|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 21 pageDate: 2015-10-07; view: 581. Аб тым, што яны былі, сведчылі шматлікія эксцэсы пад час ускрыцця мошчаў святы, канфіскацыі каштоўнасцяў, закрыцця храмаў і г.д. Чарговая хваля рэпрэсій супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі ўзнялася з пачаткам калектывізацыі. У выніку, да лета 1930 г. у БССР было расстраляна 25 і пазбаўлена волі 68 свяшчэннаслужыцеляў, а ў межах СССР адпаведна 560 і 2289 чал. У адказ на выступленні міжнароднай грамадскасці ў абарону савецкіх вернікаў улады СССР прымусілі святароў усіх канфесій вы-ступіць з абвяржэннем “паклёпніцкіх чутак” аб рэпрэсіях супраць іх. Тым часам у рэчышчы масіраванай, у маштабе ўсяго СССР, дзейнасці органаў АДПУ-НКУС, скіраванай супраць “ворагаў наро-да”, у БССР у лютым-сакавіку 1933 г. была “выкрыта” контр-рэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал. Вынікам наступнай паспяховай аперацыі органаў НКУС БССР стала раскрыццё ў ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал. у складзе 13 груп) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы», якія нібыта агіта-валі супраць калгасаў. Па прыгавору “тройкі” 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 “кіраўнікоў” аргані-зацыі, а астатнія – асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены “шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі”, якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з'яўляўся – “польскі шпіён” мітрапаліт Мінскі Пётр (Бліноў). Відавочна, што “польскі след” у барацьбе УКП(б)-КП(б)Б супраць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвінаваных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай, якая, дарэчы, перапыніла сваю дзейнасць яшчэ ў 1920 г. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення. Тыя, хто застаўся жыць, яшчэ праз тры гады, у сувязі з загадам наркама ўнутраных спраў СССР М. Яжова № 00485 трапіў пад суд “тройкі” і загінуў. Такім чынам, у параўнанні з 1917 г., калі ў не занятых германцамі раёнах Беларусі служылі 2155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў, да году ўз'яднання беларускага народа ў БССР, служыцелі рэлігійных культаў былі вынішчаны як клас. З заканчэннем грамадзянскай вайны і абвяшчэннем НЭП у ЦК РКП(б) узнікла патрэба адмысловага органа па ажыццяўленні палітыкі ў сферы рэлігіі і царквы. З гэтай нагоды 20 ліпеня 1921 г. пры агітацыйна-прапаган-дысцкім аддзеле партыі была створана Антыцаркоўная камісія ў складзе ра-ботнікаў ЦК, ДПУ, наркаматаў юстыцыі і асветы, ЦК камсамола. Першыя вынікі яе працы адбіліся ў выдавецкай дзейнасці – публікацыі брашур, лісто-вак, плакатаў. Але, як паказаў вопыт канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася сілу зброі. Восенню 1922 г. з Антыцаркоўная камісія была рэарганізавана у Анты-рэлігійную з вылучэннем яе ў асобую структуру ЦК РКП(б)-УКП(б). Асноў-ным прызначэннем камісіі з'яўлялася арганізацыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, агентура, ары-шты і г.д.) ускладалася на сакратара камісіі – начальніка 6 аддзела ДПУ-АДПУ СССР Я. Тучкову, а агульнае кіраўніцтва – на саратніка У. Леніна і У. Сталіна – Е. Яраслаўскага. У яе глыбока засакрэчанай працы, брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта. Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады за маральнае здароўе людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў і цемрашальства. На справе першыя вынікі працы камісіі і асабіста Я. Тучкова адбіліся ва ўзнікненні абнаўленчых арганізацый і ізаляцыі Патрыярха Ціхана. Акрамя таго, комплекс захадаў, распрацаваных Антырэлігійнай камісіяй па далейшай дэстабілізацыі канфесійнага жыцця, прадугледжваў шырокае ўключэнне народных мас ў гэты працэс. Адным са сродкаў яго актывізацыі мусіла паслужыць атэістычная прапаганда, якая яшчэ ў 1918-1920 гг. пра-водзілася партыйнымі, камсамольскімі і іншымі арганізацыямі праз друк, выяўленчае мастацтва і літаратуру і г. д. На Беларусі першыя праявы анты-рэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшлі ўвасабленне ў газетных публіка-цыях, дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма, сінагогі і сіянісцкіх суполак. Па ініцыятыве Яўрэйскіх секцый РКП(б) яўрэйская моладзь удзель-нічала ў антырэлігійных акцыях. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур (“Судны дзень”), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх аргані-зацый (яўрэйская секцыя РКП(б), Камбунд, Югенд Бунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозунгам “Далоў равінаў і папоў”. У асяроддзі праваслаўнага і каталіцкага насельніцва, насуперак існаваў-шым яшчэ звычаям наведваць храмы, карыстацца паслугамі святароў падчас вянчання, хрышчэння, хаўтураў і г. д., у пачатку 1920 –х намаганнямі моладзі гг. стала ўкараняцца так званая “чырвоная абраднасць”. Да прыкладу, веча-рам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся “камсамольскія каляды” – тэатралі-заванае шэсце з дэманстрацыяй выяў раю з анёламі, пекла з чарцямі і грэшнікамі ў катлах і г. д. у суправаджэнні музыкі і частушак, якое завяр-шалася на плошчы спаленнем статуі бока. Усё гэта павінна было сімваліза-ваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць “чырвоныя вя-селлі”, а хрэсьбіны мусілі выціскацца “акцябрынамі”. Пры гэтым самі мера-прыемствы моцна палітызаваліся: сярод гасцей былі партыйныя і савецкія работнікі, усе прысутныя пелі “Інтэрнацыянал”. Так, у 1925 г. у БССР ад-бывалася каля 300 “акцябрын” і 80 “чырвоных вяселляў штомесяц”. У яўрэй-скі побыт стала ўкраняцца «ды ройтэр брыз» (“чырвонае абразанне”). Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала га-зета “Безбожник”, якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі У. Яра-слаўскі. У 1925 г. ён узначаліў створанае па яго ж ініцыятыве Усесаюзнае антырэлігійнае таварыства – “Саюз бязбожнікаў”. Але вынікі дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. У 1926 г. у ёй налічвалася толькі 87 тыс. чал. у той час, як колькасць веруючых істотна не зменшылася. Нават асобныя камуністы і камсамольцы, нягледзячы на пагрозу вы-ключэння з партыі або саюза моладзі, працягвалі захоўваць рэлігійныя абрады. У гэтай сувязі сакратар ЦК КП(б)Б В. Кнорын заўляў, што бела-рускія камуністы з задачай распаўсюджання антырэлігійнага ўплыву над рабочым класам не справіліся. Такое ж становішча мела месца ў маштабах усяго СССР і партыя вы-рашыла фарсіраваць гэтую працу. Таго ж вымагала і распачатая калекты-візацыя. “Адным са сховішчаў, адным з прыкрыццяў для селяніна, які не хоча ў калгас, – пісаў Е. Яраслаўскі ў газеце “Правда” ад 1 мая 1929 г., – застаецца рэлігійная арганізацыя з гіганцкім апаратам, паўтарамільённым актывам папоў, равінаў, мул, благавеснікаў, прапаведнікаў усялякага кшталту, манахаў і манашак, шаманаў і калдуноў і г. д. У актыве гэтым знаходзіцца ўся махровая контррэвалюцыя, якая яшчэ не трапіла на Салаўкі”. З гэтай нагоды ІІ з'езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся ў Маскве 11–15 чэрвеня 1929 года ў Москве з удзелам 1200 дэлегатаў павінен быў з'арыентаваць грамад-ства на пераважна рэпрэсіўны шлях барацьбы з царквой. Дэлегаты перайменавалі сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызна-чылі яго лозунгі: "Барацьба з рэлігіяй - гэта барацьба за сацыялізм" і "Праз бязбожжа - да камунізму". Акрамя таго, І. Сталін скарыстаў прамову на з'ездзе М. Бухарына для яго канчатковай дыскрэдытацыі. Напярэдадні рашучага наступлення на царкву дзейнасць Антырэлігійнай камісіі рабілася залішняй і 30 лістапада пастановай сталінскага Палітбюро ЦК УКП(б) яна была скасавана. Яе прапагандысцкія функцыі цалкам ускла-даліся на Саюз ваяўнічых бязбожнікаў. У 1929 г. колькасць членаў саюза склала 465 тыс., а ў 1930 г. – звыш 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі “Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР” дасягнула 2 млн. Да канца 1932 г. планавалася павелічэнне першага саюза да 8, а другога – да 10 млн. чал. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў.. Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., у ліку важнейшых задач на другую пяцігодку паставіла на мэце пераадоленне перажыткаў капиталізма ў эканоміцы і свядомасці лю-дзей. У сваю чаргу Антырэлігійная камісія распрацавала “сустрэчны план”, паводле якога ў СССР да 1932-1933 г. павінны былі зачыніцца ўсе храмы; да 1933 г – у чалавека знікнуць усе рэлігійныя ўяўленні; да 1934-1935 гг. – усё насельніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіць антырэлігійнай прапа-гандай; да 1935-1936 гг. – ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы і свя-шчэннаслужыцелі; да 1936-1937 канчаткова выдаліць рэлігію з яе самых патаемных месцаў. Асноўным аб'ектам барацьбы дзяржавы супраць рэлігіі зрабіліся святары і храмы, дзе яны прамаўлялі “слова боскае”, а асноўным яе інструментам – карніцкія органы АДПУ-НКУС. Прапагандысцкія метады барацьбы цалкам саступілі месца гвалтоўным. Ужо ў 1936 г. “Саюз ваяўнічых бязбожнікаў” выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў. Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплеч-нікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 мільёна пісьменных - больш за 30 млн. Сталінская хеўра зразумела, што рэлігію ў СССР можна было выкараніць толькі разам з яго народам. Быў і яшчэ адзін спосаб дамагчыся мэты – прышчапіць яму вучэнне Маркса-Леніна-Сталіна ў якасці новай рэ-лігіі, а старую вынішчыць. У выніку практычна адначасова і паралельна адна адной у 1938 г. пачаліся дзве идэйна-палитычныя кампаніі: адна – па выву-чэнні “Истории ВКП(б). Краткий курс», другая – па ажыццяўленні праграмы “Саюза ваяўнічых бязбожнікаў” па актывізацыі антырэлігійнай дзейнасці. Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прэтэнзіямі кіруючай партыі і створанага ёю рэжыму ў дачыненні царкоўных арганізацый усіх канфесій, асабліва РПЦ. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, недэмакратыч-ныя гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР. Немагчымасць поўнага выкаранення іх рэлігійнай свядомасці прымусіла сталінскі рэжым абраць больш памяркоўную ў сэнсе верацярпімасці тактыку, якая, аднак, служыла ажыццяўленню ранейшай стратэгічнай мэты.
5. Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У шырокім сэнсе яна азначала пераадоленне старой, буржуазнай і фармі-раванне новай культуры сацыялістычнага грамадства, заснаванай на пера-давых дасягненнях чалавечай цывілізацыі. Гэтая культура мусіла абарірацца на прынцыпы партыйнасці, класавасці і пралетарскага інтэрнацыяналізма. У ходзе яе стварэння прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне ўласнай сістэмы асветы і адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне працоўнай інтэлігенцыі. Вырашэнне гэтых задач беларускім народам і іх вынікі мелі свае асаблівасці, дасягненні і страты. Кіраўніцтва СССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва краіны. На пачатак 1932-1933 н. г. у 6988 школах нашай рэспублікі навучалася 856,5 тыс. дзяцей. Задача ўвядзення ўсеагульнага пачатковага навучання, пастаўленая ЦК УКП(б) у ліпені 1930 г., сустрэлася з цяжкасцямі матэрыяльна-тэхнічнага кшталту. Тым не менш 2 жніўня 1932 г. беларускі ўрад абвясціў аб яе выкананні. У 1930-я гг. у БССР канчаткова аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школы (1-4 класы), няпоўнай сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). Як і паўсюдна, у беларускіх школах уводзіліся уніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў. У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на народную асвету. Так, у 1937-1938 н.г. годзе ў БССР у 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Прыкладна столькі ж навучэнцаў павышалі сваю адукацыю ў адмысловых школах. А за ІІ сталінскую пяцігодку амаль 249 чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць. У студзені 1939 г. працэнт пісьменнага насельніцтва БССР дасягнуў 78, 9. Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пры гэтым патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 н.г. у 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. За папярэднюю пяцігодку ўсе тэхнікумы пад-рыхтавалі каля 20 тыс. спецыялістаў. Як і ў школа, сістэма сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі падверглася ўніфікацыі і набыла абрысы сучаснай. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх - з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельска-гаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Але яшчэ праз 5 было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. Праўда, па-ранейшаму, перавага пры паступленні і навучанні надавалася дзецям ніжэйшых сацыяльных пластоў. Так, у 1935 г. славуты цымбаліст І. Жыновіч быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі быццам былі "кулакамі". У 1937-1938 н.г. колькасць студэнтаў узрасло да 15 255 чал., і набыло тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла і стала развівацца завочная форма навучання. 1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук (старшыня У. Ігнатоўскі) у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўсмана, Л. Разанава і інш. У адрозненне ад наваных вышэй навук, развіццё гісторыі, філасофіі, мова-знаўства і іншых гуманітарных навук БССР адбывался пад жорсткім ідэалагіч-ным кантролем партыйных і карніцкіх (АДПУ-НКУС) органаў. Тым не менш істотны ўклад у развіццё ўсеагульнай гісторыі ўнёс У. Перцаў, гісторыі ВКЛ – А. Ясінскі, эпохі капіталізма – Кернажыцкі, грамадзянскай вайны – І. Лочмель. Філасофскія праблемы матэрыялізму, атэізму, прале-тарскага інтэрнацыяналізму развівалі С. Вальфсон, Б. Быкоўскі, У. Ільюшын. Акрамя АН БССР, грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай ўстановы. Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі і навукі, закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва. Разам з тым развіццё асветы і навукі не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызна-чалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай асвеце і навуцы быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага корпусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць акадэмікаў, прафесараў, выкладчыкаў, студэнтаў і навукоўцаў. У цэлым 1930-я гг. з'яўляліся прыкметным і асаблівым этапам у развіцці беларускай літаратуры. Уздзеянне камандна-адміністрацыйнай сістэмы абумовіла тэматыку і змест яе твораў. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з'яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас "Дрыгва", Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Баранавых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапенец", К. Крапіва “Мядзведзічы”), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны “Бацькаўшчына”, Э. Самуй-лёнак "Будучыня"). У 1930-х гг. узнёслай паэтычнай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, вершы “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”, Лён”), М. Лужанін (паэма “Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны")і інш. У гэты час пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аўрамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Кала-чын-скага, П. Панчанкі. Беларускія літаратары пакінулі свой след і ў драматургіі. Так, Я. Колас на аснове сваёй аповесці "Дрыгва" напісаў п'есу "Вайна вайне". К. Чорны – перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына”, З. Бядуля – аднаіменную п'есу “Салавей”. Беларускія тэатры паставілі п'есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". Лідэрам гэтага жанру творчасці зрабіўся байкапісец К. Крапіва, які ў 1930-я гг. напісаў п'есы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім" (1939). Данінай пралетарскай культуры з'яўляліся п'есы Р. Кобеца “Гута”, прысвечаная барацьбе са шкоднікамі, а таксама І. Гурскага “Качагары” аб буднях рабочых электрастанцыі. Такім чынам, на пачатку 1930-х гг. беларуская літаратары, якіх не закранулі, абвінавачанні ў прыналежнасці да міфічнага “СВБ” ці нацдэмаў, бачылі сваё прызначэнне ва ўслаўленні УКП(б)-КПБ(б) і персанальна І. Сталіна, Савецкай улады і сацыялістычнага будаўніцтва. Са скасаваннем літаратурных аб'яднанняў “Узвышша”, “Полымя” і інш. творчасць іх былых членаў губляла самастойнасць і індывідуальнасць. У 1934 г. таму ж у значнай ступені паспрыяла стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР, што ў сваю чаргу абумовіла пераўтварэнне літаратуры ў сродак прапаганды бальшавіцкіх ідэй. У выніку ўкаранення метаду сацыялістычнага рэалізму нават творы народных паэтаў гублялі свае эстэтычныя ўласцівасці. Тыя ж з іх, дзе бальшавізму не знаходзілася месца, называліся безыдэйнымі, а лёс іх аўтараў можна было прадбачыць. Другой найважнейшай стратай беларускай літаратуры стала фізічнае знішчэнне або асуджэнне на турэмныя або лагерная пакуты сталінскім рэжымам паэтаў, празаікаў, крытыкаў – Ф. Аляхновіча, С. Баранавых, А. Бабарэкі, А. Вольнага, П. Галавача, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, М. Зарэцкага, А. Звонака, Я. Нёманскага, Ю. Лявоннага, Т. Кляшторнага, У. Хадыкі і многіх іншых. У 1930-я гг. беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі Маскоўскага мастацкага Акадэмічнага тэатра. Беларускія артысты далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш. У 1931 г. пасля адхілення Е. Міровіча калектыў БДТ-1 на чале з новым рэжысёрам ставілі п'есы К.Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, скія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У.Уладамірскага, Г.Глебава, І.Ждановіча, Б.Платонава, Л.Рахленкі, Л.Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім". Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч арыентаваў калектыў на партыйна-класавыя падыходы пры раскрыцці вобразаў герояў п'ес. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Кранейчука "Пагібель эскадры" А.Карнейчука, М. Горкага "Мяшча-не". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п'есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пушчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з'яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў. Пасля адхілення У. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Нягледзячы на наяўнасць у рэпертуары твораў беларускіх ("Сяржант Дроб" Э. Самуйлёнка, "Мікола Гоман" В. Сташэўскага, і рускіх ("Даходнае месца" А. Астроўскага) аўтараў, у 1937 г. а ўся трупа разам з У. Галубком была арыштавана, а тэатр закрыты. У Мінску працавалі дзяржаўныя рускі, яўрэйскі і польскі тэатры БССР. Партыйнаем кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння дзяцей да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяржаўны тэатр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгасна-саўгасных тэатраў. Неўзабаве на базе Мазырскага быў створаны Палескі абласны, а на базе Барысаўскага ў канцы 1939 г. — Пінскі абласныя тэатры. У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі. А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. В. Шылера («Каварства і каханне»). Тэатр, як і іншыя жанры мастацтва, карысталіся вялікай папулярнасцю ў беларус-кага народа і розных груп нацыянальных меншасцяў. Беларуская творчыя калектывы абапіраліся на нацыянальны, агульнасаюзны і сусветны рэпертуар. Яны выхавалі ўласных артыстаў, папулярызавалі беларускіх драматургаў, паспрыялі далучэнню да тэатральнага самадзейнага мастацтва шырокія масы працоўных. Вядома ж гэтыя калектывы ў сваёй творчасці не былі самастойнымі, а падкантрольнымі Галоўліту, рэперткаму, партыйным і іншым органам. Часта гэта негатыўна адбівалася на якасці п'ес. Так, захапленне кіраўніцтва БДТ-2 пралетарскай тэматыкай прывяло да зніжэння іх мастацкага ўзроўню і змяншэння тэатральнай аўдыторыі. Як і іншыя творчыя работнікі, рэжысёры, артысты, драматургі таксама не пазбеглі неабгрунтаваных рэпрэсій. У ліку сталінскіх ахвяр – першы народны артыст БССР, кіраўнік Яўрэйскага тэатра М. Рафальскі, рэжысёр Ф.Ждановіч, акцёры А. Згіроўскі, А.Крыніца, драматургі Д. Курэнін, В.Сташэўскі, В.Шашалевіч, пісьменнік і тэатральны крытык Б.Мікуліча і інш. Важную ролю ў развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Пад-кавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж.Бізэ і ў далей-шым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм'еры айчын-ных опер Я. Цікоцкага “Міхась Падгорны” і А. Багатырова “У пушчах Палесся”, агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным. У 1937 г – пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай філар-моніі на чале з дырыжорам І. Мусіным, у рэпертуары якога былі ўключаны як пафасна-хвалебныя творы, так і сімфоніі, напісаныя В.Залатаровым, А.Клумавым, М.Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фаль-клорных твораў займаліся кампазітары Туранкоў, І.Любан, С.Палонскі, Н.Сакалоўскі, Г. Цітовіч. Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Па-лесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Народную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народ-ных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. - хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі звыш 20 буйных сім-фоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайце здаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага. Такім чынам, беларускі народ набыў уласных прафесійных кампазітараў, пазнаёміўся з дасягненнямі сусветнага музычнага і балетнага мастацтва і, натхнёны стваральнай сацыялістычнай працай і сталінскай прапагандай, выяўляў павышаную цікавасць да самадзейнай мастацкай творчасці. Характэрна тое, што ў яго музычна-песеннай галіне пераважалі нацыянальныя матывы. Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”. Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. Павялічвалася колькасць мастацкіх стужак ад 5 у 1931 да 9 у 1932 гг. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра У. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне спецыялістаў і аматараў атры-малі фільмы “Шукальнікі шчасця” і “Маё пакаленне” У. Корш-Сабліна, “Дзяўчына спяшаецца на спатканне” М. Вернера, “Мядзведзь” Г. Анненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры пакуль быў невялікі. Беларускія мастакі 1930-х гг. у роснай ступені ўспрыняў зададзены ўладамі курс на ўсхваленне савецкай рэчаіснасці. Тыя з мастакоў, хто застаўся ў рэчышчы пазапартыйных падыходаў у жывапісе, нават з'яўляючыся членам творчага саюза, мог застацца без дзяржзаказу або падвяргаўся крытыцы. Так, М. Русецкі, І. Кудрэвіч, М. Філіповіч крытыкаваліся за ідэалізацыю кулацкай гаспадаркі, захапленне пейзажам. А. Грубэ, А.Тычына, М. Эндэ - за ідэалізацыю феадальнай мінуўшчыны. Як вынікала з экспазіцыі Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзалю прысвяціла свой талент тэме сацыя-лістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В.Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера – "Кавальскі цэх". Новай з'явай у партрэтным жанры стала перавага асоб з ліку партыйных і савецкіх дзеячаў. Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкага-Біруля, якога залічылі да “вядомых савецкіх мастакоў”. У ліку яго твораў 1930-х гг. – "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн і інш. За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. У ліку асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, бы-ла праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену гераічных вобразаў рэвалюцыі і вайны, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Над вобразамі сучасніка працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус”), А. Арлоў («Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў – гэта 7-мятровая скульптурная кампазіцыя М. Манізера “Ленін на трыбуне”, якая на той час (1933) з'яўлялася самай высокай выявай правадыра ў СССР. Па баках помніка – адлітыя з бронзы гарэльефы: "Кастрычніцкая рэвалюцыя", "Абарона Радзімы", "Індустрыялізацыя краіны", "Калектывізацыя сель-скай гаспадаркі". Гэтая скульптурная кампазіцыя была арганічна ўключана ў агульную планіроўку Дома ўрада, спраектаванага архітэктарам І. Лангбардам. У выніку помнікк не губляецца на фоне будынку, а з'яўляецца неад'емнай часкай ансамбля і надае ўрачыстасць усёй плошчы. У выніку абодва майстры – М. Манізер і І. Лангбард атрымалі званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БСС”. З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (арх. І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і У. Вараксін) і нека-торыя іншыя будынкі г. Мінска. Як іншым дзеячам мастацтва, беларускім архітэктарам належала ўтварыць сваю грамадскую арганізацыю, таму ў адпаведнасці з пастановай бюро ЦК КП(б)Б ад 8 снежня1934 г. «Аб стварэнні саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з'езда архітэктароў” гэтая праца паспяхова здзейснілася 23 чэрвеня 1935 г. З улікам таго, што, что ў 1930-х гг. не было адмысловых органов па кіраўніцтву горадабудаўніцтвам і архітэктурай, менавіта азначаны Саюз і ўзначаліў гэтую справу, вядома ж, пад агульным кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б.
6. Пачатак новага этапу ў развіцці савецкага грамадства з сярэдзіны 1950-х па сярэдзіну 1980-х гг. прынята звязваць з XX з'ездам КПСС (люты 1956), які асудзіў культ Сталіна і заклікаў да аднаўлення ленінскіх нормаў партыйнага жыцця. Але ў 1965-1985 гг. барацьба са сталіншчынай была прыпынена і савецкае грамадства ізноў адчула жорсткі ўціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
|