|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 13 pageDate: 2015-10-07; view: 558.
1. У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Усерасійскім з'ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва УЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з'яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з'яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіц-кім складам. Першым ударам па шматпартыйнай палітычнае сістэме стала забарона УЦВК дзейнасці Партыі народнай свабоды (кадэтаў) у лістападзе 1917 г. Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Устаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне поўнасцю не перайшла да Усерасійскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, а самі Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята унутраных спраў на чале з бальшавіцкім камісарам. З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту і бяднейшага сялянства лічылася бальшавікамі і левымі эсэрамі контррэвалю-цыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў. З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў у палітычнай сістэме за кошт пашырэння функцый цэнтральнага дзяржаўнага апарату, з'яўлення ваенных і надзвычайных органаў, якія не падлягалі кантролю мясцовых органаў улады. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б)-РКП(б). Па сутнасці, да канца 1918 г. пры існаванні шматпартыйнай сістэмы у РСФСР вызначальная ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства роля заставалася за бальшавікамі. На VIII з'ездзе РКП(б) (1919 г.) зазначалася, што бальшавікі павінны заваяваць для сябе непадзельнае палітычнае панаванне ў Саветах і фактычны кантроль над усёй іх працай. Ва ўмовах грамадзянскай вайны Канстытуцыя не магла служыць прававым рэгулятарам. Каб застацца ва ўладзе Партыя бальшавікоў была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі, распыленымі органамі улады пры наяўнасці апазіцыі было немагчыма. Адсюль узнікае тэндэнцыя да згортвання дэмакратычных інстытутаў і умацавання партыйнай манаполіі на ўладу. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, “што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная”. Да канца грамадзянскай вайны Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме” прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. Але на той час у РКП(б) налічвалася ўжо 650 тыс., прычым, 90% з якіх уступілі за гады грамадзянскай вайны, па сацыяльным складзе выхадцаў з сялян. З заканчэннем вайны працягвалі дзейнасць некаторыя іншыя партыі – як саюзнікі, так і праціўнікі бальшавікоў. Разам з тым абвешчаныя бальшавікамі прынцыпы эканамічнай, сацыяльнай, нацыянальнай палітыкі ў той ці іншай ступені падзяляліся іншымі, галоўным чынам сацыялістычнымі партыямі, што аб'ектыўна штурхала эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, паалейцыяністаў і інш. да сумеснай з кіруючай партыяй дзейнасці ў абарону інтарэсаў працоўных. Такім чынам, існаванне гэтых партый магло быць працяглым настолькі, наколькі бальшавікам было гэта вы-гадна. Пры гэтым ва ўмовах грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі палітычнае жыццё складвалася не на карысць дробных партый, аб чым, у прыватнасці, сведчыў пастаянны адток іх шэраговых членаў да бальшавікоў. Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з'езду ў лістападзе 1920 г., бальшавіцкую партыю, нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.), не турбавала наяўнасць іншых партый – Бунда, Паалей Цыёна, БПС-Р, БКА. Фармулюючы пункг гледжання на магчымасць існавання такіх партый, з'езд зыходзіў з таго, што ўплыў іх на масы па меры ўмацавання Савецкай улады будзе падаць да таго часу, пакуль яны канчаткова не страцяць сацыяльную апору. Натуральна, што пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны і рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час пасля вызвалення Беларусі ад палякаў магла легальна дзейнічаць 20-тысячная БПС-Р. Але пасля таго, як пад час ІІ абвяшчэння БССР яна выказала апазіцыйнасць бальшавікам, то адразу ж трапіла пад уціск сістэмы. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Амаль усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, а астатнія апы- нуліся пад наглядам чэкістаў. У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Але частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна. Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць у дачыненні да іх рэпрэсіі. Арганізаваны ў Маскве судовы працэс над кіраўніцтвам ПС-Р скончыўся зняволеннем асобных яе лідэраў. У той самы час органы ДПУ Беларусі правялі ачыстку тэрыторыі рэспублікі ад прадстаўнікоў апазіцыйных бальшаві-кам партый. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў з мэтай, як гаварылася ў паведамленнях аб акцыі, «самага поўнага разгрому гэтай арганізацыі». Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б. У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. кіраўніцтва гэтай партыі пасля вострых ідэалагічных і палітычных дыскусій заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б)Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю. У ліпені 1924 г. пад час Усебеларускага перапісу камуністаў у КП(б)Б на-лічвалася 9, 6 % выходцаў з іншых партый, у тым ліку 51,6 % бундаўцаў, 15, 7 % меншавікоў, 8 % паалейцыяністаў, 1, 7 % анархістаў — 1,7%, 10,5% - з інш. Падводзячы вынікі праведзенай работы па ліквідацыі непралетарскіх партый, намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі», зробленым 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў наступнае: «1. На тэрыторыі Беларусі работы антысавецкіх палітычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацыйна аформленых контррэвалюцыйных арганізацый не адчуваецца. 2. Адзіным арганізацыйна аформленым контррэвалюцыйным рухам у цяперашні час з'яўляецца сіянісцкі рух». Пасля прыняцця ў КП(б)Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэра-говых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў. Такім чынам, у 1925 г. у БССР завяршаецца ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б)Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла пасля “ленінскіх прызываў” 1924, 1925 і 1927 гг. Да канца 20-х гг. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.. У той самы час з партыі “вычышчалі” палітычна “чужых”. Такія чысткі адбыліся ў 1921 г., калі з КП(б)Б было выключана 1 589 чалавек (24,7 %). І ў 1929 г. выключана 3 717. Так, у 1930 г. у УКП(б) ужо налічвалася 1 674 тыс. чал.. Па сацыяльным складзе гэта былі рабочыя – 55,7%; сяляне - 19%; служачыя - 25,3%. Нягледзячы на перыядычныя чысткі, колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б павялічылася з 4,8 тыс. у 1922 г., да 65 040 (1933 г.), а затым да 58 тыс. у 1940 г. Такім чынам, УКП(б)-КП(б)Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з'явілася палажэнне аб кіруючай ролі УКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Наменклатура УКП(б)-КП(б)Б пастаянна ўдасканальвала свае арганізацыйныя, агітацыйна-масавыя і прапа-гандысцкія структуры, арыентуючыся на замацаванне свайго непадзельнага панавання ў грамадстве.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Разбурэнне дэмакратычных інстытутаў суправаджалася ўсталяваннем дыктатуры пралетарыята, неабходнай у пераходны – ад капіталізма да камунізма перыяд. Лічылася, што дыктатура ажыццяўляецца арганізаваным ў Саветы пралетарыятам і бяднейшым сялянствам з апорай на грамадскія аб'яднанні працоўных. У студзені 1918 г. ІІІ Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў аб увядзенні ў краіне федэратыўнага ладу. У прынятай ім Канстытуцыі РСФСР абвяшчалася рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Але да ўсталявання аднапартыйнай сістэмы кіруючая роля бальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. І з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі таксама не абсалютызаваў ролю бальшавікоў у рэвалюцыйным працэсе і асноўнай задачай прынятай 3 лютага 1919 г. Канстытуцыі ССРБ палічыў “ўсталяванне дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыята і бяднейшага сялянства ў выглядзе магутнай Савецкай улады ў мэтах поўнага падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і ўсталяванне сацыялізма, пры якім не будзе ні падзелаў на класы, ні дзяржаўнай улады”. Але палітычныя і эканамічныя цяжкасці, выкліканыя грамадзянскай вайной і замежнай інтэрвенцыяй, запаволілі сацыялістычнае будаўніцтва як у БССР, так і ва ўсіх савецкіх рэспубліках. Так, у пачатку 1920-х у іх ўсталёўвалася палітычная сістэма, якая спалучала дэмакратычныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесці існаванне правоў і свабод, у тым ліку апа-зіцыйных партый, да другіх – дыктатуру пралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы супраць ідэйных праціўнікаў. Яшчэ 6 чэрвеня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў – «Галоўліт» – орган цэнзуры. Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры выканкамах Саветаў, але фактычна падпарадкоўваліся вышэйшым партыйным органам. Пасля ўтварэння СССР у яго межы не дазвалялася ўвозу літаратуры, якая мела “варожы характар да Савец-кай улады і камунізма”, “варожую пралетарыяту ідэалогію”, “творы аўтараў-контррэвалюцыянераў”, рэлігійны змест і інш. Нягледзячы на тое, што ўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксама належала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб'яднанняў пераважалі бальшавізаваныя маладзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі. Наяўнасць улады ў руках бальшавікоў, агульныя стратэгічныя мэты сацыялістычных рэспублік, пагроза капіталістычнага акружэння і іншыя фактары абумовілі іх больш шчыльнае аб'яднанне ў межах СССР. Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання, а разам з ёй – новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з'ездам Саветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у прыватнасці, былі зафіксаваны пра-вы саюзных рэспублік, замацаваны характарыстыкі грамадскага ўладкавання, правы і абавязкі грамадзян, выбарчае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячы на выразны класава-партыйны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быў з'арыентаваны на кансалідацыю грамадства. З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэс прыняцця яе Канстытуцыі значна запаволіўся. Толькі на пачатку 1927 г. сфарміраваная ЦК КП(б)Б адмысловая камісія падрыхтавала яе праект, які быў ухвалены Бюро ЦК КП(б)Б, фракцыяй УКП(б) Прэзідыума ЦВК СССР і толькі 11 красавіка 1927 г. быў зацверджаны VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Як вынікала з першых артыкулаў Канстытуцыі БССР, яна мела сваёй задачай “гарантаваць дыктатуру пралетарыяту ў мэтах падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і здзяйснення камунізма, пры якім не будзе ні дзялення на класы, ні дзяржаўнай улады”; і што ўся ўлада ў межах БССР належала саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Асноўны закон прадастаўляў дэмакратычныя свабоды (сходаў, саюзаў, друку і інш.), галоўным чынам, працоўнаму насельніцтву. Так, азначаныя свабоды не распаўсюджваліся на тых, хто мог карыстаецца імі “са шкодай для інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі”. Пры гэтым права абараняць яе са зброяй у руках належала толькі працоўным. Усе правы і свабоды, роўна як і абмежаванні, распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, незалежна ад нацыянальнасці. Пры гэтым у БССР дазвалялася ўтварэнне нацыянальных Саветаў, карыстанне нацыянальнымі мовамі на з'езд-ах, у судзе, у органах улады і г. д., і усталёўвалася роўнапраўе беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моў (пры перавазе беларускай у стасунках паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі установамі і арганізацыямі). У главе 11 замацоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Права выбіраць і быць абраным мелі грамадзяне, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, а таксама асуджаныя да турэмнага зняволення і прызнаныя недзеездольнымі. У адпаведнасці з пануючымі прынцыпамі дыктатуры пралетарыяту выбарчых правоў пазбаўляліся: асобы, якія карысталіся наёмнаю працай, хто жыў на не працоўны даход, а таксама прыватныя гандляры, служыцелі рэлігійных культаў, служачыя і агенты былой паліцыі і корпуса жандараў, некаторыя іншыя. Тым самым пэўная частка грамадзян Беларускай ССР пазбаўлялася выбарчых правоў. Апрача таго, выбары мусілі праводзіцца адкрытым галасаваннем на агульных сходах на прадпрыемствах, былі шматступенчатымі. Такая сістэма дазваляла кіраўніцтву КП(б)Б ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якія абіраліся на безальтэрнатыўнай аснове. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд паміж з'ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР у складзе каля 300 чал. На чале з А. Р. Чарвяковым. Сесія ЦВК абірала Прэзідыум, на які ўскладаліся вышэйшыя заканадаўчыя, распарадчыя і кантрольныя функцыі. Вышэйшыя выканаўчыя функцыі мусіў здзяйсняць створаны тым жа ЦВК Савет Народных Камісараў у складзе старшыні, яго намеснікаў, камісараў, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісарыятаў СССР па замежных справах, ваеннай і марской справах, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў. Як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Напрыклад, XV з'езд УКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы па калектывізацыі сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы безумоўна прыступіліся да іх выканання. Штодзённую, бягучую выканаўчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў у складзе старшыні, яго намеснікаў, саміх народных камісараў, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў СССР (па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа), усяго 20-23 чал. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ), а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР, акрамя рэспубліканскіх задач, павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР. Наогул, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР. Такім чынам, Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не прадугледжвала надання УКП(б)-КП(б)Б вызначальных функцый па кіраванню савецкім грамадствам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Насуперак Канстытуцыі, органы Савецкай улады ўсіх узроўняў гублялі самастойнасць і усё больш ператвараліся ў дзяржаўную інстанцыю па ажыццяўленні партыйных рашэнняў. Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. запатрабавалі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIII Надзвычайным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сакратаром ЦК УКП(б) І. Сталіным праект Канстытуцыі нават без абмеркавання быў аднагалосна прыняты. У ліку прынцыповых навацый былі канстатацыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу і вызначальнай ролі УКП(б). Палажэнне аб партыі як “кірую-чым ядры ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных” увайшло і ва ўсе рэспубліканскія Канстытуцыі. Характэрна тое, што ў гэтых дакументах не вызначаліся прававыя межы дзяржаўнай дзейнасці партыйных органаў. Стваралася ўра-жанне аб партыі толькі як аб грамадска-палітычнай арганізацыі, але не як уладнай структуры. Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з'яўляліся вышэйшыя органы партыйнага апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б). Канстытуцыя БССР была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. і поўнасцю адпавядала Сталінскай. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян. Яе палітычная аснова – Саветы рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў набылі назву Саветаў дэпутатаў працоўных. Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма гаспадарання і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай формах. На справе калгаснікі рэальна не валодалі ні зямлёй, ні вырабленай на ёй прадукцыяй. Канстытуцыя пацвярджала за грамадзянамі захаванне іх правоў і свабод. Рэальна ажыццяўляліся правы на працу, адпачынак, адукацыю і інш. Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, пры-трымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. Канстытуцыя, абвясціў-шая перамогу сацыялізму ў грамад-стве, дзе больш не заставалася антаганістычных класаў, тым не менш не дапускала магчымасці шматпартыйнасці і ідэйнага іншадумства. Вышэйшая ў рэспубліцы ўлада надавалася Вярхоўнаму Савету БССР, які выбіраўся на чатыры гады. У перыяд паміж сесіямі кіраваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэме, надаўшы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзеяздольнымі) пры тайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары заставаліся безальтэрнатыўнымі і права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за партыйнымі арганіза-цыямі УКП(б)–КП(б)Б. Канстытуцыя БССР утрымлівала прыкметы падзелу улады на заканадаўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вярхоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе ра-шэнні партыйных органаў фактычна ставі-ліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Па Канстытуцыі вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (старшыня М. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сакратаром. Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з'явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі – з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой. У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, уздымаючыся над ўсёй масай камуністаў СССР. Праз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы кіраўнікі партыі перадавалі ніжэйшым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безумоўнага выканання. Ніжэйшыя інстанцыі пераймалі такі ж стыль працы і даводзілі свае распараджэнні да нізавых партыйных ячэяк. Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі структу-рамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйна зама-цаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыя ёю пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаз улады. Так, 3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на два наркаматы. В той самы дзень у адпаведнасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 лютага 1941 г. ён быў падзелены на НКУС СССР и Народны каміссарыят дзяржаўнай бяспекі СССР. Пашыраўся спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, адміністрацыйных органаў, устаноў навукі, культуры, адукацыі, вайсковых работнікаў (“наменклатура”), якія падлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыступках партыйнай улады. Указанні кіраўніцтва КП(б)Б былі абавязковымі для выканання рэдак-цыямі газет і часопісаў. Партыя складала каркас, аснову піраміды цэнтралі-заванай дзяржаўнай улады. Умацаванне сталінізму і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з'явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі - з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой. Сацыяльнай апорай такой сістэмы кіравання былі людзі “Ленінскага” (1924) і “Кастрычніцкага” (1927) прызываў. А да канца першай пяцігодкі (1932) у кіруючыя органы БССР уліўся вялікі кантынгент рабочых і бяднейшых сялян, якія "вылучыліся" ў час індустрыялізацыі і калектывізацыі. Яны і занялі вакантныя і зноў створаныя пасады, якія з'яўляліся па меры разбухання дзяржаўнага апарату. 3/4 новых работнікаў мелі толькі элементарную і пачатковую адукацыю. Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічых органаў улады Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыктатуры пралетарыяту. Лозунг “Уся ўлада Саветам” быў падменены фактычным поўнаўладдзем партыі. Невыпадкова ў 1926-1927 гг. у выбарах брала удзел толькі 46 % выбаршчыкаў. Прыняцце Канстытуцыі БССР, акрамя іншага, мела на мэце актывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх узроўняў. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак. Ажыццяўляючы кіраўніцтва дзейнасцю Саветаў, КП(б)Б скіроўвала іх энергію, галоўным чынам, на вытворчыя працэсы, развіццё асветы і адукацыі. Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадравай ратацыі дэпутатаў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад “сацыяльна чужых”. Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на выбары як прадстаўнікі “блоку камуністаў і беспартыйных”. Сама выбарчая кампанія мела вялікую палітычную значнасць. У прыватнасці, па таму, калі выбаршчык выканаў свой грамадзянскі абавязак, складалася ўражанне аб яго лаяльнасці Савецкай уладзе. Невыпадкова, людзі прыходзілі на выбарчыя пункты задоўга да яго адкрыцця, апранутыя па-святочнаму, з песнямі і музычнымі інструментамі. Так, пад час выбараў у Вярхоўны Савет БССР 26 чэрвеня 1938 г. іх узялі ўдзел аж 99, 6% выбаршчыкаў. З іх 99, 2% аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты. Прафесійныя саюзы з моманту свайго ўтварэння лічыліся абаронцамі інтарэсаў рабочага класа перад адміністрацыяй заводаў або іх уладальнікамі, але пасля таго, як у краіне ўсталявалася дыктатура пралетарыяту, увасобленая ў непадзельнай бальшавіцкай уладзе, гэтая грамадская арганізацыя згубіла самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафесійныя саюзы ахапілі ўсіх рабочых галоўным чынам для таго, каб праз арганізацыю спаборніцтваў, павышэнне прыдукцыйнасці працы і інш. спрыяць паляпшэнню вытворчасці. Прафсаюзы рэкамендавалі лепшых рабочых да прэміравання, заняцця грамадскай пасады, уступлення ў камсамол або партыю. З'яўляючыся “школай камунізма”, прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і актыўна праводзілі іх палітыку. Тэрытарыяльныя прафсаюзы былі скасаваны. Нізавыя прафсаюзныя суполкі ў ліку іншыя грамадскіх арганізацый былі закліканы выконваць распараджэнні вышэйшых інстанцый. Загартаваны ў класавых бітвах з буржуазіяй рабочы клас губляў былую сілу. З прафсаюзных статутаў было выдалена яго права на забастоўку. Прынцып дабрахвотнасці пры ўступленні ў прафсаюз парушаўся. Фактычна кожны рабочы быў павінен уступіць у прафесійную арганізацыю. Невыпадкова, што з 1922 па 1940 г. па рэспубліцы яна вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Прафкамы змагаліся з беспрацоўем, бралі ўдзел у рэканструкцыі прадпрыемстваў, сачылі за працоўнай дысцыплінай, клапаціліся аб павышэнні прадукцыйнасці працы. У абавязак ім былі выстаўлена барацьба з непісьменнасцю, культурна-асветніцкая праца і арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва. Ва ўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы - абароне правоў сваіх членаў - былі істотна абмежаваныя. Затое прафсаюзы часта выконвалі неўласцівыя ім функцыі, такія як арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва ці агітацыйна-прапагандысцкая работа сярод працоўных. Вытворчыя пытанні ўсё часцей вырашаліся не на сходах або нарадах, а вузкім колам асоб, адміністрацыяй фабрыкі або завода. Сходы склікаліся галоўным чынам для арганізацыі чарговай кампаніі, крытыкі вінаватых або асуджэння шкоднікаў, для перадачы пэўных указанняў або інфармацыі, а таксама з нагоды “чырвонага свята”. Аналагічныя, цэнтралізатарска-бюракратычныя працэсы адбываліся і ў маладзёжным руху. У верасні 1920 г. адбыўся І Усебеларускі з'езд Камуністычнага саюза моладзі, на якім прысутнічалі 40 дэлегатаў ад 3 тыс. чал. Больш за палову прысутных складалі члены і кандыдаты ў члены КП(б)Б. Камсамол адразу ж супрацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям, такім, як “Праца і свет”, “Яўрэйскі камсамол”, “Юнацкі сін-дыкалізм”. Да канца 1922 г. беларускія камсамольцы ліквідавалі "Югенд-Бунд”, Яўрэйскі камсамол, "Макабі" і інш. Да сяр. 1920-х гг. усе гэтыя арганізацыі не без удзелу партыйных органаў спынілі сваю дзейнасць. Пад моцны ідэйна-арганізацыйны ўціск камсамольцаў трапіў зусім лаяльны Савецкай уладзе гурток "Беларуская моладзь", які займаўся культурна-асветніцкімі пытаннямі, і ў 1923 г. быў вымушаны перапыніць сваю дзейнасць. Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і царквой, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй, які пераняў у КП(б)Б яе формы і метады працы. Усе савецкія, прафсаюзныя, камсамольскія органы не выяўлялі ніякай ініцыятывы, чакалі дырэктыў ад парткамаў. Такім чынам, рашэнні партыйных органаў ставіліся імі вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў. У той самы час адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, рэкамендаваныя вышэйшымі інстанцыямі. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве, ў ЦК УКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя – на бюро ЦК Кампартыі Беларусі; асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі. Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Толькі партыя мела права і магчымасць займацца распрацоўкай Канстытуцый. Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфарміравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам – сталінізм, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі на чале з яе Генеральным сакратаром І. Сталіным і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. 3. Перамога Савецкай улады ў барацьбе з унутранай і знешняй контррэва-люцыяй у 1917-1921 гг. у многім была абумоўлена высокімі якасцямі партыйнага і дзяржаўнага лідэра У. І. Леніна. Такім жа выніковым было яго кіраванне пад час ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі і ўтварэння СССР. Высокі аўтарытэт У. Леніна прадухіляў узнікненне ў партыі плыняў або фракцый. У 1922-1924 гг. з пагаршэннем яго здароўя асноўную ролю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І. Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам. Па-другое, пад выглядам выхавання партыйнай масы ў духу ленінізма шэраговым камуністам укаранялася ў свядомасць неабходнасць падтрымкі генеральнай лініі партыі. Любыя іншыя ідэі, якія выказваліся камуністамі, у тым ліку таварышамі з ЦК, падаваліся ў сталінскай рыторыцы як левы, ці правы ўхіл у партыі.
|