|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 6 pageDate: 2015-10-07; view: 663. Такім чынам, на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі ўзнік і пашырыўся беларускі нацыянальны рух, які ўвасобіўся ў шматграннай культурна-асветніцкай і дзяржавастваральнай дзейнасці. Прыкметы нацыянальнага жыцця на астатняй яе тэрыторыі, якая заставалася ў складзе Расійскай імперыі, выяўлялі сябе значна менш. У асноўным яно працякала ў Мінску ў асяроддзі служачых Камітэта дапамогі ахвярам вайны (старшыня Р. А. Скірмунт), нацыянальнай інтэлігенцыі, якая згуртавалася вакол “Беларускай хаткі”, а таксама за межамі Беларусі. Па-ранейшаму, тут не існавала ніводнай навучальнай установы, дзе б вывучалася беларуская мова або вялося выкладанне на ёй. Праблемы ўтварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці адкрыта не абмяркоўваліся. Толькі ў Петраградзе ў канцы 1916 г. група беларускіх дзеячаў на чале з Дз. Жылуновічам і А. Бурбісам, якая аб'ядноўвалася вакол газеты «Дзянніца» пэўным чынам прапагандавала праграмную ідэю БСГ аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. На тых жа пазіцыях знаходзілася група ўдзельнікаў “Беларускай хаткі” ў Мінску. Лютаўская рэвалюцыя прыйшла на Беларусь, калі працэс стварэння беларускай нацыі яшчэ не завяршыўся, аб чым, у прыватнасці, сведчыў нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці падаўляючай большасці яе прадстаўнікоў – сялян, якія па-ранейшаму ідэнтыфікавалі сваю нацыянальнасць у залежнасці ад веравызнання (католік – паляк, праваслаўны – рускі). Панаванне ў прамысловасці і гандлі яўрэйскай буржуазіі, перава-га ў аграрным сектары польскага і рускага памешчыцкага землеўладання пры наяўнасці абрусіцельнай сістэмы ўлады – усё гэта і іншае ўскладняла саму магчымасць выхаду нацыянальнага жыцця за межы традыцыйных формаў. Але пасля перамогі рэвалюцыі не спрыяльныя для развіцця беларускага народа сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы не выключалі магчымасці для яго свядомых прадстаўнікоў мысліць і дзей-нічаць, абапіраючыся на тэарэтычныя дасягненні ліберальнай, сацыялістычнай думкі, у тым ліку па нацыянальным пытанні. Своеасаблівасць арганізацыйнага афармлення беларускага руху адбілася ў тым, што яго ідэйнымі выразнікамі з'яўляліся выхадцы з сялян – дробныя служачыя, інтэлігенты, асобныя памешчыкі, якія паспрабавалі спалучыць у ім агульныя, у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы. Асяроддзем іх дзейнасці зрабіўся Мінскі Нацыянальны камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла беларускі мітынг, а праз тыдзень – гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бел-чырвона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці “краёвай аўтаноміі”. 25-27 сакавіка ў Мінску намаганнямі членаў адноўленай Беларускай сацыялістычнай грамады (старшыня камітэта А. Смоліч) быў скліканы з'езд каля 150 прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краёвага жыцця і інш. Нягледзячы на пэўныя перашкоды, з'езд завяршыўся абраннем кіруючага цэнтра – Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал., у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку па выбарах Краёвай Рады. Меркавалася, што Устаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэння Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні на станоўчае вырашэнне гэтага пытання дэлегаты з'езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэлегатам, адпраўленым у Петраград. З узнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыянальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з'ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый – Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БНПС) і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ – “Грамада” (рэдактар А. Смоліч) і БНК –“Вольная Беларусь” (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку - ліпені адбывалася пэўнае ўзмац-ненне БСГ. У гэты час яе суполкі ўзніклі ў Віцебску, Гомелі, Капылі, Слуцку, Смілавічах. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што адбілася на паслабленні яго ўплыву. З другога боку, актывізацыя руху на чале з БНК выклікала непакой пэўных асоб і цэлых арганізацый, якія ўбачылі ў ім пагрозу сваім інтарэсам і планам адносна беларускага народа. Адной з падстаў для антыбеларускіх настрояў паслужыў факт абрання на пасаду старшыні БНК Р. Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кідала цень на ўвесь нацыянальны рух разам з БСГ. У выніку на Беларусі на працягу вясны-лета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Такім чынам, мясцовая грамадскасць выказала сваё негатыўнае стаўленне да вынікаў працы беларускага з'езда і абранага ім БНК. Беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзеянне з боку вядомых на Беларусі дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Каваліка, энэса I. Мятліна) і ўзначаль-ваемых імі ўстаноў. Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі народны саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыянальная арганізацыя заможных гараджан – чыноўнікаў, інтэлігентаў – па ідэйным на-кірунку прыхільнікаў “заходнерусізму”. Такім жа антыбеларускім па сутнасці з'яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі (старшыня, у мінулым адзін з ідэолагаў “заходнерусізму” П. В. Каранкевіч). Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстала на платформу БНК, з'яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт. Адначасова грамадоўцы ўсведамляючы цяжкасці развіцця руху, вынеслі гэтую праблему на абмеркаванне з'езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Асноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абран-не новага кіруючага органа - Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); стварэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу і іншае. Разам з тым, новае кіраўніцтва не асмелілася распачаць фарміраванне нацыянальный часцей ў тон час, як гэту працу даўно ўжо праводзілі ўкраінцы, палякі і іншыя. Як і раней, сур'ёзнай праблемай заставалася антыбеларуская дзейнасць эсэраў, энэсаў, бальшавікоў. Насуперак лозунгу аб аўтаноміі, эсэры вуснамі дэпутатаў II сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губерняў заявілі, што “абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні Беларускага краю ў межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі, з'явіцца найлепшым з пункту гледжання інтарэсаў сялянства вырашэннем пытання грамадскага і палітычнага жыцця краю”. 5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую сесію прадстаўнікоў сваіх 23 партый і суполак. Як вынікала з паведамленняў яе удзельнікаў, новай з'явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, З. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр. Пры гэтым асобныя лідэры БСГ, у прыватнасці, З. Жылуновіч, выказалі імкненне адасобіцца ад правай, як яны лічылі, плыні нацыянальнага руху і надаць яму больш выразны, класавы напрамак, блізкі да левай плыні “рэвалюцыйнай дэмакратыі”. Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, а таксама на з'ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб нацыянальных патрабаваннях беларусаў. 15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўд-зельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арганізацый. На гэты час перапыніў працу III з'езд БСГ, а яго старшыня – Я. Дыла ўзначаліў прэзідыум сесіі. Прысутныя заслухалі даклад выканкома, адкуль вынікала, што новы цэнтр беларускіх арганізацый яшчэ не заваяваў у масах патрэбнага аўтарытэту. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызначылася тэндэнцыя да аб'яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым фактарам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялікая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з'езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан В. Адамовіч) было абрана 24 чалавекі. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем ў яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла новы напрамак дзейнасці - утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў. 18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтыйскага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Устаноўчы сход і арганізацыі беларусаў-вайскоўцаў. Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастанавілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду для сумеснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. З улікам узрастання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з'езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з “цывільнымі” сябрамі – Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, З. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам – былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха. Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасобіцца ў яго канкрэтных справах. Асноўнымі прычынамі таго з'яўляліся: падрыўная дзейнасць агульнарасійскіх партый, нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства і першаступенная яго зацікаўленасць зямельным пытаннем, што не маглі не скарыстаць у сваёй дзейнасці мясцовыя арганізацыі эсэраў. Адным з вынікаў яе ўнацыянальным пытанні стала адмова сялянскіх з'ездаў ад лозунгу аб аўтаноміі, беларускай школы і іншае. З-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага па-мешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела перспектыў да пашырэння І доўгі час абмяжоўвалася нацыянальна свядомымі інтэлігенцыяй і чыноўніцтвам. Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ, хто арыентаваўся на агульнарасійскую “рэвалюцыйную дэмакратыю” і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў. Такім чынам, нягледзячы на існуючы дэмакратычны лад, восенню 1917 г. беларусы так і не набылі трывалых перспектыў на нацыянальнае самавызначэнне, нацыянальную школу і войска. Распачатая перадвыбарчая кампанія ва Устаноўчы сход таксама не абязала ім поспеху, паколькі асноўныя шанцы на атрыманне дэпутацкіх мандатаў ад беларускіх і заходнефрантавой акруг мелі прадстаўнікі агульнарасійскіх партый, найперш, эсэраў і бальшавікоў.
Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства
Пытанні 1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў канцы ХУІІІ-пачатку ХХ стст. 2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. 3. Развіццё беларускай культуры. 4. Станаўленне беларусазнаўства. 5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры. 6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.
1. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай дэмаграфічыя працэсы на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі набылі пэўныя асаблівасці. Па-першае, у адпаведнасці з увядзеннем так званай “мяжы яўрэйскай аселасці” і высяленнем яўрэяў з сельскай мясцовасці іх доля ў гарадскім і местачковым насельніцтве колькасна пераважыла ўсе іншыя нацыянальныя пласты, у тым ліку беларусаў. Па-другое, нават пасля ліквідацыі ўладных структур Рэчы Паспалітай і аж да пачатку 1830-х гадоў існуючыя польскамоўныя справаводства, адукацыя, касцёл працягвалі сваю дзейнасць, аказваючы паланізуючы ўплыў на беларускія сацыяльныя пласты. У выніку колькасць беларускага насельніцтва (шляхты, мяшчан, сялян) усведамляўшага сваю непольскую ідэнтычнасць, скарачалася. Па-трэцяе, у выніку расійскага “асваення” беларускіх зямель, значная іх частка перайшла да новых, рускіх гаспадароў (былых ваеннаслужачых, чыноўнікаў, памешчыкаў), якія пераязджалі сюды на пастаяннае жыхарства. Адпаведным чынам зменшылася колькасць польскай шляхты, якая не пажадала прысягаць Кацярыне ІІ і мусіла пакінуць межы дзяржавы. На скарачэнне польскай дыяспары паўплывалі ахвяры, панесеныя ёю ў выніку вайны Францыі і Расіі 1812 г., паўстанняў у 1830-1831 і 1863 гг. Па-чацвер-тае, дэмаграфічную сітуацыю на Беларусі рэзка пагоршыла ўзмацненне феадальнага прыгнёту падаўляючай большасці насельніцтва – сялян. З-за яе ператварэння ў найбольш прыгонніцкую ўскраіну Расійскай імперыі, тэмпы прыросту сельскага насельніцтва на працягу першай паловы ХІХ ст. былі запаволенымі. Распачаты ў 1840-х гг. дэмаграфічны крызіс выяўляў сябе ў першае дзесяцігоддзе пасля скасавання прыгону. Пасля скасавання уніяцтва (1839) колькасць праваслаўных-беларусаў значна павялічылася. За выключэннем Віленскай губерні, большасць насельніцтва стала спавядаць праваслаўе. Разам з тым этнічная самаідэнтыфікацыя беларусаў яшчэ больш ускладнілася, бо ўсё часцей яна вызначалася па прыналежнасці да той або іншай канфесіі. У выніку гэта запавольвала працэс кансалідацыі беларускага этнасу. У складзе Расійскай імперыі беларусы пражывалі ў межах пяці губерняў: цалкам Мінскай і Магілёўскай, большай часткі Віцебскай і Гродзенскай і часткова Віленскай. У сярэдзіне ХІХ ст. іх налічвалася 2 726 тыс., з якіх 2 376 тыс. (87,2 %) былі праваслаўнымі і каля 350 тыс. (12,8 %) католікамі. З другой паловы ХІХ ст., асабліва пасля Польскага паўстання 1863 г. на Беларусі ўзмацніўся прыток рускага насельніцтва (чыноўнікаў, настаўнікаў, афіцэраў, святароў) і пашырэнне рускага землеўладання. Пад час правядзення ў 1897 г. першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, яго нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове. Такім чынам выявілася пражыванне беларусаў (5 711 000) не толькі ў 5 азначаных губернях, але і 303 000 – у сумежных з імі Чарнігаўскай, Ковенскай, Смаленскай і інш. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складала 6 500,2 тыс. чалавек, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс. (89, 9 %) - у вёсках і мястэчках. Такім чынам, за другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5 %, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапей-скай Расіі. Гэтаму паспрыяла скасаванне прыгону, паляпшэнне жыццёвага ўзроўню, поспехі ў барацьбе з захворваннямі і інш. Асабліва імкліва ўзрастала гарадское насельніцтва гандлёва-прамысловых і чыгуначных цэнтраў (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст), якія паглыналі незанятае жыхарства навакольных вёсак і нават суседніх губерняў. Доля беларусаў сярод гараджан дасягала 14, 5%, а на вёсцы – каля 70% (?). З 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія назвалі рускую мову сваёй роднай, 37,5 % пражывалі ў гарадах і 62,5 % - у мястэчках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспары існавалі ў губернскіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ў гарадах складала 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4,4 %. У сваёй масе рускія з'яўляліся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, землеўладальнікамі, і святарамі. Яны колькасна пераважалі ва ўладных структурах і асветных установах. Колькасць палякаў складала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жыхароў беларускіх губерняў. У гарадах іх удзельная вага складала 11,8 %, у вёсках і мястэчках – 4,0 %. Чацвёртая частка палякаў належала да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснай шляхты. Дзякуючы, у асноўным, намаганням шляхты і касцёла, польская ідэнтычнасць была даволі выразнай. З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва Беларусі) 53,9 % жылі ў мястэчках і 46,1 % - у гарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гарады па этнічнаму складу з'яўляліся пераважна яўрэйскімі. Не апошнюю ролю ў тым адыграў выдадзены ў 1882 г. закон, які абавязваў яўрэяў перасяліцца з сельскай мясцовасці. “Мяжа аседласці”, іудзейская рэлігія і палітыка царскіх улад трывала процідзейнічалі асіміляцыі яўрэяў і іх збліжэнню з мясцовым насельніцтвам. У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пражывала 13 570 тыс. мусульман (у тым ліку 3,9 тыс. - вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Карэнныя беларускія татары канцэнтраваліся ў Мінску і Навагрудку, а таксама Слуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасць тлумачылася значнымі асіміляцыйнымі працэсамі, адарванасцю ад асноўнай масы мусульманскага насельніцтва, якое дазвалала б падтрымліваць этнастваральны патэнцыял, пашырыць моўнае і культурнае асяроддзе. Тым не менш, беларускім татарам удалося захаваць мусульманскую веру, пісьменнасць і самабытную культуру. Такім чынам, у канцы ХІХ ст. этнічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі былі ўласцівы канцэнтрацыя прадстаўнікоў “тытульнай нацыі” у весцы, а яўрэяў як буйнейшай нацыянальнай меншасці – у гарадах і мястэчках. Палякі і рускія, прыкладна раўнамерна прадстаўленыя ў гарадах і сельскай мясцовасці, у адрозненні ад беларусаў, мелі выразную нацыянальную самаідэнтыфікацыю. І рускія, і палякі не лічылі беларусаў асобным этнасам, а самі яны па розных прычынах не надавалі гэтаму пытанню належнай увагі. Адным з напрамкаў дзейнасці царскіх улад па асваенні зноў далучаных тэрыторый з'яўлялася ўпарадкаванне рэлігійнага жыцця мясцовага насельніцтва. У першую чаргу іх ўвагу прыцягвала каталіцтва як асноўнае веравызнанне пануючага шляхецкага саслоўя. Так, у складзе імперыі апынулася 57 каталіцкіх прыходаў Смаленскай, Віленскай і Інфлянцкай дыяцэзій. У 1772-1773 гг. была створана Беларуская епархія на чале з С. Богуш-Сестранцэвічам. 10 снежня 1783 г. Царскі ўрад дамогся ад Папы кананічнага прызнання Магілёўскага архіепіскапства-мітраполіі, а пасля канчатковага падзелу РП Богуш-Сестранцэвіч распачаў дзейнасць па ўтварэнні аўтакефальнай, не залежнай ад Рыма, царквы з цэнтрам у Вільні. Насуперак Папе Кліменту ХІУ, які скасаваў Таварыства Ісуса, Кацярына ІІ у 1774 г. дазволіла езуітам працягваць сваю дзейнасць у Расіі. Каля 200 езуітаў знаходзілася ў Віцебску, Полацку, Дзвінску, Магілёве, Мсціслаўі, Оршы і шэрагу мястэчак. У мэтах прыцягнення шляхты да супрацоўніцтва Кацярына ІІ пакідала непарушёнымі яе ранейшыя традыцыі, звычаі і, вядома ж, каталіцкую веру. Тут, на Беларусі працягвалі 270 касцёлаў, мноства кляштараў, якім належалі землі з прыгоннымі сялянамі і шматлікая іншая маёмасць. У часы Паўла І (1796-1801) становішча каталікоў яшчэ больш узмацнілася. У 1812 г. Аляксандр І (1801-1825), ідучы насустрач “жаданню беларускага дваранства”, даў згоду на адкрыццё ў Полацку езуіцкай акадэміі. Праўда, ужо праз колькі год прыбліжаныя цара з праваслаўнай знаці пераканалі яго ў шкоднай дзейнасці Таварыства Ісуса, таму ў 1820 г. Полацкая акадэмія была зачынена, а езуіты назаўсёды выдалены з Расіі. Гэта, аднак, не змешыла ўплыву каталікоў на Беларусі. Так, колькасць прыходаў павялічылася з 69 (1773) да 231 (1823). На тэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магiлёўскае, Мiнскае, Ковенскае, якія падпарадкоўвалiся мiтрапалiту, а яго рэзiдэнцыя размяшчалася ў Пецярбурзе. Вышэйшы орган – Рымска-каталiцкая калегiя ўваходзіла ў Сінод і з'яўлялася дзяржаўнай установай. Патрэбы архіепіскапства ў духавенстве задавальняліся дзейнасцю каталіцкіх семінарый ў Магілёве, Беластоку і Кіеве. Пад кантролем каталікоў дзейнічала ўніяцкая царква. Як “збіральніца Русі” Кацярына ІІ рабіла ўсё магчымае, каб аднавіць на тэрыторыі Беларусі былую магутнасць праваслаўнай царквы. Так, у красавіку 1793 г. у дадатак да Магілёўскай была створана Мінская епархія, якая пасля канчатковага далучэння Беларусі да Расіі (1795) стала звацца Мінскай і Літоўскай. У яе межах налічвалася каля 200 прыходаў. Пры гэтым, па загаду Імператрыцы ўсіх уніятаў, якія складалі асноўную масу вернікаў-беларусаў (каля 70%) і аб'ядноўваліся ў 862 прыходы сталі прымусова пераводзіць у праваслаўе. Толькі смерць перашкодзіла Кацярыне дасягнуць пастаўленай мэты. Павел І прыпыніў гвалт і вярнуў беларусам іх ранейшы канфесійны статус. Але ў 1820-х гг. уніяцкае святарства адчула моцны ўціск з боку каталікоў, калі праваслаўныя абрады сталi замяняцца каталiцкiмi, а беларускія малітоўнікі – польскімі. Асноўнымі фактарамі, якія абумовілі далейшыя змены ў канфесійнай структуры хрысціянскага насельніцтва Беларусі на працягу ХІХ ст., з'явіліся паўстанні польскай шляхты з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Так, у сувязі ўдзелам каталіцкіх святароў у паўстанні 1830-1831 гг., многія з іх былі пакараны царскім судом. Амаль усе манаскія ордены былі скасаваны, а іх маёмасць канфіскавана. Навучальныя ўстановы, акрамя ду-хоўных семінарый, зачыняліся. Катэгарычна забаранялася схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва. Распачатая Заходнім камітэтам барацьба супраць польскай шляхты і касцёла абудзіла дзейнасць ініцыятараў аб'яднання уніятаў і праваслаўных на чале з Я. Сямашкам, які заняў пасаду арцыбiскупа Лiтоўскага. Таму ж спрыяла створаная ў 1832 г. яшчэ адна (пасля Магiлёўскай) праваслаўная епархiя з цэнтрам у Полацку. У выніку пашырыліся выпадкі, калі ва уніяцкіх прыходах сталі ўводзіцца праваслаўныя абрады на рускай мове. У 1835-1936 г. гэтая з'ява зрабілася масавай, уніяцкія старадрукі сталі замяняцца праваслаўнымі служэбнікамі, інтэр'еры храмаў сталі прыводзіцца ў адпаведнасць з праваслаўнымі канонамі, а непакорныя святары караліся ссылкамі або турэмным зняволеннем. Толькі ў 1838 г., калі памерлі два уніяцкіх архіярэі, якія выступалі супраць далучэння да праваслаўя – старшыня грэка-каталіцкай калегіі мітрапаліт І. Булгак і епіскап І. Жарскі, стварыліся ўмовы для скасавання уніі. 2 сакавіка 1838 г. старшынёй калегіі стаў Я. Сямашка, а праз год ён узначаліў працу Сабору унiяцкiх бiскупаў у Полацку. Важнейшым яго вынікам стаў акт аб далучэннi унiятаў да праваслаўнай царквы. Такiм чынам, удзел шляхты і каталіцкага святарства ў паўстаннi 1830-1831 гг. на Беларусi i ў Лiтве быў выкарыстаны царызмам для вынiшчэння іх вызначальнага ўплыву ў гэтым рэгіёне імперыі. З другога боку, рэпрэсіі супраць “польскасці” ўзмацнілі уздзеянне на беларускае насельніцтва праваслаўнай рэлігіі і рускай культуры. Гэтыя два ўзаемазвязаныя працэсы мелі працяг і пад час ліквідацыі наступстваў на Беларусі паўстання на чале з К. Каліноўскім. У Мінску была скасавана біскупская кафедра. Многія касцёлы ператвораны ў праваслаўныя храмы і г. д. Дыпламатычныя стасункі з Ватыканам былі разарваны і афіцыйна адноўлены толькі ў пачатку 1894 г. Асобам каталіцкага веравызнання тут было забаронена займаць пасады, губернатараў, суддзяў, нават настаўнікаў. З гэтага часу праваслаўная рэлігія ператваралася ў адзіную дзяржаўную рэлігію з наданнем яе служыцелям шматлікіх ільгот і пераваг у параўнанні са святарамі іншых канфесій. Яна ж з'яўлялася складовай часткай дзяржаўнай ідэалогіі. На працягу стагоддзяў захоўвалі сваю мусульманскую рэлігію беларускія татары. На сродкі вернікаў у 1900 г. у Мінску была пабудавана мураваная мячэць. Пасля выдання ў 1905 г. царскага ўказу аб верацярпімасці у Расейскай імпэрыі больш за сто тысяч вернікаў перайшлі ў каталіцтва. Але па-ранейшаму дыскрымінаванымі ў правах заставаліся стараверы, баптысты, некаторыя іншыя пратэстанты, а таксама іудзеі. Рэальнае роўнапраўе было здабыта толькі ў сакавіку 1917 г.
2. Новы час у гісторыі чалавецтва звязаны не толькі са з'яўленнем індустрыяльнага грамадства, але і з актывізацыяй нацыястваральных працэсаў, калі на аснове ўзнікшых у сярэднявеччы народнасцяў сталі фарміравацца больш устойлівыя этнічнасацыяльныя супольнасці – нацыі. Іх фарміраванню спрыяла распаўсюджанне новых філасофскіх, палітычных і прававых ідэй, а таксама ідэалогій. Так, ідэалогія нацыяналізма абвяшчала вышэйшай каштоўнасцю палітычную самастойнасць асобнага народа, які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эканоміку, сацыяльную структуру, матэрыяльную і духоўную культуру. Гэтая ідэалогія абапіралася на патрыятычныя пачуцці членаў этнічнай супольнасці і спрыяла іх кансалідацыі, незалежна ад сацыяльнага (маёмаснага, канфесійнага) стану. Вялікі ўплыў на распаўсюджанне нацыяналізму аказала вайна ЗША за незалежнасць (1775-1783). Перамога Вялікай Французскай рэвалюцыі (1789) дэкларавала ўсеагульную свабоду і роўнасць. Замест адкінутага падданства “французскай кароны” усе жыхары набывалі статус грамадзян. Нацыяналізм у Германіі ўзнік пад час напалеонаўскага нашэсця і завяршыўся поўнай перамогай у 1871 г., пасля аб'яднання ўсіх нямецкіх земляў у адзінай дзяржаве. У 1810-1820-я гг. выявіў сябе грэчаскі, дацкі, нарвежскі, фінскі нацыяналізмы. У 1850-1900-х гадах нацыяналізм распаўсюдзіўся на краіны Ўсходняй Еўропы і Індыю, а ў пач. ХХ стагоддзя – у краіны Азіі і Афрыкі. У гэты ж час нацыяналізм асобных этнасаў стаў пагрозай існаванню Аўстра-Венгерскай і Асманскай імперый. У гэтым сэнсе не ўяўляў выключэння і расійскі абсалютызм, які з моманту падзелаў РП адчуў моцную апазіцыйнасць польскай шляхты і каталіцкага касцёла. Уключэнне ў склад Расійскай імперыі асноўнай часткі Польшчы разам з Варшавай, якое адбылося паводле рашэння Венскага кангрэсу ў 1815 г., толькі ўзмацніла нацыянальна-вызваленчыя настроі палякаў. У час кіравання Александра І польскі нацыяналізм пусціў глыбокія карані як на сваёй этнічнай тэрыторыі, так і ў заходніх губернях Расійскай імперыі, у прыватнасці, на Беларусі. Да першай трэці ХІХ ст. яго прыкметы выявіліся ў панаванні польскай мовы ў дзяржаўным справаводстве, адукацыі, навуцы і літаратуры. У сілу многіх прычын беларуская нацыянальная свядомасць пачала фарміравацца значна пазней за польскую – у другой палове ХІХ ст. Яе носьбітам з'яўлялася мясцовая шляхта, якая хоць і знаходзіліся пад уплывам вялікапольскай ідэі, але сваю Радзіму асацыіравалі з ВКЛ. Вядома, што С. Панятоўскі, Т. Касцюшка, А. Міцкевіч і інш., называлі сябе літвінамі, але нейкіх асобных літвінскіх інтарэсаў яны не выказвалі. Перадумоў да нацыянальнай кансалідацыі вышэйшага саслоўя з сялянамі і мяшчанамі доўгі час не існавала. Яшчэ ў межах РП памяць аб этнічнай роднасці шляхты ВКЛ і астатняга хрысціянскага насельніцтва амаль знікла. У межах Расійскай імперыі назвы “Беларусь”, “беларускі” і г. д. знаходзіліся галоўным чынам ў афіцыйным ужытку і мелі больш геаграфічны, чым этнічны змест. Як вынікае з характарыстыкі дэмаграфічнага становішча на Беларусі ХІХ ст., большасць яе насельніцтва складалі беларусы, але, у адрозненне ад іншых нацыянальных груп – яўрэяў, рускіх, палякаў, татараў і інш., іх нацыянальная ідэнтыфікацыя не мела выразных крытэрыяў і не з'яўлялася агульнапрызнанай.У выніку вызначэнне этнічнай прыналежнасці хрысціянскага насельніцтва Беларусі набывала ўсё большы ідэалагічны змест і ператваралася ў сродак ідэйна-палітычнай барацьбы паміж польскімі і расійскімі нацыяналістамі. Кожны з процілеглых бакоў выкарыстоўваў самыя разнастайныя метады, каб замацаваць сваё ідэйна-палітычнае, культурнае і рэлігійнае дамінаванне на гэтай зямлі. Але з часу ўключэння Беларусі ў імперыю і да пачатку ХХ стагоддзя гэтая барацьба ішла з пераменным поспехам. Прычымсам народ, у падаўляючай большасцi, cяляне, не мелі магчымасці асэнсавана заявіць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Прычынай тыму быў не толькі нізкі ўзровень яго асветы, але і ўздзеянне чужых яму паланізацыі і русіфікацыі, а таксама адсутнасць уласнай нацыянальнай эліты. Характэрна, што пасляваенны час кіравання Аляксандра І, акрамя іншага, характарызаваўся пэўнай стабілізацыяй аўтаномнага Царства Польскага і распаўсюджаннем ідэі адраджэння РП. Фактычна няспыннае дамінаванне польскай мовы, асветы, касцёла (праз уціск на уніяцкі ордэн базыльянаў) на Беларусі мела тэндэнцыю да апалячвання самабытнага беларускага народа.З гэтай нагоды расійскі гісторык К. Калайдовіч падрыхтаваў артыкул “О белорусском наречии” і найперш, таму, каб “звярнуць увагу на гэты важны прадмет увагу саміх беларусцаў”. Можна меркаваць, што для часткі “беларусцаў” з ліку выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага універсітэта, літаратараў, проста патрыётаў, лёс роднага краю быў неаддзельным ад жыцця простага народа. Менавіта таму яны і заняліся вывучэннем яго гістарычных і духоўных здабыткаў. Менавіта ў асяроддзі тутэйшых палякаў і літвінаў варта шукаць зародкі беларускай нацыянальнай самасвядомасці, якая з цягам часу пранікала ў больш шырокія пласты карэннага хрысціянскага насельніцтва. Дзейнасць Я. Чачота i Я. Баршчэўскага па збiраннi, апрацоўцы і публікацыі мясцовага фальклору выклікала павышаную ўвагу прагрэсіўнай шляхты і інтэлігенцыі да духоўнай спадчыны сялянства як часткі агульнай нацыянальнай культуры. Таму пэўным чынам паспрыяла зніжэнне ўціску польскай культуры і касцёла, які адбыўся пасля падаўлення паўстання 1830-1831 г. З другога боку ўрад Мікалая І (1825-1855) таксама ўсведамляў патрэбу ў нацыянальнай кансалідацыі вялікарускага народа. Таму, у прыватнасці, мусіла паслужыцьтак званая “тэорыя афіцыйнай народнасці”, якая намаганнямі яе творцы – міністра асветы С. Уварава набыла сілу дзяржаўнай ідэалогіі. Аснову яе складала “ўвараўская тройца”: праваслаўе – самадзяржаўе – народнасць і азначала, што рускі народ глыбока рэлігійны і адданы прастолу, а праваслаўная вера і самаўладдзе складаюць неад'емныя ўмовы існавання Расіі. Вядома ж дзяржаўная ідэалогія ўкаранялася і сярод насельніцтва Беларусі, асабліва актыўна – пасля скасавання ўніяцкай царквы (1839) і далучэння яе вернікаў да праваслаўнай.
|