Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 4. “ Вогнена-светлавыя і піратэхнічныя відовішчы


Date: 2015-10-07; view: 544.


сярэднявечнай Еўропы “.

ПЫТАННІ :

 

1. Светлавыя дзеі тэатралізаваных хрысціянскіх абрадаў.

2. Піратэхнічныя сродкі містэрый і карнавалаў сярэднявечнай Еўропы.

3. Піратэхніка на першым карнавале Рэчы Паспалітай.

4. Спробы ўкаранення феерверачных традыцый Заходняй Еўропы ў духоўную Расіі напачатку XVII ст.

1.1. Пачынаючы з IX ст. хрысціянская царква ў мэтах барацьбы з язычніцкай абраднасцю і святамі вымушана была шукаць і выкарыстоўваць больш выразныя сродкі для уздзеяння сваіх дагматаў на веруючых. Дзякуючы гэтаму ў Заходняй Еўропе пачынаецца актыўны працэс тэатралізацыі мессы. Ужо ў IX ст. пасхальнае чытанне тэкстаў аб пахаванні Ісуса Хрыста ўяўляла сабой мастацкі арганізаванае тэатралізаванае дзеянне з ужываннем вогненных сродкаў (палаючых свечак). Менавіта з гэтага і падобных біблейскіх тэкстаў нарадзіліся першыя літургічныя прадстаўленні.

Абрад вынаса плашчаніцы праваслаўная царква стварыла ў XVII ст. Гэты абрад увасаблялі напярэдадні пасхі вечарам у страсную пятніцу. Пры спяванні спецыяльных песень святары, выходзячы з алтара “царскай брамы” станавіліся разам з вернікамі каля плашчаніцы з запаленымі свечкамі ў руках. Затым настаяцель ішоў за алтар, апранаўся ў свяшчэнную вопратку, а святар – толькі ў рызу і пры спевах “Присвятого надгробного”, выходзілі з евангілеем пад плашчаніцаю. Наперадзе неслі свечкі і лампады. Працэсія абыходзіла тройчы вакол царквы, пасля чаго плашчаніцу ізноў пакідалі пасярод царквы.

Больш пышны адбываўся абрад вынаса плашчаніцы на правалаўным Усходзе, дзе яе абносілі не толькі вакол храма, а нават вакол усяго горада, альбо вескі. Усё насельніцтва прымала ўдзел у працэсіі, несучы запаленыя паходні, спальваючы феерверкі, кідаючы петарды і страляючы са стрэльбаў. Тут жа ішло войска з аркестрам, які выконваў маршы і рэлігійныя гімны. Застаўшыся дома з вакон абсыпалі плашчаніцу кветкамі. (1)

Яскравым момантам Іерусалімскага богаслужэння дагэтуль з'яўляецца абрад “асвячэння святога агню”. Калі ў суботу з кувуклія з'яўляецца агонь і пачынаецца моцнае гучанне званоў, народ у “ захапленні запальвае ад яго пучкі свечак, ад чаго мора агню разліваецца па ўсяму храму, а адсюль і па ўсяму гораду – ад яго запальваюць ліхтары, лямпы, кастры, палаючыя амаль да ютрані”.

У Беларусі на Пасху ў час усяночнай, пры першых спевах “Хрыстос уваскрос”, вернікі стралялі са стрэльбаў і спецыяльных марцір, якія называлі “мажджор”, а вакол храма аж да канца XIX ст. існаваў звычай запальваць смаляныя бочкі.

У Расіі, самай развітай з пункту гледжання выкарыстання вогнена-светлавых эфектаў дзяржавы, была літургічная драма “Пещное действо”, якая прыйшла з Усходу і з'яўлялася інсцэнізацыяй біблейскага сюжэту аб трох “отроках” – Ананіі, Азарыі і Місаіле. Дакладная дата з'яўлення гэтай містэрыі на праваслаўным Усходзе не ўсталявана, але ёсць звесткі, што рускі паломнік, манах Ігнат Смальянінаў, які быў ў Канстанцінопале з 1399 па 1405 г. г., назіраў гэтую дзею у храме святой Сафіі. У Расіі гэтая драма замацавалася ў першай трэці XVI ст. і есць шэраг сведчанняў аб яе арганізацыі з 1548 па 1643 г. г. Увасаблялі гэту містэрыю 17 снежня і па чыну XVI ст. яна мела наступны змест: трох отракаў – Ананія, Азырыя і Місаіла іх настаўнік перадае ў рукі халдзеяў за тое, што не служаць цару. За гэта людзей вырашаюць юнакоў пакараць і спаліць у печы. Азырыя і Місаіла яны ўводзяць у печ, пад якую ставяць горн з палаючымі вуглямі. Отракі і пратадыякан спявалі “стихири” , а халдзеі, атрымаўшы ад дыякана свечкі і “трубкі з плавучай травой” ( піратэхнічным вырабам – П.Г.), хадзілі вакол печы, кідалі траву у горн – яна успыхвала яркім полымям. У гэты час спускалі “анела” ў печ пры “трусе велице зело з громам”. Халдзеі падалі на землю, а дыяканы апалялі іх агнём. Отракі запальвалі на вянцы ў анёла тры свечкі і яго прыпадымалі троху уверх, затым кланяліся да зямлі. Тады з падлогі падымаліся халдзеі і казалі, што прыляцеўшы анёл іх перамог. Усе тры отрака выходзілі з печы і з халдзеямі накіроўваліся ў алтар.

Яркім сцэнічным эфектам гэтай літургіі было полымя, якое стваралася палаючымі вуглямі ў печы і легка ўспламяняльнай травой – плауном (дзеразой), якую падкідвалі ўверх і на свечкі.

Трэба адзначыць, што літургічная драма “Пещное действо” паступова злівалася са святочнымі ігрышчамі. Менавіта отракі і халдзеі – удзельнікі містэрыі штогод атрымоўвалі ў патрыярха дазвол (на працягу васьмі дзён перад Пастом і аж да свята богаз'яўлення) бегаць па вуліцах горада з асобымі пацешнымі агнямі – феерверкамі, падпальваць імі бароды людзям, а калі тыя хацелі ад халдзеяў літасці, то павінны былі плаціць капейку. Апрануты яны былі як масленічныя блазны, на галовах насілі расфарбаваныя драўляныя шляпы, а бараду абмазвалі медам, каб не запаліцца ад агню, які яны раскідвалі. Адам Алеарый, вядомы вучоны і падарожнік, які назіраў гэта відовішча ў 30-х гадах XVII ст. адзначыў, што “паколькі гэтыя жартаўнікі прычынялі сваімі набегамі шкоду сялянам, а часам і цяжарным жанчынам, то былы патрыярх канчаткова забараніў гэтую дурную гульню – беганне па горадзе у блазенскім нарадзе”.

Літургічныя дзеі і прадстаўленні ў Расіі не атрымалі такога развіцця, як у краінах Заходняй Еўропы. Узяты ў спадчыну ад Візантыі больш строгі чын богаслужэння і больш актыўная барацьба праваслаўнага духавенства з язычніцтвам не давала магчымасці пранікнуць у богаслужэння мірскім і камічным элементам. Рускі даследчык В.Н. Васільеў піша, што асабліва цікаўным з'яўляецца тое, што іншаземцы, назіраўшыя “вогненыя пацехі, якія наладжваліся ў перыяд святаў з дапамогай упамінаўшыхся трубак і плавуна, называлі іх “асобымі феерверкамі”. Такое найменаванне не з'яўляецца выпадковым, таму што і ў заходнееўрапейскіх краінах таго часу з прычыны дарагога кошту паперы для ўстройства феерверачных эфектаў часта начынялі згараючымі саставамі трубкі з трыснёгу альбо драўляных палачак

Свята Божага цела, якое распаўсюдзілася ў Заходняй Еўропе XIII ст., было днём працэсій і спектакляў. У познесярэднявечнай Англіі гэта быў час, калі на рынкавых плошчах ладзілі містэрыі ў Чэстэры, Ковентры, Ерку і іншых мясцінах. У Іспаніі свята Божага цела стала таксама днем вялікіх прадстаўленняў на рэлігійныя тэмы, але звычаі знаходзіліся пад уплывам карнавальных элементаў. Па вуліцах рухаліся платформы са святымі, тытанамі, а самае галоўнае – з вялізарным вогненадыхаючым цмокам, які ўвасабляў звера з Апакаліпсісу.

Свята летняга сонцастаяння ў некаторых супольнасцях, апекуном якіх быў святы Ян, набывала карнавальныя рысы. Напрыклад, у Шамоне (дыяцэзія Лангрэ) чэрці кідалі агонь у натоўп. Гэтыя дзеянні тлумачылі як дэманстрацыю сілы д'ябла, улады д'ябла на светам, якая цягнулася да святога Яна. У Фларэнцыі, апекуном якіх быў Ян Хрысціцель, фэст

________________________________________________________________

адзначаўся не толькі рэлігійнымі атрыбутамі, працэсіямі, платформамі, але і вогнішчамі, феерверкамі, спальваннем самога Карнаваля ў выглядзе агіднай і мярзотнай пачвары.

Хрысціянскія соракагадзінныя малітвы, асабліва вядомыя ў Еўропе другой паловы XV1 ст., праходзілі з пышнымі гукавымі піратэхнічнымі эфектамі, запазычанымі ў свецкіх святах.

Мацнейшай традыцыя карнавала выглядала ў Міжземнаморскім рэгіёне (Італія, Іспанія, Францыя), параўнальна слабай у цэнтральнай Еўропе і найбольш слабай – на поўначы (Брытанія, Скандынавія) з прычыны, верагодна, неспрыяльнага для вулічных святаў надвор'я ў гэтую пару года.

1.2. У заходняй Еўропе XV-XVI стагоддзі – гэта час буйнага росквіту гарадоў. Містэрыя і з'явілася адлюстраваннем росквіту сярэднявечнага гораду, яго культуры. Вытокі містэрыі – гарадскія працэсіі ў гонар рэлігійных святаў, альбо ўрачыстых прыбыццяў каралёў, што з'яўлялася падзейным момантам у жыцці горада. Паколькі арганізатарамі містэрыі была ўжо не царква, а гарадскія муніцыпалітэты, рамесныя цахі, а аўтарамі – вучоныя-багасловы, урачы, то інсценізацыя царкоўных легенд ператварылася ў масавае пляцавае самадзейнае мастацтва, якое ўнесла ў містэрыю народны мірскі элемент.

Містэрыяльныя прадстаўленні падзяляліся на тры цыклы: “ветхазаветны”, увасабленне цыклу біблейскіх легенд), “новазаветны” – гісторыя нараджэння і ўваскрашэння Хрыста і “апостальскі” – у якім сюжэты былі запазычаны з “ жыція святых” “ і часткова з міракляў аб святых.

Містэрыя была састаўной часткай гарадскіх урачыстасцяў, якія звычайна наладжваліся у кірмашовыя дні.

Пасля малебна на царкоўнай плошчы, якое праводзіў епіскап, кірмаш аб'яўляўся адкрытым і пачыналася шэсце. У гэтай працэсіі сярод шматлікіх дзеючых асоб ( “святыя”, “ грэшнікі”, “чэрці” і да т.п.) прымалі ўдзел гарадскія радцы і цэхавыя старшыні, манахі і святары, гарацкая варта са зброяй у руках, купецкія гільды і рамесныя цахі. Працэсія насіла карнавалізаваны характар: ехалі павозкі з інсцэнізацыямі жывых карцін на біблейскія і евангельскія сюжэты. Многія удзельнікі пераапраналіся у “чарцей” і “анёлаў”, “святых” і “грэшнікаў”, у натоўпе можна было бачыць жудасныя маскі і выявы пачвар. На руках неслі вялізарнага д'ябла, у якога з носа, вушэй вывяргалася полымя.

Свята звычайна завяршалася прадстаўленнем містэрыі і маскіраваныя удзельнікі гарадской працэсіі станавіліся дзеючымі асобамі. У містэрыяльных прадстаўленнях, дзе ўдзельнічалі сотні людзей, паміж сабой змагаліся гарадскія цэхі, кожны з якіх атрымліваў свой эпізод. Напрыклад, эпізод “ Ноеў каўчэг” ставілі карабелы, “ Тайную вячэру” – пекары,

“Узнесення” – шаўцы, “Рай” – ювеліры, а “ Ад “ – качагары. І калі “Рай” шыкоўнасцю ўбранства выклікаў агульнае захапленне, то “Ад” павінен быў прыводзіць усіх у трапятанне вялізарным агнём, дымам, раскрытай пасткай дракона і да т.п. Таму не дзіўна, што ў гэтым эпізодзе містэрыі з вялікім мастацтвам выконваліся вогненыя і піратэхнічныя дзеі, якія значна садзейнічалі павышэнню відовішчнасці ўсей праглядаемай праграмы. Унутры адскай вежы разводзілі кастры, насілі смалу і серу, стралялі з гармат. Чэрці і іншыя пачвары вывяргалі полымя. Злоўжыванне вогненымі эфектамі прыводзіла да частых апёкаў выканаўцаў. Агонь часта прымянялі у час “катавання” і ў “адзе”. Асабліва эфектнымі былі пажары, калі ад гнева божага у дзень страшнага суда загараліся дамы, альбо у час штурма палілі крэпасці.

Містэрыя з'явілася першым тэатралізаваным відовішчам сярэднявечнай Еўропы, дзе ў якасці выразнага сродка сталі прымяняць агнестрэльную артылерыю. Так, у “Містэрыі аб аблозе Арлеана”, якая была створана і паказана незадоўга пасля самой гістарычнай аблогі (1429 г.), у мастацка-гістарычных эпізодах бітваў паміж англійскімі захопнікамі і французскімі патрыётамі гучалі халастыя выстралы агнестэльнай зброі і гармат.

Прымяненне тагачасных баявых сродкаў у містэрыях, патрыятычных па ідэйнай накіраванасці і гераічных па свайму тону, дапамагала пастаноўшчыкам максімальна падкрэсліць і раскрыць рэальнасць адбываючыхся падзей, стварыць напружаную атмасферу дзеі і выклікаць ў гледачоў эфект сіюмінутнай прысутнасці.

Містэрыяльны тэатр у цэлым прыпыніў сваё існаванне у сярэдзіне XVI ст., хаця у асобных выпадках царква працягвала выкарыстоўваць гэты жанр яшчэ доўгія гады. Прычынай знікнення містэрыі з'явілася развіццё ў яе нетрах мірскіх пачаткаў, багахульства, таму духавенства патрабавала забороны бесаўскіх ігрышчаў, у якіх яно само не так доўга прымала актыўны удзел.

Адной з любімых афіцыйных святочных цырымоній гарадоў Заходняй Еўропы з'яўлялася карнавальная працэсія, якую наладжвалі на масленічным тыдні.

Масленічны фестываль сярэднявечнага горада Заходняй Еўропы, які канчаткова аформіўся ў XV ст., ў XVI ст. ператварыўся ў пышныя тэатралізаваныя маскарадныя працэсіі з шырокім ужываннем піратэхнічных сродкаў. У гэтых працэсіях па ходу шэсця паказвалі мастацкія карціны, пантамімы, фарсы, дыдактычныя і сатырычныя п'ескі, ў натоўпе масак з'яўляліся алегарычныя фігуры – Цнатлівасць, Сквапнасць, Каварства. Фіналам шэсця з'яўляўся штурм “ада” у выглядзе карабля, альбо саняў як мадзіфікацыі ачышчальнай ахвяры – пахавання “пудзіла Зімы”. Гульцы – кап'еносцы, якія штурмавалі “ад”, стралялі пацешнымі агнямі – петардамі.

Карнавальны карабль-калясніца, папулярны у Англіі, Германіі, паўднёвай Еўропе з'яўляўся сэнсавым і кампазіцыйным цэнтрам сярэднявечнай карнавальнай дзеі.

Сваеасаблівай хронікай масленічнага фестывалю з'яўляюцца захаваўшыеся рукапісы (каля 30) “Кнігі Шэмбарта” - апісанні маскарадных працэсій пад назвай “Бег Шэмбарта” (маска з барадой), якія наладжвалі у г. Нюнбергу 63 разы на працягу 1449-1539 г.г.

Карабель - вобраз “ада”, карабель д'ябла, на якім сядзелі черці і блазны - мараходы у адрозненні ад статычнага пекла рэлігійнай драмы і містэрыі, уяўляў сабой мудрагелістую інжынерную спаруду са складанай аснасткай і ўстройствам для піратэхнічных эфектаў. У час карнавала 1539 г. калёсы судна былі задрапіраваны тканінай, імітуючай хвалі, у якіх ігралі жыхары марскіх глыбін - русалка, дэльфін, рыбы, на флагштоку мачты развіваўся чырвоны вымпел; пушкі палілі халастымі выстраламі з вокнаў кармавой надбудовы і з груглых портаў карабельных бартоў. Экіпаж карабля складалі дзесяць раз'юшаных “дэманаў”, якія каменнямі, струменем з вялізарнага шпрыцу, матыгай, гарпуном абараняліся ад атакі праціўніка. З другога боку у “бой” ішла цэлая раць “ландскнехтаў”, наперадзе якіх на конях былі тры геральды і блазан з дудкай і барабанам. Над пешым войскам уздымаўся лес коп'яў і шуціх. З петард выбіваліся полымя і дым. Падбягаючы да карабля, байцы стралялі ў дэманаў агнямі феерверка і ішлі “на абардаж”. Блазны таксама змагаліся з дэманамі пацешнымі агнямі і коп'ямі. Услед за паспяховым штурмам карабель ачышчалі ад пераможаных чарцей і падпальвалі яго. Вяселае карнавальнае полымя хутка пажырала карабель, якое цяпер нагадвала “гіену вогненную”. У гэтай разнавіднасці “пахавання Карнавала” касцюміраваныя бегуны, узброеныя коп'ямі і шуціхамі, выступалі веснікамі вясны. ( 1 )

Карнавалы наладжвалі не толькі магістраты гарадоў, але і прыватныя асобы. Так, 14 мая 1549 г. кардынал Жан дю Белле даў у Рыме народнае свята з нагоды нараджэння сына Генрыха II. У пачатку гэтага свята на плошчы была разыграна бітва з феерверкамі і нават з забітымі, якія аказаліся затым саламянымі пудзіламі. Свята насіла бяспрэчна выражаны карнавальны характар, як і ўсе святы такога роду. Былі тут і абавязковы “ад” у выглядзе шара, які вывяргае полымя. Шар гэты называлі “адавай пасткай” і “галавой Люцыфера”

1.3. Карнавальныя традыцыі Заходняй Еўропы аказалі ўплыў і на святочную культуру Рэчы Паспалітай, дзе ўжо з канца XVI ст. пачалі наладжваць розныя карнавальна-тэатралізаваныя дзеі з ужываннем піратэхнікі. Італьянка Бона Сфорцыя (польская каралева) прынесла у Рэч Паспалітую звычай пераапранання – маскарады, якія здзяйснялі не толькі на масленіцу і ў другія поры года, але і з нагоды сямейных падзей у жыцці магнатаў.

Напрыклад, у 1582 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура па заканчэнні вайны з Іванам Грозным (калі выдаваў пляменніцу сваю Грызельду замуж за Яна Замойскага) у ліку розных забаў і піроў з гэтай нагоды наладзіў цудоўны карнавал з рознымі алегарычнымі фігурамі, надаўшы яму гістарычнае значэнне. Гэты карнавал складаўся з шасці эпізодаў і амаль кожны з іх быў насычаны пэўнай вогнена-светлавой, ці піратэхнічнай дзеяй.

У пачатку карнавальнага шэсця начале маскараднага куліка (чарада саней, якія ехалі гуськом) на кані сядзеў каронны мечнік, апрануты арабам.

_________________________________________________________________

Вакол яго размяшчаўся цэлы натоўп “арабаў”, а сярод іх – вялізарны слон з вялікай вежай на спіне, з якой выляталі ракеты.

За ім ехаў “Час”: на вялікай калясніцы сядзеў “Сатурн” з сівой барадой і касой у руцэ; перад ім сядзеў “Час” з гадзіннікам на галаве і паганяў вязучых калясніцу 12 юнакоў, якія адлюстроўвалі гадзіны – дзённыя гадзіны (белыя) і начныя (чорныя). Юнакі былі ўсеяны папяровымі зоркамі. За юнакамі ішлі “Сонца” і “Месяц”.

Далей “арлы” неслі неба: сярод воблакаў сядзеў грамавежац “Юпіцер” і ва ўсе бакі пускаў вогненыя стрэлы. Ён так заўзята кідаў агонь, што ўспыхнулі воблакі, ад іх загарэлася неба, так што самому “Юпіцеру” прышлося ратавацца і уцякаць. Пажар скора патушылі і шэсце пайшло далей.

Перад гледачамі з'явілася трыумфальная брама, праз якую ішло войска з музыкай і сцягамі. Высокая, стрункая жанчына прадстаўляла “Інфлянту”, з-за якой ішла вайна. Затым рухаліся гетманы, рыцары, народ, яны акружылі ворага, скованага ланцугамі, а за імі ішлі жанчыны з запаленымі паходнямі, у якіх агні рознага колеру выдзялялі прыемныя пахі.

Наступны эпізод шэсця – “Багіня Дзіяна” з усімі праналежнасцямі палявання. Гэта азначала, што воіны пасля перамогі адпачываюць у мірных забавах.

Апошні эпізод уяўляў “Амура”, акружанага спевакамі. За ім “плылі кіты” (з якіх выляталі струмені фантанаў – піратэхнічны выраб- фантан), цягнулі калясніцу, дзе сядзела “Венера”, цягнуўшая за сабой скаванага у ланцугах Парыса”. (1 )

Як бачна з апісання, у карнавальным шэсці былі выкарыстаны розныя піратэхнічныя сродкі (ракеты, вогненыя стрэлы, паходні з рознакаляровымі агнямі, піратэхнічныя фантаны), якія надзвычайна упрыгожвалі гэтую тэатралізаваную дзею, дапамагалі ствараць прыўзнятую святочную атмасферу, прыдавалі яскравую выразнасць, відовішчнасць адзначаемай падзее.

__________________________________________________________

Шэсце мела дакладна распрацаваны сцэнарый і рэжысёрскае рашэння, якія ў вобразна-сімвалічнай форме адлюстроўвалі ідэю карнавала.

1.4. Заходнееўрапейскія карнавальныя традыцыі з ужываннем піратэхнічных сродкаў, якія ўвайшлі напрыканцы XVI ст. у святочную культуру Рэчы Паспалітай, напачатку XVII ст. ўлады спрабавалі выкарыстаць як сродак палітычнага і рэлігійнага ўздзеяння на іншыя народы.

З гісторыі вядома, што летам 1604 г. Ілжэдзмітрый I (па меркаваннях некаторых даследчыкаў – выхаванец канцлера Вялікага княства Літоўскага Сапегі), заручыўся падтрымкай ваяводы Юрыя Мнішака, парушыў ў 1602 г. “вечны мір” Рэчы Паспалітай з Маскоўскай Русью, абвясціў сябе “сапраўдным царэвічам” і з атрадамі беларускіх і польскіх жаўнераў пайшоў на Маскву, каб здабыць царскую карону.

Аб Ілжэдзмітрый I вядома, што пры ім у Маскве піры, балі, музыка, маскарады парушылі царкоўна-велічны спакой мінулага прыдворнага жыцця. Трымацца на прыстоле ён мог толькі абапіраючыся на ваенную сілу. Адсюль і яго “пацешны тэатр” насіў ваенна-палітычны характар. Паколькі у Рэчы Паспалітай ініцыятарамі паратэатральных дзей з ужываннем піратэхнікі з'яўляліся іезуіты, то можна меркаваць, што ідэю іх ўвасаблення ў Расіі Ілжэдзмітрыю I падказаў яго тайны кіраўнік Каспер Савіцкі – іезуіт, ураджэнец Вільні, які правёў у Маскве з Ілжэдзмітрыем I увесь яго час, а потым знаходзіўся пры Марыне Мнішак і Тушынскім злодзеі, якога прызнавалі сапраўдным Дзмітрыем.

Вяртаючыся да першых спроб “еўрапеізацыі” рускай святочнай культуры, трэба адзначыць, што Ілжэдзмітрый I аднойчы загадаў абвесці Вяземскую абіцель каля Масквы ледзяной крэпасцю і наладзіў “пацешнае” яе ўзяцце палякамі і немцамі (з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў). ( 1 )

У адным з афіцыйных маскоўскіх дакументаў “напачатку XVII ст. даюцца наступныя паведамленні аб Ілжэдзмітрыі I: “Отеческие законы ни во что не ставя, сотворил бесовские игралища по образу ада, и оттуда хитростью огонь изводил и невольно от дьявола всякому пророчествуя о себе, яко наследник тому хочет быть”.

У іншых крыніцах указваецца, што Ілжэдзмітрый I у гонар свайго шлюба з Марынай Мнішак наладзіў у Маскве вялікі феерверк. Насупраць царскага палаца на лёдзе Масквы-ракі была пабудавана рухомая на колах крэпасць: “Яна была цудоўна зроблена і ўся расфарбавана, на дзвярах створаны сланы, на вокнах, меўшых выгляд чортавых галоў, былі пастаўлены маленькія гарматы”. Другі сучаснік апісвае гэта больш падрабязна. “И сотвори себе потеху..- ад превелик зело, имеюще себе три головы и содела о боюду челюсти его от меди бряцало велие, егда же разверзает челюсти своя, и извну его яко пламя предстоящим ту является и велие бряцание исходит из гартани его, зубы же его имеющу оскаблены и ногты ему яко готовы на ухопление и из юшню яно же пламени распаляшуся“. ( 1)

Гэта дэкарацыя ў выглядзе трохгаловага змея, які бесперапынна дыхаў агнём, была даволі складанай ў тэхнічным увасабленні спарудай, на якой яскрава бачны адбітак заходнееўрапейскіх містэрый.

Але ў той час такія чужародныя для рускіх тэатралізаваныя дзеі не толькі не прыжыліся ў Масковіі, але і выклікалі рэзкі пратэст яе жыхароў. Маскалі назвалі гэтую крэпасць “адским чудовищем” і пасля смерці Ілжэдзмітрыя I спалілі разам з ім і яго феерверкавую спаруду.

Заходнееўрапейскія святочныя дзеі з выкарыстаннем светлавых і піратэхнічных сродкаў, якія спрабаваў укараніць у Расіі “самазванец” былі затым перайняты і ўдасканалены рускім царом Пятром І. Пры ім заходнія традыцыі наладжваць феерверкі і маскарады магутным патокам уварваліся на прасторы Расіі, ў прыватнасці, у Маскву і Пецярбург.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народнаякультура средневековья. – М., 1965.

2. Гуд П.А. Мастацтва феерверкаў. – М., 2007.

3. Даркевич В. П. Народная культура средневековья. – М., 1988.

4. Всеволодский-Генгросс В. История русского театра. – М., 1929.- т.1.

5. Видберг Ф. Ад, устроенный Лжедмитрием на Москва-реке.-//Русская старина.- М., 1892.- XII.

6. Дмитриевский А. Чин пещного действа. //Византийский временник. – СПб., 1894.- т. 1.

7. Киркор А.А. Черты минувших дней.// Живописная Россия. Т.4. Царство Польское.- СПб., 1896.

 

Тэма 5 “Тэатралізаваныя феерверкі Расіі ХУІІ- ХУІІІ ст.ст”

Пытанні :

1. “ Вогненыя пацехі Расіі “ другой паловы XVII ст.

2. Змест, вобразнасць і выразныя сродкі расійскіх феерверкаў у

эпоху Пятра I.

3. Методыка распрацоўкі феерверка у Расіі XVIII ст.

 

1.1. Першыя “вогненыя пацехі” у Расіі пачалі здзяйсняць у XVII ст., калі пры двары цара Аляксея Міхайлавіча была створана “пацешная палата” для выканання розных камедый, забаў і вогненых дзей. Факты сведчаць, што ў 1672 г. цар назіраў на масленічных гуляннях на Масква-рацэ “лятаючыя пацешныя агні”. З Расіі піратэхніка пачала распаўсюджавацца і на падуладныя ёй землі. Так, у 1673 г. кіеўскі ваявода прасіў прыслаць з Пушкарскага прыказа шэрах хімічных саставаў для ваеннай справы, а таксама для “уселякай пацешнай пальбы”.

Гэта сведчыць, што ў гэтыя часы першыя піратэхнічныя дзеі свецкага характара пачалі ўкараняць і на Украіне. У 1674 годзе ў г. Вялікі Усцюг у гонар прыезда галандскага пасла і яго сустрэчы з салавецкім ваяводай быў паказаны першы рускі феерверк, дзе былі выкарастаны ракеты і “шуціхі”. У канцы XVII ст. феерверачныя відовішчы наладжвала ў сваёй рэзідэнцыі вышэйшая знаць Расіі – князі Ф. Раманаданоўскі, В.Галіцын, баярын П. Шэрэмецьеў. З канца XVII ст. феерверачная мастацтва Расіі цесна звязана з імем Пятра І, які яшчэ ў 17-гадовым узросце асабіста вырабляў піратэхнічныя фігуры і ўдзельнічаў у іх спальванні.

У 1693 г. на масленіцу у сяле Васкрасенскім рускімі піратэхнікамі быў спалены феерверк з выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Тут пасля трохкратнага залпа 56 гармат успыхнуў белым агнём павільён з імянным вензелем “генералісімуса” князя Ю. Ф. Рамаданоўскага (які з'яўляўся тады “адміралам” Пераяслаўскай флатыліі і начальнікам “пацешных” палкоў). Затым быў асветлены транспарант з выявай Геркулеса, раздзіраўшага пастку льва. Гэта быў першы вобразна асэнсаваны феерверк Расіі. Метафарычнае супастаўленне “генералісімуса” Ф. Рамаданоўскага з выявай Геркулеса мела намек на ўзросшую сілу “пацешнага войска”.

У самым канцы XVII ст. піратэхнічныя дзеі Расіі сталі насіць палітычны характар.

Перамогі рускіх войск над туркамі ў Азоўскую кампанію 1696 г. шырока святкавалася ў дзяржаве. Ужо на другі дзень пасля ўзяцця Азова у лагеры рускіх войск і на караблях гучала траістая “заздраўная радасная пальба” з гармат і стрэльбаў.

На шляхту вяртання войск у Маскву, ў г. Чэркаске 18 жніўня пасля аб'езду войскаў, якія даваў Пятру 1 данскі атаман Фрол Мінаеў, быў спалены феерверк, які цягнуўся да поўначы. Гэта быў першы выпадак, калі разам з салютнымі выстраламі быў спецыяльна наладжаны феерверк у гонар ваеннай перамогі.

“Новыя формы святкавання ваенных перамог знайшлі яшчэ больш яркае адлюстраванне ў вялікіх урачыстасцях і увесяленнях, арганізаваных у лютым 1697 г., у дні масленіцы. Гэтае святкаванне адбывалася каля Краснага Сяла (на ўскрайку Масквы). Вакол вялікай запруды і на яго лёдавой паверхні была пабудавана спаруда, уяўляўшая падабенства Азова, з вежамі, брамамі і “каланчамі народнымі”. Уся гэта сваеасаблівая дэкарацыя была іллюмінавана. Тут, акрамя розных “весялосцяў” былі наладжаны “пацехі” з удзелам палкоў, якія вярнуліся з азоўскага паходу – яны разыгралі сцэны бамбардыроўкі, штурма і ўзяцця Азова. А затым адбылося феерверачнае відовішча якое цягнулася з апоўначы да раніцы. Аб гэтым феерверку адзін з сучаснікаў паведамляе такія падрабязнасці:... на лёдзе прадстаўлены быў цудоўны феерверк. Ён складаўся з розных “іскусных” машын, размешчаны ў двайным чатырохвугольніку, акружаны рознага роду і усялякіх велічынь ракетамі, якія займалі на лёдзе вялікую прастору. Яго царская вялікасць знаходзіў задавальненне быць паміж інжынерамі і ўдзельнічаў у рабоце самай вялікай машыны, якая была пастаўлена ў сярэдзіне іншых. Яна уяўляе двохгаловага з распрасцертымі крыламі арла, які леваю нагою кідаў гарызантальныя ракеты ў адзін рог паўмесяца, што адбывалася вельмі ўдала...

Трэба думаць, што глядачы феерверка забаўляліся тым, як расійскі арол метка абстрэльвае турэцкі паўмесяц ракетамі і як пры гэтым апошнія разрываліся з асляпляльным бляскам. Для свайго часу гэта была цяжкая задача у тэхнічных адносінах. Акрамя таго, у прыведзеным намі паведамленні гаворыцца, што феерверк “складаўся з розных іскусных машын”. Сапраўды, тады было выканана немала іншых дэкаратыўна-феерверачных пацех. Агульны выгляд гэтага феерверка адлюстраваны на гравюры А. Шхонебека. На пярэднім плане феерверачнага відовішча, ў спецыяльна прарубаным у лёдзе запруды шырокім басейне, была прадстаўлена дэкарацыя з выявай Нептуна, які плыў на марскім кані, а вакол яго разрываліся фугасы. Нептун сімвалізаваў перамогу Расіі на моры. За ім на лёдавай пляцоўцы ўзвышалася “трыумфальная брама”, па баках якой цягнулася “агарожа” з агнямятальных ракет Цэнтральнае месца (на другім плане) займаў вялізны “манумент” у гонар рускай дзяржавы з надпісам “перамога” (на лацінскай мове), на п'едэстале якога мелася і алегарычная выява перамогі. Па баках яго размешчалася дэкарацыя лунаючага у паветры “расійскага арла”, які паражаў турэцкі паўмесяц, што з'яўлялася абагульненым выражэннем паспяховых дзей рускай арміі і, у прыватнасці, яе артылерыі пад Азовам. У тым жа радзе стаялі два транспаранты з выявамі рускай арміі і флота, якія удзельнічалі у аблозе Азова, “пераможныя слупы, ці трафеі”, марціры, выкідваючыя пацешныя вогненыя ядры і інш.

Увесь феерверк складаўся з рознастайнага набору вырабаў увесяляльнай піратэхнікі, якія стваралі прыгожыя вогнена-светавыя эфекты.

1.2. Яшчэ больш цікавым з пункту гледжання вобразна-сімвалічнага адлюстравання падзей уяўляе святочны феерверк 1704 г. у Маскве, прысвечаны сустрэчы Новага года.

“Феерверачны тэатр займаў прастору шырынёй і глыбінёй 80 м і знаходзіўся на ўзвышшы са спускам у шэсць ступеняў. Феерверачнае прадстаўлення пачалося з таго, што быў запалены “дзяржаўны арол”, сімвалізаваўшы Расію. Яго вышыня раўнялася прыблізна 20 м. На распрасцёртых крылах арла былі размешчаны пано з выявамі Белага і Азоўскага мора, адной лапай ён трымаў пано з выявай Каспійскага мора.

Арол гарэў рознакаляровымі агнямі на працягу паўгадзіны. За гэты час да яго наблізілася лодзія-калясніца з Нептунам. Ён трымаў пано з выявай Балтыйскага мора, якое было перададзена ў вольную лапу арла. Пасля гэтага лоддзія з Нептунам, таксама гарэўшая рознакаляровымі агнямі, ад'ехала. Услед за тым запаліліся рознымі агнямі два вялікіх шчыта, пастаўленых па баках “дзяржаўнага арла”. На адным з іх была выява грабляў, збіраючых калоссі, а пад імі размешчаны надпіс “растрачанае збірае”. Гэта алегарычная карціна нагадвала гледачам аб тым, што авалоданне рускімі войскамі іжорскай зямлі з горадам Нотэбургам і іншымі з'яўляецца толькі вяртаннем належачых Расіі тэрыторый. На другім шчыце была адлюстравана птушыная клетка з адкрытымі дзвярмі. Дадзеная алегорыя казала аб неабходнасці прымяняць у ваеннай справе падман непрыяцеля, хітрасць, падобную той, якую трэба зрабіць, каб злавіць птушку.

Нарэшце, два шчыта былі здзвінуты і перад вачыма глядачоў з'явіліся “тры вялікіх галоўных ліхтары”. Цэнтральны транспарант быў жывапісным адлюстраванеем вісеўшага над ім “дзяржаўнага арла” з чатырма марамі. Другі ўяўляў сабой панно, прысвечанае узяццю Нотебурга з выявамі яго бамбардыроўкі і увянчання лаурамі Бертольда Шварца. На трэцім транспаранце была дадзена тапаграфічная выява р. Нева і Ніешанца, акружаных багамі антычнага света – Юпіцерам, Марсам і Паладай, якія ўвасаблялі сілу рускай зброі. Другі бакавы “ліхтар” быў увешаны атрыбутамі мірнай працы -земляробства, руднай справы, гандлю і іншага – таго, да чаго імкнулася Расія у новаатрыманых землях”..

Рознастайны комплекс спецыяльных дэкарацый вызначыў багатыя выразныя магчымасці апісанага складанага феерверачнага прадстаўлення, наладжанага 1 студзеня 1704 года, якое ў вобразна-сімвалічным ключы адлюстравала важную падзею ў жыцці дзяржавы.

Даследчыкі адзначаюць, што сярод феерверачных дэкарацый XVIIІ ст. ў Расіі месца займалі шчыты, абведзеныя кнотам, якія былі прапітаны павольна палаючымі саставамі. Яны давалі суцэльную вогненую лінію і выкарыстоўваліся для выканання буйным планам рознастайных контурных выяў, прысвечаных тым, ці іншым падзеям. У прадстаўленнях вялікая роля надавалася розным транспартам, найбольш прыгоднымі для хуткага чаргавання тых, ці іншых выяў. Гэтыя выявы размяшчаліся па двух баках напаўпразрыстай матэрыі транспарта і былі бачны глядачам у залежнасці ад яго асвятлення то з адной, то з другой стараны. Ужываліся і транспарты з прарубанымі адтулінамі, зробленымі ў картоне, дошках ці іншых матэрыяле. Гэтыя адтуліны утваралі штрыхавой ці суцэльнай лініяй контуры неабходнага малюнка і асвятляліся феерверкавымі агнямі з задняга боку транспаранта. Для феерверачных прадстаўленняў вырабляліся і чыста тэатральныя, аб'емныя дэкарацыі ў выглядзе павільёнаў, альтанак, тэрас, статуй і да т.п., якія ў сваю чаргу асвятляліся рознымі феерверачнымі вырабамі.

1.3. У першай чвэрці XVIIІ ст. феерверачнае мастацтва Расіі дасягло нябачанага маштаба, уражваючы відавочцаў маштабнасцю і відовішчнасцю. Піратэхнікі навучыліся рабіць “агарожы з ракет, “вогнены дождж”, падымаць у неба “агняметныя ракеты”, увенчваць устаноўкі рознакаляровымі агнямі, ракетамі і светавымі саставамі, ілюмінаваць эмблематыку і геральдычныя знакі, надпісы, тэкставыя кампаненты. У сукупнасці з музыкай, гарматнымі выстраламі, шумавымі эфектамі феерверачныя відовішчы успрыймаліся глядачамі як феерыя агня, святла, колера і гука. У гэтыя яднанасці часта адначасова дзейнічалі падводныя, вадзяныя і паветраныя ракетныя устаноўкі і фігуры.

Яны стваралі светлавыя вобразы кветак, букетаў, снапоў, гірлянд, змеек, фантанаў, каскадаў, круцячыхся колаў, пірамід і інш.

Над распрацоўкай феерверкаў XVIIІ ст. у Расіі працавалі вядучыя інжэнеры, вучоныя, архітэктары, мастакі. Згодна афіцыйных даручэнняў Расійскай акадэміі навук гэты абавязак нярэдка выконвалі відныя вучоныя таго часу – М. В. Ламаносаў, Ф.П. Кулібін. Яны складалі сцэнарый – праграму феерверка, карыстаючыся сваімі ведамі ў галіне геральдыкі, міфалогіі, гісторыі, хіміі, адлюстроўваючы перш за ўсё падзею, у гонар якой наладжвалася піратэхнічная дзея. Гэтыя праграмы, выяўляўшыя вобразна-сімвалічнай форме ідэю святкавання, падвяргаліся істотнай літаратурнай апрацоўцы (вучоныя пецярбургскай Акадэміі навук - прафесар Я. Штэліх, Г. Юнкер, Х. Гольдбах і інш.). Калі праграму пісалі на нямецкай мове, то яе перакладалі на рускую і ў гэтым прымалі удзел такія вядомыя літаратары як В. К. Трэдзіякоўскі, прафесар Я. Штэліх, Г. Юнкер, Х. Гольдбах і інш. Пасля праграму адсылалі ў канцэлярыю Артылерыі і фартыфікацыі, дзе давалі указы на выраб піратэхнічных вырабаў, неабходных для феерверка. Пры гэтай канцэлярыі працавалі вопытныя піратэхнікі Скарнякоў-Пісараў, В. Каргмін, аберфеерверкер І.Давыдаў, маёр артылерыі аберфеермайстар М. Данілаў і інш. Затым будавалі феерверачны тэатр – вялізны памост, на якім размешчалі ўсе пералічаныя ў праграме фігуры, дэкарацыі і інш. Часам у прадстаўленнях прымала удзел войска, якое рабіла гарматны салют.

Расійскі даследчык А. Неміра піша, што “да нашых дзён захавалася некалькі дзесяткаў праэктаў, малюнкаў і надпісаў Ламаносава да феерверачных ілюмінацый. Вялікі рускі вучоны клапаціўся аб пашырэнні ідэйна-вобразнай стараны, піратэхнічных відовішчаў уводзіў у іх гістарычныя матывы, якія выхоўвалі патрыятычныя пачуцці і садзейнічалі вобразнаму раскрыццю ідэй міра і асветы “.

Рознастайная практыка па устройству феерверкаў у часы Пятра І аказала вялікае дзеянне на далейшае развіцце феерверачнага мастацтва. Канешне, правядзення такіх грандыезных прадстаўленняў патрабавала вялікіх матэрыяльных затрат і вялікай колькасці людзей, занятых у правядзенні відовішча, што было пад сілу дзяржаве або вельмі багатым вельможам. Але тым не меньш, рускія феерверкі першай чвэрці XVIIІ ст. па сведчанню іншаземцаў, былі найлепшымі ў Еўропе.

 

ЛІТАРАТУРА:

 

1. Васильев Н.В. Старинные фейерверки в России. – Л., 1990.

2. Гуд П.А. Мастацтва феерверкаў. – Мн., 2007.

3. Немиро О. Праздничный город. – Л., 1987.

4. Солодовников В.М. Описание фейерверков и иллюминаций.-

СПб.,1903.

5. Крылов О.А. Основы фейерверочного искусства. –М., 1996.

 

 

Тэма 6 “ Пірабалістычная артылерыя Беларусі ў XIV-XVII ст.ст

Творчая спадчына Казіміра Семяновіча”

ПЫТАННІ:

 

1. Распасюджанне пораху, агнестрэльнай зброі і артылерыі ў Беларусі

XIV - XVII ст.

2.Піратэхнічныя дзеі ваенна-прыкладнога і свецкага характару.

3. Дзейнась першага беларускага феерверкера К. Семяновіча.

 

 

1.1. Параўнальны аналіз розных літаратурных і архіўных крыніц пераконліва даказвае, што на ўсходнеславянскіх землях першыя паратэатральныя дзеі з ужываннем піратэхнічных сродкаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў ХV стагоддзі.

Адзін з першых зафіксаваных фактаў прымянення акустычных піратэхнічных дзей на свецкіх урачыстасцях Беларусі датуецца 1495-м годам і звязаны ён са шлюбам Вялікага князя Літоўскага Аляксандра і Алены – дачкі Вялікага князя Маскоўскага Івана ІІІ.

13 студзеня 1495 г. Алена пакінула Маскву і па дарозе да Вільні па ўсёй зямлі беларускай яе чакала ўрачыстая сустрэча. Як адзначае Вітаўт Чаропка ў кнізе “ Імя ў летапісе”, перад кожным горадам будучую вялікую княгіню віталі натоўпы люду і разадзетай шляхты. Гарматы палілі ў яе гонар. Праваслаўныя святары ў аблачэнні выходзілі насустрач. Непадалёк ад Віцебска князёўну сустрэлі пасланыя Аляксандоам маршалак Станіслаў Страміла, князі Канстанцін Астрожскі, Іван ды Васіль Глінскія. Яны прывезлі ад вялікага князя дар – багата ўпрыгожаны экіпаж, запрэжаны васьмёркай жарабкоў. А за тры вярсты ад Вільні выехаў ёй насустрач верхам Аляксандр. Па дарозе стаялі воі, якія радаснымі крыкамі віталі князёўну. Відовішча гэта было яркае і запамінальнае: тысячы людзей, радасныя твары, бляск упрыгожанняў на вопратцы, крыкі, музыка. Князь па расцеленым чырвоным сукне пайшоў да вялікай княгіні і падаў ёй руку. Гучалі мушкетныя стрэлы. Ўрачысты поезд рушыў да Вільні. З гарадскіх віленскіх валаў і замкаў ударылі гарматы. Віленскі люд выбег насустрач вялікакняжаскай працэсіі і кідаў кветкі на дарогу. ( 1).

З апісання бачна, што выкарыстанне акустычных піратэхнічных сродкаў у гэтай святочнай дзее насіла яскрава выражаны інфарматыўны характар, т.е інфармавала жыхароў наваколля аб пачатку сустрэчы князёўны, аб яе сустрэчы з князем Аляксандрам або аб працягу яе праезду па беларускай зямлі. Разам з тым, артылерыйскіс “ віваты” былі адным з выразных сродкаў віншавання будучай княгіні Вялікага княства, якія дапамагалі стварыць радасную, прыўзнятую атмасферу сустрэчы, акцэнтавалі ўвагу ўсіх прысутных на значнасці адзначаемай падзеі.

Падобная паратэатральная дзея з прымяненнем пірасродкаў у Расіі адбылася ў 1674 г., т.е. на 166 гадоў пазней, у горадзе Вялікі Ўсцюг у гонар прыезду галандскага пасла Кленка.

На працягу XV - XVII ст. ст. на ўсім беларускім абшары была наладжана уласная вытворчасць пораху і агнестрэльных сродкаў, якія ўжывалі галоўным чынам у ваеннай справе. Але гарматы і агнестрэльную зброю эпізадычна

 

выкарыстоўвалі і ў святочным жыцці краіны.

Першая дзяржаўная людвісарня (майстэрня па адліўцы бронзавых і медных гармат) была закладзена каралем Польскім і Вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Аўгустам у Вільні (1540 г.). Гэтая майстэрня адразу набыла такую вядомасць, што нават у Кракаве адлівалі гарматы “на ўзор віленскіх”. У 1576 г. у Нясвіжы пачала працаваць першая з прыватных на тэрыторыі Беларусі людвісарня Радзівілаў. Выпісаны з Нямеччыны майстар Герман Мольтсфельд у 1597-1603 г.г. адліў тут знакамітую серыю гармат (“Цырцэя”, “Гідра”, “Папугай”, “Сава”, “Хімера”, “Цэрбер”, “Вінаград”), якія сталі найлепшым узорам людвісарскага мастацтва Еўропы.

У XVII ст. дзяржаўныя цэйгаузы былі ў Вільне, Полацку, Віцебску, Смаленску, Магілеве, Крычаве, Оршы, Езярышчах, а прыватнаўласніцкія гарматні ў Быхаве, Талачыне, Старым Быхаве, Горах, Дуброўне, Копысі, Себежы, Глуску, Стрэшыне і іншых гарадах.

Вострай хранічнай праблемай таго часу было забеспячэнне артылерыі ядрамі і порахам, таму у многіх гарадах у абавязак гарматчыкаў быў уведзены абавязак іх вырабу.

Інвертар Копысі за 1599 г. сведчыць, што капыскі пушкар Сямен Івановіч за 6 валок зямлі, выдзеленых яму у землекарыстанне ў в. Завесі, павінен быў, акрамя сваіх пушкарскіх абавязкаў “3 волок своих 20 фунтов рудничного и 40 фунтов дельного и гаковничного пороху до экономии ЕМК копыского отдавать мусить на кожны рок пэвного часу пры сведках”.

Інвентары паселішча Стрэшын (1579, 1597 г.г.), Дубровенскага замку (1645 г.), г. Стары Быхаў (1692 г.) даводзяць пра наяўнасць у цэйгаузах вялікіх запасаў салетры і серы, што сведчыць пра тое, што тут самастойна выраблялі порах.

Згодна інвентара замка Давід-Гарадок (23 мая 1605 г.) мясцовыя пушкары тут выраблялі порах, для работы з якімі карысталіся скуранымі ведрамі, а інвентар гэтага жа гарадка за 1631 г. пералічвае і павіннасці замкавых пушкароў: штогод даваць у замак як плату за свае вольнасці па 3 ручніцы “добрай работы” і па 24 фунты пораху.

Рамесная вытворчасць майстроў-піратэхнікаў дасягла высокага узроўню. У XVI ст. яны удасканалілі порах – знайшлі лепшыя суадносіны вугля, салетры, зернявога пораху заместа порахавай мякаці.

Порах сталі засыпаць у палатняныя мяшочкі (картузы), у выніку чаго адпала неабходнасць пры зарадцы гарматы на пазіцыі адмерваць порах з бочкі. Картузная зарадка дазволіла павялічыць агнестрэльнасць гарматы ў два разы і давесці яе да 20 выстралаў у суткі.

Для пацяшальных агнёў у порах дабаўлялі розныя хімічныя сумесі.

Наладжванне вытворчасці уласнага пораху дало магчымасць зрабіць яго вытворчасць значна таней, а значыць і выкарыстоўваць яго не толькі ў ваеннай справе, а і ў рознастайных святочных дзеях, якія адбываліся на тэрыторыі дзяржавы.

Пад уплывам заходняеўрапейскай культуры ў Беларусі была закладзена традыцыя выкарыстання акустычных піратэхнічных сродкаў як аднаго з структурных элементаў сустрэчы каранаваных асоб і знаці.

Так, у жніўні 1617 г. князь Януш Ежы Радзівіл прымаў у Нясвіжы сына караля Сігізмунда ІІІ – каралевіча Уладзіслава і зрабіў усё, каб уразіць высокага госця. “Згадаўшы свае юнацтва – лета 1606 г., праведзенае ў Мілане, Крэмоне, Мантуе, Венецыі, яскравасць гарадскіх шэсцяў і вулічных прадстаўленняў, Януш Ежы пастараўся перанесці гэтую атмасферу на вуліцы Нясвіжа.

У горадзе на сустрэчу з маладым рыцарам выйшлі з харугвамі цэхі, на замкавым вале яго сустракалі выстраламі, а калі на банкеце прагучаў тост у гонар каралеўскай міласці, такі быў гром з гармат, што толькі дзе-нідзе у горадзе вокны засталіся цэлымі.”

1.2. Адной з паратэатральных з'яў XVI ст., дзе ужываліся піратэхнічныя сродкі, з'яўляліся вучэбныя стрэльбы. У статуце г. Слуцка 1621 г. князь Крыштаф Радзівіл запісаў, “каб на вучэбных штогодніх стрэльбах прысутнічалі стараста княства (намеснік князя), капітан (камендант крэпасці) і войт, якія былі і суддзямі гэтых стралковых спаборніцтваў. Яны вызначалі лепшых стралкоў. Калі ў цэль пападалі многія, то прыходзілася страляць ізноў. Змаганне працягвалася да тых пор, пакуль не выбывалі ўсе прайграўшыя, за выключэннем трох лепшых стралкоў. Пераможцаў урачыста абвяшчаў суддзя, выдавалі ім атэстаты. Гэтыя тры пераможцы атрымлівалі узнагароды: вызваляліся на год ад чынша і ад усякіх гарадскіх павіннасцяў, за выключэннем абароннай. Акрамя гэтых змаганняў уводзіліся

штомесячныя змаганні, але не для ўсіх мяшчан, а толькі для добраахвотнікаў. Магнат выдзяляў для падобных змаганняў тры прэміі з княскай казны: заняўшы першае месца атрымліваў мушкет, за другое – шаблю, за трэцяе – піку. Такія ж змаганні праводзіліся у XVIIІ ст. у Быхаве і Нясвіжы. У 1731 г. князь Міхаіл Казімір Радзівіл (Рыбанька), спасылаючыся на даўні звычай у многіх гарадах Еўропы і Рэчы Паспалітай (напрыклад, “курковае брацтва”, арганізацыя мяшчан-стралкоў у Кракаве і іншых гарадах Польшчы) загадаў штогод наладжваць змаганні па стральбе. Яны праводзіліся у пачатку лета ва ўрачыстых абставінах на спецыяльна вызначаным месцы за манастыром бенедыктынак. Права першага выстрала належала князю або асобе, прызначанай ім. Другой страляла жонка магната, або па яе загаду хто-небудзь іншы. Трэцім – губернатар Нясвіжскага замка, чацвертым – войт, затым па чарзе члены магістрата і ўсе жыхары горада, якія прыйшлі на змаганне са сваімі стрэльбамі. Прызначаныя суддзі вызначалі пераможцу, куля якога пападала ў сярэдзіну цэлі. Пераможца абвяшчаўся на год “каралём” і пасля спаборніцтваў атрымліваў у гарадской ратушы ў якасці узнагароды аксамітавы пояс са срэбнымі пласцінкамі. (1)

Магнаты усяляк садзейнічалі папулярызацыі гэтых спаборніцтваў. Багуслаў Радзівіл у 60-гады XVII ст.у адным з распараджэнняў указваў слуцкаму магістрату, што для трэніровак мяшчан у стральбе забаронена лавачнікам браць прыбытак большы двух грошаў з фунта пры продажы пораху мяшчанам і гарадской моладзі. За Слуцкам, на беразе ракі Бычок з пачатка лета мяшчанам і гарадской моладзі дазвалялася кожную нядзелю і на святах пасля абеда страляць у цэль. Пераможцы узнагароджваліся падарункамі.

З апісанняў бачна, што спаборніцтвы на стрэльбішчах Слуцка і Нясвіжа у XVII - XVIIІ ст. ст. насілі ваенна-прыкладны, забаўляльны і рэкрэатыўны характар.

______________________________________________________________

1.3. Адной з яскравых старонак мастацтва піратэхнікі Еўропы з'яўляецца дзейнасць нашага земляка – беларускага шляхціца Казіміра Семяновіча, ураджэнца Магілеўска-Віцебскага Падняпроў'я, продкам якога былі дадзены ва ўладанне “двор Быхава” і “зямля пустая Дубровенская”. У 1650 г. генерал-лейтэнант кароннай артылерыі Рэчы Паспалітай Казімір Семяновіч у г. Амстэрдаме выдаў на лацінскай мове кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі”, якая на працягу паўтара стагоддзяў была самай фундаментальнай і аўтарытэтнай у Еўропе навуковай работай па артылерыі і піратэхніцы. Праца К. Семяновіча адразу свярнула на сябе ўвагу спецыялістаў артылерыі многіх краін. У 1651 г. Пьер Макэр'ен выдае работу Казіміра Семяновіча на французскай мове, у 1676 годзе капітан Даніель Эльрых у Франкфурце на Майне пераклаў кнігу на нямецкую мову. Рускі цар Петр I, які цікавіўся развіццем артылерыі і піратэхнікі, ў сваім вялізарным кнігазборы меў і нямецкі пераклад кнігі К. Семяновіча. Высокую адзнаку рабоце К. Семяновіча даў у 1672 годзе нямецкі даследчык – А. Беклер, які ў кнізе “Кароткая архітэктура воінская” выкарыстаў яго матэрыялы. У 1729 годзе манаграфія К. Семяновіча была выдадзена ў Лондане на англійскай мове, дзе яе перакладчык Георг Шэльвак казаў, што “аўтарытэт К. Семяновіча для пірабалістаў і феерверкераў і цяпер яшчэ ў'яўляе нешта святое”.( 1). Такім чынам можна сцвярджаць, што кніга К. Семяновіча, напісанная на лацінскай і перакладзеная на французскую, нямецкую і англійскую мовы, была настольнай кнігай прафесіяналаў-артылерыстаў, яе матэрыялы знайшлі адлюстраванне амаль што ў кожнай рабоце даследчыкаў піратэхнікі тых часоў, а таксама ў феерверках Францыі, Германіі, Англіі, Расіі, Рэчы Паспалітай, Беларусі і іншых краін.

Ужо ў тыя гады К. Семяновіч апісаў піратэхнічныя вырабы, якія працавалі на трох узроўнях: у паветры, на зямлі і на вадзе. Сярод рознастайных піратэхнічных вырабаў – статычныя і дынамічныя вогненыя колы, петарды, вогненыя шары, вадзяныя фантаны і ракеты, якія выкідваюць уверх зорачкі і іскры; ракеты, якія рухаюцца па шнуру ў адзін бок або туды-

сюды; шарападобныя і цыліндрычныя люсткугелі, выстрэленыя з марцір і інш.

Пэўную увагу удзяляў К. Семяновіч грамадзянскай і аказіянальнай (часовай архітэктуры) як дэкаратыўнай аснове мастацтва феерверкаў і месцу мантажа і дэманстрацыі піратэхнічных вырабаў. Так, на тытульным аркушы кнігі малюнак трыумфальнай брамы паказвае, што гэта архітэктурная спаруда была дэкаратыўным павільёнам феерверка. На шпіле франтона брамы размешчана піратэхнічная фігура “сонца” у абрамленні піратэхнічных агнёў – сонечных пратуберанцаў, якія вырываюцца са свяціла. На двух бакавых падстаўках паабапал ад “сонца” – вогненыя фантаны (верагодна сімвалізуючыя агні, вылятаючыя з жэрлаў вулканаў планет). Гэты піратэхнічны блок сімвалічна адлюстроўваў уяўленні людзей пра агонь, як аснову міраздання. Ззаду брамы – ракеты на шастах і звязка ракет на спецыяльным станку.

Цэнтральнай фігурай феерверачнай кампазіцыі з'яўляецца фігура старажытнарымскага бога віна – Бахуса. Гэтая канструкцыя, упершыню распрацаваная К. Семяновічам мела наступны выгляд і дзейсны змест: у вадзяным басейне, ў паўколе гарэлі на вадзе піратэхнічныя фантаны; на спецыяльнай вазе-падстаўцы знаходзілася скульптура Бахуса, які сядзіць у чашы з віном (у другім варыянце малюнка ён сядзіць на бочцы віна). У адной руцэ Бахус трымае чашу з вінаградам, у другой – кубак. Згодна логіцы дзеяння, прынцып якога зразумелы з чарцяжа ўнутранай пабудовы канструкцыі, парадак піратэхнічных дзей быў наступны: пры дапамозе контурных свечак свяціліся ягады вінаграднай гроздзі; затым “вінная пена” (верагодна, агні і смала, якія стваралі падобнае ўражанне) выцякала з кубка. Кульмінацыя дзеі – гэта дым і вогненыя іскры, якія выляталі з галавы “п'янага Бахуса” а фінал – агонь, “агонь ачышчэння”, які спальваў фігуру і выбухі ракет, якія разрывалі на часткі ўсю фігуру Бахуса. Аналізуючы гэты феерверк, можна зрабіць вывад, што аўтар укладваў у яго глыбока філасофскі сэнс, паказваючы вечнасць космасу і нікчэмнасць марнай траты жыцця, што мела пэўнае выхаваўчае значэнне, агітавала за ўстрыманасць да алкаголю.

Прасочваючы за роздумамі К. Семяновіча, можна лічыць, што ў XVII ст. ракеты і іншыя піратэхнічныя сродкі з'яўляліся выразным сродкам дзеяння феерверачных фігур розных антычных багоў – гарэзлівай Венеры, крывавага Марса і інш.

У сваёй кнізе першы беларускі піратэхнік даў рэкамендацыі па піратэхнічнаму афармленню феерверкаў розных урачыстасцяў (вызваленне гарадоў ад ворага, сяброўскія піры, перамогі, вяселлі і нараджэнні), а таксама святочным афармленні народных гулянняў у сябе на радзіме.

Асаблівую увагу піратэхнікаў заслугоўвае раздзел, прысвечаны ракетам. Згодна апісанняў, чарцяжоў і малюнкаў К. Семяновіча, прасцейшыя віды ракет складаліся з двух частак. Задняя частка такой ракеты запаўнялася палівам хуткага, ці запаволенага гарэння, а пярэдняя – феерверачнай сумессю (зорачкі, іскры, швермеры, шарыкі, якія свецяцца і інш.).

Больш складаны тып ракет меў на корпусе некалькі ракет меньшага памеру, размешчаных па спіралі. Гэта дазваляла ў час палету прыдаць асноўнай ракеце вярчальны рух і яна круцілася ў паветры ў доўгіх языках полымя, а выпушчаны ёю шар рассейваў на вялікую адлегласць вогнены дождж.

К. Семяновічам апісана некалькі дзесяткаў тыпаў ракет. Тут і ракеты, запушчаныя са спецыяльных станкоў, ракеты, якія бегаюць па вадзе або плаваюць, раскідваючы іскры, а таксама упершыню прапанаваная ім батарэя з сямі порахавых ракет. Вялікую цікавасць ўяўляе тып ракет, якія прымянялі для пад'ёма ўверх рознастайных піратэхнічных фігур – “лятучы дракон”, “галуб” і да т.п. Падобныя фігуры аўтар называе “пірабалічнымі машынамі”, на якія навешвалі ракеты.

Для балансіроўкі ракет у час палету К. Семяновіч прымяняў драўляныя шасты, а пасля шматлікіх вопытаў прыйшоў да высновы, што гэтую задачу можа выконваць і прымацаванае да корпусу ракеты апярэнне ў форме дэльты, прычым такіх стабілізатараў можа быць два, ці тры.

Для таго, каб ракета ў час гарэння рассыпала вогнены дождж, ці раскідвала ў паветры рознакаляровыя іскры і давала доўгія і шырокія языкі полымя, у сумесь звычайна дабаўлялі нязначную колькасць змельчанага ў парашок шкла, альбо жалезныя і драўляныя апілкі. Начыненне ракет саставамі рознага колеру адбывалася у тыя часы наступным чынам: дабаўленная да порахавай сумесі камфара выклікала белы агонь малочнага адцення, каніфоль – чырвонаватага адцення, сера – сіняга, нашатыр – зялёнага, сурма – крывава-чырвонага, апілкі слановай косці – срэбнага, апілкі бурштыну – жоўтага і лімоннага колеру.

Вялізарнай заслугай К. Семяновіча з'яўляецца тое, што ён апісаў і даў у чарцяжах многаступенёвую ракету, тры ступені якой дзейнічаюць самастойна. Беларускія вучоныя А. М. Бельскі і М. А. Ткачоў пішуць, што многія з апісаных К. Семяновічам ракет былі вядомы яму яшчэ з літаратурных крыніц, многія – упершыню прапанаваныя ім, у тым ліку і многаступенёвую ракеты. І, такім чынам, доўгая спрэчка аб тым, хто вынайшоў многаступенёвую ракету – ці то быў рускі вучоны К. Цыялкоўскі, ці то бельгійскі інжынер Р. Бінг (які ўзяў патэнт на такую ракету ў 1911 г.), ці амерыканскі вучоны Р. Голанд (патэнт 1914 г.), - вырашаецца некалькі нечакана: канструкцыю многаступеневай ракеты – далекага продка сучасных касмічных караблёў упершыню апісаў у сваёй кнізе з 1650 г. ваенны інжэнер Казімір Семяновіч. (1)

Творчасць К. Семяновіча яркай зоркай заззяла на небасхіле сусветнай піратэхнікі. Першы беларускі феерверкер упершыню абагульніў творчыя здабыткі піратэхнічных майстроў антычнага свету і эпохі сярэднявечча, раскрыў саставы піратэхнічных вырабаў, прапанаваў новыя піратэхнічныя фігуры і канструкцыі, вынайшоў многаступенёвую ракету, даў каштоўныя рэкамендацыі суайчыннікам і піратэхнікам сусвету па далейшаму ўдасканальванню мастацтва феерверкаў.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Бельскі М.А., Ткачоў А.М. Вялікае мастацтва артылерыі.- Мн., 1986.

2. Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI – XVIII в.в. – Мн., 1975.

3. Гуд П.А. Мастацтва феерверкаў – Мн., 2007.

4. Ивашкявичус А. Казимир Семенович и его книга “ Великое искусство артиллерии. Часть первая”.-Вильнюс, 1971.

5. Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI – XVI ст.ст. – Мн., 1994.

6. Чаропка В. Імя ў летапісу. – Мн.. 1994.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 1 УВОДЗІНЫ | Паратэатральнай культуры Беларусі XVIII сагоддзя”.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.229 s.