|
Заданне 2Date: 2015-10-07; view: 656. Адным з лепшых літаратурных помнікаў старажытнай Русі ХІІ ст. з'яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”. Твор прысвечаны апісанню няўдалага пахода ноўгарад-северскага князя Ігара, яго брата Усевалада, сына Уладзіміра і пляменніка Святаслава на полаўцаў у 1185 годзе. “Слова пра паход Ігаравы” вядома сёння ў адзіным спісе, які быў знойдзены ў пачатку 90-х гадоў ХУІІІ ст. збіральнікам старажытнасцей графам А.І.Мусіным-Пушкіным сярод рукапісаў, што захоўваліся ў Яраслаўлі. Гістарычны зборнік, у якім змяшчалася паэма, быў, як мяркуюць даследчыкі, пскоўскага ці наўгародскага паходжання і датаваўся ХУІ ст. На жаль, рукапіс згарэў у час пажару 1812 года ў Маскве. Сёння вядомы некалькі перакладаў гэтага выдатнага твора славянскай паэзіі на беларускую мову (пераклады М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Гарэцкага, Р.Барадуліна). Адной з найбольш паэтычных і эмацыянальных мясцін у “Слове…” з'яўляецца плач Яраслаўны. Ніжэйпрыведзены першы ўрывак узяты з арыгінальнага тэксту паэмы, другі – з перакладу Р.Барадуліна (гл.: Слова пра паход Ігаравы. – Мн., 1985. – С. 20-36, 132-148).
Прааналізуйце мову першага ўрыўка, вызначыўшы ў ім усходнеславянскія і кніжнаславянскія моўныя асаблівасці на фанетычным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Адзначце вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнанні, метафары і інш.), элементы вусна-паэтычнай творчасці. Ахарактарызуйце лексічнае багацце помніка, параўнаўшы арыгінальны тэкст з тэкстам перакладу Р.Барадуліна, прасачыце лёс асобных лексем у працэсе моўнай эвалюцыі.
1. На Дунаи Ярославнынъ гласъ ся слышитъ, зегзицею незнаема рано кычеть: «Полечю, -- рече, -- зегзицею по Дунаеви, омочю бебрянъ рукавъ въ Каялh рhцh, утру князю кровавыя его раны на жестоцhмъ его тhлh». Ярославна рано плачетъ въ Путивлh на забралh, аркучи: «О вhтрh, вhтрило! Чему, господине, насильно вhеши? Чему мычеши хиновьскыя стрhлкы на своею нетрудною крилцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшетъ горh подъ облакы вhяти, лелhючи корабли на синh морh? Чему, господине, мое веселие по ковылию развhя?» Ярославна рано плачеть Путивлю городу на заборолh, аркучи: «О Днепре Словутицю! Ты пробилъ еси каменныя горы сквозh землю Половецкую. Ты лелhялъ еси на себh Святославли носады до плъку Кобякова. Възлелhй, господине, мою ладу къ мнh, а быхъ не слала къ нему слезъ на море рано». Ярославна рано плачетъ въ Путивлh на забралh, аркучи: «Свhтлое и тресвhтлое слънце! Всhмъ тепло и красно еси: чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладh вои? Въ полh безводнh жаждею имъ лучи съпряже, тугою имъ тули затче?»
2. На Дунаі чуцен голас Яраслаўны, самотнай чайкаю кігіча рана: “Палячу, -- кажа, -- чайкаю па Дунаі, абмачу белшаўковы рукаў у Каяле, абатру князю крывавыя яго раны на целе яго крамяным”. Яраслаўна рана плача ў Пуціўлі на забрале, прыгаворваючы: “О ветру, вятрыла! Чаму, валадару, вееш проці? Чаму імкнеш палавецкія стрэлы згубныя на сваіх лёгкіх крылах на воінаў майго любага? Ці ж табе пад аблокамі не стала прасторы, караблі люляючы на сінім моры? Чаму, валадару, весялосць маю па кавылю развеяў?” Яраслаўна рана плача ў Пуціўлі на забрале, прыгаворваючы: “О Днепра Славуцічу! Ты прабіў каменныя горы праз зямлю Палавецкую. Ты люляў на сабе насады Святаслававы да Кабяковага стану. Дык прылюляй, валадару, да мяне мой лёс, каб не слала я да яго слёз на мора рана”. Яраслаўна рана плача ў Пуціўлі на забрале, прыгаворваючы: “Светлае і трысветлае сонца! Усім ты цёплае і яснае: чаму, валадару, паслала свае гарачыя промні на воінаў любага? У полі бязводным спёкай ім лукі сцягнула, бядою ім калчаны затнула?”
|