|
Адукацыя.Date: 2015-10-07; view: 539. Друк. XVIII ст. адзначана пашырэннем кнігадрукавання на беларускіх землях. Калі ў першай палове XVIII ст. тут налічвалася дзве друкарні, то ў другой — ужо адзінаццаць. Прадукцыя друкарань, што знаходзіліся ў Вільні, Гародні, Магілёве, Менску, Супраслі, Нясвіжы, Слоніме, Полацку, Шклове, была разнастайная як па мове выдання, так і па жанрах і змесце. Але беларуская мова ў кнігадрукаванні выкарыстоўвалася тады рэдка. 3 1696 г. афіцыйнай канцылярскай мовай на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала польская. Выданні выходзілі таксама на лацінскай, царкоўнаславянскай, французскай, яўрэйскай (іўрыце) і іншых мовах. Друкавалася пераважна рэлігійная літаратура, пастановы і маніфесты. Зрэдку бачылі свет свецкія кнігі. Шматтысячныя кнігазборы мелі магнаты Радзівілы, Сапегі, Храптовічы. Дзесяткі тысяч выданняў захоўваліся ў бібліятэках значных навучальных устаноў. У 1776 г. выйшла ў свет першая на беларускай зямлі газета — «Газета Гродзенска» (на польскай мове). У Гародні ў 1792 г. друкавалі «Ведамасці Гродзенскія». За мяжой стала вядомай не толькі літаратура з беларускіх друкарань, але і друкары. XVIII ст. працягвала традыцыі старажытнай батлейкі ў новай форме інтэрмедый. Інтэрмедыі — гэта бытавыя сцэнкі, якія іграліся ў перапынках школьных драматычных пастановак. Героямі іх былі простыя людзі, здатныя на вострае слова, дасціпныя і разумныя. Назвы інтэрмедый раскрываюць іх сэнс: «Селянін у касцёле», «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» і інш. Усе персанажы ў іх размаўлялі на даступнай для «люду простага» сакавітай народнай гаворцы. Але, бадай, самай чароўнай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. быў прыгонны тэатр. Найбольш вядомымі ў Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі — Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы. Магнаты запрашалі сюды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з Заходняй Еўропы. Аснову ж трупы складалі артысты і музыканты з прыгонных сялян і мяшчан. Таленавітых дзяцей вучылі ў музычных і балетных школах. Некаторыя траплялі на вучобу нават у Італію. У прыгонных тэатрах ставілі п'есы Мальера, камедыі Вальтэра. Найбольш папулярныя былі творы нясвіжскай князёўны Францішкі Уршулі Радзівіл з роду Вішнявецкіх. У іх аснову пакладзены сюжэты з антычнай міфалогіі і сярэдневяковых твораў. У 1754 г. пабачылі свет багата ілюстраваныя «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл. Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Клеафаса — аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». Тут наладжваліся грандыёзныя паказы. Сцэна тэатра была настолькі вялізная, што акцёры маглі заязджаць на яе на конях. Калі ж было трэба, на сцэне прыбіралася падлога і размешчаны пад ёй басейн напаўняўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі. Міхала Казіміра Агінскага – таленавіты кампазітар, аўтар некалькіх опер, музыкант – віртуоз, паэт. Многія выхаванцы прыгонных тэатраў потым працавалі на сцэнах Варшавы, Пецярбурга. Прынамсі, гародзенскія і слонімскія танцоры склалі аснову Варшаўскага каралеўскага балета. Праз стагоддзі да нас дайшлі прозвішчы таленавітых прыгонных акцёраў, музыкантаў, танцоўшчыкаў Я. Ценціловіча, А. Бжазінскай, А. Дарэўскай, М. Чаклінскай, Мацея з Карэліч. Другая палова XVII—XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не з'яўляліся часам заняпаду, як у эканоміцы і палітычным жыцці. Культура гэтага перыяду мела наднацыянальны характар, што было ўласціва эпосе Асветніцтва ўвогуле. Яна вылучалася шматмоўем у літаратуры і навуцы. Заходнія і ўсходнія ўплывы пранікалі ў мясцовы грунт — той грунт, які нарадзіў дэмакратычны струмень культуры беларускага адраджэння XIX ст. Архітэктура – стыль класіцызм з канца 18 ст. – палаца – паркавыя ансамблі ў Гомелі, Валожыне, Ружанах, Слоніме, Дзярэчыне.
Абразы сталі ствараць не толькі на дрэве, але і на палатне. У свецкім жывапісе больш адчувальны ўплыў свецкага жывапісу Зах. Еўропы. Панавалі партрэтны ў гістарычны жанры.
Умовы, у якіх развівалася беларуская культура 17 – 18 ст.: -- клерыкалізацыя культуры (падпарадкаванне ўсіх бакоў развіцця культуры рэлігіі) -- наступленне каталіцкай царквы і паступовае акаталічванне насельніцтва (антыуніяцкая накіраванасць дзейнасці каталіцкай царквы) -- звужэнне ўжытку беларускай мовы з пераводам на польскую мову дзяржаўнага справаводства -- распаўсюджанне польскай і лацінскай моваў -- затуханне рэфармацыйных працэсаў з перамогай контррэфармацыі -- уплыў уніяцтва -- пранікненне ідэй Асветніцтва ў 2-й палове 18 ст. -- уплаў падзей “разбуральнага стагоддзя”.
Характэрныя рысы беларускай культуры 17 – 18 ст. -- заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання Рэзкае пагаршэнне умоў развіцця беларускай культуры -- развіццё уніяцкага кнігадрукавання -- сцвярджэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў.
Клерыкалізацыя культуры Беларусі ў 2-й палове 17 – 1-й палове 18 ст. праяўлялася: -- у царкоўнай манаполіі на навуку і адукацыю (асноўныя тыпы навучальных устаноў – рэлігійныя) -- пашырэнне рэлігійнага фанатызму (на мяжы 17 – 18 ст.адбыліся працэсы над так званымі ведзьмамі і калдунамі) -- пашырэнне культавага будаўніцтва (росквіт барока) -- панаванне польскамоўнай і лацінамоўнай рэлігійнай літаратуры.
Рысы развіцця архітэктуры Беларусі ў 17 – 18 ст. -- панаванне барока -- пранікненне класіцызму -- развіццё садова – паркавага мастацтва -- трансфармацыя замкавага дойлідства ў палацава – замкавае -- элементы ракако.
У 17 – 18 ст. на Беларусі былі распаўсюджаны мастацкія стылі: барока, ракако, класіцызм. Барока (з італ. – мудрагелісты, дзіўны) – вядучы накірунак у мастацтве Беларусі 17 – 18 ст. Ракако– ад французскага “драблёны камень”, “ракавіна”. Уласцівы для Еўропы 1-й паловы 18 ст. Надаваў будынкам раслінныя формы, ілюзорна пашыраў рэальную прастору з дапамогай вялікай колькасці люстэркаў, залачэнняў, хрусталлю. Быў сістэмай дэкору інтэр'ераў.На Беларусі развіваўся ў палацава-сядзібнай і культавай архітэктуры сярэдзіны 18 ст. Выяўленне стылю ракако – тканіны Слуцкай мануфактуры, Гарадзенскі каралеўскі палац, шпалеры з Нясвіжа і Слоніма.
9. АСВЕТА І КУЛЬТУРА Ў БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ 18-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 19 СТ. Асветніцтва і рамантызм — асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII — першай паловы XIXст. Эпоха Асветніцтваў Беларусі -- канец XVIII – 10-я гг. XIX ст. Ідэйная аснова Асветніцтва -- працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Задача – дасягненне “Царства розуму” на Зямлі шляхам развіцця навукі і шырокай асветы народных мас. Мастацкі стыль -- класіцызм (ад лац. сlasicus— узорны). Зварот да ўзораў антычнай спадчыны. З 10 - х гг. XIX ст. пачалася эпоха рамантызму. Светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Рамантызм не з'яўляўся акрэсленым мастацкім стылем. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага, што прывяло да шырокага распаўсюджання ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту. Адукацыя пераходзіла з - пад царкоўнага ўплыву ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Паводле статута 1786 г. у губернскіх гарадах ствараліся галоўныя, а ў павятовых — малыя народныя вучылішчы, адпаведна з пяці- і двухгадовымі курсамі навучання. Статут прадугледжваў абавязковае вывучэнне асноў праваслаўнай веры. Адукацыйная сістэма будавалася строга па саслоўным прынцыпе. 1802 г. – у Расіі створана Міністэрства народнай асветы. 6 навучальных акруг у Еўрапейскай частцы Расіі. На чале навучальнай акругі – папячыцель (прызначаўся царом). З 1803 – 1804 гг. -- Рэформа сістэмы адукацыі, зыходзячы з прынцыпаў усесаслоўнасці і свецкасці школы. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму універсітэту, створанаму ў 1803 г. на базе Галоўнай віленскай школы. Віленская навучальная акруга -- Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі -- магнат Адам Чартарыйскі. Навуковы і адміністрацыйны цэнтр Віленскай акругі -- Віленскі універсітэт. Яму падпарадкоўваліся прыходскія вучылішчы (пачатковыя школы), павятовыя вучылішчы і гімназіі. Вынік рэформы: -- павялічылася сетка школ, -- увядзенне вывучэння прыродазнаўчых дысцыплін -- адносная даступнасць пачатковых навучальных устаноў, -- адсутнасць абмежаванняў нацыянальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, -- забеспячэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Аднаксялянскія дзеці амаль не мелі магчымасці наведваць школы. З-за адсутнасці ў пераважнай большасці насельніцтва сродкаў на адукацыю і нязначнай колькасці навучальных устаноў. У гарадскіх прыходскіх вучылішчах, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вывучаліся рамёствы. Адкрыццё пачатковых школ для сялян ускладалася на памешчыкаў і арандатараў казённых маёнткаў. Устанаўлівалася пераемнасць у вучэбных праграмах. Ва ўсіх школах акругі асноўнай мовай навучання прызнавалася польская мова. Руская вывучалася па жаданні бацькоў вучняў. Да 1812 г. гімназіі былі створаны ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Мінску, а таксама ў Жыровічах і Свіслачы (апошняя — на сродкі графа Тышкевіча). Каталіцкія навучальныя ўстановы (належалі каталіцкімордэнам). езуіцкія калегіі да 1820 г (калі дзейнасць езуіцкага ордэна ў Расіі была забаронена) існавалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве і Мсціславе. Полацкая езуіцкая калегія была заснавана ў 1581 г. У студзені 1812 г. яна была ператворана ў Акадэмію (дзейнічала да 1820 г.). Была вышэйшай навучальнай установай, цэнтрам асобай езуіцкай навучальнай акругі. Віленскі універсітэт. 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны і агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, заалагічны музей, адна з найбагацейшых у Еўропе бібліятэк, 3 клінікі, шмат добра абсталяваных кабінетаў. Да ліку найбольш вядомых вучоных адносіліся астраномы М. Пачобут-Аддяніцкі і Я. Снядэцкі, хімік А. Снядэцкі, гісторыкі I. Лялевель, М. Баброўскі і інш. Нацыянальна-культурны напрамак дзейнасці Віленскага універсітэта быў польскі. у Віленскім універсітэце сфарміравалася першае пакаленне беларускай інтэлігенцыі. У канцы 20-х гг. у сістэме народнай адукацыі Расіі назіраўся паварот да рэакцыі. У 1823 г. па ўказу Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы было забаронена адпраўляць юнакоў для навучання ў замежныя універсітэты. Новы статут 1828 г.: -- уводзіўся строга саслоўны прынцып навучання: гімназіі прызначаліся для дваран і чыноўнікаў, трохгадовыя павятовыя вучылішчы — для купцоў і мяшчан, а аднакласныя прыходскія вучылішчы — для дзяцей «самых нізкіх станаў». -- выхаванне вучняў і студэнтаў у духу адданасці самадзяржаўю і праваслаўю. 1829 г. -- створана Беларуская навучальная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пазней да яе далучылі Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні і Беластоцкую вобласць. Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг. -- 1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта, -- часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). -- у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. -- Настаўнікаў запрашалі з расійскіх губерняў, -- пасылалі палітычна надзейных выпускнікоў мясцовых гімназій для вучобы ў Пецярбургскі і Маскоўскі універсітэты за казённы кошт. Пасля завяршэння вучобы яны абавязваліся адпрацаваць вызначаны час у школах Беларусі. -- Спрабавалі наладзіць падрыхтоўку рускамоўных выкладчыкаў у Віцебскай настаўніцкай семінарыі. Але яна праіснавала ўсяго 5 гадоў. У 1836 г. выдадзены указ Мікалая І аб правядзенні выкладання ва ўсіх навучальных установах выключна на рускай мове. У 1840 г. указам Мікалая І забаранялася ўжыванне тэрміна “Беларусь”, “Літва”, “беларускія” і “літоўскія” губерніі. Уводзілася назва “Паўночна – Заходні край”. Зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Беларусі: -- 1840 г. адкрыццё Горы - Горацкай земляробчай школа. З 1848 г. – Горы-Горацкі земляробчы інстытут— першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У 1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую — да Пецярбургскай навучальнай акругі. 1819 г. –у Гомелі ў маёнтку графа М.П.Румянцава была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. Навучанне дзяцей і дарослых у іх адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Развіццё навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. Беларусазнаўства –навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў. Пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага як беларуска-літоўскай дзяржавы паклалі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч. Актыўным збіральнікам беларускага фальклору з часу вучобы ў Віленскім універсітэце быў Ян Чачот.Адбыўшы 10-гадовую ссылку за прыналежнасць да таварыства філаматаў, ён у 1833 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1837—1846 гг. выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень». Пад уплывам беларускага фальклору Чачот і сам пачаў пісаць вершы па-беларуску. У прадмове да апошняга зборніка паэт-даследчык даў аналіз асаблівасцей беларускай мовы, якую ён называў «славяна-крывіцкай». Разам з тым заклікаў прадстаўнікоў малодшага пакалення беларускай інтэлігенцыі да распрацоўкі граматыкі і слоўніка беларускай мовы. Выдатнымі дзеячамі культуры Беларусі былі графы браты Тышкевічы — Канстанціні Яўстафій.Канстанцін Тышкевіч у 1828 г. скончыў Віленскі універсітэт, стварыў у родным Лагойску музей старажытнасцей, сабраў архіў старажытных рукапісаў, каштоўную бібліятэку, займаўся археалагічнымі раскопкамі. Яго брат Яўстафійпадрыхтаваў і выдаў «Апісанне Барысаўскага павета». Яўстафій стаў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута. Адам Кіркор— археолаг, этнограф, гісторык, літаратар. Быў выдаўцом-рэдактарам многіх зборнікаў, а таксама газет і часопісаў. Раскапаў каля 1000 курганоў. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Пазней для шматтомнага выдання «Живописная Россия» А. Кіркор амаль цалкам напісаў вялікі том, у якім асвятліў прыроду і гісторыю Літвы-Беларусі, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. Павел Шпілеўскі.Найбольш вядомымі былі яго нарысы «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», якія на працягу чатырох гадоў публікаваліся ў пецярбургскіх часопісах «Современннк» і «Пантеон». Шпілеўскі склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы. У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Упершыню даволі дакладна паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў. Беларускі гісторык і этнограф П.Баброўскі таксама ў аснову размежавання этнасаў пакладаў мову.«Адзінай адзнакай для падзелу насельніцтва Беларусі на беларусаў і палякаў можа быць мова». Тэадор Нарбут (1784 – 1864) –беларускі гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павета. У 1803 г. скончыў Віленскі універсітэт. Напісаў “Гісторыю літоўскага народа” у 9 тамах. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц,у тым ліку “Хроніку Быхаўца”. Праводзіў археалагічныя раскопкі. Першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. У Полацку ў 2003 г. узведзены незвычайны помнік – памятны знак беларускага алфавіта “Ў”. Лічыцца, што яна ўпершыню з'явілася ў беларускіх тэкстах Я.Чачота. Затым стала шырока выкарыстоўвацца ў творах В.Дуніна – Марцынкевіча.
|