Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Усходнеславянская супольнасць


Date: 2015-10-07; view: 759.


Агульнаўсходнеславянскі народ і яго этнічная тэрыторыя пачалі фарміравацца паза межамі нашай Бацькаўшчыны – у Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа ў гэтых дзвюх аддаленых адна ад адной мясцовасцях адбывалася адначасова – у ІХХ стст. Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў паскораны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю абароны ад ваяўнічых качэўнікаў. Вядома, што славяне, у тым ліку радзімічы, плацілі даніну хазарам. Невыпадкова ў гэтым рэгіёне ўзнік новыя паселішчы – гарады, якія ўвасаблялі сабой не толькі месца жыхарства рамеснікаў і гандляроў, а палітычныя і ваенныя цэнтры з адпаведнымі кіруючым органам і ўзброенымі сіламі. Буйнейшым цэнтрам такога кшталту стаў Кіеў. Другім цэнтрам фарміравання агульнаўсходнеславянскага этнасу і яго тэрыторыі з'яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі да Фінскага заліву і Ладагі. Развітое земляробства і рамесная вытворчасць паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім – гарадоў. Так, у VІІІХ стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ладага і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Гэтыя рэгіёны паводле этнічнага складу былі прадстаўлены славенамі і крывічамі. Фіна і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі значную меншасць і паступова аславяньваліся. Прадстаўнікі варажскага племені «русь» на чале з конунгам Рурыкам, якія рассяліліся ў азна чаных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсімі паўночназаходнімі землямі, спрыялі палітычнай і культурнай кансалідацыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. Яшчэ ў другой палове Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля» або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русінаў, рускіх, а іх мова – рускай. Да канца стагоддзя важнейшыя яе гарады і іх князі сталі звацца рускімі. Ранейшыя племянныя назвы «паляне» і інш. сталі губляцца. Назва «русь» стала не толькі найменнем тэрыторыі дзяржавы, але і этнонімам.

Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фарміраванне новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крывічах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца адной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзельнікаў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігаравым» (каля 1187 г.) называе «рускімі сынамі».Крывічы займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае аб'яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў " Аповесці аб мінулых часах" пры апісанні падзей IX-X стст. і папярэдняга часу. Пра крывічоў пісаў таксама візантыйскі гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны.


<== previous lecture | next lecture ==>
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. | Крывічы,радзімічы,дрыгавічы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.12 s.