Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Афіцыйна-справавы стыль


Date: 2015-10-07; view: 703.


Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Мова афіцыйных дакументаў – статутаў, законаў, урадавых пастаноў, указаў, паведамленняў урадавых органаў, загадаў, рэзалюцый, міжнародных пагадненняў, дагавораў, юрыдычных дакументаў – гэта мова афіцыйна-справавога стылю.

Афіцыйна-справавы стыль грунтуецца перш за ўсё на лагічнай, інтэлектуальнай аснове. Выкарыстоўваецца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах чалавечых зносін, таму тут свая, асаблівая спецыфіка:

- паслядоўнасць, дакладнасць выкладання фактаў;

- аб'ектыўнасць ацэнак;

- шырокае выкарыстанне абстрактнай, тэрміналагічнай і спецыяльнай лексікі;

- словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні;

- назвы людзей даюцца часцей за ўсё па іх спецыяльнасці або пасадзе;

- адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў;

- пераважаюць безасабовыя канструкцыі, амаль адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў;

- шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі;

- шырока выкарыстоўваюцца канцылярызмы (канцылярскія штампы).

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін. Замкнутая сістэма моўных сродкаў, што ўваходзяць у афіцыйна-справавы стыль, выконвае дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і ўздзеяння.

У складзе афіцыйна-справавога стылю многія даследчыкі вылучаюць пэўныя падстылі:

1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты);

2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, справавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Адметнай рысай юрыдычна-справавых дакументаў з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі. Аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер вымагае і стандартнага іх афармлення (прыняцце законаў, указаў, пастаноў (неабходна звярнуць увагу на дысцыпліну; дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; перадаць на часовае карыстанне; прыцягнуць да крымінальнай адказнасці).

Такім чынам, як бачым, дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармулёўкі прачытваўся строга адназначна. Недапушчальна тут двухсэнсоўнасць, пэўная «размытасць» выкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, трапна, сцісла, па-дзелавому.


<== previous lecture | next lecture ==>
Сістэмнасць. | Навуковы стыль
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.113 s.