|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 9 pageDate: 2015-10-07; view: 574. У маі 1905 г. вершам “Мужык” абвясціў аб сабе адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Я. Купала (І. Д. Луцэвіч) (1882-1942). У 1908 г. ён выдаў свой першы зборнік вершаў “Жалейка”, а ў 1913 г. самы значны паэтычны зборнік – “Шляхам жыцця”. Сваімі паэмамі “Курган”, “Бандароўна” Я. Купала заклаў падмурак нацыянальнага эпасу, а яго п'есы “Паўлінка” і "Раскіданае гняздо" значна ўзбагацілі беларускую драматургію. Дзякуючы намаганням Я. Купалы, новая беларуская літаратура набыла выразна народны характар і выступіла магутным сродкам нацыянальна-культурнага адраджэння. Таксама заснавальнікам новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я. Колас (К. М. Міцкевіч) (1882-1856). У 1906 г. быў надрукаваны яго першы верш “Наш родны край”, у 1910 г. – першы вершаваны зборнік “Песні жальбы”, у 1912 і 1914 гг. – зборнікі прозы “Апавяданні” і “Родныя з'явы”. Разам з Я. Купалам Я. Колас лічыцца заснавальнікам беларускай літаратурнай мовы. М. Багдановіч (1891-1917) паспеў выдаць толькі адзін зборнік вершаў “Вянок” (1914), але па іх лірычнасці, вобразнасці, патрыятычнасці яны не мелі сабе роўных. Акрамя таго, у творах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» (1911), «Новый период в истории белорусской литературы» (1912), «Белорусское возрождение» (1914). М. Багдановіч даследаваў гісторыю беларускага пісьменства і заклаў трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і прафесійнай крытыкі. Акрамя Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, на пачатку стагоддзя выявілася кагорта такіх паэтаў і празаікаў як К. Буйло, 3. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, М. Гарэцкі, Я. Журба, К. Каганец, С. Палуян, Ядвігін Ш. і інш. Амаль усе яны згуртаваліся вакол “Нашай Нівы”. Усіх іх яднала любоў да Айчыны, жаданне праз нацыянальнае адраджэнне прывесці беларускі народ да сацыяльнага вызвалення, зрабіць яго роўным сярод роўных. Сваёй творчасцю літаратары імкнуліся абудзіць нацыянальную свядомасць і сацыяльную годнасць беларусаў, скіраваць іх у рэчышча барацьбы за лепшую долю. Лейтматывам твораў гучыць заклік любіць свабоду, родны край і мову. Сялянам пастаянна даводзілася, што яны – беларусы, іх Бацькаўшчына – Беларусь са славутым мінулым, а іх мова не толькі “мужыцкая” і калісьці была дзяржаўнай. Пры гэтым мастацкі ўзровень беларускіх твораў дасягае высокага ўзроўню. Яны набываюць паўнавартую сілу, перакладаюцца на іншыя мовы, узбагачаюць агульначалавечую культуру. Адначасова беларускія літаратары – Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш. актыўна і шмат перакладаюць на сваю мову лепшыя мастацкія творы сучаснасці. Станоўчыя зрухі ў нацыянальна-культурным адраджэнні абумовілі попыт на беларускую літаратуру. Таму спрыялі кніжныя выдавецтвы ў Пецярбургу (“Загляне сонца і ў наша ваконца”), Вільні ("Наша Ніва", "Наша хата" і "Палачанін" “Беларускае выдавецкае таварыства”), Мінску (“Мінчук”) і інш. У выніку ў 1908 - 1914 гг. выйшлі 77 назваў беларускіх кніг агульным накладам 226 600 экз. Тэатральнае мастацтва Беларусі вырастала з народнай творчасці. На пачатку XX ст. у Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Дзісне, Давід-Гарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш. дзейнічалі аматарскія тэатры. У многіх населеных пунктах інтэлігенцыя ладзіла “беларускія вечарыны”, на якіх выконваліся народныя песні і танцы, дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, ставіліся невялічкія п'есы. Адным з ініцыятараў "беларускіх вечарынак" быў І. Буйніцкі (1861-1917), землямер па прафесіі. У 1907 г. на свае сродкі ён арганізаваў у Палевічах (Дзісенскі павет) аматарскі тэатр пад назвай «Першая беларуская трупа Ігнація Буйніцкага». У 1910 г. яна ўжо складалася з хору, танцавальнага калектыву і драматычнай групы і пачала выступаць на прафесійнай аснове, гастралюючы па Беларусі і іншых рэгіёнах імперыі. У рэпертуары артыстаў былі беларускія песні, танцы, п'есы рускіх, польскіх, украінскіх, беларускіх аўтараў. Іх прафесійная пастаноўка і выкананне, акрамя эстэтычнага задавальнення, выклікала ў гледачоў Пецярбурга, Варшавы і іншых гарадоў цікавасць да беларускіх выканаўцаў і пераконвала ў існаванні нацыянальнай культуры. Іншая справа, што царскія ўлады непрыхільна ставіліся да беларускіх артыстаў і часам чынілі ім перашкоды, што ў сукупнасці з фінансавымі цяжкасцямі прымусіла І. Буйніцкага ў 1913 г. распусціць трупу. Да ліку заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра адносіцца А. Бурбіс (1885-1922), які арганізаваў у 1910 г. у Вільні музычна-драматычны гурток. Рэпертуар складаўся з драматычных твораў рускіх, украінскіх і беларускіх аўтараў з фальклорна-этнаграфічнымі элементамі. На Купалле гурток ладзіў нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні. У 1912 г. артысты ўпершыню паставілі п'есу Я. Купалы “Паўлінка”. Але творчасць трупы была непрацяглай. Наступная, удалая спроба стварэння прафесійнага беларускага тэатра была прадпрынята ў Мінску неўзабаве пасля звяржэння самаўладдзя, калі акцёр і рэжысёр Ф. Ждановіч арганізаваў тут Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Дзейнасць калектываў І. Буйніцкага і А. Бурбіса, аматарскіх гурткоў, “беларускіх вечарын” прыносіла іх удзельнікам і гледачам не толькі эстэтычна-духоўнае задавальненне. Аб'ектыўна яны адпавядалі адраджэнцкім за-дачам беларускага руху, скіраваным на абуджэнне нацыянальнай свядомасці і годнасці народа, яго кансалідацыю і барацьбу за нацыянальныя ідэалы. Вялікі ўплыў на фарміраванне беларускага тэатра аказвала драматычнае мастацтва іншых народаў, з якім знаёмілі беларускіх гледачоў рускія, украінскія, польскія артысты. Ідэю стварэння нацыянальнага тэатра падтрымлівала "Наша ніва". Усведамленне яго неабходнасці спрыяла з'яўленню арыгінальных беларускіх п'ес Я. Купалы, Я. Коласа, К. Каганца і інш. Знаёмства беларускай публікі з тэатральным мастацтвам было неаддзельным ад мастацтва музычнага. У беларускіх гарадах выступалі харавыя капэлы з Расіі і Украіны, кампазітары і піяністы С. Рахманінаў, А. Скрабін, спевакі Л. Собінаў і Ф. Шаляпін. Пад іх уплывам адбывалася далучэнне да мастацтва мясцовай інтэлігенцыі. Дзейнасць аматарскіх тэатральных гурткоў, “беларускіх вечарын” стымулявала збор і мастацкую апрацоўку народных песень. Па іх матывах у 1910 г. кампазітар і дырыжор Л. Рагоўскі напісаў "Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра". У тым самым годзе ён паклаў верш Я. Купалы “А хто там ідзе?” на музыку, і яго разам з нотамі народа надрукавала “Наша ніва” ў якасці гімна беларускага народа. А І. Буйніцкі ўключыў гэты твор у рэпертуар свайго тэатра. Песенныя матывы беларускага народа выкарыстала К. Кімант (Янычоўская) у сваёй музыцы да спектакля "Залёты" В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама С. Шымкус – аўтар музыкі для першай пастаноўкі "Паўлінкі". Цікавасць да беларускага песеннага мастацтва адбілася ў стварэнні харавых калектываў у многіх гарадах і мястэчках. Адзін з такіх быў арганізаваны ў 1914 г. у Мінску настаўнікам спеваў прыходскай школы В. Тэраўскім (1871-1938). Па меры развіцця стала з'яўляцца адпаведная літаратура ("Беларускія песні з нотамі" А. Грыневіча, "Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў" Л. Рагоўскага, апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М. Чуркіна). Такім чынам, у пачатку ХХ ст. ствараўся падмурак прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі. Развіццё нацыянальнага музычна-песеннага мастацтва адбывалася ў рэчышчы агульнабеларускага культурна-нацыянальнага адраджэння і ўжо з самага пачатку выявіла велізарны маральны патэнцыял у плане абуджэння нацыянальнай свядомасці і кансалідацыі народа. Напачатку ХХ ст. у беларускім жывапісе працягваюць сваю творчасць прадстаўнікі партрэтна-бытавога жанру Ю. Пэн і Я. Кругер, пейзажнага жанру В. Бялыніцкі-Біруля і Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, К. Стаброўскі і інш. Па розных прычынах рэдкія мастакі акцэнтавалі ўвагу на беларускіх матывах. Пэўнае выключэнне ўяўляе творчасць К. Каганца, які адбіў рэалістычныя тыпажы беларусаў і маляўнічыя віды роднай прыроды. Творчасць Я. Драздовіча (1888—1954) як графіка і жывапісца ў яшчэ большай ступені захавала імкненне беларускай інтэлігенцыі ўзняць на п'едэстал свае нацыянальныя каштоўнасці. Аб гэтым у поўнай ступені сведчаць жывапісныя замалёўкі старажытных замкаў, партрэт Ф. Скарыны, а таксама афармленне кнігі К. Буйло “Курганная кветка”. Такім чынам, выяўленчае мастацтва Беларусі таксама ўвабрала ў сабе прыкметы нацыянальна-культурнага адраджэння, але ў параўнанні з літаратурай, тэатрам, музыкай гэта з'ява была менш характэрнай. Тым не менш уклад яго прадстаўнікоў у агульную справу беларускай інтэлігенцыі быў істотным і таксама па вартасці ацэненым. У пачатку ХХ ст. гарады набылі рысы індустрыяльна-тэхнічнага прагрэсу: у іх з'явіліся чыгуначныя вакзалы ў стылі мадэрн або неакласіцызму, шматпавярховыя дамы, адміністрацыйныя будынкі заводаў і фабрык. Беларускую архітэктуру адрознівала стрыманасць, выкарыстанне традыцыйных кампазіцый, будаўнічых матэрыялаў: дэкаратыўнай керамікі, камянёў-валуноў, каванага металу, дрэва. Найбольш поўна гэтыя рысы ўвасоблены ў культавым (у большасці, каталіцкай прыналежнасці) дойлідстве. Па меры папулярызацыі новых архітэктурных стыляў – эклектыкі і мадэрну выкарыстанне дэкаратыўных матэрыялаў значна пашырылася. Так, паліхромнай керамікай упрыгожаны Успенская царква ў в. Пірэвічы (1902), пазямельна-сялянскі банк у Віцебску (1917), банк у Магілёве (1913), гатэль "Еўропа" ў Мінску (1913). Багатае дэкаратыўнае афармленне, уласцівае адразу неагатычнаму і неараманскаму стылям (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы, выцягнутыя вежы і вокны), выкарыстана пры пабудове касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.). Пабудаваны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (1908–1912) захоўвае рысы архітэктуры, уласцівыя неарускаму або псеўдарускаму стылю. У пачатку ХХ беларускае дойлідства ўвабрала ў сабе традыцыйныя і новыя элементы, уласцівыя тым дзяржавам, якія перажывалі этап мадэрнізацыі, эканамічнага і культурнага ўздыму, а таксама адбіла ўздзеянне рускай і польскай мастацкіх культур. Самабытныя рысы беларускага дойлідства ўвасобіліся галоўным чынам у архітэктурных кампазіцыях і будаўнічых матэрыялаў.
Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці 1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г. 2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. 3. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. 4. Скліканне і вынікі працы Усебеларускага з'езда. 5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г. 6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыяналь- на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна- класавай аснове. Утварэнне БССР. 8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР. 1. Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі, з 1 верасня абвешчанай рэспублікай працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, гандлю і г. д. Ваенныя выдаткі і выплата працэнтаў па замежных пазыках падрывалі курс рубля. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы, арганізаваныя ў прафсаюзы, фабрычна-заводскія камітэты і Саветы, выказвалі вострае незадавальненне існуючым рэжымам улады і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Асноўная маса насельніцтва – сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і нават дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне. Як і раней, цяжкое становішча ў краіне складвалася галоўным чынам па прычыне няўмелага кіравання Часовага ўрада. У верасні 1917 г. энергія расійскай грамадскасці скіроўвалася на чарговае пераадоленне ўрадавага крызісу. Канчаткова лёс Дырэкторыі (калегіі з 5 міністраў) на чале з А. Керанскім і пытанне аб уладзе павінна была вырашыць Дэмакратычная нарада, скліканая 14 верасня ў Петраградзе. Асноўны час пасля яе адкрыцця занялі спрэчкі паміж дэлегатамі аб партыйнай прыналежнасці членаў будучага ўрада. Так, правыя эсэры і правыя меншавікі, энэсы і кадэты стаялі за кааліцыйны (сацыялістаў з буржуазіяй) кабінет. Бальшавікі, меншавікі-інтэрнацыяналісты і левыя эсэры выступалі супраць так званага “згодніцтва з буржуазіяй”. У выніку створаны Часовы Савет Рэспублікі або Перадпарламент 23 верасня зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся ўсё той жа Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на перамены да лепшага. У складзе партый раскол на “правых” і “левых” толькі паглыбіўся. Усе цяжкасці ў краіне па-ранейшаму звязваліся з дзейнасцю Часовага ўрада: папулярнасці і падтрымкі ён так і не набыў. І наадварот, ідэя перадачы ўлады Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў рабілася больш папулярнай, асабліва на фронце. Менавіта тут, дзе ў выніку няспыннай вайны працягвала ліцца людская кроў, салдаты ўважліва прыслухоўваліся да слоў агітатараў ад розных партый. Так, бальшавікі сталі адкрыта звязваць праблему спынення вайны з неабходнасцю прыходу Саветаў да ўлады. Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на дапамогу сацыялістаў краін-удзельніц вайны. Меншавікі, паслядоўнікі Г. Пляханава,а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнаеці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. Такім чынам, лозунг "рэвалюцыйнага абаронніцтва" напаткаў поўны крах. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб бягучых воінскіх абавязках. Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з'яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Яшчэ ў жніўні-верасні сялянскія Саветы на чале з партыяй эсэраў сталі адкрыта патрабаваць перадачы памешчыцкіх зямель у веданне зямельных камітэтаў яшчэ да склікання Ўстаноўчага сходу. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых “цвёрдых”, нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца. Нягледзячы на ўзмацненне гэтай тэндэнцыі, сітуацыя яшчэ знаходзілася пад кантролем органаў Часовага ўрада, яго зямельных камітэтаў, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў. З пачаткам перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход аграрнае пытанне зрабілася важнейшым полем міжпартыйнай барацьбы за галасы сялян. У параўнанні з аграрным рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю прадуктаў і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне гарадскіх працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы, але ў верасні-кастрычніку ўсё актыўней сталі выяўляць сябе бальшавікі, якія звязвалі змены да лепшага толькі з перадачай улады Саветам. Пэўны ўплыў на пагаршэнне палітычнага становішча ў краіне аказвала дзейнасць нацыянальных сіл, скіраваная на дзяржаўнае самавызначэнне іх народаў. Найбольшых поспехаў у гэтым пытанні дасягнулі палякі і ўкраінцы, якія лічылі справу ўтварэння сваіх дзяржаў вырашанай і пачалі ўтвараць свае нацыянальныя часці для іх абароны. Што датычыць астатняй масы народаў Расіі, якія дамагаліся самавызначэння, то ўсе іх патрабаванні на гэты конт адкладваліся Часовым ўрадам да склікання Устаноўчага схода. Такім чынам, замест неадкладнага вырашэння злабадзённых праблем урад А. Керанскага перакладаў іх на будучы парламент. Невыпадкова аўтарытэт кабiнета мiнiстраў няўхiльна знiжаўся таму, што грамадства спадзявалася на яго замену пастаянным урадам, сфармiраваным Устаноўчым сходам. У кастрычнiку у Расiйскай рэспублiцы ўжо поўным ходам iшла перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груповак, у тым лiку бальшавiцкiх. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм щляхам прыходу да ўлады. У той самы час лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам” рабіўся ўсё больш папулярным. Па іх закліку Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Усерасійскі з'езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Як стала вядома з прэсы, пад час яго адкрыцця, 20 кастрычніка бальшавiкi рыхтавалі ўзброенае паўстанне. Сваіх дэпутатаў на з'езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту. У верасні-кастрычніку ў гэтым рэгіёне назіраліся тыя ж крызісныя з'явы, як і ў цэлым па краіне: слабасць органаў Часовага ўрада, цяжкое эканамічнае становішча, нястача прадуктаў у горадзе і на фронце, аграрныя правапарушэнні, масавае дэзерцірства і інш. Ужо пад час выбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход панаваўшыя на Беларусі партыі "рэвалюцыйнай дэмакратыі" – эсэраў, меншавікаў, бундаўцаў, энэсаў – сталі імкліва губляць сваіх прыхільнікаў. Гэта адбывалася на фоне актывізацыі бальшавікоў Заходняга фронта, якім удалося ўтварыць (разам са спачуваўшымі) больш чым 50-тысячную арганізацыю (старшыня Абласнога камітэта РСДРП(б) – А. Мяснікоў). Мінскі Савет стаў моцным цэнтрам па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. Вялікі ўклад у гэтым накірунку ўнеслі М. Фрунзе, В. Кнорын, І. Любімаў і інш. Часоваму ураду было добра вядома аб падрыхтоўцы паўстання, але ён нічога не збіраўся прадпрымаць, каб прадухіліць яго. Са свайго боку лідэры эсэраў і меншавікоў, усведамляючы пагрозу перавароту, дамагліся пераносу даты адкрыцця ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў, а 24 кастрычніка яны на пасяджэнні Перадпарламента (Савета Рэспублікі) прынялі зварот да ўрада з заклікам неадкладна выдаць дэкрэт аб перадачы зямлі ў распараджэнне зямельных камітэтаў, заключыць перамір'е з аўстра-германскім блокам і пачаць мірныя перагаворы. Аднак прэм'ер-міністр заявіў, што яго ўраду «пабочныя парады не патрэбны, ён будзе дзейнічаць сам і сам справіцца з паўстаннем». Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. І. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць... цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з'ездамі, хаця б нават з'ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас”. 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада. Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталяванні ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
2. У Петраградзе ў ноч і раніцой 25 кастрычніка 1917 г. атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!” для распаўсюджвання ў выглядзе тэлефонаграмы. “Часовы ўрад нізложаны. – гаварылася ў ёй. – Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі органа Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў – Ваенна-рэвалюцыйны Камітэт, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне памешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, стварэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”. Паўстанцы перапынілі працу Перадпарламента. А. Керанскі рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Часовы ўрад працягваў працу пад абаронай юнкераў і іншых часцей. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся агульны сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб здзяйсненні і задачах “рабочай і сялянскай рэвалюцыі”. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з'езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з'яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з'ездзе не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання. Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнула з'езд. У выніку, па партыйнай прыкмеце склад дэпутатаў з'езда зрабіўся яшчэ больш “левым”, чым раней. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб узяцці з'ездам ўлады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Пераход улады на месцах мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў. На другім пасяджэнні з'езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 гадзіну, яго ўдзельнiкам паведамлялася аб першых распараджэннях новай улады – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат. Слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена У. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантрыбуцый). Дакумент быў прыняты аднагалосна. У дакладзе па пытанні аб зямлі У. Ленін зазначыў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце “сацыялізацыі”. Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся. Абмеркаванне пытання аб кіруючым органе улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. У выніку было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным. Ва Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. (з іх 62 з правам рашаючага голаса) на шматпартыйнай аснове. Да 8 лістапада яго ўзначальваў Л. Б. Каменеў, а затым – Я. М. Свярдлоў. У лiку першых пастаноў, прынятых з'ездам былi таксама дэкрэты “Аб паўнаце ўлады Саветаў” i “Аб армейскiх рэвалюцыйных камiтэтах”, якiя, акрамя iншага, лiквiдоўвалi iнстытут камiсараў Часовага ўрада . Звергнуўшы Часовы ўрад, члены СНК з апораю на ВРК Петрасавета прадпрынялi разнастайныя захады для абнародавання прынятых з'ездам дакументаў, а таксама для асвятлення падзей 25–26 кастрычнiка з тым, каб знайсці падтрымку на месцах. У гэтым сэнсе ўзніклі пэўныя цяжкасцi, паколькi ў першыя суткi–двое пасля паўстання яго арганізатары не мелi магчымасцi наладзіць дзейснага прапагандысцкага забеспячэння cваiм учынкам. У вынiку асноўная маса насельнiцтва сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла захоп атрадамі петраградскага гарнізона устаноў i сродкаў камунiкацый, разгон Перадпарламента, штурм Зiмняга i г. д. як спробу бальшавiцкага перавароту, які пагражаў заваёвам рэвалюцыі і пагібеллю ўсёй Расіі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб'яднаў палітычных праціўнікаў бальшавікоў. Са свайго боку 27 кастрычніка бальшавіцкі СНК выдаў дэкрэт“Аб друку”, скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве пад уздзеяннем дэкрэтаў, адозваў і заклікаў аб падтрымцы новай улады сталі заяўляць Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб'яднанні салдат і працоўных. На глебе рознага стаўлення да падзей у Петраградзе ў шэрагу месцаў (Масква, Смаленск) адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ленінскага СНК.
3. Звесткi аб паўстанні у Петраградзе трапілі на Беларусь раніцой 25 кастрычніка 1917 г. Даведаўшыся аб ім, сяляне-вайскоўцы Заходняга фронту, якія бралі ўдзел у з'ездзе, па ініцыятыве эсэраўскага лідэра В. Чарнова звярнуліся да сталічных бальшавікоў з заклікам аб перапыненні гвалту. У той жа дзень удзельнікі пасяджэння Франтавога камітэта вырашылі па прыкладу петраградскай грамадскасцi ў мэтах аховы парадку стварыць Камiтэт выратавання рэвалюцыi (КВР) з мэтай аховы парадку. Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты камiтэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Бальшавiкi, якiя таксама ўвайшлi ў камiтэты выратавання, не страцiлi магчымасцi дзейнiчаць самастойна. Сiгналам да iх выступлення ў тыле i на фронце сталi пастановы аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы арыштаваных за непадпарадкаванне камандзірам салдат былі вызвалены з турмаў і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк. Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэнзуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння ўлады яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фронта выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу Камітэту выратавання рэвалюцыі, які аб'яднаў усе сацыялістычныя партыі, у тым ліку БСГ. Кіраўнікі Мінскага Савета таксама дэлегавалі ў КВР сваіх прадстаўнікоў і на словах нават пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыўнай дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту. У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў Камітэты выратавання рэвалюцыі і ператварыліся ў апазiцыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы, лаяльны склад дэпутатаў (i абавязкова на чале з бальшавiцкiм старшынёй) узяў на сябе ўладныя функцыi. Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта ўзброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. Вечарам 2 лiстапада на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Але асноўныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр). 4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам Балуеў заявіў аб сваёй лаяльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губерняў, а таксама на Заходнім фронце. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла адхіленне генерала Балуева ад галоўнакамандавання, ўзросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i рэальная ўлада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi ў III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з'езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а “выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства”. Невыпадкова таму кiраўнiцтву АК РСДРП(б) давялося прыкласцi намаганнi з тым, каб склiкаць новы з'езд армii і забяспечыць абранне ў Армейскi камiтэт большасць членаў сваёй партыі. Такім чынам, Камiтэты выратавання рэвалюцыi па ўсёй Беларусі гублялi ўплыў i распадалiся. А пераход ўлады да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў маштабе губерняў i нават ўсёй “Паўночна-Заходняй вобласцi”. Так, на пачатку лiстапада кіраўніцтва Абласнога камiтэта РСДРП (б) абвясцiла аб склiканнi III з'езда сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў, III з'езда Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў Паўночна-Заходняй вобласцi i II з'езда салдацкiх дэпутатаў Заходняга фронту. 6 лiстапада вылучанае са складу ВРК Бюро для падрыхтоўкi сялянскага з'езда Мiнскай губернi, скарыстаўшы адмову эсэраўскага кiраўнiцтва ад удзелу ў выбарах, забяспечыла патрэбнае прадстаўнiцтва, галоўным чынам з сялян-вайскоўцаў. У вынiку 18–20 лiстапада дэлегаты з'езда прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў, пастанавiлi галасаваць на выбарах ва Устаноўчы сход толькi за спiс бальшавiкоў; выказалiся супраць склiкаемага Вялiкай Беларускай Радай з'езда беларусаў i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.
|