Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Мінск 2012


Date: 2015-10-07; view: 963.


Калеснік М.У. группа 100201

Выканала студэнтка

Варыянт 12

Кантрольная праца

Установа адукацыі

Міністэрства адукацыіі Рэспублікі Беларусь

“Беларускі дэяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Па прадмеце “Гісторыя Беларусі”

Тэма: Канфесійнае становішча у вялікім княстве літоўскім у XVI -першай палове XVIIст. Берасцейская царкоўная унія.

План:

1. Рэфармацыйны рух;

2. Пачатак Контррэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дзейнасць ордэна езуітаў;

3. Берасцейскі сабор 1596г. і яго значэнне. Барацьба уніяцкага пытання ў канцы XVI - першай палове XVIIст.

Уступ:

Кожны народ iмкнецца ведаць сваю гiсторыю, свае гiстарычныя каранi, той шлях,якiм прайшлi папярэднiя пакаленнi, што было вызначальным на розных этапах ix развiцця — стваральная праца, матэрыяльныя i духоуныя набыткi цi войны iразбурэннi. Гэтанеабходна, каб адчуваць не толыа сувязь часоу, свае дачыненне да нядаунiх i большдалёкiх падзей, да спрау cваix прашчурау,але i каб выкарыстоуваць гiстарычны вопыт: не паутараць памылак, а браць з мiнулага урокi,неабходныя для вырашэння сённяшшх задач.

XVI-XVIII характаразуюцца пераходам ад Сярэднявечча да Новага часу. Цягам гэтых стагоддзяў адбываюцца найбуйнейшы рух ідэяў, войскаў, насельніцтва па ўсёй Еўропе, па сутнасці Еўропа пачынае жыць глабальным, агульнаеўрапейскім жыццём. Адбываюцца вялікія войны, у якія уцягнуты кансорцыумы краінаў. Насельніцтва гарадоў пачынае дамінаваць над вясковым, ствараецца своеасаблівая гарадская культура, якая настойліва і актыўна падтрымлівае існаванне набажнасці і «упэўненай веры». З'яўляецца кнігадрукаванне, што паскарае абмен ідэямі і цыркуляцыю іх у агульнаеўрапейскім асяроддзі. Шырыцца і развіваецца адукацыя. У пошуках ведаў насельніцтва дасягае высокай ступені мабільнасці. Шырацца адукацыйныя візіты. Такі парадак спраў яшчэ больш павялічвае цыркуляцыю ідэяў, тэхналогій, звычаяў і моды. Вялікая запатрабаванасць у адукацыі інстытуалізуе адукацыйныя ўстановы. Тое дае падставы для з'яўлення глабальных адукацыйных кансорцыумаў накшталт езуіцкіх калегіумаў, ці разнастайных ордэнаў, у тым ліку праваслаўных, ці пратэстанцкіх адукацыйных кааперацыі. Цяпер палеміка можа адбывацца не толькі ў прасторы царкоўнай кафедры ці полі бітвы, але і ў прасторы падручнікаў, адукацыйных праграмаў, палемічнай літаратуры, у тым ліку шэрагу

І. Рэфармацыйны план.

Рэфармацыя пачала распаўсюджвацца на Беларусі з сярэдзіны ХУІ ст. Яна развівалася ў рэчышчы еўрапейскага рэфармацыйнага руху і ўспрыняла знешнія формы заходнееўрапейскага пратэстантызму - яго асноўныя кірункі, дагматыку, формы царкоўнай арганізацыі, але мела своеасаблівыя рысы. Значныя зрухі ў грамадска-палітычным і духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага, агульны культурны ўздым і пашырэнне кантактаў з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы абумовілі сувязь Рэфармацыі з праявамі рэнесансна-гуманістычнай культуры. I гуманізм, і Рэфармацыя неслі новы, адметны ад сярэднявечнага светапогляд, што знайшло сваё адлюстраванне ў звяртанні да біблейскіх першакрыніц, развіцці секулярызацыйных тэндэнцый у грамадскім жыцці, прызнанні этнакультурнага, палітычнага і тэалагічнага значэння нацыянальных моў разам з мовамі кананічнай пісьменнасці.

Асноўныя патрабаванні - дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную мае масць - былі распрацаваны ў працах Марціна Лютара, Жана Кальвіна, У. Цвінглі.

У ВКЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай рухаючай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўпы рэлігійны накірунак — кальвінізм. Вучэнне Кальвіна адмаўляла іерархічную пабудову царквы і вярхоўную ўладу Папы Рымскага, патрабавала спрасціць рэлігійны культ, адзінай крыніцай і аўтарытэтам новай царквы прызнавалася Свяшчэннае Пісанне; уводзілася богаслужэнне на нацыянальнай мове. Некаторыя рысы рэфармацыі наглядаліся і ў праваслаўнай царкве. Шырокае распаўсюджванне атрымаў ерэтычны рух антытрынітарыяў (арыяп). Яны адмаўлялі боскую сутнасць Хрыста, Тройца таксама імі адмаўлялася, адзіны Бог часта атаясамліваўся з сусветным розумам і прыродай. Праваслаўныя брацтвы актыўна выступалі за ўстанаўленне кантролю над святарамі.

З 1553 па 1570 г., да прыходу ў ВКЛ езуітаў, быў перыяд хуткага росту колькасці пратэстантаў, фарміравання царкоўнай арганізацыі. Асноўная маса пратэстантаў - гэта каталіцкая і галоўным чынам праваслаўная шляхта. Яны былі не супраць таго, каб падарваць эканамічную моц як правваслаўнай, так і каталіцкай царквы. Буйнейшыя феадалы магнаты - імкнуліся прадухіліць умяшанне Масквы і Кракава ва ўнутраныя справы княства праз стварэнне нацыянальнай пратэстанцкай рэлігіі.

Галоўным дзеячам Рэфармацыі ў ВКЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер, самы ўплывовы чалавек у дзяржаве. Ён заснаваў першы збор у Бярэсці і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню.

Пад яго патранатам у 7 г. адбыўся першы з'езд пратэстантаў у Вільні. Была заснавана Літоўская правінцыя кальвінскай царквы, кіраваў яе справамі правінцыяльны сінод. Арганізацыйным і кіруючым цэнтрам Літоўскай правінцыі быў Віленскі правінцыяльны сінод, на які штогод збіраліся прадстаўнікі ўсіх збораў ВКЛ. Пытанні ўнутранага жыцця дыстрыктаў і асобных абшчын вырашаліся на дыстрыктавых (партыкулярных) сінодах. У дзейнасці збораў прымалі ўдзел "сеньёры" - свецкія і духоўныя асобы, якія выбіраліся са шляхецкага і мяшчанскага станаў. Віленскі сінод прымаў ра-шэнні па бягучых справах асобных абшчын, прызначаў міністраў, сеньёраў і суперінтэндантаў. Большасць пастаноў сінода звязана з разглядам прыватна-прававых і царкоўна-рэлігійных спраў членаў пратэстанцкіх абшчын (дысцыплінарныя, судовыя, шлюбаразводныя, тастаменты і інш.). У актах сінода таксама сустракаюцца звесткі аб даравальных запісах, фундушах на зборы, шпіталі, школы.

Сінод меў сваю агульную касу (калекту), якую складалі фундушы пратэстанцкай шляхты і мяшчанства. Калекту выкарыстоўвалі для ма-тэрыяльнай падтрымкі збораў, якія не мелі багатага патрона, на пенсіі для еастарэлых міністраў і іх удоў, на стыпендыі вучням, якіх сінод рэ-камендаваў для навучання ў мясцовых кальвінісцкіх гімназіях ці замежных універсітэтах. Кальвінісцкая царква ў набажэнстве і справаводстве выкарыстоўвала польскую мову. У 1560-я гг., час найвышэйшага ўздыму Рэфармацыі, на Беларусі дзейнічала каля 90 збораў (культавых устаноў), а таксама школы, друкарні, шпіталі. У кальвінізм перайшла большасць магнатаў і шляхты.

Амаль адначасова з працэсам арганізацыі кальвінісцкай царквы на генеральных сінодах абвастралася дыскусія па пытаннях дагматыкі. Рэлігійна-філасофскія і сацыяльна-палітычныя супярэчнасці прывялі рэфармацыйны рух да расколу. У 60-я гг. XVI ст. сфарміраваўся антытрынітарскі рух, радыкальны накірунак Рэфармацыі. Яго прыхільнікаў у ВКЛ называлі "літоўскімі братамі", "арыянамі"). Антытрынітарыі адмаўлялі догмат св. Тройцы, хрышчэнне немаўлят, ужывалі практыку паўторнага хрышчэння ў сталым узросце прызнавалі за Ісусам Хрыстом толькі чалавечую, а не Боскую сутнасць. У сацыяльна-палітычным плане антытрынітарыі выступалі супраць "нявольніцтва", вярхоўнай улады, прыватнай уласнасці, удзелу ў войнах.

Ідэі антытрынітарызму знаходзілі ўсё больш прыхільнікаў, у тым ліку і ў асяроддзі Радзівіла Чорнага (Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Тамаш Фальконіуш (Сакалоўскі), былы лекар каралевы Боны, італьянец Георгій Бляндрата). Самым выдатным прадстаўніком антытрынітарызму ў ВКЛ быў Сы-мон Будны. Рэлігійна-філасофская дактрына Буднага была заснавана на рацыянальным падыходзе да хрысціянскай дагматыкі, Святога Пісання.

Значна актывізавалася духоўнае жыццё, вырасла роля асветы, кнігадрукавання, яно ў Беларусі ўзнікла практычна адначасова з фарміраваннем рэфармацыйнай царквы. У 1553 г. пры зборы ў Берасці пры падтрымцы Радзівіла Чорнага для прапаганды рэфармацыйных ідэй была арганізавана першая на тэрыторыі Беларусі (а таксама першая рэфармацыйная ў ВКЛ) друкарня. Яна дзейнічала да 1570 г. 3 дакументаў 1566 г. вядома, што друкарня размяшчалася на Рыначнай плошчы. У Берасці працавалі запрошаныя Радзівілам з Польшчы друкары і выдаўцы: гуманіст Бернард Ваявудка, звязаны з эразміянскім колам у Кракаве, Станіслаў Мурмеліус і таленавіты перакладчык, паэт, музыкант-кампазітар Цыпрыян Базылік.

У Берасці было надрукавана каля 40 тытулаў (назваў) кніг на польскай мове. Тут выходзіла не толькі рэлігійная, але і свецкая літаратура. Выдатнае месца ў гісторыі кнігадрукавання ВКЛ і Польшчы належыць выданню Берасцейскай (ці Радзівілаўскай) кальвінісцкай Бібліі 1563 г., якая выйшла "ўласным коштам" Радзівіла Чорнага. Берасцейская Біблія была ўключана ў польскі індэкс забароненых кніг, складзены ў Кракаве ў 1603 г. Нягледзячы на гэта, у 1617 г. Віленскі сінод пастанавіў, каб Берасцейская Біблія была пры кожным зборы ВКЛ.

Амаль усе вядомыя нам рэфармацыйныя старадрукі выйшлі на польскай і часткова на лацінскай мове. Рэфармацыю ў ВКЛ падтрымала пераважна тая частка грамадства (магнатэрыя, частка шляхты), якой асабліва ўласціва рэцэпцыя польскай культуры. Гэтым тлумачыцца перавага польскай мовы ў рэфармацыйным кнігадрукаванні Беларусі і арыентацыя кніжнай прадукцыі на беларускую паланізаваную шляхту.

Змены ў грамадска-палітычным жыцці пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г., умацаванне пазіцый польскай знаці і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, раскол у рэфармацыйным руху, нарастание контррэфармацыйных тэндэнцый узмацнілі культурна-канфесійныя па-ланізацыйныя працэсы сярод шляхты Беларусь У каталіцызм вярталіся не толькі былыя каталікі. Прадстаўнікі некаторых праваслаўных родаў, нядаўнія пратэстанты таксама прымалі каталіцкую веру.

Распаўсюджанне гуманістычнай і рэфармацыйнай ідэалогіі спрыяла эвалюцыі духоўнай культуры Беларусі, працэсам фарміравання шляхецкай дэмакратыі, тэндэнцыям рэлігійнай талерантнасці. Рэфармацыя падняла на новы ўзровень свецкія або ў значнай ступені секулярызава-ныя міжнародныя культурныя сувязі. Разам з тым яна паскорыла культурную паланізацыю значных слаёў шляхты, таму што не апіралася на беларускія і ўсходнеславянскія моўныя і пісьмовыя традыцыі.

Такім чынам, шматнацыянальнае насельніцтва, зведаўшая працэс гамагенезацыі было падзелена паміж трыма Імперыямі, якія пачалі праводзіць працэс гамагеназацыі праз прызму сваіх інтарэсаў і свайго насельніцтва . Так сканчаецца перыяд, які характаразаваўся рэлігійнай і нацыянальнай разнастайнасцю з аднаго боку, і вялікім імпульсам з боку дзяржаў, да скасавання гэтай разнастайнасці, шляхам гамагенезацыі насельніцтва з дргога. Перамеленыя праз жарнавы гамагенезацыі шматэтнічнае насельніцтва ператварылася ў еўрапейскія нацыі, са сваёй ідэнтычнасцю, паноўнай рэлігіяй і моваю. Культура вышэйшых і ніжэйшых слаёў ураўнаважылася, а інтарэсы дзяржавы сталі перавышаць канфесійныя, манархічныя ці лакальныя інтарэсы лакальных груповак.

ІІ. Пачатак Контррэфармацыі ў ВКЛ. Дзейнасць ордэна езуітаў.

Поспехі Рэфармацыі вымусілі каталіцкі касцёл правесці сур'ёзныя ўнутраныя рэформы. На Усяленскім Трыдэнцкім саборы былі дакладна вызначаны і пацверджаны асноўныя каталіцкія догматы і асуджаны палажэнні пратэстантызму, якія з'яўляліся асаблівым прадметам дыскусій. Пастановы сабора былі таксама накіраваны на ўмацаванне ўлады папы рымскага, удасканаленне ўнутрыцаркоўнай дысцыпліны, паляпшэнне адукацыі духавенства. У 1559 г. папа рымскі зацвердзіў першы індэкс забароненых кніг. У індэкс былі ўключаны творы не толькі пратэстанцкіх аўтараў, але і гуманістаў (у тым ліку Андрэя Фрыча Маджэўскага).

У сярэдзіне 50-х гг. XVI ст. была створана пастаянная папская нунцыятура ў Польшчы, што дазволіла Апостальскай сталіцы больш дакладна арыентавацца ў царкоўна-рэлігійных справах Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Папскі нунцый Алаізій Ліпамана ў час знаходжання ў Вільні сустрэўся з віленскім ваяводам Мікалаем Радзівілам Чорным. Ліпамана, які слаба арыентаваўся ў палітычнай і рэлігійнай сітуацыі ў ВКЛ, накіраваў Радзівілу ліст з папрокамі ў адступніцтве ад каталіцтва і пастарскімі павучаннямі. Гэтая мела вялікі грамадскі рэзананс, дзейнасць нунцыя была ўспрынята як бесцырымоннае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, і ён быў вымушаны ў 1557 г. вярнуцца ў Рым.

Даўнія традыцыі адноснай рэлігійнай талерантнасці, абумоўленай суіснаваннем розных рэлігій і канфесій, прававое становішча шляхты патрабавалі выкарыстання больш дыпламатычных форм і метадаў супрацьдзеяння Рэфармацыі, чым у іншых краінах.

Вялікую ролю ў рэалізацыі каталіцкай рэформы адыграў ордэн езуітаў ("Таварыства Ісуса"), які арганізаваў Ігнацый Лаёла для ўмацавання пазіцый каталіцызму і барацьбы з рэфармацыйным рухам. У 1540 г. папа Павел III зацвердзіў стварэнне гэтага ордэна. Дынамічны, з жорсткай унутранай арганізацыя і дысцыплінай, падпарадкаваны непасрэдна папе рымскаму, ордэн разгарнуў дзейнасць у краінах Еўропы. Езуіты прымалі ў свае шэрагі найбольш здольных асоб: каб стаць правадзейным членам ордэна, трэба было вучыцца каля 12 гадоў. Ордэн меў добрую матэрыяльную базу - папскія прывілеі дазвалялі езуітам займацца гандлёвымі і банкаўскімі справамі. Асноўны акцэнт у сваёй дзейнасці яны рабілі на стварэнні навучальных устаноў, якія маглі б падрыхтаваць палітычную і інтэлектуальную эліту. Езуіты ўмела прыстасоўваліся да мясцовых умоў, энергічна займаліся місіянерскай дзейнасцю, праводзілі дабрачынныя акцыі.

У час уздыму рэфармацыйнага руху вярхоўная ўлада і каталіцкая іерархія разумелі, што касцёл не здольны вытрымаць націск Рэфармацыі самастойна, без дапамогі звонку. Такую дапамогу мог аказаць езуіцкі ордэн. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, дзе заснавалі першыя калегіі ў Браневе і Пултуску. Стварэнне ў Вільні езуіцкай навучальнай установы палегчыла б навучанне мясцовай моладзі, падрыхтоўку кліру, дазволіла б па-шырыць уплыў ордэна не толькі на каталікоў, але і на праваслаўных і пратэстантаў. Віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч звярнуўся да езуітаў з просьбай аб арганізацыі ў Вільні езуіцкай калегіі. Афіцыйна калегія была адкрыта ў 1570 г. Рэктарам калегіі стаў Станіслаў Варшавіцкі У першы год навучалася каля 160 чалавек, у 1576 - каля 500. У калегіі выкладаліся курсы філасофіі, матэматыкі, маральнай і палемічнай тэалогіі, з 1578 г. - поўны курс тэалогіі. Імклівае развіццё віленскай калегіі рыхтавала глебу для яе пераўтварэння ў Акадэмію.

30 кастрычніка 1579 г. папа рымскі Грыгорый XIII выдаў булу, якая ўзводзіла віленскую калегію ў ранг універсітэта. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. У XVI ст. Акадэмія мела тры факультэты - філасофскі, тэалагічны і вольных навук (гуманітарны). На апошнім рыхтавалі вучняў для слухання курсаў філасофіі і тэалогіі. У 1579 г. па просьбе кангрэгацыі правінцыі генерал ордэна дазволіў вывучэнне ў Акадэміі “рускай” мовы. У "рускім класе" штодзень вывучалі чытанне і пісьмо, тлумачылі выбраныя тэксты з Евангелля ці Катэхізіса і вучылі іх на памяць.

Высокі ўзровень выкладання, добрая арганізацыя вучэбнага працэсу. магчымасць атрымаць бясплатную адукацыю абумовілі папулярнасць. Віленскай акадэміі ў моладзі розных веравызнанняў і рознага сацыяльнага паходжання. Ордэн імкнуўся ствараць свае калегіі ў буйных гарадах і магнацкіх рэзідэнцыях. Пасля вяртання Полацка Вялікаму Княству Літоўскаму ў 1579 г. пры садзейнічанні Стэфана Баторыя езуіты абаснаваліся ў горадзе. Насельніцтва Полацка ў пераважнай большасці было праваслаўнае і абыякава ставілася да езуіцкай місіі.

У 90-я гг. XVI ст. пашырылася праграма навучання - былі ўключаны граматыка, сінтаксіс, паэтыка. 3 увядзеннем у 1605 г. курса рыторыкі калегія ў Полацку атрымала статус сярэдняй навучальнай установы. У 1617-1618 гг. калегія налічвала ўжо 81 вучня.

Пасля рэлігійнай канверсіі старэйшага сына Радзівіла Чорнага - Мікалая Крыштафа па мянушцы Сіротка другім па значэнні пасля Вільні езуіцкім цэнтрам у ВКЛ стаў Нясвіж. У 1572 г. спыніла сваю дзейнасць Нясвіжская рэфармацыйная друкарня, былі выгнаны пратэстанцкія святары. Па ініцыятыве Радзівіла Сіроткі ў сярэдзіне 80-х гг. XVI ст. у Нясвіжы была заснавана езуіцкая калегія. Навучэнцам выкладалі граматыку, сінтаксіс, паэтыку, рыторыку. Каля 1597 г. у праграму навучання быў уключаны курс маральнай і палемічнай тэалогіі. Ужо ў першыя гады існавання калегіі ў ёй навучалася 80 чалавек.

Дзеячы ордэна выкарыстоўвалі розныя метады для ўмацавання і распаўсюджання каталіцызму - выступалі з пропаведзямі, выкладалі катэхізіс на гарадскіх плошчах, арганізоўвалі дыспуты з іншаверцамі, стваралі школьныя тэатры. Нярэдка ў час эпідэмій і прыродных катаклізмаў езуіты арганізоўвалі дабрачынныя акцыі. Пры шмат якіх калегіях існавалі аптэкі, што забяспечвалі бясплатнымі лекамі не толькі езуітаў, але і мясцовае насельніцтва. Найбольш актыўную дзейнасць езуіты разгарнулі сярод магнатэрыі і шляхты, выкарыстоўвалі метады пераканання, асабістыя кантакты. Вынікам былі першыя рэлігійныя канверсіі ў асяроддзі магнатаў. Пад уплывам езуітаў сыны Радзівіла Чорнага сталі руплівымі католікамі. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка актыўна падтрымліваў езуітаў, выступаў супраць рэлігійных вольнасцей для пратэстантаў, якіх ён называў "д'ябальскімі слугамі". Шмат сродкаў Радзівіл Сіротка ахвяраваў на будаўніцтва, рэстаўрацыю і ўтрыманне культавых устаноў у сваіх шматлікіх уладаннях. У яго віленскай друкарні выходзілі творы езуіцкіх дзеячаў, у першую чаргу Пятра Скаргі.

Кальвінізм пакінулі таксама будучы канцлер ВКЛ Леў Сапега, прадстаўнікі родаў Валовічаў, Кішкаў, Пацаў. Пераход шляхты ў каталіцтва быў звязаны не толькі з езуіцкай прапагандай, але і з унутранай палітыкай Рэчы Паспалітай, улады якой падтрымлівалі пануючае становішча каталіцкага касцёла. У рэлігійных канверсіях адлюстравалася расчараванне шляхты ў пратэстантызме, які ў адрозненне ад посттрыдэнцкага каталіцкага касцёла не мог даць грамадству адзіны і абгрунтаваны светапогляд. Дагматычныя разыходжанні паміж рознымі плынямі аслабілі рэфармацыйны рух. Замест таго каб паглыбляцца ў інтэлектуальныя спрэчкі, якія грамадства ў масе сваёй не разумела, езуіты актыўна займаліся рэформай адукацыі кліру, школьнай справай, прапагандай сярод уплывовай шляхты.

Контррэфармацыя дзейнічала не толькі метадам пераканання, часам яна ўжывала і гвалтоўныя спосабы барацьбы з Рэфармацыяй. Аднак у апошняй чвэрці XVI ст. шляхта розных веравызнанняў мела ў ВКЛ роўныя правы, праявы рэлігійнай нецярпімасці не знаходзілі ў яе падтрымкі. Калі ў 1581 г. у Вільні па загадзе віленскага біскупа Юрыя Радзівіла былі спалены кнігі віленскай пратэстанцкай друкарні, гэта выклікала абурэнне ў грамадскіх колах. Разам з тым нарастание контррэфармацыйных тэндэнцый спрыяла беспакараным дзеянням супраць пратэстантаў. Так, у 1591 г. быў спалены збор у Вільні, па ўсёй верагоднасці, студэнтамі езуіцкай Акадэміі. Аднак вінаватыя не былі пакараны. Асаблівае значэнне езуіты надавалі місіянерскай працы сярод праваслаўнага насельніцтва. Яны адмовіліся ад першапачатковых амбіцыйных планаў распаўсюджання каталіцызму на Маскоўскую дзяржаву і сканцэнтравалі сваю дзейнасць у межах Рэчы Паспалітай. Езуіты Пётр Скарга і Бенядзікт Гербест выступілі з ідэяй далучэння да каталіцтва праваслаўнай царквы пад вяршэнствам папы рымскага. 3 пачаткам рэалізацыі планаў стварэння царкоўнай уніі пратэстанты і праваслаўныя сталі наладжваць больш цесныя кантакты для абароны сваіх правоў. У пасланні да генеральнага пратэстанцкага сінода ў Торуні ў 1595 г. кіеўскі ваявода Канстанцін Астрожскі прапанаваў пратэстантам разам выступаць за свае "вольнасці і свабоды". Пратэстанцкая і праваслаўная шляхта ў 1597 г., ужо пасля заключэння Берасцейскай уніі, рабіла спробы стварэння саюзу. Ініцыятыва зыходзіла ад пратэстантаў - Крыштафа Радзівіла, Яна Абрамовіча, Мшалая Тальваша, якія прапанавалі прадстаўнікам праваслаўнай шляхты сабрацца на генеральны з'езд у Слоніме, каб абмеркаваць магчымасць пагаднення і падпісання сумеснай уніі. Гаворка ішла пра палітычны, а не рэлігійны альянс. З'езд адбыўся ў маі 1599 г. у віленскім палацы Канстанціна Астрожскага. На з'ездзе быў зачытаны тэкст канфедэрацыі, у якім адзначаліся шматлікія напады на зборы і цэрквы, зневажанне рэлігійных святыняў, грабяжы, дыскрымінацыйная намінацыйная палітыка вярхоўнай улады, судовыя дэкрэты, якія ўшчамлялі правы іх канфесій. Мэтай саюзу абвяшчалася абарона сваіх храмаў і духавенства, хадайніцтва на сеймах, сейміках і перад духоўнай уладай аб пакаранні арганізатараў і выканаўцаў гвалтаў. Былі прызначаны апекуны збораў і цэркваў ва ўсёй Рэчы Паспалітай (126 асоб). Аднак акт застаўся толькі пракламацыяй; ён не меў моцы двухбаковага пагаднення. Праект уніі праваслаўнай і пратэстанцкай цэркваў не быў рэалізаваны - вельмі выразна праявіліся дагматычныя размежаванні . Аднак і на працягу першай паловы XVII ст. праваслаўная і пратэстанцкая шляхта нярэдка выступала разам у абарону сваіх правоў. Трыдэнцкія рэформы, як і дзейнасць езуітаў, адыгралі пазітыўную ролю ў развіцці асвецніцтва і школьнай справы, удасканалення і ўзмацнення арганізацыйнай структуры касцёла. Аднак спроба манапалізацыі касцёлам духоўнага жыцця абмяжоўвала магчымасці яго развіцця, парушала прынцыпы рэлігійнай талерантнасці.

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі.

ІІІ. Берасцейскі сабор 1596 г. і яго значэнне ў канцы XVI – першай палове XVII ст.

У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю - каталіцтва і ўсходнюю - праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы дзвюх рэлігій, таму абедзьве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. К XVI ст. выразна праступілі рысы крызісу праваслаўя. Неабходнасць рэфарміравання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы — увядзенню уніяцтва.

У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб'яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі ўніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзімірскі Іпацій Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі ШІтрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт Ваза і Канцлер ВКЛ Леў Сапега. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны «33 артыкулы».

Пасля прыняцця уніі не павінна адбывацца ломка звычаяў і традыцый - знешне нічога не змянілася. На гэта і вельмі спадзяваліся ініцыятары аб'яднання цэркваў.

Даведаўшыся, што шмат праваслаўных надта абураны справай, зробленай без агульнай згоды Тарлецкім і Пацеем, кароль узяў пад сваю абарону як іх, так і іншых епіскапаў, якія падпісалі акт вуніі. Не хапала толькі саборнага зацвярджэння. Спагадчыкі вуніі думалі абыйсціся і без сабору, але праціўнікі вуніі дамагаліся, каб быў склікан сабор.

Сабор быў скліканы ў Бярэсці ў кастрычніку 1596 году. На сабор з'явіліся прадстаўнікі двух усходніх патрыярхаў. Як і трэба было спадзявацца, адразу узнік разлад паміж двума кірункамі. Фактычна адбыліся два саборы. Адзін сабор складалі абаронцы вуніі пад старшынством Львоўскага лацінскага арцыбіскупа Сулікоўскага. Другі сабор складалі праваслаўныя, нязгодныя з вуніяй, пад старшынством Львоўскага ўсходняга епіскапа, Гэдэона Балабана, з прысутнасцю прадстаўнікоў ад усходніх патрыярхаў. Вуніяцкі сабор зрабіў пасяджэнне ў берасцейскай саборнай царкве, а праваслаўны — у прыватным будынку. Прадстаўнікі сабораў некалькі раз заклікалі на сваё пасяджэнне сваіх сапернікаў, але нічога з гэтага не вышла. Кожны з сабораў вёў справу асобна і застаўся пры сваёй уласнай думцы аб вуніі. Вуніяты абвясцілі анатэму і лішылі сану епіскапаў, што не згаджаліся на вунію, а праваслаўныя зрабілі тое самае ў адносінах да сваіх супернікаў. Нягледзячы на такі канец сабору, польскі ўрад і рымскі папа пачалі офіцыяльна лічыць вунію адбытым фактам. На праваслаўную веру ўрад глядзеў як на сэкту «схізму». У праваслаўных пачалі адбіраць цэрквы і манастыры, забралі Сафійскую саборную царкву ў Кіеве. Па гарадах было забаронена адпраўляць, праваслаўнае набажэнства.

Праваслаўныя ўтрымалі за сабою Кіева-Пячэрскі манастыр і мітраполіцкую катэдру ў Кіеве. У далейшыя часы з ліку кіеўскіх мітрополітаў сваёю чыннасцю праславіўся энергічны і з вялікаю эрудыцыяй чалавек, Пятро Магіла. Яшчэ ў бытнасць сваю архімандрытам Кіеўскай лаўры ён заснаваў пры ёй раней духоўную школу, якую потым перарабіў у вышэйшую школу — акадэмію. Сюды ён выпісаў з усходу вядомых у тыя часы професароў і збіраў вакол акадэміі і ў акадэміі моладзь, якая шукала асветы. Гэтая школа друга была цэнтрам асветы як для заходніх рускіх зямель, так і для Масквы.

Акт Берасцейскай вуніі мае не так царкоўнае, як нацыянальна-палітычнае значэнне. Гэтая вунія ёсць просты працяг вуніі Люблінскай. Справа была не толькі ў тым, што праваслаўны кідаў сваю веру і рабіўся вуніятам ці католікам, але і ў тым, што ён прымаў палітычны, культурны і нават сацыяльны ўплыў Польшчы. Пасля Берасцейскага сабору з'явіліся на Беларусі дзве веры: адна каталіцка-вуніяцкая вера, упрывілёваная ўрадам, другая — праваслаўная, схізматычная якую ўрад усімі сіламі стараўся знішчыць. Што датычыць вуніятаў, то і іх палажэнне нядоўга было прывілейным. Сама па сабе вунія не была патрэбна ні езуітам, ні ІІольшчы. Утварэнне вуніі не мела на мэце злучэння вер. Калі з цягам часу выявілася, што вунія, як мост, не пераводзіць пад польска-каталіцкі ўплыў шырокіх мас так хутка, як спадзяваліся, яе перасталі лічыць патрэбнаю.

Нарэшце, вунія прынесла на Беларусь не згоду, а разлад і выклікала рэлігійную барацьбу. Яна, як і Люблінская вунія, была накіравана на тое, каб скасаваць незалежнасьць Літоўска-Беларускага гаспадарства. Зразумела, што на гэтай глебе ў дальнейшыя часы пачалася барацьба, якая прыносіла вялікую шкоду як Літвс і Беларусі, так і Рэчы Паспалітай. Творчыя сілы за мест таго, каб будаваць жыццё, траціліся на непатрэбную грамадзянскую ролігійную барацьбу.

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і ка­таліцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геа­графічныя і культурныя абшары. Чатыры ста­годдзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцей­скай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі. За час свайго існавання уніяцтва значна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій на Беларусі і ў XVIII ст. стала канфесійнай дамінантай. Падляшшы, у 1946 Унія ў Берасці аказалася найбольш трывалай з усіх ранейшых спроб аб'яднання хрысціянства. Увабраўшы ў сябе і адлюстраваўшы многія з тых праблем і супярэчнасцяў, якімі жыло беларускае грамадства XVІ - ХІХ ст., аказаўшы істотны ўплыў на геацывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, яна належыць да тых гістарычных з'яў, якія яшчэ не адышлі ў мінулае, і існуе да нашага часу.

Вывад:

Гістарыяграфія уніі прайшла доўгі, склададзены і поўны супярэчнасцяў шлях. Лічыцца, падзеі ацэньваць тым лягчэй, чым на большай адлегласці ад нас яны знаходзяцца. Наўрад ці гэта палажэнне можна распаўсюдзіць на Берасцейскую унію. Яе хвалілі, лаялі, абыходзілі маўчаннем. Аформіліся два канцэптуальныя падыходы, паміж якімі вось ужо пятае стагоддзе ідзе барацьба. Гістарыяграфія Расійскай імперыі асудзіла уніяцкую царкву, не абцяжарваючы сябе вывучэннем працэсаў, якія адбываліся ўнутры яе. У апошняй трэці ХІХ - першай трэці ХХ ст. аформіўся альтэрнатыўны гістарыяграфічны кірунак, які, аднак, у 30-я гады быў разгромлены. Савецкая навука 30-80-х гадоў не пасунула пытання наперад, але звузіла і затармазіла яго вывучэнне, працягваючы тым не менш фармаваць нелаяльнасць да уніі. Ніводная, відаць, з падзей беларускай гісторыі не падвяргалася такой масіраванай дыскрэдытацыі і ахайванню ў расійскай і савецкай гістарыяграфіі двух апошніх стагоддзяў, як Берасцейская унія.

 

 

Літаратура:

 

ВКЛ. энцыкл. У 3т.-Мінск 2005-2010г. Іваноў Л. Рэфармацыйны рух на

Беларусіі др.палова XVI ст. –першай палове XVIIст.

 

Брэсцкая царкоўная унія.Прэдгісторыя ,прычыны і следствія.

 

Унія в документах : зборнік В.А. Теплова , З.І. Зуева, Мінск 1997 стр.26-60

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Аллергоанамнез: теріс | Алтын Орда. 1 page
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.297 s.