Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Естли бы которая вдова замуж пошла.


Date: 2015-10-07; view: 496.


Артыкул 16

Заданне 1

Статуты Вялікага княства Літоўскага ўяўляюць сабой зводы законаў феадальнага права ВкЛ. Гэта найбольш значныя помнікі канцылярска-юрыдычнага пісьменства ХУІ ст. Вядомы 3 рэдакцыі Статутаў – 1529, 1566 і 1588 гг. У іх атрымалі юрыдычнае замацаванне асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў і сацыяльных груп насельніцтва, а таксама састаў і паўнамоцтвы асноўных органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Ніжэйпрыведзены тэкст узяты са Статута літоўскага 1588 г. і прыводзіцца па выданні : Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. – Мн., 1989. – С. 221.

 

Вызначце ва ўрыўку традыцыйныя напісанні, якія не адлюстроўваюць змен і фанетычных асаблівасцей беларускай мовы. Укажыце адлюстраваныя ў тэксце спецыфічныя фанетыка-граматычныя рысы старабеларускай мовы ХУ – ХУІ стст. Наколькі шырока і паслядоўна яны адлюстраваны ? Што можна сказаць пра лексічныя асаблівасці мовы ўрыўка ?

 

Уставуем теж: естли бы которая вдова замуж пошла, а напервей, будучы за первшым мужом своим, вено, оправленое от мужа своего, мела, тогды вжо от другого мужа не маеть вена записаного мети. Нижли естли бы тот другий муж ее умер, а дети по собе зоставил, тогды она межы детми своими ровную часть в именью взяти маеть, а на том до живота мешкати. А естли бы одно дитя зостало, тогды от того дитяти албо от ближних маеть на вдовьем столцу толко на третей части зостати, а по животе и тая третяя часть маеть спасти на близких. А вед же седечы на вдовьем столцу, не маеть того именья утратити, але се во всем заховати водле того, яко вышей в том написано. Однако ж тую волность мужу заховуем, иж волно ему будеть и такой жоне своей, вдовою понятой, што всхочеть маетности своее лежачое и рухомое записати. А которой жоне што от мужа лежачого именья записано будеть, таковая вжо от детей, ани от близких части, вышей споминаное, в именью мужнем домогатися не мають.

 

вено – матэрыяльнае забеспячэнне пасагу жонкі маёмасцю мужа

вдовий столецъ – матэрыяльнае палажэнне ўдавы

 

маетность – маёмасць, рэчы

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Пытанні | Грамата палачан у Рыгу 1465 г.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.164 s.