|
САВЕЦКІ ТЭАТР У 20-я – 30-я ГАДЫ ХХ СТАГОДДЗЯDate: 2015-10-07; view: 460. Кастрычніцкая рэвалюцыя не падзяліла дакладна старую і новую культуры. Гэта быў складаны час навейшых тэатральных тэорый і абмежаванай практыкі, час неажыццяўлёных мадэляў і вобразаў, задуманых, але так ніколі неажыццяўлёных тэатральных пастановак. Важнай праблемай стаў недахоп рэпертуару. Большасць тэатраў працягвала арыентавацца на старыя п'есы. У 20-я гг. былі дазволены разнастайныя эксперыменты. Сваю дзейнасць працягваў Усевалад Эмільевіч Мейерхольд (1874 – 1940), які імкнуўся зрабіць рэвалюцыю ў тэатры, стварыўшы тэатр канструктывізму. Яму далі памяшканне былога тэатра Зона (кафэ-шантан) у Маскве, і ён пераўтварыў яго ў Тэатр РСФСР. Ён поўнасцю агаліў сцэну, выкінуў усе старыя дэкарацыі, агаліў цагельную кладку. Мейерхольд знішчыў ілюзію тэатра. Мастакі-авангардысты зрабілі тэатр лабараторыяй для сваіх эксперыментаў, але не наблізіліся да народа, як ім хацелася. Хутка спектаклі перасталі рабіць зборы. Пасля рэвалюцыі працягвалі працаваць старыя і ўзнікалі новыя тэатры. У Петраградзе па ініцыятыве М.Горкага і А.Блока быў створаны Вялікі драматычны тэатр у 1919 г. У Маскве працягвалі працаваць студыі МХАТа. У 1920 г. з'явілася трэцяя студыя, якой кіраваў артыст і рэжысёр Яўген Баграціёнавіч Вахтангаў, з 1926 г. яна будзе называцца тэатр імя Яўгена Вахтангава. Глыбока спасцігнуўшы сістэму Станіслаўскага і перажыўшы перыяд захаплення агульнымі ідэямі Мейерхольда, Вахтангаў пайшоў сваім шляхам. Ён абвясціў лозунг фантастычнага рэалізму – “Тэатр у аснове сваёй – гэта свята”. Аднак свята адбудзецца тады, калі ёсць адкрыццё, або новая, свежая, глыбокая думка. Адзін з галоўных тэзісаў вахтангаўскай школы: не проста пераўвасабляцца ў ствараемы вобраз, аднак і выражаць свае адносіны да яго і да асноўнай ідэі спектакля ў цэлым. Сваё адкрыццё новага закона акцёрскай ігры ён фармуляваў у трыадзе: “аўтар – час – калектыў”, гэта значыць, рэжысёр і акцёры зыходзілі з аўтарскай задумы, праламляючы згодна часу, выкарыстоўваючы вопыт, назапашаны творчым калектывам. Працягваў працаваць Камерны тэатр, створаны і кіруемы Аляксандрам Якаўлевічам Танровым. Ён выкарыстоўваў “крайнія жанры” (містэрыя-трагедыя і арлекінада-камедыя), імкнуўся да сінтэтычнага тэатра, будаваў свой рэпертуар на творах класікаў. Вядомасцю карыстаўся яўрэйскі тэатр – студыя “Габіма” (іўрыт – сцэна), створаны ў Польшчы ў 1910 г., а ў 1918 г. ён пераехаў у Маскву. Яго дырэктар і акцёр М.Л. Цемак. У гэтыя гады ствараецца шмат новых тэатральных студый, у якіх удзельнічаюць аматары. На гэтай платформе былі створаны тэатры рабочай моладзі (ТРАМ). У 1933 г. у Маскоўскі ТРАМ прыходзіць прафесійны рэжысёр і тэатр стаў называцца прафесійным. Так узнікае Ленком. Упершыню ў свеце былі створаны дзіцячыя тэатры, у вытокаў тэатра для дзяцей стаяла Н.І.Сац.
|