|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 19 pageDate: 2015-10-07; view: 536. Негатыўныя наступствы гаспадарчай дзейнасці чалавека сталі вы-яўляць сябе яшчэ ў канцы 1940-х – пачатку 1950-х., але пытанне пра іх устраненне ўзнікла толькі пасля смерці І. Сталіна. Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану прыроды, былі беларускія навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Яго асноўнымі абавязкамі з'яўляліся кантроль за выкананнем рашэнняў партыі і ўрада па выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў. У Законе аб ахове прыроды ў БССР, прынятым у 1961 г., вызначаліся ўсе аб'екты, якія пераходзілі пад нагляд камітэта. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя. У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд Беларускага таварыства аховы прыроды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля праф- саюзаў грамадскую арганізацыю. Яго члены якой ставілі на мэце сумесна з дзяржаўнымі органамі праводзіць усебаковую выхаваўча-прапагандысцкую і практычную работу па захаванні навакольнага ася-роддзя, рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў, ахове фау-ны і флоры і інш. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб ахове помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэдкіх па-род дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. “Красной книги СССР» пад дзяржаў-ную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны. Варта адзначыць, што мерапрыемствы КПБ і Саўміна ў гэтым накірунку не былі паслядоўнымі. З аднако боку, узняўшы праблему аховы прыроды, улады знялі з сябе цяжар адказнасці, пераклалі яго на ўвесь народ і працягвалі сваю гаспадарчую дзейнасць практычна нязменнай. Так, курс КПСС на хімізацыю эканомікі найбольш плённа ажыццяўляўся на Беларусі. 80-90% прадукцыі хімічных прадпрыемст-ваў вывозілася за межы рэспублікі. У прыватнасці, тут у 1981 г. вы-раблялася 52% калійных угнаенняў і 22% хімічных валокнаў усяго СССР. Маса шкодных рэчываў выкідваліся ў паветра металургічнымі цэхамі МАЗа, МТЗ, БелАЗа і інш. прадпрыемстваў. Сотні прамысловых прадпрыемстваў будаваліся без уліку інта-рэсаў людзей і клопату аб іх здароўі. Таму экалагічнае становішча ў “флагманах вялікай хіміі” – Мінску, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Салігорску, Светлагорску і іншых гарадах рабілася неспрыяльным. Невыпадкова, што ў 1973 ЦК КПБ i Савет Міністраў БССР прынялі чарговую пастанову «Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі». Да часу ўвядзення ў дзеянне ў 1971-1975 гг. 250 ачышчальных збудаванняў кожныя суткі Светлагорскі цэлюлозны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы, Гомельскі суперфасфатны і іншыя “гіганты вялікай хіміі” скідвалі ў рэкі да 900 тыс. м3 адходаў. Адходы калійных камбінатаў у Салігорску, ссыпаныя ў тэрыконы, разносіліся ветрам па сельскагаспадарчым угоддзям усяго раёна. Зусім нечаканымі былі наступствы асушэння балот. У адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Палескай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдная каштоўнасць “дармавога” міліёна гектараў сельгасугоддзяў выявілася ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і флора, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі. Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сель-скай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жывому наносілі горы неутылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птушка- і жывёлагадоўчых комплексаў. У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып росту эканомікі БССР прычыніліся да сур'ёзных негатыўных наступ-стваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ўжо нельга было піць ваду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пасвіць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д. Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яне не сталі пе-ратварацца ў сацыяльную з'яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Вя-дома ж адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэтах аднаўлення ляснога балансу, калі плошчы высечак засяваліся маладымі дрэўцамі. Для захавання прыроднага саставу паветра асоб-ныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым ак-тыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды скла-даліся па “рэшткавым прынцыпе” і былі непараўнальна меншымі па-казчыкамі атрымання прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Характэрнай рысай Савекцый Беларусі эпохі развітога сацыялізму з'яўлялася панаваўшае ў свядомасці людзей пачуцця сябе як “пакарыцеля і цара прыроды”, упэўненасць у бяскрайнасці прыродных багаццяў. А адхіленасць рабочага чалавека ад улады, ад сродкаў вытворчасці спараджала абыякавасць да гэтых і іншых багаццяў, якія не належалі яму асабіста, а разам з ім безгаспадарчасць. У значнай ступені такое стаўленне да агульнанароднай, а па-сутнасці, дзяржаўнай уласнасці фарміравалася супярэчлівай і ў многім крывадушнай палітыкай КПСС-КПБ. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украінская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велі-зарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія сталі хутка распаўсюджвацца па велізарнай тэрыторыі. 60% іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Толькі пасля таго, як прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі звярнуліся да Масквы за растлумачэннем прычын павышэння радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін, савецкія СМІ ў агульных рысах і заспакойваючых танах паведамілі аб здарэнні. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжаных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі. З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Усесаюзная і рэспубліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС сталі прыбываць так званыя “ліквідатары” – камандзіраваныя спецыялісты, ваеннаслужачыя, пажарныя, а таксама ваенна-абавязаныя –запаснікі, усяго за ўвесь час не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі. 4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. чалавек. Да канца 1986 года ўрад БССР прыняў 32 пастановы, у тым ліку «Аб пашырэнні зоны адсялення ад Чарнобыльскай АЭС да 30 км і неадкладных мерапрыемствах па размяшчэнні насельніцтва», «Аб аказанні грашовай дапамогі грамадзянам, часова адселеным у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС» і інш. Але гэтыя мерапрыемствы не ўнесле заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з М. Слюньковым у справе інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазіметрыі, аховы маёмасці сур'ёзна скампраметавалі як яго асабіста, так і ўсю КПСС, і распачатую ёю палітыку галоснасці. З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Скарацілася колькасць сельскага насельніцтва. Рэзка, амаль напалову зменшылася нараджальнасць і павялічылася смяротнасць. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя многіх соцень тысяч людзей. Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непатрэбнымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абарону амаль 265 тыс км кв (29 % усіх зямель і угоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд. долараў ЗША, або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г. Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР будзе не ў стане справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было выра-шана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоденні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Яна была накіра-вана на ўмацаванне становішча пацярпелых людзей, як тых, хто заставаўся на забруджаных тэрыторыях, так і тых, хто перасяліўся ў “чыстыя” месцы. Планавалася таксама забяспечыць іх медыцынскае абслугоўванне і аздараўленне, ахову мацярынства і дзяцінства, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і многае іншае. У сувязі з крахам перабудовы і распачатым працэсам развалу Савецкага Саюза ажыццяўленне праграмы запаволілася. У БССР гэты працэс ускладніўся яшчэ і таму, што чарнобыльская праблема зрабілася сродкам палітычных спекуляцый. Рэальнае ажыццяўленне праграмы пачалося ўжо на другім этапе, пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР
1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. 2. Палітыка беларусізацыі. 3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. 4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. 5. Вынікі “культурнай рэвалюцыі” ў БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці 6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст. 7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.
1. У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з'яўлялася развіццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарос-лага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У адрозненне ад эка-намічнай сферы, дзе з вясны 1921 г. узніклі парасткі капіталізму, культурнае будаўніцтва набыло выразна класавы, у інтарэсах працоўных характар. Так, важнейшай сацыяльнай заваёвай Кастрычніцкай рэвалюцыі стала ўсеагуль-ная адукацыя. Нягледзячы на гаспадарчую разруху, у новым 1921/1922 наву-чальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў. З-за неда-хопу бюджэтных сродкаў частку школ у першыя пасляваенныя гады насель-ніцтва ўзяло на сваё ўтрыманне, а для асобных катэгорый навучэнцаў уво-дзілася плата за адукацыю. У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у школах рэс-публікі ўводзілася новая сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чаты-рохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей. З 1926 г. уводзілася аба-вязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэ-мы асветы. Так, пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Акрамя таго, пасля ўзбуйнення тэрыторыі БССР у сістэму яе адукацыі трапіла невялікая колькасць школ з дзевяцігадовай праграмай наву-чання. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы. Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілія губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства “Далоў не-пісьменнасць”. Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання і кідала яго. У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, давялося прыкласці шмат намаганняў, у тым ліку вучэбна-метадычнага кшталту. Так, пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларускамоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Не апошнюю ролю адыгрываў і ўзросшы дабрабыт насельніцтва, што спрыяла павышэнню яго культурных запытаў. У за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам. Для тых, хто жадаў вучыцца далей, ствараліся адмысловыя школы. Так, у 1927/1928 н. г. працавала 230 такіх школ, дзе навучалася 7 927 малапісь-менных вучняў. Разам з рэарганізацыяй школьнага навучання і ліквідацыяй не-пісьмен-насці ў рэспубліцы адбывалася стварэнне сістэмы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы. Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб'яднаныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх коль-касць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Камплектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпах сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Нягле-дзячы на лепшую падрыхтаванасць дзяцей “класава чужых” пралетарыяту элементаў, іх паступленне і нават далейшае навучанне было вельмі прабле-матычным. У выніку, у 1930 г. выніку доля рабочых і сялян сярод студэнтаў дасягнула 86,8 %, з якіх 2, 5 з'яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Характэрнай рысай тэхнікумаў БССР таго часу з'ўлялася тое, што палову студэнцтва складалі дзяўчаты. Класавы падыход да камплектавання студэнтаў патрабаваў адпаведнай сацыяльнай палітыкі. Тым не менш, у 1921 г. толькі 10 % іх колькасці атры-моўвалі стыпендыю. Праз 9 год гэтая лічба ўзрасла да 50 %, а памер сты-пендыі (у суадносных цэнах) – з 5 да 25 руб. Наркамату асветы БССР удалося цалкам забяспечыць выкладчыцкі кор-пус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) спецы-ялістаў з вышэйшай адукацыяй. Колькасць выкладчыкаў-беларусаў узрасла з 44,6 % да 63,8 %. Распачатася палітыка беларусізацыі абумовіла перавод большасці тэхні-кумаў на беларускую мову. Да канца 1920-х гадоў з 35 тэхнікумаў рэспублікі 22 з'яўляліся беларускамоўнымі. Адначасова працягвалі дзейнасць нацыя-нальныя – яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускнікоў тэхнікумаў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўнікоў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў. Патрэба ў спецыялістах сярэдняга звяна перавышала існаваўшы патэнцы-ял навучальных устаноў, таму ў канцы 1920-х наркам асветы БССР прыняў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання. У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Бела-рускую сельска-гаспа-дарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гас-падаркі. Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт скла-даўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх вучылася 1 250 сту-дэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоўскі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі. Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў пра-цу педагагічны факультэт. Пасля выручэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі універсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інсты-туты. Акрамя БДУ, а таксама педагагічнага і медыцынскага інстытутаў, якія ў 1931 г. выраслі на базе з факультэтаў універсітэта, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны універсітэт. Класавы падыход да камплектавання знайшоў сваё ўвасабленне і ў ВНУ. Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны “класава чужыя” і “палітычна непісь-менныя” студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Тым не менш асоб “непралетарскага паходжання” заставалася яшчэ даволі шмат таму, што яны мелі лепшую падрыхтоўку і лепш вучыліся. Так, студэнты – выхадцы з рабочых складалі 20 %, сялян – 42, служачых – 30 %. Менавіта таму, каб забяспечыць падаўляючую перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада ішла на пэўныя эканамічныя страты. З гэтай нагоды пры інстытутах і БДУ былі створаны так званыя ра-бочыя факультэты (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь ад 16-гадовага ўзросту і на працягу 3-4 год рыхтавалі да студэнцкага ўзроўню. У 1925 г. дзейнічалі чатыры такія рабфакі. Вядома, такая палітыка стрымлівала ўзрастаўшыя патрэбы дзяржавы ў высокакваліфікаваных спецыялістах, але УКП(б)-КП(б) свядома ішлі на гэтыя страты па палітычных меркаваннях, бо ставілі на мэце падрыхтоўку менавіта савецкай інтэлігенцыі, якая мусіла поўнасцю выцесніць так званых “буржуазных спяцоў”. Пэўныя цяжкасці пакідала слабая яшчэ матэрыяльная база, адсутнасць адзінай сістэмы ацэнкі ведаў. Так, у адпаведнасці з брыгад-ным метадам падрыхтоўкі ў ВНУ і тэхнікумах, персанальны ўлік паспяхо-васці адсутнічаў, а адзнаку атрымлівала ўся група (брыгада). Але ў цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся вельмі па-спяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені па-спрыяў развіццю нацыянальнай культуры.
2. З заканчэннем грамадзянскай вайны перад РКП(б) паўстала неаб-ходнасць пераканання рабочых і сялян у правільнасці абранага ёю сацыялістычнага шляху. У рэзалюцыях Х з'езда РКП(б) (сакавік 1921) гаворка ішла не толькі пра эканамічныя пераўтварэнні, а пра неаб-ход-насць паляпшэння становішча раней прыгнечаных нацый. Са свайго боку ЦК КП(б)Б пагадзіўся з існаваннем беларускага пытання і, як першы крок да яго вырашэння, паставіў задачу неабмежаванага выкарыстання беларускай мовы і развіцця беларускай культуры. Такім чынам, каб умацаваць Савецкую ўладу і апраўдаць давер народа, РКП(б) мусіла ўлічваць не толькі яго сацыяльныя, культур-ныя, але і нацыянальныя патрэбы. А члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя, наогул, надавалі ім першаступенную ўвагу. У мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы ў 1922 г. пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Я. Лёсік узна-чаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР адкрыліся для падрыхтоўкі настаўнікаў. Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перай-шла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была аба-вязковай для вывучэння. Патрэбы ў навуковай, вучэбна- метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам Ідэя актывізацыі нацыянальнага жыцця знайшла падтрымку ў многіх энтузіястаў, у тым ліку – тых, хто прыехаў на Беларусь узды-маць культурны ўзровень яе насельніцтва. Так, рэктар БДУ прафесар А. Пічэта самастойна авалодаў беларускай мовай і прапагандаваў неабходнасць яе вывучэння. Адна з яго прац так і называлася - "Бела-руская мова як фактар нацыянальна-культурны". Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з'явілася амністыя былых праціў-нікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім УІІ з'ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і за-клікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыя-нальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе прак-тычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню на-цыя-нальнай палітыкі». Паводле дакумента, прадугледжвалася: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партый-ных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, са-цыяль-нага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а ўсіх астатніх устаноў – за 3 гады. У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву “беларусізацыя”, адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справа-водства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрада-выя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага зна-чэння – на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў. За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 н. г. чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя - 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць сту-дэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіра-лася да канца 1920-х. Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інсты-тутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры. У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх уласныя нацыянальныя школы – польскія, яўрэйскія, украінскія. Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з'яў-лялася абавязковым прадметам вывучэння. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрыываліся факультэты з польска-або яўрэйскамоўным навучаннем. Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народ-ныя камісары асветы БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Ба-ліцкі. Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. - ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама перайшлі на беларускую мову. Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове”. Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне да БССР у 1924 і 1926 гг. тэрыторый, населеных беларусамі. Многія дзеячы беларускай эміграцыі перапынілі антыбальшавіцкую дзей-насць і вярнуліся ў БССР, паверыўшы ў магчымасць нацыянальнага адраджэння. Беларусізацыя праводзілася ў партыйных і камсамольскіх арга-нізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзро-вень ведання мовы быў невысокім, пры многіх адміністрацыйных і іншых установах ствараліся курсы па яе вывучэнні. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай. Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая “карэнізацыя” – вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, праф-саюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40%. Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо налічвалася 53, яўрэяў – 40, 5, палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраў-нікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў) БССР. Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы выкарысталі прада-стаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) ўрадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыя-нальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, дру-ку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з'яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для беларускіх студэнтаў сталі распрацоў-вацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтва-знаўстве, эканоміцы. Уздым беларусізацыі знайшоў выразнае ўвасабленне ў краязнаўчым руху, які абапіраўся на 240 арганізацый. Палітыка беларусізацыі прынесла вялікі плён развіццю беларус-кай літаратуры, якая з да 1926 г. узбагацілася творамі амаль 500 маладых аўтараў. Нягледзячы на існаванне розных літаратурных аб'яднанняў – “Маладняк”, “Узвышша”, нават Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), асноўная маса паэтаў, пісьмен-нікаў і іншых творцаў скіроўвалі сваё майстэрства на карысць роднага краю і яго народа. Акрамя ўшанаваных званнем “народны” паэтаў Я. Коласа і Я. Купалы, прызнанне чытачоў набылі А. Астрэйка, Н. Арсеннева, П. Броўка, П. Галавач, У. Дубоўка, П. Галавач, П. Глеб-ка, Т. Кляшторны, К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лужанін, М. Лынькоў, М. Хведаровіч, М. Чарот, К. Чорны. У верасні 1920 г. у Мінску быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэ-атр (з 1926 г. – БДТ-1) пад кіраўніцтвам рэжысера Я. Міровіча. У 1926 г. Выпускнікі маскоўскай студыі акцёраў А. Ільінскі, К. Саннікаў, С. Станюта і іншыя заснавалі ў Віцебску Другі Беларускі тэатр (БДТ-2). Велізарную творчую дзейнасць разгарнуў У. Галубок. Створаная ім у Мінску трупа беларускіх артыстаў была ў 1926 г. рэарганізавана ў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр і на яго базе ў 1932 г. у Гомелі У. Галубок у званні народнага артыста (1928) заснаваў Трэці Бела-рускі тэатр. Акрамя таго, у БССР дзейнічалі рускі, польскі і яўрэйскі тэатры. Характэрнай асаблівасцю дзейнасці ўсіх беларускіх тэатраў з'яўляўся рэпертуар, які складаўся ў падаўляючай большасці з твораў нацыянальных аўтараў. Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме свабоднай творчай самадзейнасці бела-рускага народа, імкненні да адукацыі, асветы, высокіх пачуццяў. Нягледзячы на параважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з'яўляліся сялянскай нацыяй. Наколькі гэта дазва-ляла камуністычная ўлада, яны рабіліся гаспадарамі ва ўласнай рэс-публіцы: прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Бела-русы вучыліся самі і вучылі іншых, пісалі навуковыя, вучэбна-мета-дычныя і літаратурныя творы, ставілі тэатральныя п'есы і нават пачалі здымаць кіно. Так, у 1926 г. на кінастудыі «Савецкая Беларусь» Ю. Тарыч зняў фільм «Лясная быль», прысвечаны беларускім партызанам 1920-х гг. У 1928 г. выйшаў у пракат фільм У. Гардзіна «Кастусь Каліноўскі». Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцо-выя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе. Але па меры ўмацавання асабістай улады Сталіна ва ўсёй краіне пачалася ідэалагічная падрыхтоўка да барацьбы з тымі, хто забяс-печваў поспех украінізацыі, татарызацыі, бышкірызацыі і г. д. Харак-тэрна, што афіцыйна самой беларусізацыі ЦК КП(б)Б не скасоўваў, і яе ўкараненне лічылася станоўчым фактарам культурнага развіцця. Іншая справа, што многія з тыя, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыянал-дэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну. У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым са-кра-таром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на прысланага з Масквы новага старшыню рэспублікан-скага ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" – "Саюз вызвалення Беларусі”. У яе склад былі ўключаны старшыня СНК БССР Я. Адамовіч, прэзідэнт АН БССР У. Ігнатоўскі, дзяр-жаўны дзеяч З. Жылуновіч і многія іншыя, у тым ліку тыя, хто паверыў у шчырасць бальшавіцкіх заклікаў аб Адраджэнні Беларусі і вярнуўся дадому.
|