|
Мастацтва і мецэнацтва.Date: 2015-10-07; view: 475. У XVIII ст. магнацкія палацы сталі цэнтрамі культурнага жыцця. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані ўзводзіліся і перабудоўваліся магнацкія палацава-паркавыя ансамблі. У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожвалі палацы ў Ружанах, Дзярэчыне, Слоніме, Гародні, Шчорсах. Пакоі гэтых палацаў былі аздоблены высокамастацкімі габеленамі, партрэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. У апісанні Нясвіжскага замка Радзівілаў 1779 г. названы 984 рознага кшталту карціны на палатне і дрэве. Выканаўцамі шмат якіх мастацкіх твораў былі беларускія майстры. Яны здабылі сабе славу не толькі на Радзіме. Высокі ўзровень майстэрства беларускіх дойлідаў, мастакоў, разьбяроў ведалі і ў Расіі. Беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі ў другой палове XVII ст. многія палацы і храмы Масквы і Падмаскоўя. Так, яны прынялі ўдзел у будаўніцтве драўлянага Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча. Імі былі выкананы ўсе разьбярныя работы па вонкавым і ўнутраным яго ўбранні. Майстры на чале з разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVII ст. — пяціярусны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія іканапісцы прымалі ўдзел ва ўпрыгожванні і напісанні ікон для царквы Юрыя Неакесарыйскага на Палянцы, Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве, Круціцкага церамка ў Маскве, церамоў у Крамлёўскім палацы. АСВЕТНІЦТВА Ў БЕЛАРУСІ (2-Я ПАЛОВА 18 СТ.) Асветніцтва – магутны грамадска – палітычны і культурны рух, які ў канцы 17 – 18 ст. ахапіў усю Еўропу і з'яўляўся працягам гуманістычных традыцый Адраджэння, быў накіраваны на аднаўленне грамадства праз развіццё асветы і навукі. Мэта Асветніцтва – У культурна – цывілізацыйным сэнсе --ліквідаванне сярэдневяковага феадальна – царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры. У сацыяльна – палітычным – ліквідаваць застарэлы феадальны лад і адкрыць шлях да ўтварэння новага – буржуазнага ладу. У Зах. Еўропе галоўнымі праваднікамі ідэй Асветніцтва была буржуазія, у Беларусі – шляхта. Галоўная асаблівасць Асветніцтва на Беларусі – у 2-й палове 18 ст. Рэч Паспалітая апынулася ў становішчы глыбокага ўнутры – і знешнепалітычнага крызісу. Вядучую ролю тут адыгрывалі актыўныя рэфарматары: гродзенскі стараста Антоні Тызенгауз пабудаваў шэраг мануфактур, заснаваў тэатр, тэатральна – музычную школу, стаў ініцыятарам выдання “Газэты гродзенскай”. Іаахім Храптовіч ў сваім маёнтку Шчорсы арганізаваў узорную сельскагаспадарчую абшчыну, сабраў вялікую бібліятэку.
Беларускі шляхціц Станіслаў Шчука ў трактаце “Зацьменне Польшчы” (1709) прапанаваў ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умацавання цэнтральнай улады.
Адам Нарушэвіч – за манархічны лад дзяржавы з моцнай цэнтральнай уладай. Іаахім Лялевель – падтрымліваў ідэі еўрапейскага парламентарызму з падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Значны уплыў на погляды аказала Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя.
|