Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Судовая сістэма і яе эвалюцыя


Date: 2015-10-07; view: 639.


Вёска – цівун

Горад – войт, бургамістр і гарадская рада

Павет – стараста

Сотнік

Прыстаў

старцы

 

Вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд - вышэйшы судовы орган ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва. Да вышэйшых судовых органаў адносіліся суды паноў – рады і сойма.

З 1581 г. – да вялікакняжацкага суда дадаўся Галоўны трыбунал ВКЛ.

Разглядаў справы – аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладаў вышэйшых службовых асоб.

На месцах – суд ваявод.(ваяводскі суд). Ён судзіў – дзяржаўных сялян, мяшчан гарадоў, якія не мелі Магдэбурскае права, шляхту, якая мела маёнткі ў вялікакняжацкіх землях.

У Полацку і Віцебску на ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан. Тут вялікі князь дазваляў мясцовай арыстакратыі вырашаць пытанні адносна выбрання службовых асоб, выканання воінскай службы, некаторыя гаспадарчыя справы. Займаць пасады гараднічага, ключніка, лоўчага і іншыя мелі права толькі ўраджэнцы гэтых зямель. ЧАМУ ТАК? – Бо ўвайшлі ў склад ВКЛ на пачатку 14 ст. на ўмовах дагавору мясцовага баярства з вялікімі князямі.

Асобны суд быў у: гарадоў з Магдэбурскім правам (войтаўска – лаўніцкі суд), для прыватнаўладальніцкіх і царкоўных сялян. Такіх сялян судзілі ўладальнікі на так званым вотчыным судзепа звычаю старадаўняму”. Такое права было дадзена Свідрыгайлам (1430 – 1435), калі ён раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне землі. (“права люді судіті, і віны і пересуд з оных іматі”.

 

У 1447 г. – прывілей Казіміра. Афіцыйна ўзаконена права суда феадалаў над сялянамі. Пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам.

1468 г.Судзебнік Казіміра. Першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў ВКЛ. Устанаўліваў адзіныя ва ўсім княстве віды пакаранняў: пакаранне смерцю, пабоі і грашовае спагнанне. Быў напісаны на беларускай мове.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў прыняты паводле рэформы 1565 г. Паводле рэформы у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскісуды. Земскі суд складаўся з суддзі, падсудка і пісара.

Кандыдатамі на пасаду маглі стаць толькі шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні, былі ўраджэнцамі ВКЛ, мясцовыя (не “новооселыя”), хрысціяне, якія ведалі права, былі пісьменнымі і не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных пасад.

Земскі суд – разглядаў грамадска – прававыя іскі (справы князёў, шляхты, баяр, якія мелі землі ў павеце). Не разглядаў справы, якія адносіліся да ведама вялікакняжацкага і гродскага (замкавага) суду.

Гродскі суд – складаўся з асобаў, якіх прызначаў ваявода. Быў для усіх саслоўяў (усесаслоўны) – для шляхты, мяшчан, сялян. Нават сяляне узбуджалі справы (выступалі “стороной поводовой”). Вырашаў у асноўным крымінальныя справы.

Падкаморскі павятовы судпазямельныя спрэчкі. Створаны паводле рэформы 1565 г.

Войтаўска – лаўнічы суду гарадах. Крымінальныя і грамадзянскія справы. Складаўся з: войта, намесніка (лентвойта) і лаўнікаў (засядацелаў), якіх выбіралі мяшчане.

Копны суд. Дзейнічаў да к. 16 – пач. 17 ст. у ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Тут судовыя пастановы не падлягалі абскарджанню і адразу выконваліся. У 17 ст. копныя суды пачалі забараняцца землеўладальнікамі і прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.

Заканадаўчая база судовай дзейнасці: Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У Статуце сабраны нормы дзяржаўнага, зямельнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і іншых галін права.

Асноўнымі прынцыпамі правасуддзя былі: прыярытэт законаў, публічнасць суда, права абвінавачанага на абарону, персанальная адказнасць за забойства, аддзяленне суда ад улады, адзінства законаў для ўсіх.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Гарады. | УНУТРАНЫ ГАНДАЛЬ І ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫЯ СУВЯЗІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.