|
Надпіс на крыжы Ефрасінні ПолацкайDate: 2015-10-07; view: 966. Заданне 3 Як вядома, асноўнымі цэнтрамі пісьмовай культуры старажытнай Русі з'яўляліся Кіеў і Ноўгарад .Аднак пісьменнасць была шырока распаўсюджана і ў гарадах на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Да нас дайшлі некалькі старажытных рукапісных кніг Х – ХІ стст., тэрытарыяльна звязаных з землямі Беларусі, а таксама “Турава-пінскі летапіс” (пачаты ў 1021 годзе), “Жыціе Ефрасінні Полацкай” (ХІІ ст.), “Полацкі летапіс” (ХІІ ст.), “Псалтыр” (1296 г.), “Аршанскае евангелле” (ХІУ ст.) і інш. У гэты час на тэрыторыі Беларусі была шырока распаўсюджана так званая бытавая пісьменнасць, пра што сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры ( крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены па яе загадзе полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе, берасцяныя граматы, гліняны посуд і інш.).
І. Прачытайце ўрывак з “Надпісу на крыжы Ефрасінні Полацкай” (тэкст прыводзіцца па выданні : Срезневский И. Древние памятники русского письма и языка (Х – ХІУ веков). – Спб. 1863). Прааналізуйце яго мову, вызначыўшы стараславянскія, старажытнарускія і асобныя мясцовыя моўныя асаблівасці (зрабіце выпіскі). На аснове тэксту ўрыўка зрабіце вывад пра характар пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі ў старажытнарускі перыяд.
Въ лhто 6669 покладаеть Офросинья чьстьныи крестъ. въ манастыри своемъ въ црькви святаго Спаса. чьстьное дрьво. бесцьньно есть. а кованье его. злото и серебро. и камhнье. и жьнчюгъ. въ 100 гривнъ. а да 40 гривнъ. да нh изнесhться из манастыря никогда же яко ни продати. ни отдати. аще се кто прhслушаеть. изнесhть и отъ манастыря. да не буди ему помощьникъ. чьстьныи крестъ ни въ съ вhкъ ни въ будущии. и да будеть проклятъ святою животворящею троицею. и святыми отци… кто же дрьзнеть сътворити се… властелинъ. или князь. или пискупъ. или игумhнья. или инъ которыи любо человhкъ а буду ему клятва си. Офросинья же раба Христова сътяжавъши крестъ сии. прииметь вhчную жизнь съ всhми святыми. господи помози рабу своему Лазорю нареченему Богъши съдhлавъшему кръстъ сии црькви святаго Спаса и Офросиньи .
|