|
Мова як грамадска-сацыяльная з'яваDate: 2015-10-07; view: 1742. ТИПИ МОВЛЕННЯ
Мова непасрэдна звязана са станаўленнем і функцыянаваннем чалавечага грамадства. Як сведчаць сучасныя даследаванні антраполагаў, здольнасць да маўленчай дзейнасці была ўласцівая чалавеку як біялагічнаму віду на працягу розных гістарычных эпох. Узнікненне новых моў, іх развіццё і заняпад нярэдка абумоўлены гісторыяй і ладам жыцця народаў, якія на іх гавораць. На характар развіцця мовы ўздзейнічаюць унутраныя і знешнія фактары. У кожнай мове існуюць унутраныя стымулы і імпульсы развіцця, якія асабліва відавочныя ў гістарычным ракурсе. Так, 1500—2000 гадоў таму назад мова нашых продкаў істотна адрознівалася ад любой сучаснай славянскай мовы — рускай, беларускай, польскай і інш. У ёй было значна больш галосных гукаў і менш зычных, усе словы заканчваліся толькі на галосны, назоўнікі падзяляліся не на тры скланенні, як у сучаснай беларускай мове, а на шэсць, сістэма часоў і формаў дзеяслова была куды больш складанай — адных толькі прошлых часоў налічвалася чатыры. Рассяленне славян прывяло да адасаблення племянных дыялектаў. У гэтых дыялектах на працягу стагоддзяў адбываліся змены: адміралі некаторыя формы і словы, змянялася іх вымаўленне і такім чынам фарміраваліся тыя рысы, якімі адрозніваюцца паміж сабой сучасныя мовы. Да знешніх фактараў адносяцца: міжэтнічныя кантакты, сацыяльная структураванасць грамадства, наяўнасць або адсутнасць свядомай моўнай палітыкі. Уплыў грамадства на мову можа быць спантанным або мэтанакіраваным, што падразумявае моўную палітыку. Прыкладам спантаннага, стыхійнага ўплыву грамадства на беларускую мову з'яўляецца пашырэнне англійскіх слоў і інтэрнэт-жаргону. Узор прадуманай моўнай палітыкі — нядаўна прынятая рэдакцыя «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), у якой прапануецца пісаць па-новаму шэраг выключэнняў і запазычаных слоў. Найбольш складана праводзіць моўную палітыку ў грамадствах, дзе існуе білінгвізм (двухмоўе), а таксама ў поліэтнічных краінах. Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце налічваецца каля 6000 моў і дыялектаў. Дакладную лічбу колькасці моў устанавіць немагчыма, паколькі большасць моў і дыялектаў функцыянуюць толькі ў вуснай форме. Акрамя таго, няма агульнапрынятых крытэрыяў, па якіх можна адрозніць мову і дыялект. 3 кожным годам колькасць моў змяншаецца. 1.2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ Мова як і любая іншая грамадская з'ява ў адпаведнасці з развіццём грамадства і чалавечага мыслення паступова змяняецца, што знаходзіць адлюстраванне ў гуках, граматычных формах і слоўнікавым складзе. Беларуская мова, каб заняць свае месца, прайшла дастаткова складаны і працяглы шлях развіцця. . У залежнасці ад паходжання, наяўнасці або адсутнасці рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем'і, групы і падгрупы. Навука пра мовы, якая называецца мовазнаўствам, або лінгвістыкай, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна- ўгорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска- тыбецкую, аўстраазіяцкую, дравідыйскую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя сем'і моў. Найбольшую цікавасць для нас мае індаеўрапейская сям'я моў. Вучоныя не прыйшлі да адзінай думкі, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе шэраг гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна ў ІУ-ІІІ тысячагоддзі да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі ў Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адтуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора. Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове яе дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германскія, раманскія, славянскія і іншыя). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай, з'яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - індаеўрапейскую. Індаеўрапейскія мовы - самая вялікая ў свеце моўная сям'я. У наш час амаль кожны другі чалавек гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Па ступені роднасці індаеўрапейская сям'я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 моўных груп індаеўрапейскай сям'і: - германская група (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і іншыя мовы); - раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, магтдаўская і іншыя, мёртвая - лацінская); - кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і іншыя); - балтыйская (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы - пруская і яцвяжская); - іранская (персідская, таджыкская, курдская і іншыя, мертвая - авестыйская, старажытнаперсідская); - індыйская ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенгалі і іншыя, а таксама мёртвыя - ведыйская, санскрыт) і іншыя. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям'і. Разам з рускай і ўкраінскай мовамі яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы . Усе славяне карыстаюцца двума тыпамі пісьма: кірылічным і лацінскім. Найбольш распаўсюджанны кірылічны алфавіт (Беларусь, Украіна, Расія, Сербія, Чарнагорыя. Македонія. Балгарыя і часткова Боснія і Герцагавіна). У іншых краінах - Польшчы, Чэхіі, Харватыі, Славеніі - выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.
|