|
Тэма 15. Марфалагічная стылістыка і яе прадметDate: 2015-10-07; view: 1290. Раздзел стылістыкі, што вывучае стылістычныя рэсурсы марфалогіі называецца марфалагічнай стылістыкай. Марфалагічныя рэсурсы– гэта магчымасці марфалагічных сродкаў, якія забяспечваюць моўцу найбольш мэтазгодны выбар марфалагічных сінонімаў і варыянтаў у адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін, функцыянальна-стылістычнай прыналежнасцю тэксту. На думку беларускіх лінгвістаў, стылістычныя магчымасці марфалагічных сродкаў мовы значна бяднейшыя, чым лексічныя. Прычына гэтага палягае ў тым, што граматычныя формы маюць агульны характар і ўласцівыя ўсім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям. Марфалагічныя сродкі ў залежнасці ад іх стылістычнай значнасці падзяляюцца на з'явы марфалагічнай сінанімііі функцыянальна-стылістычныя. Формы з двухскладовымі канчаткамі прыметнікаў характэрны гутарковаму і мастацкаму стылю: А колькі жыццяў ён збярог падчас блакаднаенавалы! (Астр.) Які тады ён быў узнёслы, які прыгожы, малады, ажно ў руках звінелі вёслы над прорвай чорнаевады! (Грах.). Функцыянальна-стылістычнаяспецыялізацыя выражаецца ў двух момантах: - рознай ступені частаты ўжывання розных форм ў розных стылях; - сувязях значэнняў асобных форм з пэўным функцыянальным стылем. Стылістычныя магчымасці часцін мовы закладзены ў іх лексіка-граматычных асаблівасцях. Граматычны троп(граматычная метафара, алеатэта) – стылістычны прыём, ужыванне пэўнай граматычнай формы (формы ліку, асобы, часу, трывання, ладу) не ў прамым значэнні; выкарыстанне адной граматычнай формы для перадачы зместу іншай граматычнай формы. Пераносна могуць ужывацца, напрыклад, формы дзеяслова цяперашняга часу ў значэнні прошлага, формы дзеяслова ўмоўнага ладу замест загаднага і г.д.
|