|
Тэма 12 Стылевая рысаDate: 2015-10-07; view: 1168. Стылёвая рыса(інакш: стылістычная якасць, прыкмета стылю) – гэта характэрная спецыфічная прыкмета таго бо іншага функцыянальнага стылю. Напрыклад, адна з асноўных стылёвых рыс навуковай мовы – абстрагаванасць, афіцыйна-справавой – афіцыйнасць і г.д. Пры апісанні стыляў карыстаюцца супрацьпастаўленнямі такіх рыс: бязвобразнасць (уласціва, напрыклад, афіцыйна-справавому, навуковаму стылю) – вобразнасць (адна з рыс мовы мастацкай літаратуры.) Многія стылёвыя рысы ўласцівы не аднаму, а двум і больш стылям, аднак у кожным з іх праяўляецца іх спецыфіка і функцыянальна-стылістычная якасць. Напрыклад, дакладнасць як стылёвая рыса ўласціва амаль усім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям. Аднак дакладнасць афіцыйна-справаводчага дакумента, дакладнасць матэматычнага выкладу, дакладнасць мастацкага адлюстравання адрозніваюцца. Дакладнасць заканадаўчага тэксту не дапускае розначытанняў абоняправільнага вытлумачэння тэксту. Спецыфіка дакладнасці навуковага стылю грунтуецца на законах лагічнай арганізацыі зместу. У мастацкім тэксце дакладнасць – гэта адпаведнасць вобразу. Тэма 13. Стылістыка моўных ўзроўняў
Беларуская мова, як і ўсякая развітая мова з даўняй культурнай традыцыяй, прэзентуе багатыя моўныя магчымасці, у тым ліку і стылістычныя. Стылістычныя рэсурсы мовы невычэрпныя, авалоданне імі прадугледжвае творчы падыход да мовы, высокі ўзровень аўтарскага майстэрства. Стылістыка, як вядома, не складае асобнага ўзроўню, але пранізвае ўсе ўзроўні мовы па вертыкалі, таму ў ёй вывучаецца мова па ўсім разрэзе яе стуктуры адразу. Стылістыку цікавяць моўныя сродкі ўсіх узроўняў (фанетычнага, лексічнага, фразеалагічнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), як стылістычна афарбаваныя, так і неафарбаваныя, але са свайго, стылістычнага пункту погляду. Абумоўлена гэта тым, што маўленчы твор будуецца не толькі з функцыянальна-стылістычных і эмацыянальна-экспрэсіўных складнікаў, але і стылістычна нейтральных, якія ў сваю чаргу ўтвараюць базу любой функцыянальна-стылістычнай разнавіднасці мовы. Стылістычныя рэсурсы– магчымасці, што даюцца мовай для пабудовы дакладнага, выразнага, стылістычна матываванага маўлення. Стылістычныя магчымасці мовы на розных узроўнях падаюцца ў работах традыцыйнага кірунку стылістыкі – стылістыкі рэсурсаў. Крыніцы стылістычных рэсурсаў: а) сродкі моўнай выразнасці – тропы і фігуры; б) сінанімія (лексічная, сінтаксічная). Менавіта з сінаніміяй звязана магчымасць выбару аднаго з шэрагу магчымых моўных сродкаў, найбольш адпаведнага дадзенаму кантэксту. Сінанімія ахоплівае ўсе ўзроўні мовы, аднак найбольш прадуктыўна ў лексіцы і сінтаксісе. в) стылістычныя рэсурсы па асобных узроўнях. Для кожнага ўзроўню існуюць правілы, што забяспечваюць кадзіроўку інфармацыі і эфектыўнасць яе перадачы. Такім чынам, стылістычныя даследаванні ахопліваюць і слоўнікавы склад, і граматычны лад мовы, уключаючы марфалогію і сінтаксіс, а таксама функцыянальную фанетыку.
|