Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА


Date: 2015-10-07; view: 518.


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ

 

 

Вучэбна-метадычны дапаможнік

 

 

Мінск 2008


 

УДК 070 (476) (091)

ББК 76.01 (4 Беи)

М 99

 

 

Навуковы рэдактар

доктар філалагічных навук, прафесар

Б.В. Стральцоў

 

Рэцэнзенты:

А.А. Каваленя, доктар гістарычных навук, прафесар

А.К. Акулік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

 

Мяснікоў, А.Ф.

М 99 Гісторыя беларускай журналістыкі. Вучэбна-метадычны дапаможнік/

– Мн.: ЗАТ “Иппокрена”, 2008. – 104 с.

 

У вучэбна-метадычным дапаможніку прасочваецца і аналізуецца працэс узнікнення, станаўлення і развіцця беларускага друку на працягу некалькіх стагоддзяў. Упершыню выкарыстаны і ўведзены ў навуковы абарот многія новыя, раней невядомыя, факты і лічбы з жыццядзейнасці айчынных газет і часопісаў рознага часу. Этапы гістарычнага развіцця айчыннага друку раскрыты ў назвах раздзелаў.

Разлічаны на студэнтаў і выкладчыкаў кафедраў і факультэтаў журналістыкі, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

 

 

Зацверджана Навукова-метадычным саветам ІПП

28 сакавіка 2008 г. (пратакол № 5).

 

 

УДК 070 (476) (091)

ББК 76.01 (4 Беи)

 

 

© Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

© Мяснікоў А.Ф.


 

Вывучэнне гісторыі ўзнікнення, станаўлення і развіцця беларускай журналістыкі як фактару фарміравання і ўдасканалення беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай культуры, свядомасці нашага народа займае вядучае месца ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў-прафесіяналаў. Засваенне, паглыбленне і пашырэнне ведаў аб ролі і значэнні друкаванага слова ў гісторыі нашага грамадства ўвогуле, яго месцы ў грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных стасунках на ўсіх этапах жыццядзейнасці беларускага народа, сённяшні стан беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) і іх роля ў штодзённым жыцці – гэта для будучага журналіста тыя асноватворныя база і фундамент, на якіх можна (і трэба!) будаваць як свае адносіны да будучай прафесіі, так і практычныя падыходы падчас рэалізацыі канкрэтных журналісцкіх планаў, задум, здзяйсненняў.

Мэта курса – вывучыць асноўныя этапы развіцця беларускай журналістыкі, раскрыць найбольш істотныя бакі журналісцкага працэсу ў гістарычным ракурсе, устанавіць адносіны і характар узаемасувязяў беларускай журналістыкі з развіццём яе ў іншых дзяржавах, выявіць стасункі і зносіны журналістыкі з іншымі накірункамі жыццядзейнасці грамадства – развіццём літаратуры, філасофіі, грамадазнаўства, іншых гістарычных навук, з грамадска-палітычнымі і сацыяльнымі працэсамі.

Галоўныя задачы курса:

– даць студэнтам веды аб асноўных этапах станаўлення і развіцця беларускай журналістыкі, сфарміраваць у іх уяўленні аб спецыфіцы нашага нацыянальнага друку на розных этапах яго існавання, сувязі журналістыкі са светаўспрыманнем і эстэтычнымі ўяўленнямі, характэрнымі для розных эпох;

– развіць здольнасці і ўменне самастойна аналізаваць і ацэньваць асобныя факты і цэлыя з'явы ў журналісцкіх працэсах і грамадска-палітычным жыцці ўвогуле на працягу ўсёй гісторыі існавання беларускай нацыянальнай журналістыкі;

– на канкрэтных прыкладах глыбока засвоіць сучасныя тэндэнцыі і аспекты развіцця сродкаў масавай інфармацыі, усвядоміць месца, ролю і значэнне журналістыкі ў тых палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсах, што адбываюцца зараз у суверэннай і незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Вынікам вывучэння курса павінна стаць выпрацоўка у студэнтаў наступных навыкаў:

-- уменне ва ўласнай творчай практыцы шырока выкарыстоўваць набыткі і творчую спадчыну папярэдніх пакаленняў беларускіх журналістаў;

-- імкненне суадносіць, параўноўваць і супастаўляць набыткі ў галіне кнігадрукавання, станаўленні і ўдасканаленні беларускай журналістыкі на папярэдніх этапах з тымі агульна-дэмакратычнымі і сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываюцца зараз як у жыцці беларускага грамадства, так і ўсёй сусветнай супольнасці;

-- авалоданне методыкай аналізу тых дынамічных працэсаў, ва ўмовах якіх адбывалася станаўленне і развіццё беларускай журналістыкі.


Тэматычны план вывучэння дысцыпліны

 

Нумерацыя, назва тэм і лекцый дысцыпліны Колькасць гадзін
Лекцыі Семінарскія заняткі
Уводзіны  
Тэма 1. Узнікненне летапісання, кнігадруку і публіцыстыкі на Беларусі
Лекцыя 1 Узнікненне летапісання, кнігадруку і публіцыстыкі на Беларусі
Лекцыя 2 Публіцыстыка Адраджэння  
Тэма 2. Узнікненне перыядычнага друку на Беларусі
Лекцыя 3 “Навіны грозныя…”. Выхад газеты “Кур'ер Віленскі”
Лекцыя 4 “Губернские ведомости” на Беларусі  
Тэма 3. Журналістыка Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стст.
Лекцыя 5 Газета “Мужыцкая праўда”
Лекцыя 6 Рэлігійны друк на Беларусі  
Лекцыя 7 Першая прыватная газета на Беларусі “Минский листок”. Грамадска-палітычная газета “Северо-Западный край”  
Тэма 4. Друк Беларусі 1905 – 1917 гадоў
Лекцыя 8 Газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”
Лекцыя 9 Асаблівасці станаўлення беларускага нацыянальнага друку  
Лекцыя 10 Грамадска-палітычныя выданні Беларусі (1906—1917 гг.)  
Лекцыя 11 Друк земстваў у сістэме ліберальнай прэсы Беларусі  
Лекцыя 12 Газета “Звезда” – першая масавая газета РСДРП(б)  
Тэма 5. Беларуская журналістыка ў гады замежнай інтэрвенцыі, грамадзянскай вайны і ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1918 – 1925 гг.)
Лекцыя 13 “Дзянніца” – першая савецкая газета на беларускай мове
Лекцыя 14 Сялянская газета “Белорусская деревня”. Першыя маладзёжныя выданні  
Лекцыя 15 Акруговыя выданні. Рабселькораўскі друк  
Тэма 6. Журналістыка Беларусі напярэдадні і ў гады перадваенных пяцігодак (1926 – чэрвень 1941 гг.)
Лекцыя 16 Арганізацыя сеткі раённых газет. Друк МТС
Лекцыя 17 Друк Беларусі ў барацьбе за выкананне заданняў першай і другой савецкіх пяцігодак  
Лекцыя 18 Журналістыка ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)  
Тэма 7. Беларуская журналістыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.)
Лекцыя 19 Дзейнасць газет “Звязда”, “Советская Белоруссия”, агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Лекцыя 20 Падпольны і партызанскі друк на Беларусі  
Тэма 8. Друк Беларусі ў 1946 – 1984 гг.
Лекцыя 21 Газеты “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Чырвоная змена” і іх роля ў аднаўленні народнай гаспадаркі
Лекцыя 22 Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага друку напярэдадні ХХ з'езда КПСС, удзел беларускіх газет у выкананні рашэнняў з'езда  
Лекцыя 23 Эканамічныя рэформы 60-х гадоў і прапаганда іх у друку  
Тэма 9. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985 – 1991 гг.)
Лекцыя 24 Палітычная інфармацыя на старонках беларускіх газет  
Лекцыя 25 Развіццё перыядычнага друку падчас дэмакратычных пераўтварэнняў    
Тэма 10. Беларуская журналістыка на сучасным этапе
Лекцыя 26 Статус сучаснай беларускай журналістыкі
Лекцыя 27 Закон Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”  
Лекцыя 28 Сучасныя СМІ Беларусі і іх месца ў дэмакратычным працэсе  
Усяго:

 



<== previous lecture | next lecture ==>
Demystifying the Chinese Economy | УВОДЗІНЫ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.421 s.