|
Тэма 16. Сінтаксічная стылістыка і яе прадметDate: 2015-10-07; view: 2193.
Раздзел стылістыкі, у якім вывучаюцца стылістычныя рэсурсы сінтаксіса, называецца сінтаксічная стылістыка. Стылістычныя рэсурсы сінтаксіса дазваляюць падкрэсліць тыя або іншыя бакі думкі, выразіць тонкія адценні зместу, выказаць аўтарскія адносіны да тэксту. Сінтаксічныя рэсурсы– гэта магчымасці сінтаксічных сродкаў выступаць у якасці экспрэсіўна-стылістычных (спрыяць стварэнню выразнага эфекту выказвання) і функцыянальна-стылістычных (быць тыповымі для пэўнай сферы функцыянавання мовы). Стылістычныя магчымасці сінтаксіса даволі шырокія, што тлумачыццца разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый. Асновай сінтаксічнай стылістыкі з'яўляецца сінтаксічная сінанімія, што забяспечвае магчымасць выбару найбольш эканомнай і адпаведнай кантэксту сінтаксічнай канструкцыі. Сінтаксічныя сінонімы– гэта набор розных сінтаксічных структур для выражэння аднаго і таго ж сэнсу. Розніца паміж сінтаксічнымі сінонімамі можа быць стылістычнай або семантычнай». Сказы «Возера, якое з усіх бакоў акружаў лес, здавалася зверху кропляй расы ў траве». (І.Г.) і Возера, з усіх бакоў акружанае лесам, здавалася зверху кропляй расы ў травы адрозніваюцца не семантычна, але стылістычна: складаны сказ з даданай азначальнай часткай характэрны размоўнай мове; адасобленае азначэнне выражанае дзеепрыметным словазлучэннем, - адметная рыса кніжна-пісьмовай мовы. Асобныя сінтаксічныя канструкцыіатрымліваюць функцыянальна-стылёвую афарбоўку і ўжываюцца пераважна ў тэкстах таго або іншага функцыянальнага стылю. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сінтаксічных рэсурсаў звязана пераважна з найбольш агульным размежаваннем кніжна-пісьмовых і вусна-размоўных сінтаксічных канструкцый і форм. Сінанімічнымі лічацца канструкцыі: - у межах аднаго стылю (Сёння дождж = Сёння ідзе дождж = Сёння дажджліва); - у межах розных стыляў (выключаецца магчымасць узаемазамяняльнасці: няма наіўнай дзяўчынкі (нейтр.) – няма наіўнае дзяўчынкі (мастацкі); - паралельныя канструкцыі (сінанімічныя канструкцыі розных узроўняў, напр.: Закончыўшы працу, ён паехаў адпачываць. – Пасля заканчэння працы, ён паехаў адпачываць. – Пасля таго як ён закончыў працу, ён паехаў адпачываць). Некаторыя словазлучэнніўтвараюць сінанімічныя рады. Адны з іх звязаны са строга нармаваным пісьмовым маўленнем, афіцыйна-справаводчным і навуковым стылямі, іншыя ўласцівы вусным выступленням, фельетонам, лістам і інш., напрыклад: аплаціць праезд – аплаціць за праезд. Падобныя стылістычныя суадносіны характэрныя і для некаторых сінанімічных форм выказніка, напрыклад: аказаць уплыў – уплываць, прыняць рашэнне – рашыць. Найбольш рэзка супрацьпастаўлены вусна-размоўныя і пісьмова-кніжныя канструкцыі. Сярод спецыфічных размоўных канструкцый нямала такіх, якія ўвогуле не ўжываюцца ў пісьмовым маўленні. Напрыклад, назоўны тэмы: “Кінатэатр “Цэнтральны” сыходзіце?”, “Ты не бачыў дзяўчынка такая маленькая?” не сустракаецца нават у мастацкім стылі. Звычайна сінанімічныя канструкцыі больш простыя і эканомныя па структуры характарызуюцца як размоўныя або нейтральныя, а канструкцыі больш складаныя – як кніжныя: настаўнік правярае сшыткі – настаўнік займаецца праверкай сшыткаў, сшыткі ў шафе – сшыткі захоўваюцца ў шафе і інш. Варта адзначыць, што такі крытэрый нельга адносіць да ліку надзейных для вызначэння стылістычнай афарбоўкі сінтаксічных адзінак. Форма сказазаўсёды звязана з яго функцыяй у розных стылях маўленняю. Пэўна-асабовыясказы з фармальнай выражанасцю суб'екта ўласцівыя размоўнаму маўленню, мастацкай літаратуры і сустракаюцца ў афіцыйна-справавых (“Загадваю...”) і навуковых тэкстах (“Мяркуем...”, “Разгледзім...”). Суб'ект у няпэўна-асабовыхсказах успрымаецца няпэўна, што і абумоўлівае багатыя выразныя магчымасці, чым можа быць падкрэслена катэгарычнасць або настойлівасць загаду, просьбы і інш.: “Маўчаць, кажуць табе”. Няпэўна-асабовыя сказы могуць ужывацца ў некаторых жанрах афіцыйна-справаводчага (інструкцыя па ўжыванні лекаў), навуковага (працэс разважанняў, фармулёўка правілаў) стылю. Абагульнена-асабовыясказы з уласна абагульненым значэннем, шырока ўжывальныя ў прымаўках, прыказках, выслоўях, устойлівых выразах, уласцівы размоўнаму маўленню і мастацкаму стылю. Безасабовыясказы дзякуючы сваёй выразнасці і эмацыянальнасці шырока ўжываюцца ў размоўным маўленні і мастацкай літаратуры. Сказы з безасабова-прэдыкатыўнымі словамі (трэба, можна, нельга, варта і г.д.) без інфінітыва ўласцівы размоўнаму маўленню (мне Галю трэба), з інфінітывам – навуковаму (варта знайсці значэнне вытворнай). Дзякуючы разнастайным мадальным адценням інфінітыўныясказы шырока ўжывальныя не толькі ў размоўным стылі і мове мастацкай літаратуры, але і публіцыстычным стылі (заклікі), афіцыйна-справаводчым (даручыць..., устанавіць...). Адасобленыячлены сказа даволі шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх функцыянальных стылях (акрамя размоўна-бытавога), аднак функцыі іх у розных стылях неаднолькавыя. У мове мастацкай літаратуры адасобленыя азначэнні спрыяюць стварэнню цэльнага вобраза – партрэтнай характарыстыкі, замалёўкі і інш. У навуковых тэкстах адасобленыя азначэнні ўжываюцца для пабудовы больш цэласнага лаканічнага выказвання. Стылістычнымі функцыямі надзелены таксама і парадак слоў. У выніку змянення парадку слоў адзін і той жа сказ можа выступаць у некалькіх варыянтах згодна з актуальным чляненнем. Разам з тым парадак слоў можа служыць і для выражэння экспрэсіі і стылістычнай афарбоўкі: з фальклорна-апавядальнай (перанясенне рэмы ў пачатак выказвання), эпічнай, паэтычнай (большая свабода словаразмяшчэння ў параўнанні з маўленнем празаічным). У размоўным маўленні інфарматыўна найбольш значны член, як правіла, знаходзіцца ў пачатку выказвання: “Вакзал, хто сыходзіць?”. Стылістыка складанага сказаабапіраецца на стылістыку простага сказа, але не абмяжоўваецца ёй. Стылістычную значнасць у складаным сказе набывае як характар сувязей паміж простымі сказамі, так і сродкі выражэння гэтых сувязей. Немалаважную ролю адыгрываюць ступень складанасці структуры сказа, а таксама яго працягласць. Так, у вусна-размоўным маўленні ўвогуле немагчымыя складаныя па структуры сказы. У навуковых і афіцыйна-справаводчых тэкстах шырока ўжываюцца складаныя і ўскладненыя простыя сказы. Асноўныя разнавіднасці складаных сказаў нераўназначныя паводле функцыянальна-стылістычных асаблівасцей. Бяззлучнікавыясказы ў найменшай ступені прадстаўлены ў навуковым, афіцыйна-справаводчым маўленні. Аднак даволі актыўна выкарыстоўваюцца ў размоўным маўленні, мове мастацкай літаратуры, асабліва ў вершаваным тэксце, паколькі менавіта ў ім павышаецца роля інтанацыі, што служыць асноўным сродкам сувязі паміж часткамі сказа. Складаназлучаныя сказыпраз спецыфіку адносін (злучальныя, далучальныя і інш.) ужываюцца пры апісанні і апавяданні, але з'яўляюцца недастатковымі пры разважанні. Таму такія канструкцыі абмежавана выкарыстоўваюцца ў навуковым маўленні і пашыраныя ў мове мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Складаназалежныя сказышырока прадстаўлены ва ўсіх функцыянальных стылях, аднак некаторыя іх тыпы найбольш ужывальныя ў пэўных функцыянальна-маўленчых сферах. У навуковым маўленні асабліва высокі працэнт ужывання сказаў з залежнымі прычыны і ўмовы . Найбольш поўна ўсе разнастыйныятыпы складанага сказа прадстаўлены ў мове мастацкай літаратуры, што абумоўліваецца пераважна індывідуальным стылем пісьменніка. Такія разнавіднасці чужогамаўлення, як прамая і ўскосная мова, сустракаюцца ва ўсіх функцыянальных стылях, аднак у кожным з іх яны праяўляюцца своеасабліва і служаць розным мэтам. Напрыклад, цытацыя ў навуковым творы ўяўляе даслоўную перадачу з навуковага тэксту іншага аўтара. Перадача чужога маўлення з мастацкага твора выразна вылучаецца на фоне аўтарскай мовы. Ужыванне прамоймовы сустракаецца часцей за ўсё ў маналагічнай і дыялагічнай форме выкладу. Формы прамога і ўскоснага маўлення перакрыжоўваюцца і аб'ядноўваюцца ва ўнутраным маналогу аўтара або персанажа. Ускоснаямова сустракаецца ў афіцыйным, навуковым, публіцыстычным маўленчых стылях і ва ўсіх стылях выкладу ў мастацкай літаратуры. У адрозненне ад названых разнавіднасцей няўласна-простая мова– характэрная толькі мове мастацкай літаратуры і некаторым жанрам публіцыстычнага стылю. Структурна-семантычныя асаблівасці перыядавыклікаюць яго розныя стылістычныя якасці. Рытмічна-інтанацыйная напружанасць надае прыяду эмацыянальны, прыўзняты характар, што знаходзіць выкарыстанне ў прамоўніцкім маўленні, у эмацыянальна афарбаваных творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Звышфразавыя адзінкі з ланцужковай сувяззю ўжываюцца ў тэкстах усіх стыляў. Аднак іх розныя тыпы ўласцівыя розным функцыянальным стылям. Так, ЗФА з ланцужковай сінанімічнай сувяззю асабліва ўжывальныя ў публіцыстычных тэкстах, што забяспечвае выражэнне эмацыяльна-ацэначных адценняў. У навуковым тэксце з яго тэндэнцыяй да адназначнасці, а таксама афіцыйна-справаводчым пашыраныя ЗФА з лексічным паўторам, ланцужковая сувязь ажыццяўляецца, як правіла, на сутыкненні сказаў, дзякуючы чаму дасягаецца паслядоўнасць разважання. У мове мастацкай літаратуры ўжываюцца ўсе віды ланцужковай сувязі. Прыярытэт ужывання той або іншай сувязі вызначаецца творчай індывідуальнасцю аўтара. Асаблівую ролю як сродак сувязі паміж сказамі ў складзе ЗФА адыгрываюць пабочныя словы, злучнікі, далучальныя канструкцыі: значыць, напрыклад, такім чынам, па-першае, а таксама прыслоўныя словы: таму, тады, спачатку, затым і інш. Мастацкаму маўленню найбольш уласцівыя экспрэсіўна-мадальныя словы: магчыма, верагодна, хто ведае і інш. Традыцыйна да стылістычных рэсурсаў сінтаксіса далучаюць з'явы паэтычнага сінтаксісу (анафара, эпіфара, антытэза, градацыя, паралелізм і інш.), якія шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, вельмі рэдкія ў навуковых, афіцыйна-справаводчых тэкстах. Анафара– стылістычная фігура, звязаная з паўторам асобных гукавых спалучэнняў, слоў ці зваротаў напачатку выказвання; сінтаксічная – некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам або групай слоў: Здаецца, там лечацца раны чалавечай душы. Здаецца, тут усё існуе на вялікую радасць (К.Ч.). Эпіфара– стылістычная фігура, звязаная з паўторам асобных гукавых спалучэнняў, слоў ці зваротаў у канцы выказвання: А яшчэ запрашае на хутар! На той самы хутар! (К.Ч.). Антытэза– моўны зварот, у якім супрацьпастаўлены процілеглыя паняцці: Ты да чалавека з душой, а ён да цябе спіной; Гаворыць, як спявае, а за пазухай камень трымае (прыказкі). Градацыя– стылістычная фігура, заснаваная на размяшчэнні слоў, пры якім кожнае наступнае змяшчае больш моцнае значэнне, за кошт чаго ўзрастае агульнае ўражанне ад усёй групы слоў: Ішлі сівыя ветэраны і бязвусая моладзь. Плячо да пляча, локаць да локця. Сябры. Паплечнікі (з газеты). Паралелізм– аднолькавая сінтаксічная пабудова суседніх сказаў; аднолькавае размяшчэнне членаў сказа ў іх : Калі вораг сарве яблык, паспеўшы ў нашым садзе, то яблык разарвецца ў яго руках гранатай! Калі ён сажне жменю нашых цяжкіх каласоў, зерне вылеціць і паразіць яго свінцовым дажджом! Калі ён падыдзе да нашых чыстых, сцюдзёных крыніц, яны перасохнуць, каб не даць яму вады (Куп.). Кальцо страфы– стылістычны прыём, калі сказ пачынаецца і заканчваецца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі: Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край, - Каб над зямлёй, што млела ў ранах, Плыў гэты сіні-сіні ранак, Цвіў гэты белы-белы май – Часцей, мой друг, прыпамінай!... (Гіл.). Рытарычнае пытанне– сродак эмацыянальнага пацвярджэння думкі: Рыбачко, Хадосечко!. Што ж ето ты, галовачко, удумала!.. Ці ж мы не глядзелі цябе, як вока сваё! Не любілі, не шкадавалі хіба?! (І.М.). Перыяд– сінтаксічнае і рытміка-інтанацыйнае ўтварэнне, якое складаецца з дзвюх частак, што адрозніваюцца аб'ёмам (першая значна пераўзыходзіць другую), мелодыкай і рытмам (першая частка вымаўляецца больш высокім тонам, з моцным яго ўзрастаннем да паўзы, паскораным тэмпам; як правіла, яна падзяляецца на рытмічныя фрагменты; другая частка, пасля паўзы, вымаўляецца з рэзкім паніжэннем тону, рытм запавольваецца): Каб стварыў такую песню, Што няўцешлівых пацешыць, Што сляпым заззяе зоркай, Што глухім і голас верне, Што ў сухмень вадой напоіць, Што ў мароз акрые світкай, Што ў галодны час накорміць, А параненым – залечыць Незагоеныя раны, - Найшчасліўшы быў бы ў свеце І спакойна ў час апошні Я закрыў бы свае вочы. (М. Танк).
|