Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 9. Стылістычная норма як паняцце стылістыкі


Date: 2015-10-07; view: 1255.


Стылістычныя нормы– гэта складзеныя гістарычна і заканамерна развітыя агульнапрынятыя рэалізацыі стылістычных магчымасцей, абумоўленыя мэтамі, задачамі і зместам маўлення пэўнай сферы зносін; гэта правілы найбольш мэтазгодных у кожнай сферы зносін рэалізацый прынцыпаў адбору і спалучэння моўных сродкаў, што ствараюць пэўную стылістычна-маўленчую арганізацыю.

Стылістычная норма суадносіцца з агульнамоўнай як прыватнае да агульнага. Стылістычная норма, абапіраючыся на літаратурна-моўную, усталёўвае асаблівасці яе праяўлення ў кожным асобным стылі.

Паняцце стылістычнай нормы звязваюць з:

1) адборам моўных сродкаў (што адпавядае дадзенаму стылю, а што – не);

2) правіламі іх спалучэння ў межах тэксту;

3) суадносінамі міжстылёвых і ўласна стылёвых моўных з'яў.

Стылістычныя нормы падзяляюцца на экспрэсіўна-стылістычныя, звязаныя са стварэннем выразнага эфекту выказвання, і функцыянальна-стылістычныя – найбольш мэтазгодныя ў кожнай сферы зносін рэалізацыі прынцыпаў адбору і спалучэння моўных сродкаў, што ствараюць пэўную стылістычна-маўленчую арганізацыю.

Крытэрый адпаведнасці або неадпаведнасці выказвання стылістычным нормам павінен быць гібкім і глыбока функцыянальным, паколькі стылістычныя нормы існуюць у мове традыцыйна, яны складваюцца ў працэсе шматвяковай моўнай практыкі адукаваных людзей, рэгламентуюцца слоўнікамі літаратурнай мовы, замацоўваюцца лепшымі творамі мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Стылістычна нарматыўным выступае тое, што аказваецца стылістычна дарэчным для данай сферы зносін, функцыянальнага стылю, жанру.Напрыклад, выкарыстанне ў размоўна-гутарковай мове размоўных, прастамоўных слоў, дыялектнай лексікі або аргатычнай суадносіцца са стылістычнай нормай гэтай функцыянальна-стылістычнай разнавіднасці. Стылістычным нормам афіцыйна-справаводчага дакумента адпавядае выкарыстанне ў ім тэрміналагічнай лексікі, штампаў, кніжнай лексікі. З другога боку, парушэннем стылістычнай нормы навуковага тэксту можна лічыць ужыванне ў ім вобразных сродкаў мовы, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 6. Паняцце падстылю | Тэма 10. Стылістычныя сродкі мовы як паняцце стылістыкі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.073 s.