|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 17 pageDate: 2015-10-07; view: 591. Вымушаны характар палітыкі “ваеннага камунізму” ўсведамлялі і сяляне, уся прадукцыя якіх (хлеб, жывёла, скуры і іншая сыравіна), за выключэннем часткі, неабходнай для патрэб іх сем'яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве. Такі парадак – харчразвёрстка – пазбаўляў сялян стымулу павялічваць вытворчасць гэтых прадуктаў, паколькі пры забароне гандлю ўсе іх “лішкі” адбіраліся харчовымі атрадамі. Незадавальненне гэтай распачатай яшчэ вясной 1918 г. палітыкай выклікала тое, што яна працягвала дзейнічаць і пасля вайны. Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх настрояў.1 сакавіка 1921 г. паўсталі часці матросаў і чырвонаармейцаў Кранштадта пад лозунгам: “За Саветы без камуністаў!” У выніку, для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзрос-шую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вы-мушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята эканамічныя захады, названыя новай эканамічнай палітыкай. Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з'езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка УЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім аб'ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад ранейшага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах. З 1924 года гэтыя падаткі сталі збірацца толькі грашыма (у чырвонцах), у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям'і і наяўнасці інвентару. Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з'яўлялася фактычнае ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г., найперш у інтарэсах беззямельных і малазямельных сялян. Усё сялянства ў цэлым павялічыла свае надзелы за кошт былых панскіх і інш. зямель на 11,4%. Але прырэзка зямлі была нязначнай, у сярэднім не больш за адну дзесяціну. Пачалося ўкараненне розных форм землекарыстання, але дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Іх складалі самыя бедныя (без коней, інвентару) вяскоўцы, якія былі не ў стане весці самастойную гаспадарку, або такія ж гаротныя гараджане, якія не мелі сродкаў да існавання і былі вымушаны ехаць у вёску, каб не памерці з голаду. З 1917 па 1922 гг. гарадское насельніцтва скарацілася з 280 да 184 тыс. Усе сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую зацікаўленасць у індывідуальных гаспадарках. З мэтай ліквідацыі цераспалосіцы за 1923-1928 г. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасяляліся з вёсак на хутары. Органы Савецкай улады аказвалі дапамогу сялянскім гаспадаркам. Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасобілася ў лозунгу: “Сяляне, узбагачайцеся!”. А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя беларускія партыйныя і дзяржаўныя дзеячы ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць агульнагаспадарчаму ўздыму. Разам з тым Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку да тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспяховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, кулакоў, збіраліся большыя падаткі, іх уступленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны і інш. У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непасрэдна на рынку. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса – 2, цукру – 8, рыбы – у 12. Да 1927 г. сельская гаспадар- ка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысловых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны. Адначасова з пераўтварэннямі ў сельскагаспадарчай сферы новая эканамічная палітыка закранула прамысловы і гандлёвы сектары. Яе арганізатары сыходзілі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны часоў капіталізму – прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы заставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку станоўчае ўздзеянне новай палітыкі выявіла сябе ў імклівым павелічэнні колькасці прыватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178. НЭП адкінуў ранейшыя ўстаноўкі “ваеннага камунізму”: дазваля-лася выкарыстанне наёмнай працы, абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся, з'явіліся прыватныя каператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. У выніку прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў. Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. У 1926-27 гг. быў завершаны працэс аднаўлення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1,8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння. Скасаванне ўраўняльнай сістэмы значна павышала зацікаўленасць працоўных у колькасці і якасці прадукцыі. Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспада-рання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – “Скуратрэст”, “Харчтрэст”, “Дзяржспірт” і інш. аб'ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешчанымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоўваліся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі БССР. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне – у іх ліку, сельска-гаспадарчыя прадукты, лес, папера. Ствараліся сіндыкаты, якія займаліся збытам, забеспячэннем,крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі. Асноўны валавы аб'ём давала дробная прамысловасць – 58%, дзе было занята 73% рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый ў Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцыйны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны. Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з'яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай золатам. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – “чырвоны” рубель. Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з'явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўз-мацніўся экспарт, у асноўным тавараў лясной прамысловасці. У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбыт- ку, затое ў наступныя гады ён ўжо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбарная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, металаапрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці. У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэлым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае аднаўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.
2. Новая эканамічная палітыка (рынак, прыватная ўласнасць, прадпрымальніцтва) дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбу-раную рэвалюцыямі і войнамі эканоміку. Да гэтага часу яна з'яўляла-ся шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістыч-ная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі і сваіх магчымасцяў не вычарпала. Ужо праз год пасля смерці У. Леніна, які казаў аб тым, што “НЭП – гэта ўсур'ёз і надоўга”, эканамічныя прыярытэты палітыкі ізноў сталі саступаць месца палітычным. Так, у снежні 1925 г., на XIV з'ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Вядома, што ва ўмовах аграрнай краіны, калі большасць насельніцтва была занята сельскай гаспадаркай, а прамысловасць давала толькі 20-25% нацыянальнага даходу, здзейсніць гэта без грунтоўнай падрыхтоўкі было вельмі цяжка. Але пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР неадкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Такім чынам, яе патрэбу трэба разглядаць не столькі эканамічнага пункту гледжання, колькі ў кантэксце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР. Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Але да часу пра развіццё буйной прамысловасці не магло ісці гаворкі. Па-першае, Савецкая Беларусь была аграрнай рэспублiкай. У 1925 г. удзельная вага прамысловасці ў нацыянальнай гаспадарцы складала толькі 22%, у сваёй большасці дробных і саматужныя прадпрыемстваў, на якіх працавала больш за 70% рабочых. У металаапрацоўчай прамысловасцi было занята толькi 730 чал. Па-другое, блізкасць рэспублікі да буржуазна-памешчыцкай Польшчы пераконвала савецкае кіраўніцтва ў немэтазгоднасці размяшчэння на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкой прамысловасці. Па-трэцяе, у БССР адсутнічалі радовішчы карысных выкапняў, за выключэннем торфу. Нарэшце, існавала праблема тэхнічных кадраў: з 474 спецыялiстаў 82 мелі вышэйшую адукацыю, 111 – сярэднюю, астатнiя – толькі практычныя навыкі. Таму індустрыялізацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоўчых заводаў і фабрык і паступовага будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр'ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб. У 1933-1937 гг. такіх паступленнняў у дзяржаўную скарбонку паступіла ў тры разы больш. У 1928 г. выпускам 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў заводам “Энергiя” у Мінску быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод “Камунар”, у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штучнага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску - панчошнай фабрыкi “КІМ” і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў. Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці - на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з'яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9). Значныя сродкі накіроўваліся на рэканструкцыю і пабудову паліўных, дрэваапрацоўчых, папяровых і гарбарных прадпрыемстваў. Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі з мэтай датэрміновага выканання запланаваных паказчыкаў пад лозунгам: “Пяцігодку – у чатыры гады!”. Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але гэтага было недастаткова. Перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. прычыняліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі. Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да канца 1929 г. эканамiчная палiтыка, якая спалучала ў сабе дырэктыву i таварна-грашовыя адносiны, была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г. «Аб практычнай рабоце гаспадарчых арганізацый», ВСНГ БССР быў ператвораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы былі падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысловасці, у тым ліку і нашай рэспублікі. Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і “ворагамі народу”, на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі. Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы. Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб'ема прамысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з'явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіталістычных элементаў і знікненне беспрацоўя. Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР таксама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскаватараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб'ём прамысловай вытворчасці. Увайшлi ў строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, буйнейшы у краiне Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная прамысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку. У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак ІІ сусветнай, а затым і Айчыннай вайны не дазволілі выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 г. беларускаму народу ўдалося шмат чаго дасягнуць: было ўзведзена і рэканструявана 1863 прадпрыемстваў, з'явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цаментная. Колькасць рабочых павялічылася ў 3,3, а інжынераў і тэхнікаў – у 2 разы. Такім чынам, у выніку выканання “сталінскіх пяцігодак” СССР трывала ўстаў на сацыялістычны падмурак. Неабходнасць паскоранага індустрыяльнага развіцця было выклікана акружэннем варожа настроеных дзяржаў, таму пабудаваны ў СССР сацыялізм насіў ваенізіраваны мілітарысцкі характар. Сталінская фарсіраваная індустрыялізацыя 1930-х гг., якая дазволіла СССР заняць першыя пазіцыі сярод краін сусвету, была здзейснена шляхам вялікіх ахвяр усяго савецкага наро-да і галоўным чынам за кошт сялян. Паляпшэнне эканамічнага стану большасці сялянства ў часы НЭП павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяр-жавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур'ёзных канфліктаў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прада-ваць сваю прадукцыю па цэнах, якія дыктаваліся дзяржавай. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. У 1927 г. ў краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо, як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгодных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарыхтовак узмацнялася распачатай палітыкай наступу на нэпманаў. Нарэшце, камуністычная ідэалогія, якая за час НЭП страціла істотную частку сваіх прыхільнікаў, патрабавала аднаўлення манапольнага статусу. У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб'яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Тэарэтычным абгрунтаваннем кампаніі мусіў паслужыць артыкул І. Сталіна «Год вялікага пералому» ад 7 лістапада 1929 г. У ім сцвярджалася, што ў калгасы пайшлі асноўныя масы сялянства, быццам у сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо здабыта «рашаючая перамога». Беларусь, як вядома, не належала да рэгіёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжа і яе сялянскія гаспадаркі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі. Тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Калі ў БССР у канцы лістапада 1929 г. працэнт калектывізацыі складаў 9,8 % (77,7 тыс сялянскіх гаспадарак), то ў пачатку 1930 г. ён узняўся да 20,9%. Студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі адмысловых ўпаўнаважаных. Была сфарміравана група рабочых з 612 чал., якія пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі ў пачатку лютага 1930 г. таксама накіроўваліся па беларускіх вёсках. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых кулакоў і іншых праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі, пераважна метадам загадаў і запалохванняў сялян было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар. У шэрагу месцаў адбывалася гвалтоўнае абагульненне нават коз, свіней, хатняй птушкі і інш. Такая ж сітуацыя назіралася ва ўсёй краіне. 2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з'явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў”. У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11,1 %. Са свайго боку мясцовыя арганізатары абвясцілі прычынай распада калгасаў кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем'ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць - перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць. У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў калектывізацыі (гвалт, прымус, пэўным чынам – раскулачванні, аб'яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адыгрывалі прымусовыя метады, у прыватнасці павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40,1% (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50,4% і 388 тыс. У партыйных дакументах калектывізацыю часцей звалі "сацыялістычнай рэканструкцыяй сельскай гаспадаркі", але гэта назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі. Каб не быць абвінавачанымі ў антыкалгаснай агітацыі, сяляне ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал, з'язджалі на Украіну, Каўказ, Паволжжа, дзе пасля Галадамору адчуваўся недахоп сіл. Так, у сярэдзіне 1932 г. працэнт калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43,7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062. Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб абяцанні светлай калгаснай будучыні падмацаваць справай. Настаў час, калі індустрыялізацыя стала прыносіць плён. Так, у Сталінградзе, Харкаве, Чалябінску пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасмашын быў наладжаны ў Гомелі і інш. гарадах. Але нешматлікасць тэхнікі і спецыялістаў па яе абслугоўванні абумовілі стварэнне так званых машынна-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. на Беларусі 57 МТС, валодаючы паркам у 1 469 трактароў, апрацоўвалі палеткі 33% усіх калгасаў. Акрамя таго, пры МТС былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты барацьбою з кулакамі, “шкоднікамі” і іншымі “ворагамі народа”. Таму спрыяў выдадзены Савецкім ўрадам закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай законнасці» (жнівень 1932). Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты асуджаўся да пяцігадовага зняволення, а за агітацыю супраць калгасаў – да 10 год. Палітаддзелы, па сутнасці, з'яўляліся надзвычайнымі органамі. Невыпадкова, у 1933 г., у час іх вышэйшай актыўнасці працэнт калектывізацыі вырас з 43,7 да 51. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. З гэтай нагоды яны расшыфроўвалі вядомую абрэвіятуру “ВКП(б)” як “Второе Крепостное Право (большевиков)». У 1936-1939 гг., у час рэпрэсій супраць «ворагаў народа», «кулакоў», «падкулачнікаў» працэнт абагульненых гаспадарак перавысіў 90. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў. Супраць перакананых хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі, у тым ліку здзіралі дахі з хат, пастаянна павялічвалі падаткі і г. д. У к. 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную. У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыццяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неаплачаныя працадні. І пазней сельская гаспадарка, у адрозненне ад прамысловасці, была на другім плане. Працоўнае сялянства мела ганаровы статус, яго прадстаўнікі займалі дэпутацкія месцы на ўсіх з'ездах, ва ўсіх установах краіны і г. д. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэальнага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго - «кулакі» перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку – выбарчага). Члены іх сем'яў таксама траплялі пад падазрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя: запалохванне, прымус, раскулачванні. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З аднаасобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства. З селяніна-індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежылі ад свайго старшыні, не мелі адпачынку, выхадных дзён, не прадастаўлялася пенсія і г. д. Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм перапампоўвання сродкаў на індустрыялізацыю з сельскай гаспадаркі, а таксама кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве. Такім чынам, за 10 гадоў СССР ператварыўся ў магутную сусветную дзяржаву. Да 1940 г. насельніцтва СССР складала 190 млн. чал., у тым ліку рабочых 33,7 %, калгаснага сялянства і каапераваных саматужнікаў – 47,2 %, інтэлігенцыі – 16,5 %. Засталася невялікая група сялян-аднаасобнікаў і некаапераваных саматужнікаў. У БССР пражывала каля 10, 4 млн чал. Вялікія дасягненні народаў СССР і БССР былі здзейснены дзяку-ючы гераічнай самаадданай працы будаўнікоў сацыялізма. Акрамя та-го, значны ўклад у агульную справу быў унесены мільёнамі зняволеных, якія ўтрымліваліся ў сістэме ГУЛаг. Высокім тэмпам выканання запланаваных паказчыкаў паспрыяла таксама існаваўшая камандна-адміністрацыйная сістэма на чале са Сталіным. Але, нягледзячы на вытворчыя поспехi людзей, іх жыццёвы ўзро-вень яшчэ заставаўся нiзкiм. Iндэкс рознiчных цэн у 1940 г. быў у 6,3 разы вышэй за ўзровень 1928 г., а за перыяд з 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары ўзраслi ў 2,2 – 5,7 разы. На хлеб – у 11 разоў, масла – 7, цукар – 6, на асноўныя нехарчовыя тавары – у 1,5-2,5 разы, мыла - у 5, cукно 13. Зарплата рабочых у 1932 г. складала толькi 60 % ад 1928 г. Рэальны кошт рубля за першую пяцiгодку панiзiўся на 60 % i перастаў быць канверсаванай валютай. Рэальны заробак яшчэ больш змяншаўся з-за пастаянных дзяржаўных пазык. Змянiўся i парадак iх ажыццяўлення. Калi ў канцы дваццатых яны распаўсюджвалiся банкаўскiмi ўстановамi на дабрахвотнiцкай аснове, то у 1930-х. – ужо па падпiсцы, пад кантролем грамадскiх арганiзацый. Цяпер пазыкi рабiлiся не толькi сродкам фiнансавання індустрыялiзацыi, але i сродкам палiтычнай прапаганды і агітацыі мас, індыкатарам адданасці Савецкай уладзе.
3. У пасляваенны перыяд эканоміка БССР працягвала развівацца як частка народна-гаспадарчага комплексу СССР па ўласцівым яму экстэнсіўным шляху. На ажыццяўленне планаў чацвёртай (1946-1950) пяцігодкі ў БССР было адпушчана 1 339 млн. руб., што перавысіла ўсе папярэднія інвестыцыі. Адноўленыя і пабудаваныя за кошт саюзнага бюджэта прадпрыемствы абсталёўваліся самымі сучаснымі машынамі і станкамі ў той час, як расійскія заводы і фабрыкі, не закранутыя вайной, яшчэ выкарыстоўвалі абсталяванне канца ХІХ-пачатку ХХ ст. У 1950 г. аднаўленне разбуранай фашыстамі прамысловасці БССР паспяхова завяршылася, а паказчыкі развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі прамысловасці рэспублікі нават перавысілі даваенны ўзровень на 20 %. З-за цяжкасцяў у сельскай гаспадарцы яе аднаўленне адбылося на 5 год пазней. Гэты працэс быў замаруджаны цяжкім падатковым прэсам на сялян, узбуйненнем калгасаў і распачатай у Заходняй Беларусі масавай калектывізацыяй. Толькі з другой паловы 1950-х сельская гаспадарка БССР стала даваць прыбытак. Поспехі аднаўленчага перыяду дазволіла ўраду СССР распрацаваць чарговы, больш змястоўны і насычаны план пятай (1951-1955 гг.) пяцігодкі. Так, у БССР аб'ём валавой прадукцыi прамысловасцi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вытворчасць электраэнергіі – у 2 разы, аб'ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў. Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi. Дзякуючы велізарным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб'ём прамысловай прадукцыi за пятую (1951-1955) пяцігодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы, а прадукцыйнасць працы – амаль на 60%. З уведзеных у дзеянне 1010 прадпрыемстваў, 147 належала да буйных, у тым ліку – радыёзавод, шарыка-падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску і інш. Сельская гаспадарка ў маштабе ўсёй краіны істотна саступала прамысловасці. У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раёнах, значна пацярпелых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб'ектаў жывёлагадоўлi i птушкаводства. Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў сельскай гаспадарцы i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы. XX з'езд КПСС (люты 1956) падвёў вынікі пяцігодкі і ў Дырэктывах па шостаму (1956-1960) пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі краіны паставіў задачу і надалей змагацца за вырашэнне асноўнай эканамічнай задачы – дагнаць і перагнаць найбольш развітыя капіталістычныя краіны па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва. Беларускі народ з энтузіязмам прыступіўся да выканання новага плана. Ужо ў 1957 г. на Магілёўскім металургічным заводзе быў выпушчаны першы беларускі пракат, у рэспубліцы пачала развівацца будаўнічая індустрыя, у 1958 г. даў прадукцыю БелАЗ. Поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi разам са зменамі ў палiтычным жыццi натхнiлі ўрад М. Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 г. кiравання эканомiкай краiны, якая заключалася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз Саветы народнай гаспадаркі) прынцыпу. У БССР адбылося ўтварэнне адзінага саўнаргасу, які замяніў дзейнасць 141 міністэрства розных узроўняў. У першыя часы гэта рэформа станоўча паўплывала на эканоміку рэспублікі. Па падліках 1958 г., валавая прадукцыя прамысловасці за пасляваенны час узрасла ў 17 разоў. На яе долю ва ўсесаюзнай вытворчасці прыпадала 11,8% трактароў, 11,7% металарэзных станкоў, 4,3% грузавых аўтамабіляў, каля 10% матацыклаў, 8% аконнага шкла, 13% фанеры.
|