — езуіцкіх каледжах — як і іншых каталіцкіх школах, вялося па- польску і па-лацінску.

У 1696 г. пастановай Варшаўскага сейма беларуская мова была выведзена са сферы справаводства і заменена польскай мовай. Аднак беларускай мовай працягвалі яшчэ карыстацца ва ўніяцкіх школах і цэрквах. Яна заставалася сродкам вусных зносін дроб най шляхты, рамеснікаў і сялян, а таксама мовай фальклорных твораў. Нешматлікія пісьмовыя тэксты, створаныя па-беларуску ў XVII—XVIII стст., сведчаць, што гукавы склад і граматычны лад та­гачаснай беларускай мовы практычна не адрозніваліся ад фанетыкі і граматыкі сучаснай беларускай мовы. Адсутнасць легальнай магчымасці развіваць культуру беларускага народа на роднай мове адыграла сваю негатыўную ролю і перапыніла станаўленне адзіных літаратурных нормаў мовы.

У канцы XVIII ст. беларускія землі ў выніку трох паздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе Расійскай імперыі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы | ІІІ этап. ХІХ — пачатак ХХІ ст. (новая беларуская літаратурная мова):
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.815 s.