Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы


Date: 2015-10-07; view: 905.


Мова — жывая грамадская з'ява. Шлях яе развіцця абумоўлены асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа. Вылучаюцца тры асноўныя этапы развіцця беларускай мовы. Яны заснаваны на перыядызацыі гісторыі народа.

І этап. X — XIІІ стст. ( агульнаўсходнеславянская мова):

На пачатку VІІІ ст. узнік Полацк, які ў ІХ ст. стаў адным з самых магутных палітычных і культурных цэнтраў ва ўсёй Усходняй Еўропе. Прыкладна ў гэты ж час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў. У тыя часы ўсходнія славяне – продкі сучасных беларусаў, рускіх і ўкраінцаў – складалі адну народнасць і карысталіся агульнаўсходнеславянскай мовай.

Надзвычай плённымі ў гісторыі беларускай кніжнасці і пісьменства былі XI- XII стст. Побач з традыцыйнымі богаслужэбнымі творамі на царкоўнаславянскай (стараславянскай) мове да нас дайшлі арыгінальныя творы старажытнай эпохі: словы, казанні, павучанні, мапітвы Кірылы Тураўскага, пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзі асветніцкую працу вяла Ефрасіння Полацкая. Яе жыццё і дзейнасць апісаны ў «Жыціі», складзеным пасля смерці адным з вучняў.На гэтай мове напісана “Слова пра паход Ігаравы” (1187).

На тэрыторыі Беларусі існавалі такія буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці, як Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапісваліся царкоўныя, ствараліся і ствараліся арыгінальныя творы. Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага характеру дайшло да нас ад XIII ст. Гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Віцебску, Смаленску, Мсціславе. I гэтыя помнікі шырока адлюстроўваюць асаблівасці народнай гаворкі таго часу, якія сталі спецыфічнымі рысамі сучаснай беларускай мовы.Такім чынам, у помніках, створаных на Беларусі ў Х-ХІІІ стагоддзях, выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы.

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Мова як грамадска-сацыяльная з'ява | ІІ этап. ХІV — ХVІІІ стст. (старажытная беларуская мова)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.448 s.