Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гарады.


Date: 2015-10-07; view: 416.


Баяры валодалі дамамі і дварамі ў горадзе, землямі і лясамі за горадам. Багатыя купцы вялі гандаль з іншымі гарадамі. Разам з баярамі купцы ўдзельнічалі ў кіраванні горадам.

Пераважнай па колькасці часткай насельніцтва горада былі так званыя “чорныя людзі”.Гэта шматлікія рамеснікі (“рукадзельныя людзі”), а таксама дробныя і сярэднія гандляры.

Карэнных жыхароў горада, якія не былі залежнымі ад феадалаў, называлі мяшчанамі (г.зн. жыхары месца – горада).

Асобнае становішча занімала духавентсва (епіскапы, святары, манахі). Яны складалі ўплывовую групу грамадства.

З канца 14 ст. гарады пачалі атрымоўваць Магдэбургскае права. Гарады, якія мелі такое права сталі асобнымі адзінкамі адміністрацыйна – тэрытарыяльнай структуры ВКЛ і не падпарадкоўваліся феадалу.

Вільня – 1387, Брэст (1390), Слуцк (1441), Гродна (1496), Полацк (1498), Мінск (1499)

У такіх гарадах была гарадская рада. Складалася з бургамістра, радцаў, лаўнікаў – службовыя асобы гарадскога магістрата. Магістрат складаўся з рады і лавы - суду.У ёй галоўную ролю адыгрывалі : купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры.

Усе пасады ў магістраце за выключэннем войта былі выбарнымі.

Войт узначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладальнікамі горада. Як правіла войтамі станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці.

Грамату на Магдэбургскае права дараваў (выдаваў) гарадам вялікі князь або ўладальнік горада.

На працягу 14 – 16 ст. васальная сістэма мясцовага кіравання ў ВКЛ была заменена павятова – ваяводскай сістэмай. Гэта забяспечвала кансалідацыю правячай эліты вакол вялікакняжацкай улады і аб'ектыўна спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.

 

Ваяводства – ваявода (вырашаў усе пытанні (гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя)

Намеснік – кашталян ( камандаваў вайсковымі сіламі)

Падваявода (вёў справы канцылярыі)

Гараднічы (адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка)

Ключнік (наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей)

Ляснічы і лоўчы (даглядалі лясныя ўгоддзі)

Стайнік (загадваў ваяводскай стайняй)


<== previous lecture | next lecture ==>
Развіццё сістэмы мясцовага кіравання | Судовая сістэма і яе эвалюцыя
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.