|
Заданне 1Date: 2015-10-07; view: 590. Пытанні ПІСЬМЕНСТВА ХV-ХVІІ СТСТ. ТЭМА 4. КАНЦЫЛЯРСКА-ЮРЫДЫЧНАЕ Літаратура Асноўная: 1. Красней В.П., Шакун Л.М. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1986. – С. 48-56. 2. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – 2-е выд. – Мн., 1984. – С. 80-140. Дадатковая: 1. Беларусазнаўства / Пад рэд. П.Брыгадзіна. – Мн., 1998. – С. 139-146. 2. Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. – Мн., 1970. 3. Карский Е.Ф. Что такое древнее западнорусское наречие? // Жывая спадчына. – Мн., 1992. – С. 42-55. 4. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. – Мн., 1989. 5. Шакун Л.М. Карані роднай мовы. – Мн., 2001. – С. 19-24, 71-72, 72-77, 80-88. 6. Юрэвіч У.М. Слова жывое, роднае, гаваркое… -- Мн., 1998. – С. 40-47. 7. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. – 3-е выд. – Мн., 1989. -- С. 51-53. 8. Яскевіч А. Залаты век старабеларускай мовы: (Беларускае адраджэнне) // Наша слова. – 1996 – 1 студзеня. – №1. – С. 7.
1. Беларуская мова – дзяржаўная мова Вялікага княства Літоўскага. Юрыдычна-дзелавыя помнікі на беларускай мове (ХV-ХVІІ стст.). 2. Асаблівасці мовы дзелавой пісьменнасці ХV-ХVІІ стст.
Асноўныя паняцці:архаізм, грамадска-палітычны, дзелавы, інавацыя, канцылярска-юрыдычны, сацыяльны, традыцыйнае напісанне, тэрмін, тэрміналагічнае словазлучэнне.
З прыведзенага рада слоў выпішыце тыя, якія сваёй семантыкай былі звязаны з характарыстыкай сацыяльнай сферы дзейнасці чалавека і шырока ўжываліся ў канцылярска-юрыдычных помніках ХV-ХVІІ стст. Згрупуйце іх тэматычна. Адзначце запазычаныя лексемы. З якіх моў яны запазычаны? Прасачыце лёс выпісаных слоў у працэсе моўнай эвалюцыі. Пры неабходнасці карыстайцеся Гістарычным слоўнікам беларускай мовы (вып. 1-21) і “Старабеларускім лексіконам” М.Р.Прыгодзіча, Г.К.Цівановай (1997г.); гл. таксама: Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове ХІV-ХVІІІ стст. (1980 г.).
Мещанинъ, лекатися, кунштъ, чиншъ, княгиня, глубокий, добро, имети, секретарь, пенезь, платити, монастырь, золото, вещебный, пошлина, книга, мордъ, тестаментъ, взглядати, брона, листъ, звитяжити, куница, продажное, бояринъ, животъ, землянинъ, купити, крадежство, игуменъ, мыто, подчаший, спочатку, мужебойца, звада, зброя, малый, синдикъ, валчити, свецкий, заплата, царствовати, казати, бурмистръ.
|