Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура


Date: 2015-10-07; view: 588.


Станаўленне нацыянальнай мовы і літаратуры.Асноўныя віды беларускага фальклору — каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая і пазаабрадавая паэзія, празаічныя эпічныя творы (казкі, легенды, паданні), жарты, прыказкі, прымаўкі і загадкі, творы для дзяцей.

У 1-й палове 19 ст. – працэс станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі сярэднебеларускія гаворкі.

1. Адам Міцкевіч: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай... гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

2. Уладзіслаў Сыракомля: «Пекная гэта галіна славянскай мовы — той крывіцкі дыялект і старая! Бо гэта мова нашага літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

Першыя беларускія паэты найчасцей паходзілі з акаталічанай і апалячанай шляхты. Таму пісаць па-беларуску яны пачалі прывычнай для іх лацінкай.

Аўтары, выхаваныя ў рускай культуры, ужывалі кірыліцу (ананімныя паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», іншыя творы

Забарона ў канцы 50-х гг. друкавання кніг лацінскім шрыфтам. Першай ахвярай гэтай забароны стаў пераклад В. Дуніна-Марцінкевіча вядомай паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

«Энеіда навыварат» (аўтарам лічыцца Вікенцій Равінскі) была напісана ў 10—20-я гг. XIX ст. як пародыя на старажытнарымскую паэму Вергілія па ўзору пародый на яе, створаных раней на рускай і ўкраінскай мовах. Упершыню была апублікавана ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк». Невядомы аўтар таленавіта апрацаваў віцебска-смаленскія гаворкі, выкарыстаныя пры напісанні паэмы.

ананімная паэма «Тарас на Парнасе» (найбольш верагодны аўтар – Канстанцін Вераніцын), напісаная не пазней сярэдзіны 50-х гг. Зараз вядома каля 20 розных варыянтаў паэмы. Упершыню была апублікавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок». Паэма з'явілася выдатным узорам літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай гаворкі, якая і стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

Па сваім мастацка-вобразным узроўні, культуры верша і мовы паэма «Тарас на Парнасе» сталася вышэйшым дасягненнем беларускай літаратуры XIX ст.

Для мастакоў слова першай паловы XIX ст., што выйшлі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, Аляксандр Рыпінскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі), характэрна двухмоўная творчасць — на польскай і беларускай мовах.

Асноўныя напрамкі – Асветніцтва і рамантызм.

Адам Міцкевіч(1798— 1855) — класік польскай літаратуры. Ёсць звесткі, што ён пісаў і па-беларуску. Нарадзіўся А. Міцкевіч на хутары Завоссе Навагрудскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію, Віленскі універсітэт, адбыў ссылку ў Расіі за прыналежнасць да філаматаў, з 1829 г. жыў у эміграцыі, чытаў лекцыі ў Парыжскім універсітэце. Пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.

У драматычнай паэме “Дзяды” А.Міцкевіч адлюстраваў сваё рамантычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі. У паэме “Пан Тадэвушнекаторыя раздзелы прысвечаны ўдзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812 г.

Ян Чачот (1796—1847) — зямляк і сябар А. Міцкевіча, вядомы як збіральнік, даследчык і перакладчык на польскую мову беларускіх народных песень, а таксама як першы беларускі паэт. У зборніках «Вясковыя песні» апублікаваў каля 30 сваіх беларускіх вершаў. выдаў 6 фальклорных зборнікаў, дзе змясціў беларускія песні ў польскім перакладзе і арыгінале. Пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян.

Ян Баршчэўскінарадзіўся на Віцебшчыне ў канцы XVIII ст. Доўгі час жыў у Пецярбургу, дзе вакол яго стварыўся гурток беларускай інтэлігенцыі. Пазнаёміўся там з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Кожнай вясною Я. Баршчэўскі пешшу прыходзіў з Пецярбурга на радзіму, збіраў народныя песні, казкі,легенды, паданні. Пісаў па-беларуску і па-польску, але большасць беларускіх твораў не трапіла ў друк і да нашага часу не дайшла. Вядомы толькі тры вершаваныя творы Баршчэўскага на беларускай мове, у тым ліку невялікая паэма «Рабункі мужыкоў», прысвечаная падзеям 1812 г.у Беларусі.

– збіраў народную творчасць. Cтварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». Галоўны твор -- «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (на польскай мове), аўтар літаратурна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Сучаснікі параўноўвалі яго творы са славутымі арабскімі казкамі “Тысяча і адна ноч”, а самога аўтара называлі беларускім Гогалем, Гофманам і нават Уэлсам.

Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сыракомля.Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы. Менавіта Сыракомля падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску.

Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевічажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай. Паэт стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч(1807 —1884) — першы класік новай беларускай літаратуры, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, скончыў у Бабруйску павятовую школу, вучыўся ў Віленскім універсітэце, служыў у Мінску, пазней жыў ва ўласным фальварку Люцынка ў Мінскім павеце. Творчая дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча пачыналася на польскай мове. 3 сярэдзіны 40-х гг. ён вызначыўся як беларускі пісьменнік. У творах «Сялянка», «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш. шырока выкарыстаў беларускі фальклор і адлюстраваў этнаграфічныя асаблівасці побыту і звычаяў беларускага народа.

Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862) Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію. Праславіўся як польскі паэт, пісаў і па-беларуску. Актыўна прапагандаваў і абараняў у польскім друку беларускамоўную творчасць Я. Чачота і В. Дуніна-Марцінкевіча, адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову. Вуснамі паэта беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам».

Сыракомля аўтар верша “Паштальён”. У перакладзе на рускую мову ён стаў рускай народнай песняй “Ямщик” (“Когда я на почте сужил ямщиком”). У аснову верша пакладзены рэальны факт трагічнай гібелі паблізу пасёлка Мір закаханай у ямшчыка дзяўчыны.

Сыракомля аўтар “Кароткага даследавання мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі”, краязнаўчай працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”.

Паўлюк Багрым (1813 — каля 1890) — адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання, сын прыгоннага каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага павета. У 1828 г. падчас следства аб непадпарадкаванні крошынскіх сялян свайму памешчыку 15-гадовага П. Багрыма абвінавацілі ў распаўсюджанні сярод іх забароненых твораў і адабралі тры сшыткі вершаў, не знойдзеныя да нашага часу. Лёс паэта трагічны: ён быў здадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска, дзе талент яго згас. Вядомы толькі адзін верш.П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».


<== previous lecture | next lecture ==>
Адукацыя. | Жывапіс.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.