|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 20 pageDate: 2015-10-07; view: 673. У выніку судзілішча “за прыналежнасць да СВБ” да розных відаў пакарання былі прыгавораны 90 дзеячаў навукі, мастацтва, савецкіх служачых. У іх ліку А. Баліцкі, Дз. Прышчэпаў, П. Ільючонак, віцэ-прэзідэнт АН БССР С. Некрашэвіч, акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Смоліч, Г. і М. Гарэцкія, А. Цвікевіч. Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (утым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. “Шылі спра-ву” і на славутых песняроў Я. Коласа і Я. Купалу. У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання. Рэформа граматыкі беларускай мовы, праведзеная ў 1933 г., мела на мэце наблізіць пра-вапіс да рускіх нормаў. Тым не менш, нягледзячы на згортванне беларусізацыі і зні-шчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.
3. Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай ўлады і фарміравання аднапартыйнай сістэмы ўсе іншыя партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля з'яўлення указа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г. "Аб парадку зацвярджэння і рэгулявання таварыстваў і саюзаў, якія не прадугле-джваюць мэт атрымання прыбытку, і аб парадку нагляду за імі", у лістападзе таго ж 1922 г. падобная норма з'явілася і ў беларускім заканадаўстве. У адпаведнасці з ёю, усе грамадскія аб'яднанні мусілі зарэгістравацца ў Народным камісарыяце унутраных спраў. Рэгістрацыі падлягалі ўсе творчыя саюзы і арганізацыі, якія ўзніклі ў 1920-я гг., пад час беларусізацыі, у тым ліку аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк”, літаратурна-мастацкае згуртаванне "Узвышша", літаратурнае аб'яднанне "Полымя", нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў, створаная па ініцыятыве камуністаў і іх партыйных органаў. Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае упраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел), якое вызначала змест усёй літаратуры і яе выхад з друку. Таму ж спрыяла наяўнасць за Дзяржаўным выдавецтвам манаполіі на друк кніг і іх продаж. У выніку цэнзуры падвяргаліся нават выбітныя аўтары. У іх ліку Я. Пушча – за напісанне ў ідэйна-мастацкіх адносінах твора, Я. Лёсік – за нацыяналістычны характар артыкула аб М. Багдановічу, Я. Колас і Я. Купала – за такія ж нацыяналістычныя вершы, К. Крапіва – за сатыру на палітыку партыі, У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі Адной з важнейшых задач, ускладзеных на Галоўлітбел (Галоўліт), з'яўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літа-ратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. З канца 1926 г. гэта ўстанова выйшла з падпарадкавання нар-камата асветы і ператварылася ў адну са структур ЦК КП(б). Тэатральнае мастацтва, якое атрымала шырокае народнае пры-знанне, таксама не выходзіла з-пад увагі савецкіх і партыйных орга-наў. З сярэдзіны 1920-х гадоў у тэатральным рэпертуары быў узмоцнены ідэалагічны кантроль. 19 лістапада 1926 г., адразу ж пасля прэм'еры п'еса Я. Купалы “Тутэйшыя” была выключана Галоўліт-белам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай ўлады і партыі акцэнты. Нягледзячы на недахоп прафесійных драма-тургаў і рэжысёраў, адказныя работнікі прытрымліваліся класавага прынцыпу ў кадравай палітыцы. Так, пісьменнік і драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны органамі ДПУ і як “польскі шпіён” асуджаны на 10 год турэмнага зняволення. Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Галоўная рэпертуарная камісія (Галоўрэперткам). Акрамя таго, у адпа-веднасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і у першую чаргу рускай. Неўзабаве з'явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фурманава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова). Адначасова колькасць п'ес з беларускага дарэвалюцыйнага жыцця прыкметна зменшылася. З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтворацца ў адзін з аб'ектаў пабудовы сацыя-лізму, дзейнасць усіх творчых аб'яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды у лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б пра-вёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб'яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)“Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы”, але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся пасля поўнага разгрому нацдэмаў, толькі ў 1932 г. У 1934 г. быў створаны Саюз кампазітараў. Так, услед за пісьменніцкімі арганізацыямі пачаліся адпаведныя зрухі ў асяроддзі мастакоў. Такія іх аб'яднанні, як «Усебеларуская асацыяцыя мастакоў» (1927), «Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі» (1929) прысвяцілі сябе справе сацыялістычнага культурнага будаўніцтва. Толькі суполцы “Прамень” было ўласціва захапленне на-цыянальнай тэматыкай. З 1933 г. пачаўся працэс аб'яднання ўсіх жы-вапісцаў, графікаў, скульптараў у Саюз мастакоў БССР. З гэтага часу ад іх патрабуюць паставіць сваю творчасць на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі, ствараць такія ж “Магнітабудоўлі мастацтва” і ўслаўляць веліч партыі. Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка “Другі з'езд РСДРП” і “Вызваленне БССР ад белапалякаў”, а таксама карціна Аксельрода “Начальнік палітаддзела МТС”. У той самы час творы М. Філіповіча, Грубэ, Я. Мініна, Астаповіча і інш., якія па-свойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з'езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб'яднанняў знаходзілася толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна. Пачатак развіцця беларускага музычнага мастацтва звязаны з 1920-мі гадамі, калі намаганнямі У. Тэраўскага, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Аладава з'явіліся апрацоўкі народных песень і іх улас-ныя творы. На пачатку 1920-х у Мсціславе была пастаўлена першая савецкая опера “Вызваленне працы” М. Чуркіна. Я. Цікоцкі напісаў музычную атэістычную камедыю “Кухня святасці”. У гэты ж час М. Аладаў па вершах Я. Купалы пісаў музычныя рамансы. З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам “строга сакрэтна” пастановай ЦК КП(б)Б “Аб стварэннi аўта-номнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў”. Практычнае выкананне пастановы ўскладалася на пісьменніка М. Лынькова і крытыка Х. Дунца. Іх агульнымі з асобнымі музычнымі дзеячамі намаганнямі ў 1934 годзе адбылася I Усебеларуская канфе-рэнцыя кампазітараў, дзе было вырашана абраць Аргкамітэт для утва-рэння ўласнага Саюза кампазітараў. Плённай працы Аргкамітэта паспрыяў творчы ўздым беларускіх музыкантаў і кампазітараў, выкліканы адкрыццём філармоніі, тэатра оперы і балета, харавой капэлы. У выніку беларускае музычнае і песеннае мастацтва стала выходзіць за межы рэспублікі. Заснаваная ў 1933 г. дзяржаўная кансерваторыя БССР праз чатыры гады здзейсніла першы выпуск дыпламаваных кампазітараў. Такім чынам, у 1938 г. у майстроў музычнага мастацтва ўзніклі ўсе падставы для стварэння ўласнага Саюза кампазітараў. Першым яго старшынёй быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб'яднаннях, тут таксама знаходзіліся “ворагі народа”, “дву-рушнікі” і г. д. Так, Міколу Равенскага напярэдадні другой сусветнай вайны за супрацоўніцтва з „нацдэмам” У. Дубоўкам кампазітар М. Равенскі быў выключаны з Саюза і звольнены з кансерваторыі. Такім чынам, замест самастойных творчых аб'яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, кам-пазітараў, мастакоў. Па сутнасці, усе яны па падабенстве прафсаюзаў і камсамолу былі “абдзяржаўлены”, гэта значыць ператварыліся ў дзяр-жаўныя структуры. Ідэалагічнай мэтай гэтай рэарганізацыі з'яўлялася выкараненне рэшткаў нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насель-ніцтва мастацкімі сродкамі, у тым ліку праз метад сацыялістычнага рэалізму. Азначаныя саюзы самі падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і аса-бістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзя-куючы саюзам, усе віды мастацтва з'яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.
4. Абвешчаная бальшавіками дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала падаўленне варожых яму ідэалогій, у тым ліку – рэлігіі. Каб укараняць сацыялістычную ідэалогію бальшавікам патрэбна было перасекчы цэнтры распаўсюджання рэлігійных ідэй, ізаляваўшы царкву ад астатняга грамадства і падарваць яе эканамічную базу. Прыход да ўлады бальшавікоў значна пагоршыў становішча ўсіх канфесій, у першую чаргу – эканамічнае. У адпаведнасці з Дэкрэтам аб зямлі ад 26 кастрычніка і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г. манастыры і цэрквы пазбаўляліся зямельнай і іншай неруховай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. Паводле Дэкрэта ад 18 снежня 1917 г. аб дзяржаўным шлюбе і метрыкацыі, у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (шлюб, народзіны, смерць і інш.). Моцны ўдар па царкоўнай арганізацыі быў нанесены пастановай СНК ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны камісарыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў – хедэраў і іешываў. Нарэшце, з 1 сакавіка 1918 г. усе царкоўнаслужыцелі пазбаўляліся бюджэтнага ўтрымання і мусілі самастойна шукаць сродкі для існавання. Такім чынам, дзейнасць Савецкай улады была скіравана на падрыў эканамічнай асновы царквы і мінімізацыю яе ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб рэлігіі як “опіуме для народа” і царкве як контррэвалю-цыйнай сіле. Асаблівую варожасць бальшавікам на словах выказвала Руская Праваслаўная Царква (РПЦ). 19 студзеня 1918 г. яе новы Патрыярх – Ціхан абвясціў ім анафему за распачаты гвалт і пралітую кроў. Невыпадкова, што праз колькі дзён, ужо 23 студзеня СНК выдаў чарговы дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасці з якім Савецкая Расія пераўтваралася ў свецкую рэспубліку, абвяшчалася свабода сумлення і права на атэ-істычную прапаганду. У гэтай сувязі перапынялася ўсялякае фінансаванне цэркваў, а ўсе будынкі, абсталяванне і прадметы культу пры ўмове ашчаднага да іх стаўлення пераходзілі ў карыстанне веруючых. На кіраўнікоў прыходаў ускладаўся абавязак па выплаце камунальнага, зямельнага і інш. падаткаў на карысць дзяржавы, а пры яго парушэнні – вінаватых мусілі напаткаць суровыя санкцыі. У адпаведнасці з новай партыйнай праграмай, прынятай у18-23.03 1919 г.,на VIII з'ездзе РКП (б), адной з важнейшых задач у справе фар-міравання савецкага ладу жыцця называлася ідэйная барацьба з рэлігіяй. Нягледзячы на Дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, асноўным аб'ектам ўвагі бальшавікоў у 1919 г. зрабіліся мошчы (астанкі) святых, якія падлягалі гвалтоўнаму ўскрыццю і агляду на прадмет выкрыцця абману веруючых. Такая ўвага бальшавікоў была невыпадковай. Па-першае, яны ведалі, што шанаванне святых спрадвек з'яўлялася найважнейшым прынцыпам рэлігійнай самасвя-домасці, і таму яны пайшлі на тое, каб прадэманстраваць “нятленныя мошчы” як доказ хлусні “святароў-цемрашалаў”. На думку “выкры-вальнікаў”, падобныя “экспазіцыі” мусілі людзей адвярнуцца ад рэлігіі. Па-другое, не менш важным матывам дыскрэдытацыі святынь з'яўлялася пазбаўленне храмаў грашовых ахвяраванняў ад палом-нікаў, якія прыходзілі пакланіцца. Бальшавікі не спыніліся перад тым, каб 11 красавіка 1919 г. ускрыць раку з мошчамі Сергія Раданежскага. Тым не менш, масавыя ўскрыцці толькі прываблівалі вернікаў. Невыпадкова распачатая кампанія перарасла ў другую фазу – адабран-не рэліквій у храмаў. Яна пачалася пасля выдання 20 ліпеня 1920 г. чарговай пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР “Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе”. Паводе яе, належала ліквідаваць “культ мёртвых цел і лялек... шляхам змяшчэння так званых мошчаў у музеі і аддзелы царкоўнай старыны або шляхам іх пахавання". Нягледзячы на пратэсты Патрыярха Ціхана, многіх іншых іерар-хаў і простых вернікаў, адбыліся масавыя адабранні з храмаў астанкаў святых, у тым ліку А. Неўскага, С. Сароўскага. Некаторыя з іх былі змешчаны ў Музей атэізму, а іншыя папросту знішчаны.У 1922 г. такі ж лёс напаткаў астанкі святых Е. Полацкай і А. Баболі, якія былі вы-везены адпаведна ў Віцебск і Маскву. Бальшавіцкая кампанія па знішчэнні рэліквій праваслаўных і каталіцкіх вернікаў мела частковы, галоўным чынам, эканамічны сэнс. Дзякуючы ёй, царква пазбавілася значнай крыніцы даходаў і трапляла ў яшчэ большую залежнасць ад Савецкай улады, дакладней, АДПУ. Па-другое, яна з'явілася першай спробай па адабранні ў царквы ін-шых, больш значных у эканамічным плане каштоўнасцей. Па-трэцяе, гэтыя і іншыя антыцаркоўныя мерапрыемствы наносілі адчувальную шкоду, у першую чаргу, расійскаму праваслаў'ю, якое перажывала складаны перыяд пераўтварэння з дзяржаўнай структуры ў самастой-ную грамадскую арганізацыю. Так здарылася, што да канца грамадзянскай вайны вышэйшая царкоўная ўлада практычна здзяйснялася асабіста Патрыярхам Ціха-нам. Менавіта ён быў першым з іерархаў, хто асудзіў бальшавікоў за ганебны Брэсцкі мір, за забойства царскай сям'і, іншыя злачынствы, хто заклікаў вернікаў у абарону праваслаўнай веры. І ленінская ўлада мусіла лічыцца з ім і рэагаваць на яго пратэсты, каб не справакаваць веруючых на ўсенародную барацьбу. Варта падкрэсліць, што жорсткя антыцаркоўная палітыка бальшавікоў і антыбальшавіцкая палітыка РПЦ толькі зацягнула грамадзянскую вайну і абвастрыла яе формы. Вясной 1921 г. у межах агульнага курса Савецкай улады на аднаў-ленне эканомікі, умацаванне саюза з сялянствам кіраўніцтва РСФСР пачаў пэўную, у бок лібералізацыі, карэктыроўку сваёй палітыкі ў дачыненні царквы. У прыватнасці, паводле пастановы Майскага (1921) Пленума ЦК РКП(б) было вырашана з апорай на пэўную, апазіцыйна настроеную да Ціхана частку праваслаўных іерархаў-“мірнаабнаўленцаў”, усталяваць кантроль над дзейнасцю ўсёй РПЦ. Здзяйсненню запланаванага ў значнай ступені паспрыяла стыхій-нае бедства – масавы голад, які ў 1921-1922 гг. ахапіў Паволжжа і іншыя паўднёвыя раёны краіны. Характэрна, што менавіта Патрыярх Ціхан выступіў з ініцыятывай збору ахвяраванняў, але утвораная ім 21 ліпеня 1921 г. дабрачынная арганізацыя – Усерасійскі камітэт дапамогі галадаючым – праз месяц быў распушчаны Савецкай уладай, бо сабраная ім сума грошай – 7 млн руб. выглядала мізэрнай. 27 жніўня 1921 г. была арганізавана Цэнтральная камісія па аказанні дапамогі галадаючым (Дапамгал), але яе кіраўніцтву разлічваць на вялікія ахвяраванні насельніцтва, якое перажыла тры разбуральныя вайны, не даводзілася. Разам з тым умовы масавага голаду стварылі бальшавіцкай уладзе унікальную магчымасць у чарговы раз нанесці ўдар па царкве з мэтай падрыву яе эканамічнай магутнасці і духоўнага лідэрства ў грамадст-ве. З гэтай нагоды 23 лютага 1922 г. ЦВК прыняў пастанову аб кан-фіскацыі часткі царкоўных рэчаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў, каб за іх набыць хлеб галадаючым і насенне для засеву па-лёў. З гэтай нагоды 1 сакавіка была створана Беларуская камісія дапа-могі галадаючым на чале з А. Чарвяковым. Прадстаўнікі ад розных канфесій – епіскап Мельхіседэк, равін Рабіновіч, ксёндз Васілеўскі і пастар Грэгар у цэлым спачувальна аднесліся да ідэі дапамогі гала-даючым. Пры гэтым лютэранскі пастар папярэдзіў аб тым, што яго паства не валодае ніякімі каштоўнасцямі, а ксёндз спаслаўся на адсут-насць дазволу Папы Рымскага на іх выдачу. У выніку было сабрана больш за 30 пудоў серабра, каля 100 грамаў золата, 45 брыльянтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш. З гэтай сумы на сінагогі прыпадаў толькі 1 пуд 36 фунтаў 88 залатнікоў 50 долей срэбра – значна менш той колькасці, на якую разлічвалі члены камісіі. У мінскім касцёле Св. Роха было канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 доляў, а з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў. Па абвінавачанні ў сабатажы і контррэвалюцыі ў БССР быў асу-джаны 201 праваслаўны свяшчэннаслужыцель. У маі 1922 г. у Мінску за супраціўленне пры канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей былі асуджаны 10 ксяндзоў. У адной з мінскіх сінагог пад час адбыла-ся сутычка паміж вернікамі і зборшчыкамі каштоўнасцей, якая скон-чылася забойствам 2 і раненнем 4 чал. Адбыліся пратэстныя хва-ляванні насельніцтва ў Бабрысаве, Мазыры, Слуцку. Патрыярх Ціхан назваў гэтую акцыю святатацтвам і заклікаў праваслаўных вернікаў да супраціўлення, што дало магчымасць У. Леніну на пасяджэнні Палітбюро 30 сакавіка заклікаць да далейшага наступу на РПЦ. Патрыярх Ціхан быў змешчаны пад хатні арышт. Варта адзначыць, што пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў часткі праваслаўных іерархаў узнікла ідэя «абнаўлення Царквы» праз яе дэмакратызацыю кіравання і мадэрнізацыю багаслужэння. Пры-хільнікі гэтай ідэі не прызналі ўлады Патрыярха Ціхана, але працяглы час заставаліся ў меншасці. У 1921-1922 гг. падчас абвастрэння канфлікта РПЦ з бальшавікамі асаблівую актыўнасць выявіла так званая Петраградская група прагрэсіўнага духавенства, якая намаган-нямі органаў ДПУ і пад іх кантролем пачала інспірыраваць апазіцыйны Патрыярху Ціхану рух. Так, у маі 1922 г. протаіерэй А. Увядзенскі і іншыя абнаўленцы з удзелам чэкістаў дамагліся ад патрыярха перадачы царкоўнай улады іх паплечніку – мітрапаліту Яраслаўскаму (Агафангелу). 14 мая 1922 г. абнаўленцы заклікалі праваслаўных вернікаў перапыніць грамадзянскую вайну супраць дзяржавы і запатрабавалі суда над “віноўнікамі царкоўнай разрухі”. 16 мая яны ж абвясцілі аб заснаванні новага Вышэйшага Царкоўнага Упраўлення на чале з мітрапалітам Антанінам (Граноўскі), неўзабаве мітрапалітам Маскоўскім і Ўсея Русі. У выніку інстытут Патрыяршаства апынуўся па-за законам, а яго глава – Ціхан быў ізаляваны ў Данскім манастыры пад пільным наглядам органаў ДПУ. 29 мая 1922 г. у Маскве адбыўся ўстаноўчы з'езд так званай "Жывой царквы", які прызнаў вяршэнства ВЦУ, усхваліў Кастрыч-ніцкую рэвалюцыю і выказаўся за спрошчанае багаслужэнне. На месцах, у тым ліку на Беларусі, пачалася барацьба паміж прыхіль-нікамі і праціўнікамі Ціхана, за далучэнне прыходаў, благачынняў і епархій да “жывацаркоўных”. Епіскап Мінскі і Тураўскі Мельхісэдэк на словах падтрымаў ВЦУ, але на справе павёў палітыку на ўтва-рэнне Беларускай аўтаномнай царквы. 23 ліпеня 1922 г. з'езд духавен-ства Мінскай епархіі абвясціў аўтаномію БПЦ і прыняў рашэнне аб узвядзенні Мельхісэдэка ў сан мітрапаліта. Органы ДПУ не сталі таму пярэчыць, бо аб'ектыўна ўтварэнне аўтаномнай БПЦ адпавядала сратэгічнай дзяржаўнай мэце па дэстабілізацыі царкоўнага жыцця. У жніўні 1922 г. мітрапаліт Антанін заснаваў уласную арганізацыю абнаўленцаў пад назвай Саюз царкоўнага адраджэння, якая стала канкурыраваць з “Жывой царквой”. Да канца 1922 г. раскол РПЦ значна паглыбіўся: абнаўленцам належала ужо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. Але большасць праваслаўных вернікаў успрымалі расколь-нікаў не столькі як рэфарматараў, але і як правакатараў, якія сумесна з ДПУ вялі барацьбу з законным кіраўніцтвам РПЦ. Карыстаючыся падтрымкай ДПУ, абнаўленцы імкнуліся замацаваць сваю перамогу. Так, 29 красавіка 1923 г. удзельнікі Усерасійскага Памеснага Сабору віталі СНК РСФСР, выказаліся ў падтрымку Савецкай улады, а таксама абвясцілі аб нізлажэнні Патрыярха Ціхана, пазбаўленні яго сана и манаства. ВЦУ было пераўтворана ў Вышэйшы царкоўный савет (ВЦС), са жніўня – у Свяшчэнны Сінод. Кіраўніком і ідэйным лідэрам абнаўленцаў заставаўся А. Увядзенскі. Патрыярх Ціхан, які знаходзіўся пад арыштам, быў вымушаны публічна прызнаць сваю віну перад Савецкай уладай і запэўніць яе кіраўніцтва ў сваёй лаяльнасці. «Зараз Царква рашуча адмежавалася ад усялякай контррэвалюцы. - пісаў ён у жніўні 1923. – Вяртанне да ранейшага ладу немагчымы. Царква прызнае і падтрымлівае Савецкую ўладу, бо няма ўлады не ад Бога». Але пастаноў абнаўленцкага Памеснага Сабора ён так і не прызнаў. Характэрна, што “Жывая царква” адмовілася ўвайсці ў склад абнаўленчай царквы і дзейнічала самастойна. Гэта прымусіла дзяржаву адмовіцца ад выключнай падтрымкі абнаўленцаў у іх барацьбе з ціханаўцамі і засяродзіцца на стратэгічнай мэце – дэстабілізацыі ўнутрыцаркоўнага жыцця ўсіх канфесій. 21 снежня 1923 г. у Мінску прайшла нарада абнаўленчых епархі-альных упраўленняў, якія выступілі супраць аўтаноміі БПЦ на чале з Мельхісэдэкам і стварылі ўласны кіруючы цэнтр – Беларускае Епархіальнае ўпраўленне (БЕУ). Раскольніцкай дзейнасці абнаўлен-цаў паспрыяў ЦК КПБ(б), які вызначыў час і месца склікання з'езда прыхільнікаў “Жывой царквы”. Вынікам працы магілёўскага з'езда 18-20 мая 1924 г. стала фарміраванне Беларускага праваслаўнага сінода на чале з мітрапалітам Серафімам як структуры ВЦУ. Каб перасекчы “двоеўладдзе”, органы ДПУ скасавалі БЕУ, заключылі Мельхісэдэка пад хатні арышт, а затым асудзілі яго па надуманай справе. Выкліканы ў Маскву, на Беларусь ён ужо не вярнуўся. Прызначаны кіраўніком Мінскай епархіі епіскап Данііл спрыяў замене “ціханаўцаў” на абнаўленцаў. Тым не менш перавага заставалася за апошнімі Пасля смерці патрыярха (7 красавіка 1925) АДПУ імкнулася не дапусціць выбараў новага главы РПЦ. Мітрапаліт Сергій, які заняў пасаду намесніка Месцазахавальніка Патрыяршага Прастолу, пацвер-дзіў пераход царквы да поўнага законапаслухменства, безумоўнага прызнання легітымнасці Савецкай улады і фактычнага супрацоўніцтва з яе органамі. Але спроба абнаўленцаў на ІІІ Усерасійскім Памесным саборы праваслаўнай царквы (1 – 10 октября 1925) памірыцца з «ціханаўцамі”, была няўдалай па віне спецслужб, якія сфабрыкавалі пасланне Патрыярха да манархістаў і тым яго скампраметавалі. На 1 кастрычніка 1925 года ў структурах, падпарадкаваных Сіно-ду, налічвалася 108 епархій, 12 593 цэркваў, 192 епіскапы і 16 540 іншых свяшчэннаслужыцеляў, але аб іх адзінстве гаварыць не даво-дзілася. Так, на 1 чэрвеня 1927 г., на тэрыторыі БССР налічвалася 1110 праваслаўных прыходаў са 1140 свяшчэннаслужыцелямі. 3 іх 300 прыходаў лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія – паслядоўнікамі Ціхана. Вызначальны ўплыў на суадносіны сіл аказвалі органы АДПУ. Так, у чэрвені і снежні 1927 г. было арыштавана 257 членаў “ціханаў-скіх” прыходскіх Саветаў. Акрамя таго, па ініцыятыве спецслужбаў у жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся з'езд дэлегатаў ад 333 прыходаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку стараабрадцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў – 411 прыходаў “ціханаўцаў”, 344 аўтакефалістаў і 305 – абнаўленцаў. Каб захаваць рычагі кіравання, царкоўным іерархам патрэбна было заручыцца падтрымкай улад. Вынікі іх узаемных кантактаў знайшлі адбітак у так званай Дэкларацыі мітрапаліта Сергія, апубліка-ванай 29 ліпеня 1927 г. Па-першае, ён падкрэсліваў, што царкоўныя дзеячы “не з ворагамі нашай Савецкай дзяржавы і не з шалёнай зброяй іх інтрыг, а з нашым народам і Урадам”. “Мы хочам лічыць Савецкі Саюз нашай грамадзянскай Радзімай, радасці якой – нашы радасці і беды якой – нашы беды”. Але такая заява магла азначаць і тое, што “радасці атэістычнай дзяржавы” былі тоеснымі з “радасцямі царквы” і гэта не магло не выклікаць абурэння вернікаў. А, па-другое, у дэкларацыі паведамлялася аб афіцыйнай рэгістрацыі Часовага Патрыяршага Сінода і падпарадкаванні яго мітрапаліту Сергію, што аўтаматычна (і незаконна) узвышала яго над астатнімі іерархамі. Невыпадкова, 37 епіскапаў палічылі Сергія “узурпатарам царкоўнай улады” і не прызналі яго вяршэнства. Тым не менш, пасля легалізацыі Патрыяршага Сінода пры мітрапаліце дзейнасць абнаўленцаў і аўтакефалістаў рэзка заняпала. Пасля смерці мітрапаліта Антаніна ў 1928 г. створаны ім саюз «Царкоў-нае адраджэнне» распаўся. У найбольшай ступені гэтыя перамены былі выгодныя АДПУ, якое планавала паставіць усе плыні РПЦ пад кантроль сваёй крэатуры – Патрыяршага Сінода і праз яго прапагандаваць дасягненні Савецкай улады. Так, 15 лютага 1930 г. мітрапаліт Сергій і члены яго Сінода праз газеты «Известия» и «Беднота» быў вымушаны выступіць з абвяржэннем чутак аб рэлігійных ганеннях у СССР, а 18 лютага ў інтэрв'ю замежным карэспандэнтам паведаміў ён аб дзейнасці каля 30 тыс. прыходаў і 163 епіскапаў. Закрыццё храмаў мітрапаліт растлумачыў галоўным чынам распаўсюджаннем атэізму. Канчатковую перамогу Патрыяршая Царква набыла ў верасні 1943 г. ізноў-такі, пры вызначальным удзеле кіраўніка партыі і дзяржавы І. Сталіна. Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У якіх-небудзь рэформах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены. Аб рэальных іх намерах, у прыватнасці, сведчыла палітыка знішчэння ўсіх храмаў і свяшчэннаслужыцеляў, незалежна ад канфесійнай пры-належнасці. У БССР першая праява масіраваннага наступлення кіруючай партыі і дзяржавы на царкву ўвасобілася ў пачатку 1920-х гг. у “рэквізіцыі” сінагог пад выглядам недахопу памяшканняў пад лікпункты (ликбезы). На справе кіруючая партыя разам з памочнікамі з Яўрэйскіх секцый РКП(б) імкнуліся імкнуліся разбурыць сінагогі як цэнтры рэлігійнага і грамадскага жыцця, а таксама зачыніць існаваўшыя пры іх хедэры. Так, у 1922 г. перад закрыццём мінскай харальнай сінагогі адбылася антырэлігійная маніфестацыя пад лозунгам “Далоў рэлігію”, а крыху пазней гэты будынак быў пера-дадзены пад тэатр. У 1926 г. у Гомелі 10 закрытых сінагог былі пераабсталяваны пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музей. Бальшавікам удалося знішчыць сістэму іудзейскай адукацыі. Віцебск заставаўся адзіным у СССР горадам, дзе існавала іешыва па падрыхтоўцы равінаў, але і яна была зачынена ў снежні 1930 г. Сінагога як спрадвечны цэнтр культавага і абшчыннага жыцця яўрэяў таксама перастала існаваць. Урэшце ў сярэдзіне 1930-х гг. па адной сінагозе засталося толькі ў буйных гарадах. Але поўнасцю выкараніць рэлігійную свядомасць яўрэяў не ўдалося: дзейнічалі падпольныя хедэры і малельні. Нарэшце, людзі аддавалі перавагу эміграцыі, каб толькі мець магчымасць рэалізоўваць свае духоўныя патрэбы. З 1928–1929 г. разам са згортваннем НЭП пачаўся націск дзяр-жавы на РПЦ на царкву. Заяўлялася, быццам яна «стаіць за спіной кулака», што яна ператварылася ў центр прыцягнення рэакцыйных элементаў і г.д. Паводле пастановы УЦВК і СНК СССР ад 8 красавіка 1929 г. «Аб рэлігійных аб'яднаннях», рэлігійныя суполкі траплялі пад поўны кантроль дзяржаўных органаў і абмяжоўваліся задавальненнем уласных чыста культавых патрэб. Ва ўмовах, калі быў узяты курс на пабудову сацыялізму, рэлігія і царкоўныя арганізацыі як варожы яму рудыменты буржуазнага грамадства былі вырачаны на гвалтоўнае знішчэнне. Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. З канца 1920-х 1930 г. у БССР уладамі былі закрыты 573 царквы. Меншая іх частка была знішчана, а астатнія ператвораны ў будынкі гаспадарчага пры-значэння – зернясховішчы, архівы, майстэрні і інш. Адпаведным чы-нам знішчалася рэлігійная сімволіка. Шляхам пераплаўкі званоў да чэрвеня 1931 г. у краіне належала нарыхтаваць не менш 25 тыс. тон каляровага лому. БССР даводзілася разнарадка на 1 тыс тон, а ў верасні 1934 г. – яшчэ 150 тон. У ліку іншых на пераплаўку пайшоў звон Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, зроблены напалову са срэбра, вагой 320 пудоў 16 фунтаў. Сам сабор, заснаваны яшчэ ў 1613 г., быў узарваны ў другой палове мая 1936 г. Да 20 снежня 1936 г. у БССР перастала дзейнічаць 1371 царква. А праз паўтара гады вернікі маглі памаліцца толькі ў дзвюх храмах - у Оршы і Мазыры. Падобны лёс спасціг каталіцкія касцёлы. У пачатку 1937 г. у рэс-публіцы перасталі дзейнічаць 95 храмаў, і тэндэнцыя да іх закрыцця працягвала нарастаць, паколькі менавіта ім адводзілася роля “шпі-ёнскіх гнёздаў” для рознага кшталту польскіх дыверсантаў. Таму пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б “Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" ад 18 жніўня 1937 г. у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў: пяць з ксяндзамі і шэсць касцёлаў без ксяндзоў. Пасля закрыцця адны з іх былі прыстасаваны пад гаспадарчыя пабудовы, іншыя разбураны. Такі лёс спасціг 1445 цэркваў, 704 сінагогі, і каля 113 касцёлаў, якія свабодна дзейнічалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. З моманту ўсталявання Савецкай улады свяшчэннаслужыцелі трапілі ў катэгорыю адкрытых і патэнцыяльных праціўнікаў бальша-вікоў. Гэтым было абумоўлена іх пазбаўленне выбарчых правоў, падатковы прэс і беспадстаўныя арышты па падазрэнні ў контррэвалюцыі. У 1920-я гады ў БССР адбываліся шматлікія судовыя працэсы служыцелямі іўдзейскага культу. Так, за 10 год іх колькасць зменшылася з 271 да 196. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. У сакавіку 1930 г. у Мінску па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі ары-штаваны 14 равінаў, прапаведнікаў і старэйшын сінагог. Ім удалося выратаваць жыццё толькі ў абмен на публічную заяву аб тым, што ў СССР няма антырэлігійных праследаванняў.
|