|
Навука.Date: 2015-10-07; view: 398. Працы Казіміра Нарбута (1738 – 1807). Фізіякраты – французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай вытворчай працай. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. -- Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. -- У 1780 - 1799гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796г. Галоўнай Віленскай школы). Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі. -- вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў У Беларусі і Літве. У асэнсаванні зямнога жыцця філосафы таго часу прыходзілі да процілеглых высноў: ад непрызнання Бога да сцвярджэння ўсеўладнасці боскага пачатку.
У беларускім грамадстве ўзрастала цікавасць да мінулага. Другая палова XVII—XVIII ст. пакінулі нам цэлы шэраг мемуарных твораў, аўтары якіх імкнуліся асэнсаваць месца сваёй эпохі ў гістарычным развіцці. Ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў «Гісторыю польскага народа». Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'ё, Ж. Ж. Русо. Апошняга гародзенскі мецэнат А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Беларусі. I толькі выпадак не дазволіў знакамітаму французу гэта зрабіць. У Беларусі распаўсюджваліся творы прагрэсіўных рускіх асветнікаў, у тым ліку А. М. Радзішчава. Такім чынам, другая палова XVII—XVIII ст. сталі часам удасканальвання і пашырэння асветы. Гэта выявілася ў заснаванні Адукацыйнай камісіі, дзейнасць якой стварыла канкурэнцыю царкоўным установам. Пад заходнееўрапейскім уплывам адбывалася актывізацыя навуковай дзейнасці, што спараджала адкрыцці і творы сусветнага маштабу.
|