Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Архітэктура.


Date: 2015-10-07; view: 500.


Архітэктура.3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне стылю класіцызму ў архітэктуры.

У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэрны порцік -- характэрная частка палацаў, сядзіб і некаторых культавых пабудоў.

(Порцік— галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца завяршаецца франтонам ці атыкам).

Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва.

У беларускіх гарадах пачалі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі.

Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках.

Горадабудаўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.

Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі (1809— 1819гг.).

Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Гомельскі, Жыліцкі (Кіраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы.

Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.

Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажнае паркавым мастацтве.

Выдатнымі помнікамі культавай архітэктуры ў стылі класіцызму з'яўляюцца Мамайскі і Мосарскі касцёлы ў Глыбоцкім раёне, Іосіфаўскі касцёл у Лідзе, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Дубайская царква ў Пінскім раёне, пабудаваныя ў канцы ХVІІІ — першай палове XIX ст.

 

 

10. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 19 СТ. ПАЎСТАННЕ 1830-1831 ГГ.


<== previous lecture | next lecture ==>
Жывапіс. | Тайныя таварыствы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.