Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






УНУТРАНЫ ГАНДАЛЬ І ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫЯ СУВЯЗІ


Date: 2015-10-07; view: 736.


Войска

Пераходны этап у арганізацыі вайсковай справы ў ВКЛ было 16 ст.

Асновай войска па традыцыі з'яўлялася ўсеагульнае апалчэнне – паспалітае рушанне.

У 17 – 18 ст. войска было пастаянным і прафесійным, складалася з наёмнікаў.

Паводле заканадаўства ВКЛ ваеннаабавязанымі былі ўсе мужчыны, якія мелі зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і падрыхтаванага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад васьмі службаў (адна служба прыкладна дзве сялянскія гаспадаркі).

 

Вальны сойм абвяшчаў аб распачынанні баявых дзеянняў і зборы паспалітага рушання. Вялікі князьрассылаў па паветах загады – універсалы, дзе паведамляў аб месцы і часе агульнага збору.

У павеце – харугвы. Яны злучаліся на ўзроўні ваяводства. На чале аб'яднаных харугваў станавіўся кашталян.

З ваяводстваў рухаліся да месца агульнага збору, дзе камандаванне над усімі прымаў гетман.

АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ САЦЫЯЛЬНА – ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

13 – 16 ст. у заходнееўрапейскай гісторыі – час пераходу ад Сярэдневякоўя да Новага часу, ад феадальнай сістэмы гаспадарання да капіталістычнай вытворчасці, ад феадальнага стан грамадства да буржуазнага.

Дробная натуральная феадальная гаспадарка з яе нізкім узроўнем тэхналогіі працы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала ўжо не давала магчымасці забяспечыць сродкі для належнага існавання вытворцы – земляроба.

Крызіс феадальнай сістэмы звязаны з:

-- адсутнасцю зацікаўленасці з боку галоўнага вытворцы феадальнай эпохі селяніна ў эканамічным прагрэсе.

-- кліматычнае пахаладанне ў 13 ст. Яно выклікала неўраджаі і голад.

-- “чорная смерць” – эпідэмія чумы ў сяр. 14 ст.

Гарады і вёскі абязлюдзелі, ворыўныя землі закінуты, назіраўся падзеж жывёлы. Прадукцыя с/г рэзка падаражала.

Выхад быў знойдзены ў карэннай перабудове с/г. Яе характэрныя рысы:

паглыбленне падзелу працы паміж горадам і вёскай. Яно прывяло да пашырэння таварнасці с/, новай арганізацыі землекарыстання ў маёнтках.

Паступовае пашырэнне ў большасці заходнееўрапейскіх краін таварна – грашовых адносін прыводзіла да паслаблення, а потым і ліквідацыі асабістай феадальнай залежнасці селяніна ад землеўладальніка.

У Англіі, Францыі, Германіі, Нідэрландах усё шырэй практыкавалася здольшчына (уласнік зямлі аддаваў яе ў арэнду на ўмовах разліку за карыстанне пэўнай часткай ураджаю).

Пазней здольшчына стала саступаць месца фермерству (Англія, Нідэрланды) – прадпрымальнік – фермер арандаваў на пэўны тэрмін зямлю за папярэдне вызначаную грашовую плату, але правоў на валоданне зямлёй не меў. У арандатара былі свой інвентар, насенне, ён наймаў працоўную сілу.

З'яўленне фермерства сведчыла аб пранікненні капіталістычных пачаткаў у еўрапейскую с/г.

У 14 – 15 ст. у заходнееўрапейскіх краінах дасягнула параўнальна высокага ўзроўню вытворчая тэхніка. Асабліва ў тэкстыльнай, горнай справах, металургіі. З'яўляюцца механічныя прыстасаванні: крывашыпнападобны механізмы, зубчатыя перадачы, колавыя дамкраты, пад'ёмныя краны. Гэта павысіла прадукцыйнасць працы.

Будуюцца першыя домны па вырабу чыгуну, з'яўляецца цэмент, стальныя іглы, папера.

1440 г. – год адкрыцця кнігадрукавання.

Пераварот у ваеннай справевынаходніцтва агнястрэльнай зброі.

У 15 ст. у Зах. Еўропе ўжо вырабляліся кіслоты, солі, шчолачы, аміяк, шкіпінар, аліфа, эфірнае масла.

Цэхавая арганізацыя рамесленай працы прыходзіла ў заняпад. У 15 ст. яна апынулася ў стане глыбокага крызісу. На змену цэху ішла капіталістычная мануфактура.

Горад паступова развіваецца з паўаграрнага ў цэнтр прамысловасці і гандлю.

Паглыбленне падзелу працы паміж вёскай і горадам, патрэба ў прыроднай сыравіне для прамысловай вытворчасці значна павялічыла тавараабарот паміж тэрыторыямі.

З'явіўся безнаяўны разлік ў гандлі і крэдытаванне дзейнасці гандляроў.

Таму ў 15 – 16 ст. у гарадах Зах. Еўропы значна павялічваецца колькасць гандлёва – банкаўскіх дамоў.

У Зах. Еўропе 14 – 16 ст. была створана аснова для прамысловай рэвалюцыі і пераходу да машыннай (фабрычнай) вытворчасці.

Развіццё вытворчасці ў ВКЛ

На працягу 14 – 15 ст. амаль завяршыўся пераход зямлі ў рукі феадалаў.

Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя (дзяржаўныя землі).Колькасць дзяржаўных зямель пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ іншых тэрыторый.

Значная частка зямлі знаходзілася ў спадчынным карыстанні мясцовых князёў, магнатаў і шляхты (прыватныя).

Многія землеўладальнікі насілі княжацкія тытулы.З канца 14 ст. буйных землеўладальнікаў называліпанамі”. Пазней назва “пан” распаўсюдзілася і на ўсіх іншых землеўладальнікаў, а самых буйных з іх сталі называць “магнатамі”.

Землі належалі таксама епіскапам, манастырам, цэрквам.

Баяры– служылыя людзі, якія за нясенне ваеннай службы атрымлівалі зямлю. Іх землеўладанне было ўмоўным (абмежаваным). Баяры маглі выкупіць свае часовыя землеўладанні. У такім выпадку зямля станавілася яго вотчынаю(уласнасцю), а яны – пастаяннымі ўладальнікамі.

У 15 ст. слова “баярын” выцясняецца з ужытку і замяняецца польскім словам “шляхціц” У прывілеі 1413 г. баяр упершыню назвалі шляхтай.

Сялянская гаспадарка – дым.

Павіннасць – прымусовы абавязак, які выконваў селянін на карысць свайго гаспадара.

Па сваіх павіннасцях феадалу сяляне дзялілісяна даннікаў (асноўны від павіннасцей – даніна ці аброк), цяглых (адбывалі паншчыну), чыншавікоў (асноўны від падатку ці аброку – грошы) і слуг (пры двары пана).

Поўнасцю уласнасцю феадала была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры дварах феадала.

Феадалы, адабраўшы ў сялян зямлю, імкнуліся з дапамогай дзяржавы ўстанавіць прыгон (прымусовая, дармавая праца сялян на пана).

Запрыгоньванне –страта селянінам права ўласнасці на зямлю і залежнасць яго ад феадала.

У 14 – 15 ст. у ВКЛ сяляне знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад феадалаў. Самыя вялікія групы сярод іх складалі “пахожыя” (дазваляўся пераход ад аднаго гаспадара да другога) і “непахожыя” (пазбаўлены права змяняць гаспадара) сяляне.

“Пахожых” сялян у 15 ст. было больш чым “непахожых”.

Для вялікакняжацкай гаспадаркі ў 15 – 16 ст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу парцы. Гэта знайшло адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў.

У к.16 ст. на беларускіх землях налічвалася каля 30 гарадоў і сотні мястэчак.

Гарады мелі Магдэбургскае права.(для Расіі гарадское самакіраванне не было ўласціва).

У ВКЛ існавалі цэхі.

Да пачатку 18 ст. сталі з'яўляцца мануфактуры.

Аднолькавыя працэсы сацыяльна – эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе.

Калі ў Зах. Еўропе цэхавая арганізацыя ў канцы 15 ст. перажывала крызіс, то ў ВКЛ яшчэ толькі зараджалася.

Мануфактура ў Зах.Еўропе стала пануючай ў 16 ст., а ў канцы 18 ст. ўжо зжыла сябе, то на беларускіх землях мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у 18 ст.

 

Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі

У 2-й палове 15 – 16 ст. перад краінамі Захаду паўстала збожжавая праблема.

Сялян зганялі з зямлі. З-за таго, што землі аддавалі пад пашу для авечак і пад вырошчванне вінаграду. Сяляне ішлі ў горад. Цэны на хлеб сталі расці. У Гданьску кошт жыта на працягу пер. пал. 16 ст. вырас у 5 разоў. Гандаль с/г вытворчасцю станавіўся ўсё больш прыбытковым.

Гаспадарка феадалаў ВКЛ у 14 – 15 ст. не была прыстасавана да стрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор забяспечваў патрэбы толькі свайго ўладальніка.

Асноўны падатак для сялян – грашовы чынш і натуральная даніна.

Аднак рост попыту на хлеб прымусіў зямельных уласнікаў перабудаваць сваю гаспадарку.Пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Для гэтага:

n пашыраецца плошча панскай ворыўнай зямлі%

n -- прымушэнне сялян працаваць на зямлі.

Панскі двор ператвараецца ў фальварак – феадальную гаспадарку, у якую ўваходзілі гаспадарскі двор з рознымі пабудовамі, а таксама ворыўныя землі і с/г ўгоддзі, заснаваныя на парцы феадальна – залежных сялян.

Першыя фальваркі ў ВКЛ з'явіліся ў 15 ст.

Асаблівае пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 16 ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Да сяр. 16 ст. фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.

1557 г. – устава на валокі. Пачатак аграрнай рэформы (“валочнай памеры”). “Фальваркі хочам меці...” Яна зацвердзіла ў якасцівядучай формы феадальнай гаспадаркі фальваркава – паншчынную сістэму, якая праіснавала на беларускіх землях практычна да сяр. 19 ст.

Сялянскія надзелы ў ВКЛ: служба, дым, дварышча, жарэб'е. З 1557 г.валока.

Уся зямля падзялялася на валокі – 21,36 га.

Валока была асноўнай адзінкай падаткаабкладання.

Сярэдні сялянскі надзел складаў паўвалокі – 10,6 га.

Фальваркавая гаспадарка ўжо мела таварны характар – прадукцыя, якая ў ім выраблялася, ішла на продаж. Уласнікі зямлі за яе карыстанне пачалі патрабаваць не грашовы чынш і натуральную даніну, а працу на панскіх землях – выкананне паншчыны.

Развіццё фальваркава – паншчыннай сістэмы паскарала працэс прымацавання сялян да зямлі.

Прывілей Казіміра 1447 г. паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. У Статутах ВКЛ 1529, 1566 г. нормы прыгоннага права былі замацаваны.А Статут 1588 г. юрыдычна паставіў кропку ў гэтым працэсе.

Цалкам адлучаў земляроба ад зямлі артыкул 26 раздзела ІІІ Статута 1588 г.:Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, шляхецкай вольнасці, маёнткаў і зямель шляхецкіх, ніякім звычаем займець, а ні купляю сваёю трымаць не можа”.

Паводле Статута 1588 г. вольныя ці “пахожыя” сяляне маглі скарыстаць сваю волю (пайсці ад гаспадара ў іншае ўладанне) толькі ў тым выпадку, калі адпрацуюць на карысць землеўладальніка “столькі, колькі на волі сядзелі”. Калі вольны селянін не жадаў адпрацоўваць, то павінен быў сплочваць “свайму” пану па 6 грошаў за тыдзень. (парася каштавала 3 грошы, качка – 2) Калі ён сыходзіў без выплаты патрэбнай сумы, то аўтаматычна станавіўся “отчычам”, г.зн. прыгонным гэтага феадала.

Другая норма па Статуту 1588 г. – 10 –гадовы тэрмін даўнасці. Той, хто больш 10 гадоў пражыў на зямлі шляхціца, станавіўся яго ўласнасцю.

Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на с/ прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца 19 ст.

У 2-й палове 16 ст. рэзка павялічылася колькасць цяглых сялян, для якіх галоўнымі павіннасцямі былі адработачныя.

Шмат уладанняў здавалася ў арэнду (часовае карыстанне за пэўную плату на вызначаны тэрмін). Часовы гаспадар – адміністратар, арандатар.

Галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця ВКЛ ў 16 – 18 ст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.

Найбольш распаўсюджанай формай пратэсту (барацьбы) сялян былі скаргі.

Адкрытым супраціўленнем эксплуатацыі былі ўцёкі.

Сялянам, які толькі набылі жыхарства ва ўладанні пана, пан даваў “слабоды” – меншыя павіннасці на тэрмін да 12 гадоў.

Формы пратэсту сялян: скарга, уцёкі, адмова ад выкання павіннасцей, парубка лесу, патрава пасеваў і сенажацяў, забойства пана ці панскага слугі, паўстанне.

Найбольш буйныя выступленні сялян -- вёска Багушэвычы і Задобрычы Свіслацкага р-на і рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595–196).

Фарміраванне ўнутранага рынку

У гарадах працавалі рынкі– месцы, дзе гандлююць прадуктамі і вырабамі рамяства ў розніцу – паштучна.

Пры Вітаўце ў ВКЛ пачалася чаканка металічных манетдынарыяў. На некаторых манетах быў надпіс кірылічнымі літарамі “печат” (пячаць).

Да Лівонскай вайны вядучую ролю адыгрываў Полацк. “А Полацк таксама ёсць, хвала Богу, месца славутае. А не ніжэйшае па значэнні і ва ўсім ні Валыні, ні Мальбарка, ні Гданьска.”

Мураванка – будынак, пабудаваны з цэглы.

Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам сялянамі – уцекачамі. За гарадскімі сценамі яны маглі “удыхнуць паветра волі”, бо траплялі пад абарону магістрата. Другая крыніца – рамесныя людзі, якія з вёсак па загаду пана перасяляліся ў горад. З вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугом прыгоннай няволі, шляхта стварала ў гарадах свае кварталы – юрыдыкі(асобная частка горада, якая знаходзіцца пад уладай магната ці царкоўнай установы).

Магдэбурскім правам карысталіся і некаторыя мястэчкі.

 

Рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. У першай палове 16 ст. яны ў розных месцах называліся па-рознаму: сотніў Гародні, староствы ў Магілёве, брацтвы ў Полацку і Менску. Да канца 16 ст. замацавалася агульная назва – цэх.

Цэх з'яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб дабіцца такога звання трэба было прайсці школу вучня, затым падмайстра. Затым здаць экзамен (“рабіць штуку”). Каб стаць кавалём трэба было за дзень адкаваць цясак, падкову і сякеру. Слесарам – вырабіць 2 замкі – для лаўкі і для куфра.

У цэх прымалі людзей “дабрачынных ды жанатых”, якія не маглі быць “п'яніцамі ці ігракамі ў косці”.

У цэхі аб'ядноваліся таксама купцы.

Замежным гандлем займаліся вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “гасцямі”. Адсюль і назва буйных шляхоўгасцінцы.Гасцінцы былі да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Каралеўца (Кёнігсберга), Вялікага Ноўгарада, Цвяры, Масквы.

Найбуйнейшай гандлёвай артэрыяй зя'яўлялася Заходняя Дзвіна.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Судовая сістэма і яе эвалюцыя | Сацыяльныя канфлікты
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.