Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Жывапіс.


Date: 2015-10-07; view: 477.


У выяўленчым мастацтве Беларусі канца 18 —першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх плыняў класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтвапранікаюць і элементы рамантызму.

Асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны.У той жа час складваліся новыя жанрыпейзажныі бытавы.

Валенцій Ваньковіч(1794—1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. прадстаўнік рамантызму Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», тыповы прыклад рамантычнага партрэта напісаны ў 1828 г. Майстэрня Ваньковіча ў Мінску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада.

Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі.(1810—1885). Нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта: I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.

3. Тэатр і музыка.

Міхал Клеафанс Агінскі у сваёй сядзібе ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне напісаў знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”. Сядзіба М.Агінскага атрымала паэтычную назву “Паўночныя Афіны”.

У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Беларусі існавалі аматарскія тэатральныя калектывы. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты і г. д.

«Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Іх «замянялі» заезджыя польскія, а з 30-х гг. і расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцыйнай аснове, г. зн. давалі платныя спектаклі.

Самай значнай постаццю ўбеларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40—50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст — выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Дунін – Марцынкевіч аўтар тэкстаў да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісаў С. Манюшка, сябра Дуніна-Марцінкевіча, які, дарэчы, навучаў музыцы яго дзяцей — дачку Камілу і сына Міраслава. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне. Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага). Сярод выканаўцаў сваім артыстычным талентам выдзяляўся В. Дунін-Марцінкевіч, які выконваў вядучую ролю і быў душою спектакля. Разам з ім на сцэне выступалі дзве яго дачкі.

Станіслаў Манюшка(1819—1872) — адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Заснавальнік польскай і беларускай класічнай музыкі. У 40— 50-я гг. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней — дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор, падтрымліваў сувязь з беларускімі музыкантамі, усяляк дапамагаў ім. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч.На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. (першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў). У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».


<== previous lecture | next lecture ==>
Літаратура | Архітэктура.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.