|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 15 pageDate: 2015-10-07; view: 539. Важнейшымі грамалдска-палітычнымі кампаніямі першых пасляваенных гадоў зрабіліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947), мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляў. Гэтыя выбары па-ранейшаму былі безальтэрнатыў-нымі, але надзвычай масавымі, і прайшлі пад лозунгам падтрымкі “блоку камуністаў і беспартыйных”. Работа Саветаў была фактычна зведзена да ўхвалення, станоўчага каментавання i адпаведнай канкрэтызацыi партыйных рашэнняў. Такой жа фармалізаванасцю вызначалася работа прафсаюзаў, ЛКСМБ і іншых грамадскіх арганізацый. Камсамольскія органы рэспублікі ўзначалілі былыя партызаны і падпольшчыкі А. Аксёнаў, Зімянін, К. Мазураў, П. Машэраў, Сурганаў. У пасляваенныя гады назіраліся русiфiкатарскiя тэндэнцыі. Пасля вызавалення Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі насельніцтва выказвала расчараванне адсутнасцю палітыкі па ўмацаванні беларускай культуры. Невыпадкова ў 1946 г. у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, Жыровіцкім сельска-гаспадарчым тэхнікуме, Ганцавіцкім, Глыбоцкім і Пастаўскім педвучылішчах узніклі падпольныя культурна-асветніцкія групы. Іх удзельнікі былі жорстка пакараны, але гэта не здымала праблемы, а на фоне распачатай калектывізацыі, нават паглыбляла яе. Калi ў 1945-1946 гг. у Мiнcку працавала 14 беларускiх i 14 рускiх школ, то у 1952 з 57 школ засталіся беларускімі толькi 9. У Гомелi да вайны было 25 беларускiх школ, а у 1953 – толькi 8. У Заходняй Беларусi ў 1953 г. Толькі 121 партыйны работнік з 1175 паходзілі з лiку мясцовага насельнiцтва. У 1953 г. часопiс “Камунiст Беларусi” выходзіў тыражом у 17-18 тыс. экз., з якіх на беларускай мове толькі – 2-3 тыс. Такiм чынам, пасля вайны і пры жыцці І. Сталіна грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроду сталiнскага рэжыму. Ён застаўся ранейшым. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя усiх бакоў жыцця, неймавернае усхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся метады адмiнiстрацыйнага прымусу. Распачатая ў За-ходняй Беларусі гвалтоўная калектывізацыя прыводзіла да новых ахвяр і пашырала сацыяльную базу для антысавецкіх бандфарміраванняў. Дзейнасць спецслужб спалучалiся з шырокай падазронасцю ўлад да людзей, хто ў часы вайны трапiў пад нямецкую акупацыю, у тым лiку партызан i падпольшчыкаў. Антысемітызм, барацьба з “бязродным касмапалітызмам” - характэрныя рысы сталінскага рэжыму апошніх год яго існавання. Разам з тым складанае палітычнае становішча, што існавала ў БССР, характарызавалася працоўным энтузіязмам па адраджэнні эканомікі і культуры, паступовым павышэннем жыццёвага ўзроўню людзей, высокай ідэйнай свядомасцю, верай у партыю і свайго правадыра. Перажытая вайна здавалася ім самай страшэннай бядой, у параўнанні з якой недахоп прадуктаў харчавання, тавараў народнага спажывання, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, былі часовымі цяжкасцямі. 5. Пачатак змен да лепшага ў СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна 5 сакавiка 1953 г. i перастаноўкамi ў вы-шэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала сапраўдны шок у грамадстве. Было пакласці яго цела ў Маўзалеі по-бач з целам Леніна. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў загi-нула некалькi дзесяткаў чал. У Мiнску некалькi cутак запар да пом-нiка Сталiну ішлі сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой жаль. Перамены пачалася з рэарганізацыі партыйнага апарату. З Прэзi-дыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а колькасць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Міністраў за-няў Малянкоў, М. Хрушчоў узначалiў Сакратарыят ЦК, Л. Берыя – Міністэрства унутраных спраў (з уключэннем у яго склад Міністэр-ства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства абароны, К. Вара-шылаў – Вярхоўны Савет СССР, Швернiк – Цэнтральны Савет праф-саюзаў. У сродках масавай інфармацыі часцей стала праводзіцца думка пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва. У сталіцы БССР, абласцях i раёнах адбывалiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi камунiстаў. Тым часам у Прэзідыуме ЦК паміж уладальнікамі ключавых пасад пачалася асцярожная барацьба за вызначальны ўплыў і аднасобную ўладу. Каб знайсці падтрымку ў масах грамадзян, Берыя перапыніў “справу ўрачоў” і аддаў загад аб частковы вызваленні рэпрэсіраваных асоб. У выніку на волю выйшлі 1 181 264 з 2 526 402 асуджаных, галоўным чынам па крымінальных артыкулах. Акрамя таго, Берыя, Малянкоў і Хрушчоў ініцыіравалі перастаноўку ў верхніх эшалонах саюзных рэспублік. Прызнавалася неабходным прызначыць на вышэйшыя пасады асоб карэннай нацыянальнасці. Так, у БССР на пасаду І сакратара ЦК КПБ замест рускага М. Патолічава была рэкамендавана кандыдатура беларуса Зімяніна. Аднак Пленум ЦК КПБ 25-27 чэрвеня выказаўся за захаванне ранейшага кіраўніцтва. Характэрна, што за ўвесь час існавання ўнутрыпартыйнага дыктату крамлёўскія лідэры не сталі гэтаму пярэчыць. Адной з прычын таго было абвастрэнне барацьбы паміж імі за ўладу. Большасць партыйнай эліты выказвала апасенне, што з перамогай Л. Берыя ў краіне ўсталюецца рэжым яшчэ больш жорсткі, чым пры Сталіне. З усведамленнем таго М. Хрушчоў заручыўся падтрымкай маршала Г. Жукава і 26 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыума ЦК арганізаваў арышт свайго канкурэнта. 2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малянкоў. У вынiку Берыя быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымiнальнай адказнасці. Такім чынам, вынікі працы Пленума значна паспрыялі дэмакратызацыі партыйнага i дзяржаўнага жыцця. Чарговы (вераснёўскi) 1953 г. Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Г. Малянкова абраў на яе М. Хрушчова. З гэтага часу ўвайшлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый Саветаў, але, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя органы. На 1 студзеня 1954 г. у КПСС налічвалася 6, 9 млн камунiстаў, з якiх 129 585 – у складзе КПБ. Да гэтага часу адбыўся абмен партыйных дакументаў, павысiлася ўвага да прыёму ў партыю моладзi. Партыйнае i савецкае кіраўніцтва рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым такiх жа парушэнняў дзяржаўнай законнасцi. Адмыслова адзначалася, што арышты без санкцыi пракурора недапушчальныя, а кры-мiнальнае пакаранне магло быць вынесена толькi па прыгавору суда. У сакавіку 1954 г. ізноў усталёўваўся партыйны кантроль над дзейнасцю сілавых міністэрстваў. Так, Міністэрства дзяржбяспекі выводзілася з Міністэрства ўнутраных спраў і рэарганізоўвалася ў Камітэт. Кадры КДБ зацвярджаліся ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных інстанцыях. У выніку партыйна-дзяржаўная бюракратыя (наменклатура) цвёрда заняла першае месца ў іерархіі ўлады і ўяўляла сабой новую сацыяльную супольнасць. 30 красавiка 1954 г. Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай “ленiнградскай справы” i пакараў тых, хто сфабрыкаваў яе. Так, па прыгавору суда былы міністр дзяржаўнай бяспекі Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi суда памёр i кат беларускага народа Л. Цанава. Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты рэжыму, апарат КПСС пакінуў непарушнай камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму, бо сам з'яўляўся яе часткай. Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не раскрывала iх прычын i асабiстай ролi ў iх Сталiна. Больш таго, афiцыйная прапаганда па-ранейшаму умацоўвала мiф аб iм як вялiкiм правадыры, вялiкiм ленiнцы i г. д. У снежнi 1954 г. у краіне шырока адзначалася яго 75-годдзе. Iмя Сталiна штодзень упамiналася ў дакладах, выступленнях кiраўнiкоў партыi i дзяржавы. З такой жа ўрачыстасцю 22 красавіка 1955 г. адзначалася 85-годдзе са дня нараджэння У. Ленiна. Такім чынам, у грамадска-палітыч-ным жыцці тэма “Ленін-Сталін” была непадзельнай. Яскравым увасабленнем таго з'яўляўся Маўзалей, у якім захоўваліся целы абодвух правадыроў. У працэсе дзейнасці групы ліберальна настроеных членаў ЦК КПСС па ўстараненні найбольш адыёзных асоб, адказных за масавыя рэпрэсіі, рэарганізацыі праваахоўных органаў склаліся перадумовы для крытыкі сталінізму, несумяшчальнага з нормамі партыйнага, дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Першыя крокі ў гэтым напрамку былі зроблены 14-25 лютага на ХХ з'ездзе КПСС, дзе з дакладам “Аб кульце асобы i яго вынiках” выступіў М. Хрушчоў. Гэтае выступленне, а таксама пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 “Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступстваў”, былі прыхільна сустрэты грамадствам і арыентавалі яго на далейшае развіццё савецкай дэмакратыі. Рашэнні ХХ з'езда і Чэрвеньскага (1956) пленума ЦК КПСС з'явіліся этапным пунктам у развiццi ўсёй краiны, у тым лiку БССР. Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР была праведзена праверка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 гг. з'яўлялася вынiкам фальсiфiкацыi. У гэтай сувязі фігуранты “справы” – Гiкала, Галадзед, Кнорын, Убарэвiч, Чарвякоў, Шаранговiч, Крынiцкi, Валковiч і інш. падлягалi першачарговай рэабiлiтацыi. Але ўсяго з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана толькі 29 012 чал. Крытыка культа асобы выклікала ў часткі былых саратнікаў Сталіна трывогу за аўтарытэт усей партыі. Так, у чэрвенi 1957 г. на пасяджэнні Прэзiдыума ЦК В. Молатаў i Малянкоў паставiлi пытанне аб вызваленнi М. Хрушчова ад пасады I сакратара. Iх падтрымалi К. Варашылаў, К. Кагановiч, Булганiн, Пярвухiн, Сабураў. Супраць выказаліся – А. Мiкаян, А. Суслаў, Кiрычэнка. Сваю падтрымку М. Хрушчову выказалі міністр абароны Г. Жукаў, старшыня КДБ Сяроў, большасць членаў ЦК. У выніку члены “антыпартыйнай групы” пазбавіліся высокіх пасад і былі выключаны з партыі. Характэрна, што неўзабаве і Г. Жукаў, абвінавачаны ў прыніжэнні партыйных органаў у арміі і ў так званым «банапартызме», быў пазбаўлены пасады міністра абароны. Яшчэ больш моцны ўдар па прыхiльнiках Сталiна быў нанесены ХХІІ з'ездам КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.). На гэты раз крытыка Сталіна прагучала на ўсю краіну і знайшла падтрымку ўсяго народа, калi ў адпаведнасцi з рашэннем дэлегатаў труна з целам “правадыра ўсiх часоў i народаў” была вынесена з маўзалея, помнiкi ў яго гонар убраны з плошчаў, а населеныя пункты, вуліцы, прадпрыемствы былі пераіменаваны. Не менш важнай падзеяй, якая адбылася на з'ездзе, стала прыняцце новай, трэцяй па лiку партыйнай праграмы, названай Праграмай пабудовы камунiзму. Для яе рэалiзацыi ставiлася на мэце стварэнне адпаведнай матэры-яльна-тэхнічнай базы, паступовае пераўтварэнне сацыялiстычных грамадскiх адносiн у камунiстычныя i фармiраванне новай асобы. Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР увабрала ў сябе стыль, метады і наступствы кіравання М. С. Хрушчова, які займаў пасады І сакратара ЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР. Характэрна, што М. Хрушчоў як кіраўнік, які шмат зрабіў для пераадолення наступстваў неабмежаванай улады Сталіна, стаў прымаць рашэнні аднасобна, не параіўшыся з акружэннем. Уласцівы яму стыль кіраўніцтва – валюнтарызм – выявіў сябе ў рэарганізацыі амаль усіх упраўленчых структур. Так, абласныя партыйныя органы падзялiлiся па гаспадарчым прынцыпе (у БССР - у снежнi 1962 - студзенi 1963) на прамысловыя і сельскагаспадарчыя аддзелы, а райкамы наогул ліквідоўваліся. Іх месца занялі органы, адказныя за калгасы і саўгасы, і органы, адказныя за будаўніцтва і вытворчасць. Частыя перабудовы i рэфармаваннi кiруючых структур непакоiлi шматлiкае партыйнае i дзяржаўнае чыноўнiцтва. Асаблiвае незадавальненне выклiкаў прынцып змяняемасцi кадраў (штогод 25%). ыклікала незадавальненне і хапленне Хрушчовым кукурузаводствам, нерэальнасць сельскагаспадарчых планаў па аперажэнні ЗША, непамерныя аб'ёмы інтэрнацыянальнай дапамогі Кубе, Егіпту і інш. Пагаршэнне спраў у эканомiцы абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Рабочыя выказвалi незадавальненне недахопам спажывецкiх тавараў і ростам цэн на іх. Сялян раздражняў падатковы прэс на iх асабiстую гаспадарку i невялiкi памер аплаты сваёй працы. Даволі супярэчлівымі былі ўзаемаадносіны М. Хрушчова з інтэлігенцыяй. З аднаго боку, яна была вельмі ўдзячнай лепшым сілам партыі за выкрыццё сталінізму, а з другога боку - асуджала яго за iдэалагiчны ўцiск у лiтаратуры (Б. Пастэрнак, А. Вазнясенскi), выяўленчым мастацтве (Э. Неiзвесны, абстракцыянiсты), музыцы (фармалiзм) i г. д. Сам Хрушчоў публічна называў сябе “сталіністам у культуры”. Варта дадаць, што па-ранейшаму ў краіне дзейнічалі “Галоўліт”, “спецсховішчы”, закрытыя прагляды кінафільмаў, уціск на рэлігійнае жыццё і інш. Але ў параўнанні з часамі Сталіна “хрушчоўская адліга” была часам больш спрыяльным для ўсіх відаў і форм жыццядзейнасці людзей, у тым ліку ў сферы ўладных адносін. Так, дэмакратызацыя жыцця станоўча адбiлася на дзейнасцi Саветаў усiх узроўняў. Яны пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацыйныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах адлюстравалi iмкненне да развiцця савецкай дэмакратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы і абавязкі дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць. Праўда, выбары дэпутатаў усё яшчэ заставаліся безальтэрнатыўнымі і непрамымі. У 1950-х гг была пашырана самастойнасць саюзных рэспублiк ў галiне вырашэння мясцовых пытанняў сацыяльна-эканамiчнага, культурна-выхаваўчага i палiтычнага развiцця. У веданне ўрада Беларусi перадавалiся многiя пытаннi планавання прамысловасцi, размяшчэння прадпрыемстваў i ўстаноў, што раней знаходзiлася ў кампетэнцыi саюзнага ўрада. Міністэрства замежных спраў, якое ўзначальваў наш зямляк А. Грамыка, перадало рэспубліканскім шэраг другаступенных функцый. У сталіцы БССР г. Мінску былі заснаваны консульствы ПНР і ГДР. Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк вяло i да ўзрастання ролi Вярхоўнага Савета, Савета Міністраў БССР ва ўсiх галiнах жыцця рэспублiкi. Яно было ўзмоцнена тым, што рэспублiкi атрымалi права на распрацоўку ўласных грамадзянскiх i крымiнальных кодэксаў, на адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне. Тым не менш, ва ўмовах панавання КПСС сапраўднага паўнаўладдзя Саветаў так i не ўдалося дасягнуць. Iх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем i пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Роля шэраговых дэпутатаў Саветаў, нават з лiку партыйцаў, таксама была нязначнай. Вядома, што крытыка культу асобы Сталiна не магла не адбiцца на аўтарытэце ўсёй партыi, таму ў гэты час на першы план выстаўлялася задача уцягнення насельнiцтва ў рознага кшталту палiтычныя кампанii, каб не дапусцiць дыскрэдыдацыi ўсёй камунiстычнай iдэалогii. Адным са сродкаў пераканання людзей аб Савецкай краiне як самай дэмакратычнай у свеце, з'яўлялiся выбарчыя кампанii. На працягу 1950-х гг працоўныя Беларусi двойчы бралi ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет СССР, двойчы ў Вярхоўны Савет БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99% выбаршчыкаў. У складзе Вярхоўнага Савета i Савета Міністраў БССР дамiнавалi людзi, якiя праславiлi сябе ў барацьбе з ворагам. З 1948 па 1968 гг. пасаду старшынi Прэзідыуму Вярхоўнага Савета займаў В. І. Казлоў, старшыні Савета Міністраў 1956 па 1959 гг. – Аўхiмовiч, а з 1959 па 1978 гг. – Ц. Я. Кiсялёў. Прафсаюзы заставаліся самай масавай грамадскай арганізацыяй. З 1951 па 1960 г. колькасць яе членаў павялічылася з 815 тыс. да 1 988 тыс. Чарговы, Х з'езд (1954) заклікаў работнiкаў прафкамаў больш поўна выкарыстоўваць свае правы ў кiраваннi вытворчымi справамi, арганiзацыi сацыялістычных спаборнiцтваў, паляпшэннi дабрабыту савецкіх людзей. Для заахвочвання пераможцаў у рэспублiканскiм спаборнiцтве ў 1957 г. быў устаноўлены Пераходны Чырвоны Сцяг i грашовыя прэмii. У маі 1958 г. з'езд прафсаюзаў БССР падвёў вынiкi дзейнасцi за пасляваенныя гады i акрэслiў шляхi павышэння іх ролi ў сацыялістычным будаўнiцтве: больш актыўна займацца арганiзацыяй спаборнiцтваў, умацаваннем працоўнай дысцыплiны, уздымам творчай актыўнасцi рабочых i інжынераў. Яны ўзначалiлi рух працоўных калектываў за эфектыўнае выкарыстанне тэхнiкi i абсталявання, эканомii сыравiны i матэрыялаў. У адпаведнасцi з пастановай Савета Міністраў БССР (1958) Дзяржплан, Мiнiстэрствы i ўстановы БССР павiнны былi разглядаць пытаннi планавання, арганiзацыi вытворчасцi, зарплаты, культурна-бытавога абслугоўвання i г. д., якiя закраналi iнтарэсы працоўных, з удзелам прадстаўнiкоў прафсаюзаў. У лiпенi 1958 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР зацвердзiў палажэнне аб правах фабрычных, заводскіх i мясцовых камiтэтаў. Іх правы істотна пашыраліся. Так, без згоды мясцовага камiтэта адмiнiстрацыя не мела права звальняць рабочых i служачых. У распараджэнне Саветаў прафсаюзаў пера-даваўся бюджэт прафсаюзаў, бюджэт па страхаваннi, пытаннi па ахове працы i тэхнiкi бяспекi, а з 1961 – cанаторыi i дамы адпачынку. Варта адзначыць, што асноўнай задачай прафсаюзаў з'яўлялася вытворчая сфера. Па iх iнiцыятыве з ладзіліся спаборнiцтвы “за званне брыгад выдатнай якасцi”, “за эканомiю iнструментаў”, “за сумяшчэнне прафесiй”, у якіх удзельнiчала 95,2% працоўных. З 1958 г. разгарнуўся рух за званне ударнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. Пасля прафсаюзнага з'езда (1962) за званне “майстар-залатыя рукi”. Актывiзацыя прафсаюзаў выявiлася таксама ў выхаваўчай i культурна-асветнiцкай сферах. Яны з'яўлялiся арганiзатарамi шматлiкiх мерапрыемстваў па прапагандзе перадавых метадаў працы, камунiстычнага выхавання насельнiцтва, праяўлялi клопат аб стварэннi належных умоў для культурнага адпачынку працоўных i iх дзяцей, развiццю турызму, мастацкай самадзейнасцi. Такiм чынам, першыя крокi, зробленыя ў 1950-я гг. па дэмакратызацыi асноў савецкага ладу спрыялi пашырэнню правоў прафсаюзаў, актывiзацыi iх работы, павелiчэнню iх уплыву на ўсе сферы жыцця рэспублiкi. У гады Вялікай Айчыннай вайны камсамол БССР выявіў свае лепшыя патрыятычныя якасці. 1950-я гг. раслi i ўмацоўвалiся камса-мольскiя арганiзацыi рэспублiкi. Калi ў 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 368 тыс. кам-самольцаў, то да 1961 г. ужо 621 тысяча. У 1959-1960 гг. I сакратаром ЦК з'яўляўся Крывулiн, у 1960-1964 гг. – Максiмаў. Лепшыя камсамольскія работнікі папаўнялі кадры партый-на-савецкай наменклатуры. ЛКСМБ здзяйсняў шэфства над пiянерскай арганiзацыяй, браў удзел у сацыялістычных спаборніцтвах. Па заклiку партыi камсамол Беларусi ўзяў удзел у асваеннi цалiны i абложных зямель у Казахстане, Сiбiры, на Алтаi i Урале. З 1954 па 1960 г на пастаянную працу выехала звыш 60 тыс. юнакоў і дзяўчат. З 1960 г. Беларусь узяла шэфства над Какчэтаўскай вобласцю Казах-стана. З пачаткам “хрушчоўскай адлігі” і знішчэннем “жалезнай завесы”, калі ў СССР сталі трапляць здабыткі замежнай культуры, задача ідэйна-маральнага выхавання моладзі надзвычай узрасла. Так, у 1958 г. у БССР працавала 7 тыс. камсамольскiх палiтгурткоў з удзелам каля 150 тыс чал. На вуліцах і танцпляцоўках дзейнічаў камсамольскі патруль. Трэба адзначыць, што ў барацьбе з так званымі “стылягамі”, аматарамі “буржуазнай” музыкі і моды камсамольцамі часцей выкарыстоўваліся метады адміністрацыйнага, чым агітацыйна-тлумачальнага ўздзеяння. У цэлым падаўляючая маса моладзі выяўля-ла свае лепшыя патрыятычныя і грамадзянскія якасці, разам са старэйшым пакаленнем рухаючыся ў агульным рэчышчы камуністычнага будаўніцтва. Поспехі пасляваеннага аднаўлення эканомікі СССР, выкрыццё сталіншчыны, знішчэнне «жалезнай завесы» і часовае прыпыненне “халоднай вайны”, усё гэта і іншае надало савецкаму грамадству моцны імпульс далейшага развіцця. Абвяшчэнне Праграмы пабудовы камунізму абумоўлiваў яшчэ большае ўзрастанне ролi i значнасцi Камунiстычнай партыi. Адпаведным чынам гэта запатрабавала ўмацавання камандна-бюракратычнай сiстэмы i нават выкарыстання асобных сталiнскiх метадаў кiравання. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заставацца камунiстыч-ная, а любое палітычнае іншадумства жорстка каралася. Менавіта за палітычнае іншадумства і паплаціўся Першы сакратар ЦК КПСС, калі ўзяў на сябе цяжар па вартасці ацаніць сталінскую спадчыну. Невыпадкова ў вышэйшых эшалонах улады наспела змова. 13 кастрычнiка 1964 на пасяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС М. Хрушчову былi прад'яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, злоўжы-ваннi ў кадравай палiтыцы, праявы культу яго асобы. Больш абрунтавана гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г. на Пленуме ЦК у дакладзе А. Суслава “Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова”. У выніку апошні “па ўласным жаданнi” ён быў вызвалены ад займаемых пасад I сакратара ЦК i старшынi Савета Міністраў. Такім чынам, кароткачасоваму перыяду знаходжання М. Хру-шчова ва ўладзе ўласцівы велічныя і заганныя падзеі, рэзкія кантра-сты, дасягненні і страты, прычым, як у эканоміцы, так і ў навуцы, як ў грамадскім жыцці, так і знешняй палітыцы. Як кіраўнік дзяржавы ён наблізіўся да народа і мкнуўся палепшыць яго жыццё, але як партый-ны дзеяч, выхаваны Сталіным, ён рабіў гэта ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі аб народных патрэбах і тымі ж, добра апрабаванымі ды-рэктыўнымі метадамі “Хрушчоўскай адлізе” ўласцівы несумяшчальныя супярэчнасці: з аднаго боку выкрыццё сталіншчыны, амністыя і рэабілітацыя, з другога – адсутнасць галоснасці, патуранне новаму культу, утопія камуністычнага грамадства. Намаганнямі Хрушчова савецкае грамадства пазбавілася сталінісцкіх крайнасцяў, сталінізма, але глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў не адчула. Наадварот, любая крытыка Савецкай улады ці мала-мальску пратэстны рух жорстка падаўляліся, як гэта адбылося ў Новачаркаску ў 1962 г. Усё ж час знаходжання М. Хрушчова на пасадзе І сакратара ЦК КПСС і главы дзяржавы дабратворна адбіўся і на лёсе Беларусі, яе народа, гаспадаркі і культуры. Пад час яго наведвання рэспублікі ў 1958 г. М. Хрушчоў станоўча ацаніў шанцы беларускага народа ў пабудове камунізму. Працэс дэмакратызацыі ў БССР суправаджаўся падтрымкай яго народа ўсіх мерапрыемстваў ЦК КПСС і КПБ у галіне барацьбы са сталіншчынай, рэабілітацыі незаконна рэпрэсіраваных, удзелу ва ўсіх мерапрыемствах ідэйна-палітычнага зместу. Разам з тым “адліга” не выявіла тут яркіх прадстаўнікоў пакалення “шасцідзесятнікаў, а таксама мастацкіх твораў выразна антысталінскага зместу. Партыйная арганізацыя БССР на чале з І сакаратаром ЦК КПБ К. Мазуравым уяўляла сабой перадавы атрад камуністаў і заўсёды аператыўна рэагавала на ўсе заклікі і дырэктывы з Крамля. 6. У кастрычніку 1964 г., пасля адстаўкі М. Хрушчова першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. І. Брэжнеў, старшынёй Саўміна СССР – А. М. Касыгін. Неўзабаве адбылося аднаўленне адзіных абласных і раённых парткамаў. Пасля ХХІІІ з'езда КПСС (сакавік-красавік 1966) Прэзідыум ЦК быў ізноў перайменаваны ў Палітбюро, а замест Першага ізноў з'явілася пасада Генеральнага сакратара з забаронай яе сумяшчэння. З'езд cкасаваў ранейшую пастанову аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Л. Брэжнева, пастаянства кадравага складу з'яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Тым самым ствараліся перадумовы для пажыццёвага замацавання пасады за адным чалавекам, як гэта было з Л. Брэжневым, Ю. Андропавым, К. Чарненкам, а таксама П. Машэравым. Да таго ж сітуацыя складвалася так, што без прытоку новых сiл і iдэй палiтычная сiстэма выяўляла прыкметы стагнацыі. Так, сярэдні ўзрост прызначаных у 1960-1970-е гг. кіраўнікоў складаў 56,6 года. А да пачатку 1980-м гг. яе папаўненне “знізу” цалкам перапынілася. Адначасова адбывалася далейшая цэнтралізацыя партыйна-дзяржаўнага апарата. У часы Л. Брэжнева да яго бліжэйшага акружэння належалі члены Палітбюро – старшыня КДБ Ю. Андропаў, міністр абароны Дз. Усцінаў, міністр замежных спраў А. Грамыка. Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру. Трапіўшыя ў яе спісы ўжо ніколі іх не пакідалі і займалі любыя пасады, нават калі прафесійна не адпавядалі ім. Такая сістэма перашкаджала творчаму i службоваму росту кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Па-першае, нi адзiн прэтэндэнт не мог заняць больш ці менш прыстойную кіруючую пасаду, не з'яўляючыся камуністам. Па-другое, не кожны камуніст мог заняць наменклатурную пасаду. І па-трэцяе, ні адзін прадстаўнік наменклатуры не мог заняць адказнай пасады рэспубліканскага ўзроўню без ўзгаднення з ЦК КПСС. Мясцовыя кiраўнiкі працавалi і жылі па падабенстве сталiчных таварышаў: прымалі келейныя рашэннi, засядалі ў пампезных адмiнiстрацыйных i партыйных будынкаў, карысталіся службовымі аўтамабiлямi, дачамі, сталамі заказаў і г. д. Менавіта ў іх руках засяродзіліся рэальныя рычагi ўлады. Адначасова ў асяроддзі наменклатуры ўкараніліся і пашырыліся такія хібы, як бюракратызм, карупцыя і пратэкцыянізм. Іх намаганнямі з'явіліся парушэнні за-конаў у выглядзе так званых “падзаконных актаў”, “тэлефоннага права”, непадсуднасці камуністаў і інш. Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кiраўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка працоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў. Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўплываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з'езды i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс. чал. Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы ЦК КПСС. Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся канчаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны характар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада”, па сутнасцi, з'яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага – партыйная ўлада. Сесii Вярхоўнага Савета СССР і саюзных рэспублік праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарах, з удзелам людзей, абраных у парламенты за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як законатворцаў. Невыпадкова, што ўсе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння, “есть мнение”. Выбарчая сістэма па-ранейшаму прадугледжвала безальтэрнатыўнасць і шматступеннасць. Удзел электарата ў выбарах хоць ужо не быў такім масавым і урачыстым, як пры Сталіне, затое па “ўмелых падліках” – не менш выніковым, бо дасягаў 99,96 % і нават больш. Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на стане законнасцi, у прыватнасцi, на з'яўленнi так званых падзаконных актаў, з дапамогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе і ў Верхнім горадзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро. Прафсаюзы зрабіліся неафіцыйнымі дзяржаўнымі структурамі. Іх функцыі па абарона інтарэсаў работнікаў былі дзейснымі ў той ступені, у якой яны не супярэчылі інтарэсам парткама і адміністрацыі прадпрыемства або ўстановы. Ленінскаму камсамолу быў адведзены свой сектар грамадска-палітычнай, галоўным чынам, ідэйна-выхаваўчай работы. Вышэйшыя пасады кіруючых органаў УЛКСМ – ад Цэнтральнага да раённага камітэтаў таксама з'яўляліся наменклатурнымі. І зацікаўленасць іх уладальнікаў станам маладзёжных спраў цікавілі іх настолькі, наколькі ён мог паспрыяць іх далейшаму кар'ер наму росту. Усплёскі маладзёжнай актыўнасці былі звязаны з правядзеннем фестываляў і спартакіяд моладзі і студэнтаў, дзяржаўных святаў, летніх “працоўных” семестраў і інш. Варта адзначыць, што моладзь як самая мабільная сацыяльная група адгукалася на заклікі КПСС па пабудове ГЭС, газа- і нафтаправодаў, Байкала-Амурскай магістралі і іншых аб'ектаў, абвешчаных “камсамольскімі будоўлямі”. Нізавыя арганізацыі амаль не мелі самастойнасці і ініцыятывы, як правіла, не выяўлялі, таму і цікавасць да іх з боку моладзі набыла ўстойлівую тэндэнцыю да поўнага заняпаду. Імкненне функцыянераў ажывіць камсамольскі рух стопрацэнтным “ахопам” юнакоў і дзяўчат, па вялікім рахунку, давалі зваротны вынік. “Несаюзная моладзь”, якая расчаравалася ў сацыялістычных каштоўнасцях, шукала выйсце ў захапленні іншаземнай “буржуазнай” (рок-музыка, хіпізм, джынсы, замежныя радыёстанцыі) культурай. А “несаюзныя“ юнакі і дзяўчаты з мінімальнымі інтэлектуальнымі запытамі папаўнялі шэрагі асацыяльных пластоў. У 1977 г. у СССР была прынята чарговая, трэцяя Канстытуцыя СССР, дзе ў 6-м артыкуле вызначалася роля партыі як кіруючай сілы савецкага грамадства і тым замацоўвалася манапольнае становішча КПСС у савецкай палітычнай сістэме. У новай Канстытуцыі праграма пабудовы камунiзму, абвешчаная ХХII з'ездам КПСС, ужо не прыгадвалася. Замест яе паведамлялася, што наша грамадства перажывала эпоху развітога сацыялізму. Гэта навацыя дававала магчымасць ідэалагічнага манёўру і прапаганды атрыманых дасяг-ненняў. Так, паведамлялася аб з'яўленні ў СССР новай сацыяльнай і інтэр-нацыянальнай супольнасці - савецкага народа. Такім чынам, у савецкім грамадстве пераставалі існаваць класы і сацыяльныя пласты, КПСС ператваралася ў агульнародную, а Саветы працоўных – у Саветы народных дэпутатаў. З абраннем на пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэжнева яго статус як кіраўніка дзяржавы значна павышаўся. Гэта адпавядала палітыцы партыйнага кіраўніцтва па выпраўленні негатыўных наступстваў выкрыцця культу асобы. Менавіта ў крытыцы сталінізма галоўны ідэолаг ЦК КПСС М. А. Суслаў і астатнія члены Палітбюро бачылі прычыну зніжэння міжнароднага аўтарытэту СССР і дэвальвацыі камуністычных ідэалаў у савецкіх грамадзян. У выніку ў канцы 1960-х – пачатку 1970-х гг. крытыка сталінізма перапынялася. Сталiнская эпоха ў партыйнай і грамадскай літаратуры асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася. Асоба Сталiна ў навуковых творах, лiтаратуры, кiно сталі прыгадвацца толькi ў станоўчым кантэксце.
|