![]() |
УВОДЗІНЫDate: 2015-10-07; view: 523. ББК 63.3(4Беи) УДК 93/94(476) Гагуа, Р.Б. ББК 63.3(4Беи) УДК 93/94(476) ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА Р.Б. Гагуа, В.Л. Лазіцкі
(У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)
Вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў
Пінск ПалесДУ 2011
Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права УА «Палескі дзяржаўны універсітэт» С.У. Ксянзоў; кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права УА «Палескі дзяржаўны універсітэт» М.В. Цуба.
Зацверджана навукова-метадычным саветам ПалесДУ
Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): метадыч. рэкамендацыі па падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў / Р.Б. Гагуа, В.Л. Лазіцкі. – Пінск: ПалесДУ, 2010. – 37 с.
Дапаможнік прызначаны для дапамогі студэнтам у самастойнай падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў па дысцыпліне «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Змяшчае пытанні і заданні, а таксама рэкамендацыі для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў, тэмы рэфератаў і спіс літаратуры да кожнай з тэм. Для студэнтаў усіх форм навучання.
© УА «Палескі дзяржаўны універсітэт, 2011»
Семінарскі занятак – адна з найбольш складаных і ў той жа час эфектыўных форм навучання і выхавання ў ВНУ. З улікам спецыфікі прадметнай накіраванасці семинары па дысцыпліне «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)» выконваюць важную ролю па развіцці светапогляду студэнцкай моладзі, стымулююць сістэмнае і матываванае вывучэнне гістарычнага матэрыялу, навуковай літаратуры і перыедыкі. Прадуктыўнае ўжыванне дадзенай формы навучання спрыяе пашырэнню кругагляда, развіццю навыкаў навуковага мышлення, прывучае да свабоднага выкарыстання катэгарыяльнага апарату, выпрацоўвае камунікатыўныя веды і ўменні, а таксама іншыя прафесіянальна абумоўленыя і асобасныя кампетэнцыі. Семінар як частка вучэбнага працэсу ў вышэйшай школе выконвае шэраг функцый, сярод якіх, разам з пазнавальнай і выхаваўчай, не менш важнае значэнне маюць функцыі контролю і карэкцыі. На працягу семінарскага занятка рэалізуецца магчымасць ажыццяўлення педагагічнай дыягностыкі і ацэньвання дасягненняў студэнтамі тых ці іншых узроўняў засваення вучэбнага гістарычнага матэрыялу, засваення агульнавучэбных і спецыяльных гістарычных спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, а таксама іх карэкцыі да прадуктыўных. Галоўнай мэтай семінарскіх заняткаў з'яўляецца фарміраванне сацыяльна-асабістых кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе эвалюцыі геапалітычнага становішча беларускага этнасу і яго ўзаемадзеяння з народамі свету ў Найноўшы час, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лесу краіны і яе народу. Спецыфіка методыкі правядзення семінараў абумоўлена тым, што вызначальным фактарам у арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і працэсе выхавання студэнтаў з'яўляецца фарміраванне сістэмы агульнанацыянальных каштоўнасцей, без якіх немагчыма далейшае развіццё беларускага грамадства, у першую чаргу суверэннай Беларусі. Найважнейшым крытэрыем сярод гэтых каштоўнасцей бачыцца патрыятызм як любоў да Радзімы. Без грунтоўных ведаў па гісторыі сваёй Айчыны і асабліва гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, без уліку станоўчага і адмоўнага вопыту жыцця міжнароднай супольнасці, беларускага этнасу і нацыянальных меншасцяў нельга паспяхова будаваць грамадскія ўзаемаадносіны ў сучасным свеце. Послядоўнасць прапануемых да вывучэння тэм прадстаўляюцца аптымізаванай, паколькі ў сваім кантэце абапіраецца на навукова-тэарэтычны змест праграмы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)» і адпавядае сучаснай навуковай канцэпцыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з улікам найноўшых дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Асноўныя патрабаванні да засваення раздзелаў прадметнага курса абумоўлены нарматыўнымі палажэннямі тыпавой і рабочай праграм. ПАДРЫХТОЎКА ДА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ Вызначэнне выкладчыкам формы семінарскіх заняткаў залежыць ад шэрагу абумоўленых фактараў: змест і аб'ем тэмы; наяўны ўзровень падрыхтоўкі студэнцкай групы, яе спецыялізацыя і прафесійная накіраванасць ў навучанні; аб'ем і характар рэкамендаванай для вывучэння хрэстаматыйнай і навуковай літаратуры, вучэбных і метадычных дапаможнікаў; наяўнасць электронных і традыцыйных кампанентаў вучэбна-метадычнага комплексу па дысцыпліне. Рэкамендаваныя метады і тэхналогіі навучання: тэхналогіі праблемнага навучання; тэхналогія вучэбна-даследчыцкай дзейнасці; праектныя, камунікатыўныя тэхналогіі; гульневыя (ролевыя) тэхналогіі і г.д. У якасці асноўных форм пры рэалізацыі прапанаваных метадаў і тэхналогій навучання проы арганізацыі і правядзенні вучэбных семінарскіх заняткаў магчыма разглядаць наступныя: Разгорнутая бяседа – форма семиінара, якая прадугледжвае падрыхтоўку студэнтаў па кожным з пытанняў, вызначаных ў плане занятка, які выпрацаваны выкладчыкам, пры агульным для ўсіх навучэнцаў пераліку рэкамендаванай літаратуры. На працягу занятка заслухоўваюцца выступленні студэнтаў, ажыццяўляецца іх абмеркаванне з удзелам выкладчыка, які арганізуе і накіроўвае дыскусію ў суадноснасці з азначанымі мэтамі і задачамі семінара. Тэматычныя даклады рыхтуюцца студэнтамі па раней прапанаванай выкладчыкам праблематыцы і тэматычнай накіраванасці. Ужыванне дадзенай формы падрыхтоўкі абумоўлена не толькі неабходнасцю дасягнення вызначаных агульнавучэбных мэт і задач, але і неабходнасцю выпрацоўкі спецыяльных прафесійных кампетэнцый. Падрыхтоўка тэматычных дакладаў і выступленні студэнтаў з імі маюць мэтай прывіцце навыкаў самастойнага пошуку і адбору навучэнцамі вучэбнага матэрыялу, развіцце іх аратарскіх здольнасцей. З мэтай павялічэння прадуктыўнасці семінарскага занятка на абмеркаванне вучэбнай групы выносіцца звычайна не болей за 2–3 доклады з працягласцю 10–15 хвілін. Акрамя дакладчыкаў, па жаданні студэнтаў ці па ініцыятыве выкладчыка, прызначаюцца садакладчыкі ці апаненты, што прадугледжвае прыўнясенне элементаў дыскусіі і навуковага апаніравання. Рэферат – гэта пісьмовая работа, падрыхтаваная студэнтам пад кіраўніцтвам выкладчыка. Яна адлюстроўвае ступень распрацаванасці на дадзены момант канкрэтнай навуковай праблемы ці шэрагу праблем ў дадзенай вобласці навуковых ведаў. Змест рэферата прадугледжвае не механічнае ізлажэнне падрыхтаванага матэрыяла, а самастойнае і сістэматызаванае яго абагульненне праз праблематызацыю, вызначэнне аргументаваных самастойных высноў. Рэферат звычайна зачытваецца самім аўтарам на семінары. Праца студэнта па падрыхтоўцы рэферата з'яўляецца першаснай формай дачынення навучэнца да навуковага даследвання, паколькі павінна аказваць станоўчы ўплыў на мяркуемае напісанне студэнтамі курсавых і дыпломных работ. Афармленне рэфератаў прадугледжвае выкананне наступных патрабаванняў: 1) аб'ем рэферата павінен складаць не болей 10–15 старонак (фармат А4, кегль14, міжрадковы інтэрвал – 1; палі: левае – 30 мм, правае – 10 мм, верхняе і ніжняе – 20 мм.); 2) рэферат павінен структурна сладацца з увядзення, асноўнай часткі, заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры; 3) ва ўвядзенні павінна быць вызначана праблемнае поле рэферата; 4) у асноўнай частцы ў поўнай меры павінна быць раскрыта тэма, а не асобныя яе аспекты; 5) зноскі ў рэфераце павінны быць аформлены ў суадноснасці з нарматыўнымі патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту Рэспуьлікі Беларусь; 6) у заключэнні павінна быць зроблена абагульненне, якое прадстаўляецца асноўнымі вывадамі па тэме рэферата; 7) рэферат павінен мець спіс выкарыстаных крыніц, які афармляецца суадносна з нарматыўнымі патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту Рэспуьлікі Беларусь; 8) тытульны ліст рэферата неабходна афармляць у суадноснасці з нарматыўнымі патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту Рэспуьлікі Беларусь. Семінар-дыспут – форма занятка, якая ўжываецца з мэтай выпрацоўкі ў студэнтаў навыкаў вядзення навуковай палемікі, здольнасці аператыўна і аргументавана выказваць свой пункт гледжання на праблему, паспяхова апаніраваць у дыскусіі. Дыспут можа быць самастойнай формай семінара, а таксама і элементам іншых форм практычных заняткаў ў межах курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Пытанні, якія вынесены выкладчыкам на семінар-дыспут, павінны быць актуальнымі, мець тэарэтычную і практычную навізну і значнасць. Адным з эфектыўных прыемаў уцягвання студэнтаў у навуковую дыскусію з'яўляецца прапанова растлумачыць сэнс антытэзна прадстаўленага матэрыяла. Семінар-брыфінг – форма семінара, у час падрыхтоўкі да якога выкладчык даручае студэнтам падрыхтаваць кароткія тэматычныя паведамленні. Пасля выступлення дакладчыкаў кожны студэнт абавязаны задаць выступўцы пытанне па тэме паведамлення, а таксама можа выказацца пры жаданні па актуалізаванай праблеме самастойна. Дакладная пабудова праблемных пытанняў, канкрэтызаваныя і змястоўныя адказы на іх прадугледжваюць безумоўную падрыхтаванасць студэнтаў. Семінар-канферэнцыя – форма занятка, якая найчасцей ужываецца ў некалькіх паралельных вучэбных групах патока. Звычайна заслухоўваюцца даклады і рэфератыўныя выступленні студэнтаў з розных груп. Тэматыка дакладаў, як правіла, нясе выніковы характар. Каментаванае чытанне першакрыніц на семінары мае мэтай садзейнічаць больш асэнсаванай і дакладнай рабоце студэнтаў над рэкамендаванай асноўнай і дапаўняючай літаратурай, з'яўляецца прыемам работы на вучэбным занятку і доўжыцца не больш за 15–20 хвілін у залежнасці ад пастаўленых выкладчыкам мэт і задач. Кантрольныя (пісьмовыя) работы на семінарах доўжацца ад 15 хвілін да 2 гадзін. Тэма пісьмовай работы вызначаецца па адным ці некалькіх пытаннях бягучага семінара. Правядзенне пісьмовай формы апытання і кантролю ў дадзеным выпадку павінна несці характар франтальнай праверкі едаў студэнтаў па азначаным раздзеле курса. Калоквіўм-субяседаванне звычайна праводзіцца з мэтай вызначэння ўзроўня засваення студэнтам вучэбнага матэрыяла па той ці іншай тэме курса. Працягласць семінарскага занятка вызначаецца тэмай і формай яго правядзення і звычайна складае не болей за 2 акадэмічных гадзіны. У працэсе правядзення семінара выкладчыкам павінны выкарыстоўвацца прыемы стварэння праблемных сітуацый, а таксама шматлікія пазіцыі адкрытага прадстаўлення гістарычных ведаў, інфармацыя змяшчаецца ў няпоўным выглядзе, пакідаецца магчымасць для дапаўнення. Студэнты ў час падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў павінны ўсебакова вывучыць прапанаваныя выкладчыкам крыніцы і літаратуру па кожным пытанні, скласці план адказа па кожным пытанні, а пры неабходнасці і скарочаны канспект выступленняў. Падрыхтоўка да семінара павінна несці праблемны і пошукавы характар. Пры разглядзе дыскусійных пытанняў студэнту неабходна азнаеміцца з рознымі пунктамі гледжання па праблеме, правесці іх крытычны аналіз і, калі навучэнец прытрымліваецца аднаго з іх, аргументавана растлучачыць свае меркаванне, абапіраючыся на даступныя крыніцы. Уяўляецца важным і неабходным актыўны ўдзел студэнтаў вучэбнай групы ў дыскусіі, якую арганізуе і накіроўвае выкладчык. Крытэрыі ацэньвання вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў павінны быць ім вядомы і зразумелы. 2. ТЭМАТЫКА семІнарскІх занятКАЎ
Раздзел І. Савецкі Саюз і краіны Еўропы напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны Занятак 1. Тэма «Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі» Пытанні для падрыхтоўкі: 1. Зарождение воспитания в первобытном обществе. Возникновение организованных форм воспитания. 2. Воспитание и образование в рабовладельческом обществе. Система воспитания в Древней Греции (Афины и Спарте). Взгляды древнегреческих философов Пифагора, Гераклита, Демокрита, Сократа, Платона и Аристотеля на воспитание и образование. 3. Школа и педагогическая мысль в средние века. Вклад средневековых философов в педагогическую науку (П. Абеляр, Ф. Аквинский). 4. Педагогическая мысль в эпоху Возрождения и Реформации. Вклад философов-гуманистов (Ф. Рабле, Э. Роттердамский, Т. Мор, М. Монтень, В. де Фельтре). Студэнты павінны ведаць: – причины возникновения процессов обучения и воспитания, а также их историческую и социальную обусловленность; – генезис и основные тенденции развития педагогических идей; – сущность взглядов и идей классиков педагогической науки, этапы их просветительской деятельности; – факты трансформации фундаментальных идей выдающихся мыслителей прошлого в современные теории и концепции воспитания и обучения; – мировые тенденции развития современной педагогической науки и образования. Студэнты павінны ўмець: – характеризовать основные этапы развития педагогики; – анализировать хрестоматийный материал и научные источники; – давать характеристику и критически оценивать идеи классиков педагогики, а также историческое значение их просветительской деятельности; – осуществлять сравнительно-сопоставительный анализ теоретических исследований классиков педагогической науки; – применяя исторический подход при изучении педагогических явлений, определять историко-культурное своеобразие и оценивать процессы развития белорусского национального компонента общеевропейского образования; – выявлять проблемное поле и противоречия в процессе генезиса и развития педагогических идей;
Для падрыхтоўкі да семінара неабходна: – изучить и дать анализ процесса генезиса воспитания, развития школы и педагогической мысли в античности, в рабовладельческом обществе, в средние века, просветительской деятельности и взглядов выдающихся белорусских мыслителей эпохи Возрождения и Реформации, развития школы и педагогики в странах Западной Европы и России в XVII–XVIII вв., общетеоретических и дидактических взглядов классиков западно-европейской педагогики XIX в., системы образования в России и Беларуси в ХIХ–ХХI вв., тенденций развития системы образования в мире на современном этапе; – обратить внимание на социально-историческую обусловленность причин возникновения феноменов обучения и воспитания, их сословный, светский и религиозный характер; – рассматривая различные научные подходы к организации образования, обратить внимание на многомерность видения педагогической реальности в национальных системах образования; – обратить внимание на общие и отличительные тенденции процесса развития системы образования Беларуси в его историзме (просветительская деятельность Ефросинии Полоцкой и педагогическое наследие Кирилла Туровского; просветительская деятельность Ф. Скорины; педагогические взгляды Н. Гусовского, С. Будного, В. Тяпинского; братские школы в западно-белорусских землях: содержание, формы и методы обучения, значение братских школ в классно-урочной системе обучения; реформирование системы образования на белорусских землях в XIX в.); – дать характеристику этапных изменений в организации системы образования Беларуси в различные исторические эпохи.
Тэмы рэфератаў 1. Педагогические идеи: от первобытности до цивилизации. 2. Просветительская деятельность мыслителей Античного мира. 3. Образование в эпоху средних веков. 4. Просветительские идеи и образование в эпоху Просвещения. 5. Педагогические идеи европейских философов-гуманистов. 6. Педагогическое наследие западноевропейских классиков педагогической мысли (вариативно по персоналиям). 7. Педагогическое наследие российских классиков педагогической мысли (вариативно по персоналиям). 8. Научное наследие классиков педагогической мысли: преемственность идей и борьба противоречий. 9. Беларусь: процессы реформирования системы образования в их исторической ретроспективе. Кантрольнае заданне: заданні практыкума да заняткаў.
|