Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Узнікненне індустрыяльнага грамадства 12 page


Date: 2015-10-07; view: 486.


Лiквiдацыя бальшавiцкай улады абумовiла вяртанне прыватнай уласнасцi, памешчыцкага землеўладання, Пры гэтым, сялянам належала вярнуць ранейшым гаспадарам маёмасць, захопленую яшчэ з часоў Лютаўскай рэвалюцыi, або кампенсваваць яе вартасць. Вяскоўцы абкладвалiся цяжкiмi падаткамi, пад час рэквiзiцый мусiлi здаваць жывёлу, прадукты i фураж на карысць акупантаў. У сферы прамысловасцi вярнулiся дарэвалюцыйныя парадкi (не-рэгламентаваны працоўны дзень, штрафы, адсутнасць сацыяльнай абароны). Дзейнасць рабочых арганiзацый (саюзаў) у шэрагу месц забаранялася. З-за ўзмацнення эканамiчнай разрухi ўзрасталi цэны на прадукты, павялiчвалася беспрацоўе.

Разглядаючы Беларусь як тэрыторыю сваёй дзяржавы, акупанты iмкнулiся ўкаранiць тут сваю мову. Усе аб'явы, справаводства, шыльды i на крамах мусiлi выконвацца толькi па-польску. Рускiя i яўрэйскiя школы як “расаднiкi бальшавiзму” зачынялiся. У галiне адукацыi матэрыяльная падтрымка аказвалася толькi школам з польскамоўным навучаннем.

Яўрэйскае насельнiцтва трапiла ва ўмовы жорсткага нацыянальна-рэлiгiйнага тэрору за яго быццам актыўную падтрымку Савецкай улады. Вясной 1919 г. неўзабаве пасля заняцця легiянерамi Гродна, Лiды, Вiльнi, Пiнску тут адбылiся крывавыя пагромы ў яўрэйскiх кварталах.

З вызваленнем Беларусi ад германскай акупацыi беларускiя дзеячы (эмiгранцкi ўрад Луцкевiча) не пакiдалi спроб на мiжнародным узроўнi абаранiць непадзельнасць яе тэрыторыi, у тым лiку на Парыжскай канферэнцыi 1919 г. Але арганiзатары пасляваеннага ўладкавання Eўропы былi больш заклапочаны лёсам Польшчы як ударнай сiлы супраць бальшавiцкай Расii.

Стаўленне акупантаў да беларускага нацыянальнага руху вызначалася ў залежнасцi ад таго, якую выгоду ён мог прынесцi ў барацьбе з бальшавiкамi. “Вудз” Польскай рэспублiкi Ю. Пiлсудскi ў звароце ад 22 красавiка 1919 г. “Да жыхароў былога ВКЛ” абяцаў iм свабоды i магчымасцi для ўнутранага палiтычнага развiцця, “без якога б то нi было гвалту або ўцiску з боку Польшчы”, будаваць адносiны як “роўны з роўным” i г. д. Першымi, хто паверыў у шчырасць яго слоў была Цэнтральная беларуская Рада Вiленшчыны i Гродзеншчыны (старшыня Дуж-Душэўскi). Меркавалася, што з дапамогай Польшчы ўдасца адрадзiць незалежную i непадзельную беларускую дзяржаву. Пасля захопу палякамi Мiнска Пiлсудскi iзноў запэўнiў беларускую грамадскасць у раўнапраўных адносiнах двух народаў.

Вядома, каб заручыцца падтрымкай мясцовага насельнiцтва ў барацьбе супраць бальшавiзму, ён iмкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускiх дзеячаў. Але яго праект утварэння польска-беларуска-лiтоўскай федэрацыi сустракаў працiўнiкаў у самой Польшчы, таму гэты праект не падмацоўваўся рэальнымi крокамi.

У пачатку верасня 1919 г. з Гродна ў Мiнск перамясцiлася Рада БНР (старшыня Я. Лёсiк). Пад час кантактаў з Ю. Пiлсудскiм яна спрабавала атрымаць дазвол на аднаўленне дзейнасцi БНР, пераход да яе ўрада цывiльнай улады на Беларусi, стварэнне часцей беларускага войска. Сярод беларускiх дзеячаў не iснавала адзiнства ў пытаннi аб саюзнiках для рэалiзацыi нацыянальных патрэб: адны арыентавалiся на Лiтву, iншыя на Польшчу. Вялiкiя спадзяваннi ўскладалiся таксама на падтрымку мiжнароднай Парыжскай канферэнцыi. Старшыня Рады Народных мiнiстраў А. Луцкевiч праводзiў шмат часу за мяжой, сустракаўся з Ю. Пiлсудскiм, але справа адраджэння незалежнай БНР наперад так i не прасунулася. Вядома, што гэта значна ўздымала антыпольскiя настроi сярод беларусаў, асаблiва эсэраў, якiя прыходзiлi да пераканання аб узброеным шляху адраджэння дзяржаўнасцi. Адначасова яны разам з сацыялiстамi-федэралiстамi сталi патрабаваць давыбараў ва ўрад, якi, на iх думку, стаў схiляцца да згоднiцтва i здрады.

Урад БНР не быў стабiльным з-за розных палiтычных прыхiльнасцяў яго членаў. Пасля расколу ў снежнi 1919 г. узнiкла дзве аўтаномныя Рады - Найвышэйшая (старшыня Я. Лёсiк) i Народная (П. Крэчэўскi). Адпаведна былi сфармiраваны ўрады БНР - А. Луцкевiча i В. Ластоўскага. Але Народная Рада была разагнана палякамі.

Па меры ўзмацнення партызанскага руху польскi ўрад пачаў больш цесна кантактаваць з Найвышэйшай Радай. У вынiку беларускiя дзеячы нават атрымалi дазвол на стварэнне нацыянальных часцей. З гэтай нагоды пачала працу Беларуская Вайсковая камiсiя (першы старшыня П. Аляксюк) як структура акупацыйных войск. Былi нават створаны дзве “беларуска-лiтоўскiя дывiзii”, але iх баяздольнасць была вельмi нiзкай.

У сваёй дзейнасцi Найвышэйшая Рада не замыкалася на кантактаваннi з Ю. Пiлсудскiм. На працягу 1919 - 1920 гг. яе дзеячы актыўна выступалi на мiжнароднай арэне, у вынiку чаго прэстыж БНР у параўнаннi з перыядам германскай акупацыi значна ўзрос. У азначаны час рэспублiку ў той цi iншай ступенi (дэ-юрэ або дэ-факто) прызнавалi Германiя, краiны Прыбалтыкi, Балгарыя, Фiнляндыя, Турцыя. У гэтых краiнах мелiся дыпламатычныя мiсii i iншыя ўстановы.

Такой жа паспяховай была дзейнасць БНР у галiне асветы, навукi i культуры. На Беларусi дзейнiчалi нацыянальныя гiмназii, школы (звыш 300), кнiжныя выдавецтвы, газеты i часопiсы, тэатральныя аб'яднаннi. Але ў наданнi беларусам права адраджэння незалежнай дзяржаўнасцi польскi ўрад далей абяцанняў не iшоў. Cпробы Найвышэйшай Рады дамагчыся у маi 1920 г. аднаўлення статусу Беларусi па мадэлi Рэчы Паспалiтай узору да 1791 г., або просьбы перадачы яе (Беларусi) пад пратэктарат Лiгi Нацый не знайшлi падтрымкi.

Рэдкiя кантакты беларускiх дзеячаў з урадам РСФСР таксама не давалi плённых перспектыў для Беларусi як незалежнай дзяржавы. Вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становiшча Савецкай Расii значна палепшылася. Да гэтага часу Чырвоная Армiя разбiла асноўныя сiлы Дзянiкiна, Юдзенiча, Калчака, што дало У. Ленiну i Л. Троцкаму магчымасць перакiнуць частку ўзброеных сiл супраць палякаў. У 1920 г. войскi Заходняга фронта ўзначалiў В. Тухачэўскi, Паўднёва-Заходняга – А. Ягораў. 4 лiпеня 1920 г. Заходнi фронт у складзе 91 тыс. штыкоў i сабель рушыў супраць 72-тысячнай групоўкі генерала Шэптыцкага. У гэты час асобую актыўнасць у тыле ворага развiлi партызаны, якiя знiшчалi масты, варожыя склады, адбiвалi нарабаваную захопнікамі маёмасць Ужо 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна. Такiм чынам, на працягу лiпеня Беларусь была поўнасцю вызвалена ад палякаў.

У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. Маскоўскага дагавору з Літоўскай рэспублікай. У адпаведнасці з ім, паміж дзвюма дзяржавамі ўсталёўвалася мяжа; гарады Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Вільня разам з Віленскім краем прызнаваліся часткай Літвы. Яе ўрад гарантаваў нейтралітэт краіны пад час савецка-польскай вайны, а таксама абавязаўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і групп», у тым ліку структур БНР.

Паколькі Маскоўскі дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, узнікала неабходнасць у аднаўленні БССР. Тыя палiтычныя сiлы, якія разам з бальшавікамі змагаліся супраць польскіх акупантаў у 1919-1920 гг, атрымалi магчымасць удзелу ў адраджэннi беларускай дзяржаўнасцi.Паводле ўказання ЦК РКП(б), гэта праца была даручана Мiнскаму губернскаму ваеннаму рэвалюцыйнаму камітэту (cтаршыня А. Чарвякоў) 31 лiпеня ён быў рэарганізаваны ў Ваенрэўком БССР.

У склад камiсii па падрыхтоўцы адпаведнай Дэкларацыi увайшлi прадстаўнiкi Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы i Беларусі (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губерняў. Гэты пункт Дэкларацыі выклікаў катэгарычную нязгоду эсэраў, якія запатрабавалі пашырэння тэрыторыі рэспублікі да яе этнаграфічных межаў, у тым ліку Магілёў-скай, Віцебскай і Смаленскай губерняў.

Эсэры адмаўлялі дыктатуру пралетарыяту, замест якой прапаноўвалася ўлада «працоўнай дэмакратыі». У адпаведнасці з гэтым ўрад рэспублікі мусіў быць сфарміраваным на падставе «кааліцыі рабочых і сялянскіх партый». Неабходнасць федэрацыі ССРБ і РСФСР таксама адмаўлялася. Эсэры выказаліся за скліканне Усебеларускага працоўнага кангрэсу для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, фарміраванне кааліцыйнага ўраду з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, утварэнне беларускае войска, абвясціць беларускай мовы дзяржаўнай. Калі ЦК КП(б)ЛіБ адхіліў гэтыя прапановы, эсэры выйшлі з Белваенрэўкама.

Усё ж 31 ліпеня 1920 г. Дэкрарацыя нарэшце была падпісана. Яна пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў — Мінскай і Гродзенскай. Тым не менш прыняцце 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь” дало магчымасць бальшавіцкаму кіраўніцтву адрадзіць белдарускую дзяржаўнасць на савецкай аснове.

У далейшым, з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пралiкаў ленiнскага ўрада i камандавання Чырвонай Армii вынiкi пераможнага наступлення былi недаравальна страчаны. 22 ліпеня міністр замежных спраў Польшчы Е. Сапега па тэлеграфу накіраваў ноту Г. Чычэрыну, у якой прапаноўваў неадкладна ўстанавіць перамір'е і пачаць мірныя перагаворы. Але замест таго, каб умацаваць заходнiя межы савецкіх рэспублік i прыступiцца да сацыялiстычнага будаўнiцтва, бальшавiцкае кiраўнiцтва, апантанае ідэяй сусветнай рэвалюцыі, рушыла войскi ў паход на Польшчу з мэтай усталявання Савецкай улады. Паход, не сустрэў той падтрымкi працоўных-палякаў, на якую разлiчвалi яго арганiзатары, а наадварот – моцнае нацыянальна-патрыятычнае процідзеянне, i таму ён скончыўся ў другой палове жнiўня 1920 г. поўным разгромам Чырвонай Армii.

У вынiку восенню легіянеры Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. У тых умовах ВРК БССР 10 верасня 1920 г. перадаў ураду РСФСР свой мандат на правядзенне мірных перагавораў з Польшчай у Рызе. Дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым прысутнічала на перагаворах, але да распрацоўкі ўмоў дагавору дапушчана не была. 21 верасня 1920 г. савецкая дэлегацыя пагадзiлася на замацаваннi мяжы па т. зв. “лiнii Керзана” (Гродна, Брэст, Карпаты). 12 кастрычнiка баявыя дзеяннi перапынялiся. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi ў склад абвешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.

Але і ў такіх памерах палітычнае становішча рэспублікі заставалася няўстойлівым. Так, у вераснi-кастрычнiку 1920 г. у Варшаве зацяты вораг бальшавiкоў генерал С. Булак-Балаховiч уступiў у кантакт з Беларускiм палiтычным камiтэтам з мэтай збiрання сiл i сродкаў для барацьбы за частку Палесся, якая мусiла адыйсцi пад кантроль Савецкай улады. Старшыня Рускага палiтычнага камiтэта Б. Савiнкаў прапанаваў генералу саюз у барацьбе супраць бальшавiкоў з мэтай адраджэння незалежнай Беларускай дзяржавы і саюзнай ёй Расiйскай дэмакратычнай рэспублiкі. На базе атрада С. Булак-Балаховiча пачалося фармiраванне Рускай народнай дабрахвотнай армii, у якую ўступалі былыя расiйскiх вайскоўцы і ваенна-палонныя-чырвонаармейцы, мясцовага сялянства i iнш. На пачатку лiстапада гэтае амаль 20-тысячнае войска з раёна Турава рушыла па беларускім Палессі i неўзабаве захапiла Петрыкаў, Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу i iнш. З 12 лiстапада С. Булак-Балаховiч пачаў дзейнiчаць як “начальнiк Беларускай дзяржавы” i пракламаваў яе незалежнасць. Праз два днi ён выдаў загад пра фармiраванне армii з беларусаў, але i застаўся на чале Саюзнай армii. Вышэйшая адмiнiстрацыйная пасада старшынi ўрада была перададзена члену Беларускага палiтычнага камiтэта П. Алексюку. Урады БНР В. Ластоўскага i А. Луцкевiча, ва таксама ўрад пад старшынствам А. Чарвякова генерал абвясціў распушчанымi.

Але iснаванне Беларускай дзяржавы С. Булак-Балаховiча было непрацяглым: ужо праз колькi дзён, 16-17 лiстапада 1920 г. перакiнутыя з Крыма часцi Чырвонай армii выбiлi яго фармiраваннi за межы савецкiх тэрыторый. Жадаючых змагацца за незалежнiцкiя лозунгi было няшмат: большасць сялян узялося за зброю пераважна з-за незадавальнення эканамiчнай палiтыкай бальшавiкоў, а частку войска складалi людзi далёкiя ад высокай маралі, часам, ваяўнiчыя антысемiты. Такi пярэсты склад часцей С. Булак-Балаховiча не даваў яму шанцаў на дасягненне мэтаў. Ю. Пiлсудскi не мог доўгi час аказваць iм падтрымку i неўзабаве, паводле ўмоў мiрнага дагавору, быў вымушаны перапынiць легальную дзейнасць антысавецкiх фармiраванняў у Польшчы i на падкантрольных ёй землях Беларусi.

На тэрыторыях, якiя мусiлi застацца на савецкай частцы Беларусi, узмацнiлася палiтыка “ваеннага камунiзма”, рэпрэсii супраць дэзерцiраў, выкарыстанне надзвычайных захадаў i iншае, што выклiкала незадавальненне мясцовага насельнiцтва. Невыпадкова, што аднаўленне тут Савецкай ўлады ўспрымалася без энтузiязму. Так, у Слуцку ў складзе мясцовага Беларускага нацыянальнага камiтэта прысутнiчалi людзi розных палiтычных накiрункаў, але пераважала незалежнiцкая, антыбальшавiцкая плынь. Па iнiцыятыве прад-стаўнiкоў БПС-Р 14-15 лiстапада ў горадзе адбыўся павятовы з'езд, каб выпрацаваць лiнiю паводзiн напярэдаднi аднаўлення Савецкай улады. Для ўдзелу ў iм з'явiлася 127 чал., па 5 ад кожнай воласцi i па адным ад арганiзацыi, усе тыя, хто стаяў “за барацьбу супраць акупантаў i за незалежнасць бацькаўшчыны”. Спроба прыхiльнiкаў С. Булак-Балаховiча падпарадкаваць сабе случакоў поспеху не мелi. Дэлегаты вiталi Найвышэйшую Раду БНР i абралi Беларускую Раду Случчыны ў складзе 8 чалавек, па партыйнай прыналежнасцi беларускiх эсэраў на чале з У. Пракулевiчам. Трое членаў Рады на чале з камiсарам Случчыны П. Жаўрыдам занялiся фармiраваннем войска.

Выдадзеная 21 лicтапада дэкларыцыя Беларускай Рады Случчыны грунтавалася на тэксце III Устаўной граматы БНР i абвяшчала аб гатоўнасцi са зброяй у руках “стаяць за незалежнасць роднае Беларусi i баранiць iнтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнiкаў”.

Узброеныя сiлы Рады складалiся з 1-й Слуцкай брыгады стральцоў (1-га Слуцкага i 2-га Грозаўскага палкоў). Пасля адходу палякаў за дэмар-кацый-ную лiнiю 24 лiстапада ў Слуцк прыбылi часцi Чырвонай Армii. Слуцкая брыгада мусiла адступiць з горада, сабрацца ў раёне м. Семежава i распачынаць барацьбу супраць улады бальшавiкоў, за сваю зямлю як частку незалежнай БНР. 27 лiстапада памiж абодвума бакамi пачалiся баявыя дзеяннi, якiя цягнулiся да канца 1920 года i скончылiся разгромам “незалежнiкаў”. Iх рэшткi перайшлi на падкантрольную Польшчы тэрыторыю Беларусi i былi раззброены. Асобныя групы яшчэ колькi часу вялi партызанскую барацьбу супраць Савецкай улады. Гэты рух меў пэўную падтрымку з боку мясцовых жыхароў, бо палiтыка “ваеннага камунiзму”, няспынныя мабiлiзацыi ў Чыр-воную армiю, барацьбы супраць “унутранай контррэвалюцыi” адбiлася ў тым, што, як паведамляў А. Чарвякоў на пасяджэннi ЦБ КП(б) у лiстападзе 1920 г., беларускае насельнiцтва не церпiць палякаў, але i асаблiвай любовi не адчувае да камунiстаў”.

Такія настроі доўгі час пераважалі і пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. ганебнага Рыжскага дагавору. Яго падпісанне адбывалася дэлегацыямі РСФСР (у прысутнасці групы А. Чарвякова) і УССР і, з другога боку, Рэчы Паспалітай Польшчай. Нягледзячы на тое, што гэты міжнародны акт закранаў нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, польскае і расійскае кіраўніцтва было супраць удзелу яго дэлегацыі як палітычнага суб'екта.

8. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцы з абвяшчэннем у Расіі Савец-кай улады народы былой Расійскай імперыі атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. Так, у ліку першых у складзе РСФСР былі абвешчаны аўтаномыя рэспублікі: Туркестанская і Кіргізская; а напрыканцы грамадзянскай вайны усяго ў склад РСФСР уваходзілі 8 аўтаномных рэспублік і 11 аўтаномных абласцей.

З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб аб'яднанні Савецкіх Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Прызнаючы незалежнасць і права рэспублік на самавызначэнне, было вырашена аб'яднаць іх ваенныя, гаспадарчыя, фінансавыя і чыгуначныя арганізацыі. Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны.

Паміж савецкімі рэспублікамі, аўтаноміямі і абласцямі ўсталяваліся трывалыя сувязі. Таму спрыялі сумесная барацьба за ўсталяванне Савецкай улады і за пабудову сацыялізму. Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі аб'яднанне дзяржаўных органаў. Так, у канцы 1920 г. такія двухбаковыя акты былі заключаны паміж РСФСР і Азербайджанам, Украінай, Арменіяй Грузіяй. Падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне аб'яднаных наркаматаў ваенных спраў, ВСНГ, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР.

Занадта падрабязна: Яшчэ адна форма аб'яднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агульным кіраўніцтвам Саюзнага Савета.

Летам 1922 г. бальшавікі Украіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага аб'яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, Ф. Мяснікова, С. Кірава, Г. Арджа-нікідзе, В. Молатава, Г. Пятроўскі, А. Чарвякова і інш. Праект “аўтанамізацыі”, прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Што датычыць беларускіх бальшавікоў, то ім была даспадобы гэтая мадэль дзяржаў-нага аб'яднання. 16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б выказалася за сталінскі праект і ўключэнне ў склад БССР Віцебскай і Гомельскай губерняў.

Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект “аўтанамізацыі” быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пленум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі У. Леніна, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суверэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Партыйны лідэр прапанаваў форму федэратыўнага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага аб'яднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб'ектаў кіравання на агульнасаюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». Насельніцтва ўсіх рэспублік магчымасць выказацца адносна будучага саюза. Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння СССР і ў сваіх рашэннях сфармулявалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у ба-рацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзі-нага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час забяспечваць самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва, ствараць неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў саюза. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з'езда Саветаў за заканадаўчае афармленне «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» было падтрымана на партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з'езд Саветаў СССР.

У Маскву на Х Усерасійскі з'езд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР ў складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну — 364, ад Закаўказскую федэрацыю — 91.

30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, але быў абраны яго ганаровым старшынёй. Пасяджэнні вёў М. Калінін. З дакладам аб утварэнні СССР выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. М. В. Фрунзе прапанаваў прыняць за аснову агучаныя ім дакументы. У выніку 30 снежня 1922 г. дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой абгрунтоўваліся эканамічныя, ваенныя і ідэалагічныя прычыны гэтага акта, а таксама заканадаўча замацоўваліся прынцыпы ўладкавання саюзнай дзяржавы: дабрахвотнасць, раўнапраўе і супрацоўніцтва на аснове пралетарскага інтэрнацыяналізму, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам.

З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў парадак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кампэтэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.

Дэлегаты абралі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд паміж з'е-здамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Старшынямі ЦВК абіраліся: М. Калінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. Нарыманаў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.

 

Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава – СССР, пабудаваная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя прадугледжвала арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэй-шымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

Выключнай прэрагатывай СССР было прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных адносінах; змяненне знешніх і унутраных граніц; заключэнне дагавораў аб прыёме новых рэспублік; аб'яўленне вайны і заключэнне міру; ратыфікацыя міжнародных дагавораў; кіраўніцтва замежным гандлем; кіраўніцтва транспартам і паштова-тэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту СССР; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашовай і крэдытнай сістэмы; уста-наўленне сістэмы мер і вагаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.

У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскіх урадах. Такое права мелі нарка-маты па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

Канстытуцыяй СССР вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік у складзе старшыні, намесніка, 10 наркомаў.

Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны гэтыя органы былі рэарганізаваны. У пачатку 1922 г. Усерасійская надзвычайная камісія (ВЧК) па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне, а згодна з Канстытуцыяй СССР , з мэтай барацьбы з контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам пры Савеце Народных Камісараў СССР стваралася Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). У саюзных рэспубліках засноўваліся ДПУ, якія ўзначальваліся ўпаўнаважанымі АДПУ.

Для БССР нацыянальна-дзяржаўныя зрухі мелі свой асобы станоўчы сэнс таму, што стваралі магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прымае пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губерні, большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губерні.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай, 6 паветаў Магі-лёўскай і 2 паветы Смаленскай губерняў. У выніку гэтага так званага “першага ўзбуйнення” - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.

26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР” с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося “другое ўзбуйненне БССР”, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.

Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж з'ездамі – ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган – Савет Народных Камісараў — у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаўнаважаных народных камі-сарыятаў СССР.

Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Усебеларускім з'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы «дыктатуры пралетарыяту» і замацавала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яурэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вай-сковых фармірава­нняў.

Дэкларавалася наданне выбарчых правоў усім, за выключэннем асоб, якія карысталіся наёмнай працай, жылі на непрацоўныя даходы, а таксама служыцеляў культу, служачых былых царскіх праваахоўных органаў і інш. Самі выбары былі шматступеннымі, адбываліся на агульных сходах метадам адкрытага галасавання. Такая сістэма дазволіла кіраўніцтву КП(б)Б ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якія абіраліся на безальтэрнатыўнай аснове.

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспуб-лікі.

Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца. У 1920-х гг. яе роля ў агульнай эканоміцы і палітычным жыцці пакуль была невялікай, але шанцы да лепшага меліся. Як заходні бастыён Саюза БССР мела ваенна-стратэгічную значнасць. Як грамадзяне нацыянальнай рэспублікі беларусы атрымалі несумненную карысць ад Саюзнай дзяржавы, узбуйніўшыся і аб'яднаўшыся для далейшага ўздыму свайго дабрабыту, культуры, для пабудовы сацыялізму.

 

Лекцыя 13. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР і яе асноўныя характарыстыкі

 

Пытанні

1. Устанаўленне аднапартыйнасці.

2. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы

і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата.

3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў

4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае

дзесяцігоддзе.

5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.

7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд палітыкі перабудовы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 11 page | Узнікненне індустрыяльнага грамадства 13 page
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.248 s.