Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Фанетычныя адзінкі, іх функцыянальная характарыстыка


Date: 2015-10-07; view: 6472.


Вусная мова –гук.плынь, якая падзяляецца з дапамогай інтанацыі і націску на асобныя адрэзкі, фанетычныя азінкі.

Фанетычныя адзінкі:

1) тэкст – вусна аформленая думка, пэўная інфа або раздзел твора, які характэрызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю і могуць быць запісаны з мэтай іх узнаўлення, паўтарэння і захавання. Характэрна абмежаванасць у пачатку і канцы працяглымі паўзамі і наяўнасць пэўнага інтанацыйнага малюнку.

2) Фраза(//) – інтанацыйная і сістэматычна закончаная адзінка маўлення, абмежаваная 2-ма працяглымі паўзамі. Адпавядае адносна закончанаму па сэнсу выказванню і вылучаецца з тэксту інтанацыяй закончанасці і паўзай. Можа складацца з аднаго слова ці спалучэння слоў або аднаго ці некалькіх сказаў.

3) Мойны такт(сінтагма)(/) – частка фразы з аднаго ці некалькіх слоў, з інтанацыяй незавершанасці і крыху карацейшымі паўзамі, аб'ядноўваецца адным націскам

4) Фан. слова – гук, адзінка, аб'яднаная адным націскам.

5) склад – гук ці комплекс гукаў, вымаўл. 1-ым штуршком паветра.

6) гук – элементарная фан. адзінка. Сук слад. Складаюць гукавую матэрыю слова.

/Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў мовы.

Гукі мовы – гэта сам спосаб існавання мовы, яе матэрыяльныя сродкі, з якіх будуюцца моўныя адзінкі. Гук –найдрабнейшая адзінка мовы вуснай мовы, якая ўтвараецца органамі маўленчага апарату чалавека за адну арыткуляцыю .

Аспекты вывучэння гукаў:

1) акустычны – фіз. якасці гукаў даслед. Фізікай: вышыня, працягласць, тэмбр, сіла гука.

2) артыкуляцыйны (фіялагічны) – апісанне гукаў мовы з пункту гледжання іх утварэння, з боку ўдзелу органаў маўлення: дзе і як утвараецца кожны гук.

3) функцыянальны (лінгвістычны) – розглад гукаў з боку іх функцый у моўнай плыні. (словаўтварэнне, словаадрозневанне функцый гукаў)

Акустыка гукаў маўлення – гукі разглядаюцца, як вынік вагання галасавых связак.

Галасавыя звязкі могуць вагацца:

· рытмічна – узнікае голас(галосныя гукі)

· нерытмічна –узнікае шум(глухія зычныя)

Шум+голас=санорныя гукі(голас пераважае)ці звонкія шумныя(пераважае шум)

Гукі адрозніваюцца між сабою вышыней, сілай, працягласцю і тэмбрам.

Вышыня гуку залежыць ад частаты ваганняў у секунду: больш ваганняў – вышэйшы гук, менш – ніжэйшы гук.Часціня ваганняў вызначаецца даўжынею і напружанасцю звязак. Калі галасавыя звязкі карацейшыя(жанчыны, дзеці), то напружанасць іх і часціня большая, таму і гук вышэйшы. Вышыня гукаў вымяраецца ў Гц.

Сіла гуку вызначаецца амплітудай ваганняў: пры большай амплітудзе – гук мацнейшы, пры меншай – слабейшы. Вымяраецца ў дБ.

Працягласць гуку – вызначаецца часам яго вымаўленне і вымяраецца ў мілісекундах

Тэмбр гуку – адна з найбольш важных адметнасцей гуку, гукавая яго афарбоўка. Паводле тэмбру адрозніваюцца галасы людзей ствараюць тэмбр суадносіны асноўнага і пабочных таноў. Асноўны тон узнікае ў выніку вагання звязак, пабочны – у поласці рота, носа і глоткі. Пабочныя тоны называюць абертонамі. Накладанне абертонаў на асноўны тон стварае складаны гук з індывідуальнай афарбоўкай. Тэмбр гуку залежыць ад рэзанансавай характарыстыкі – пабочных таноў, якія ствараюцца ў рэзанатары(поласці рота, носа, глоткі). Аб'ем і форма рэзанатара змяняюцца пры руху языка, мяккага паднябення, адсюль змены ў пабочных тонах,якія надаюць адметнасць.

/Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення.

Пад час гістарычнага развіцця чалавека фізіялагічныя органы прыстасаваліся да “вытворчасці” гукаў і сталі маўленчым апаратам. Да маўленчага апарату ў шырокім сэнсе залічваюць і цэнтральную нервовую сістэму, органы слыху і зроку, бо яны дазваляюць атрымаць пэўныя імпульсы для ўзнікнення гукаў, іх успрыняцця і ўсведамлення.

У вытворчасці гукаў удзельнічаюць:

· Галаўны мозг-пасылае пэўныя імпульсы, што кіруюць адпаведнай дзейнасцю

· Дыхальны апарат(легкія, бронхі,траеі)+дыяфрагма і ўся грудная клетка

· Вымаўленчыя органы(галасаввя звязкі, язык, губы,зубы,паднябенне,язычок,сценкі глоткі, сківіцы)

Вымаўленчыя органы падзяляюцца на:

· Актыўныя органы – рухомыя, выконваюць пэўнае дзеянне пры ўтварэнні гукаў. Сярод іх большая нагрузка выпадае на губы, язык, ніжнюю сківіцу, мяккае паднябенне, язычок

· Пасіўныя органы – нерухомыя, пункт апоры для актыўных органаў: зубы, цвердае паднябенне, поласць носа, верхняя сківіца. Да іх толькі набліжаюцца або з імі змыкаюцца пры ўтварэнні гукаў актыныя органы маўлення.

/Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці

Кансанантызм –сістэма зычных гукаў

39 зычных гукаў.

Пры класіфікацыі ўлічваюцца 4 прыкметы:

1) удзел голасу і шуму (удзел гал звязак.)

2) месца утвар (перашкоды па шляху паветра)

3) спосаб утварэння (спосаб пераадольвання гэтых перашкод)

4) палатальнасць – наяўнасць або адсутнасць змякчэння.

Паводле спосабу ўтварэння зычныя:

А) змычныя (выбухныя): б, б', п, п', д, т, к, к', выбухныя г і г'.

Б) шчылінныя (фрыкатыўныя): в, в', г, г', ж, з, з', й, с, с', ў, ф, ф', х, х'. ш.

В) змычна-шчылінныя (афрыкаты): дж, дз. Дз', ц, ц', ч

Г) змычнапраходныя : насавыя: м, м', н, н'.

Дрыжачы(вібрант): р

Плаўныя: л л'

Паводле месца ўтварэння:

А) губныя:

Губна-губныя б, б', п, п', м, м', ў.

Губны-зубныя в, в', ф, ф'

Б) язычныя:

Перэднеязычныя:

Зубныя: д, дз, з, л, л', н, р, с, т, ц,

Пярэднепаднябенныя: дз', ц', з',с',ж,ш,дж,ч,н'

Сярэднеязычныя:

Сярэднепаднябенны: й

Заднеязычныя г, г' (выбухныя і фрыкатыўныя), к, к', х, х'.

Паводле удзелу голасу і шуму(танальнасць):

1) шумныя (звонкія і глухія):

звонкія - з удзелам шуму і голасу

глухія - з удзелам шуму.

2) санорныя - голас над шумам (в, в', л, л', м, м', н, н', р, ў, й)(глухія зыч. перад сан.не азванчаюцца)

Па наяўнасці ці адсутнасці змякчэння, або палаталізацыі:

1)цвердыя(велярызаваныя)

2)мяккія(палатальныя)

зацвярдзелыя гукі: ж, ш, ч, дж, р, ц (не абразаваны ад [т]), дз (у некаторых словах - ксяндзы, пэндзаль)

пары па звонкасці-глухасці: б-п, б'-п', г-к, г'-к', д-т, дж-ч, дз-ц, дз'-ц', ж-ш, з-с. ф і ф' пары па звонкасці не маюць

Бел.м. уласціва як палаталізацыя так і велярызацыя. Цвердыя і мяккія зычныя складаюць пары: б-б', в-в', г-г', д-дз', з-з', к-к', л-л', м-м', н-н', п-п', с-с', т-ц', ф-ф', х-х', [-]-й, ў-[-]

/Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад'ём, лабіялізаванасць/ нелабіялізаванасць).

Вакалізм –сістэма галосных гукаў. 6 гал. Адметнасць артыкуляцыі гал. звязана з рухамі языка: гарызантальнымі ці вертыкальнымі. Паводле гарызантальных перамяшчэнняў:

1)пярэдні рад

2)сярэдні рад

3)задні рад

Паводле вертыкальнай ступені пад'ему:

1)верхні пад'ем

2)сярэдні пад'ем

3)ніжні пад'ем

Паводле ўдзелу губ:

1)лабілізаваныя (о, у),

2)нелабілізаваныя (а,э,і,ы)

рад пад'ём пярэдні   сярэдні   задні  
Верхні [і] [ы] [у]
Сярэдні [э]   [о]
Ніжні   [а]  

/Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).

У маўленчай плыні гукі ўздзейнічаюць адзін на аднаго. Гэта тлумачыцца тым, што пры вымаўленні папярэдняга гука, органы маўлення не вяртаюцца цалкам ў першапачатковае становішча, а прыстасоўваюцца да вымаўлення наступнага гука. Вылучаюць два асноўныя віды гукавых змяненняў:

· Пазіцыйныя – абумоўлены фан.пазіцыяй гука ў слове і залежаць ад месца націска, ад месца зычнага ў пачатку або канцы слова: аканне(яканне),аглушэнне на канцы,прыстаўныя гукі

· Камбінаторныя – адбываюцца пад уздзеяннем суседняга гука: асіміляцыя, дысіміляцыя

Асіміляцыя– фанетычны працесс прыпадаблення аднаго гука да другога:

Па ступені прыпадабнення:

· Поўная – адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога, з двух гукаў утвараецца адзін: па месцы ўтварэння: свісцячы да шып.: сшытак [шытак]; па спосабу ўтварэння: д,т да ч,ц: [аччаго]

· Няпоўная-адзін гук прыпадабняецца да другога толькі часткова, звычайна па адной прыкмеце: звонкасці(про[з']ба) або глухасці(даро[ш]ка)(!адрозніваць ад аглушэння на канцы), цвердасці або мягкасці (про[з']ба)

Па адлегласці гукаў:

· Кантактная – прыпадабняюцца сумежныя гукі: [с'в'та]

· Дыстактная-прыпадабняюцца не сумежныя, раздзеленыя іншымі гукамі. характэрна для прастамоўя і нар.гаворак: [л]аба[р]аторыя-[л]аба[л]аторыя

Па кірунку:

· рэгрэсіўная – прыпадабненне папярэдняга да наступнага: про[з']ба

· прагрэсіўная – прыпадабненне наступнага да папярэдняга-падаўжэнне: калоссе

Дысіміляцыя – адваротны асіміляцыі працэс, калі адбываецца распадабненне двух зычных гукаў аднолькавага ці блізкага ўтварэння (къто – кто – хто)

/Фанетычныя працэсы (пратэза, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія).

Фанетычныя працэсы характэрны для усiх моу.

Дыярэза– выпадзенне сярэдняга выбухнога гука або спрашчэнне групавых зычных. (здн-позна, рдц- сэрца)

Сцяжэнне – зліцце двух аднолькавых ці блізкіх гукаў у адзін: харошы-хараство

Гаплалогiя – выпадзенне ааднаго з двух аднолькавых складоў/гукаў:мiнера(ла)логiя, трагіка (ка) медыя

Эпентэза – з`яўленне новага гука ў становiшчы памiж галоснымi з мэтай палегчыць яго вымаўленне пры збегу зычных ці галосных: (павук, кi(j)яскер, бабёр, рубель)

Пратэза – з`яуленне дадатковага гука на пачатку слова (iмгла, iмкненне, вокны)

Метатэза – перастаноўка складоў ў слове. (сыроватка – сываратка, нагбом – набгом)

15/Фанетычныя пазіцыі гукаў у моўнай плыні.

Вылучаюць наступныя пазіцыі гукаў у слове:

· моцная-гук вымаўляецца так, ці амаль так, як ізалявваная гукавая адзінка: для галосных-пад націскам, для зычных-становішча перад гал ці сан.

· слабая-адбываецца прыстасванне гука да іншых, або змена яго іншымі гукамі: для галосных-не пад націскам, для зычных-становішча звонкіх у канцы слова перад паўзай ці перад глухімі,для глухіх-становішча перад звонкімі

Рэдукцыя – змяненне гучання галосных у ненаціскным становішчы.

Віды рэдукцыі:

· танктная

· дыстактная

· якасная –ненаціскныя гал.змяняюць свой тэмбр, якасць і супадаюць з іншымі гукамі: беларускія гаворкі паўночна-ўсходняга дыялекту, аканне: воды-вада

· колькасная-галосныя менш напружаныя і карацейшыя: сад-садок-садавіна (аканне, яканне, іканне).

· Поўная-галосны гук зусім знікае: жаваранак-жаўранак

Акамадацыя – узаемадзеянне суседніх разнатыпных гукаў-гал.і зыч.,частковае прыстасаванне артыкуляцыі зыч.да гал.і наадварот: до[м'і]к

Сінгарманізм – разнавіднасць дыстактнай прагрэсіўнай асіміляцыі (прыпадабненнне наступнага гука да папярэдняга):цюркскія мовы

16/Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў

Як у сістэме гал.,так і ў сістэме зыч.адбываюцца пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні.

Пазіцыйныя чаргаванні – адбываюцца пад уплывам суседніх зыч. у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зыч.у канцы слова. Адлюстроўваюць фанетычныя нормы суч.бел. м.:

1) чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова у выніку асіміляцыі (рыба - рыб[п]ка)

2) чаргаванні звонкіх і глухіх у выніку аглушэння звонкіх на канцы слова (зубы - зуб)

3) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных у выніку асіміляцыі па мяккасці (зносіць - з[з']несці, спаў - с[с']піць)

4) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці і змякчэння зычных перад [э],[і] пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў: (плата – плаціць, улада - ва уладзе, сон - у сне)

5)чаргаванні заднеязычных перад і ў спрадвечна беларускіх словах: падлога-падлогі

6)па большасці чаргаванні галосных заснаваны на аканні і яканні:

а) [о] - [а]: новы - навіна, мёд - мядок

б) [э] - [а]: цэгла - цагліна, несці - нясу./Гістарычныя чаргаванні зычных не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове, а з'ўляюцца вынікам змен, якія адбываліся ў мінулым:

1) заднеязычныя//свісцяч, шыпяч (бераг, беражок, на беразе),(рука, ручны, руцэ; муха, мушка, на мусе)

2) зубныя//шыпячыя: вадзіць-ваджу

3) ()/губны +л': любіць-люблю;

4) л//ў: чытаць-чытаў

5) э-о/а воз-везці, лезці-лазіць,

6) а/у вязаць-вузел,

7) у/ы-о суха-сохнуць-высыхаць,

8) а/ і, () бяру-збіраць-збор,

9) ()/э.

/Фаналогія. Паняцце пра фанему.

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

Фанема – наіменшая непадзельная гукавая адзінка мовы, якая служыць для пабудовы і адрознення марфем, слоў і словаформ. Паняцце фанема ўвёў польскі вучоны Бадуэн де Куртэнэ. У 70-я гг. 19 ст абгрунтаваў адрознне паміж гукам і фанемай. Гук – адзінка маўлення. Фанема – адзінка мовы.Нятоеснасць фанемы і гука выяўляецца ў тым, што дзве фанемы могуць рэалізавацца ў адным гуку: фанемы <д>і<с>у слове гарадскі гучаць як адзін гук [ц]. Каб вызначыць фанемны склад слова, трэба кожны гук паставіць у моцнай пазіцыі. Бяро[з]а, бяро[с]ка, бярэ[з']нік-фанемны рад з трох гукаў. Ядром гэтага рада выступае моцная фанема <з>. Варыянты і варыяцыі фанем выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны з'яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуўшыся ў розных фанетычных умовах. У бел мове 5 гал. фанем: а, о, у, э, і, 32- зыч.

Варыянт фанемы – супадзенне з інш. фанемай: бяроза [з] - [с] бярозка[з] - [з']

Варыяцыя фанем – супадзенне невялікае. Гук якасць якога ў выніку змягчэнне змянілася нязначна: бяроза і бярознік

Фаналагічныя школы:

а) ленінградская (Шчэрба, Зіндэр, Бандарка),

б) Маскоўская (Рубін, Рэфармацкі, Паноў).

У бел мове – Я. Падлужны.

Гіперфанема– слабая фанема, якая не мае адрознівальнай моцнай пазіцыі. (Сеньёр, серпенцік – “е”)

/Складападзел у сучаснай беларускай мове. Закон узрастаючай гучнасці. Характарыстыка складоў.

Наша мова складаецца з гукаў,але гукі не вымаўляюцца асобна.Найменшым артыкуляцыйнымі адрэзкамі,на якія можна расчляніць паўзамі моўную плынь,з'яўляюцца склады.

Склад-мінімальная вымаўленчая адзінка.У склад можа ўваходзіць адзін або некалькі гукаў. Абавязковым элементам склада з'яўляецца адзін складаўтваральны гук,да якога прымыкаюць нескладовыя. Склад не з'яўляецца сэнсавай,фаналалагічнай адзінкай.

У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі тэорый склада:

· Экспіраторная-вызначае склад як спалучэнне гукаў,што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.Мяжой складоў з'яўляецца момант самага слабага выдыху

· Мускульнага напружання-вызначае склад як гукавы адрэзак,які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання моўнага апарата.Кожны імпульс складаецца з трох фаз:узрастання напружання,яго максімуму і спаду.Разам з узмацненнем або спадам напружнасці ўзмацняецца або аслабляецца гучнасць.Межы паміж складамі адпавядаюць найменшаму ўзроўню мускульнага напружання і гучнасці.Складападзел можа адбывацца па-рознаму

· Санорная-заснавана на акустычных крытэрыях.Згодна ей склад-хваля санорнасці.Склад утвараюць гукі рознай ступені гучнасці.Найбольш гучны гук,які з'яўляецца вяршыняй санорнасці-складовы,астатнія гукі-нескладовыя.Галосныя як найбольш гучныя гукі звычайна бываюць складовымі.Зычныя з'яўляюцца нескладовымі гукамі.Паводле ступені гучнасці гукі можна абазначыць лічбамі:галосныя-4,санорныя зычныя-3,звонкія шумныя-2, глухія шумныя-1. Колькі ў хвалі пікаў,столькі і вяршынь санорнасці

Тыпы складоў:

Адкрыты-склад,які канчаецца складовым галосным

Прыкрыты-склад,які пачынаецца зычным гукам

Зыкрыты-склад,які канчаецца зычным гукам

Непрыкрыты-склад,які пачынаецца галосным гукам

У беларускай мове пераважае складовы тып “зычны+галосны”.Складападзел звычайна праходзіць паміж максімальна гучным галосным і наступным зычным.Беларуская мова адносіцца да моў з тэндэнцыяй да адкрытых складоў.

Правілы складападзелу:

· Й і ў адыходзяць да наступнага складу

· “шумны+санорны”, “шумны+шумны”, “санорны+санорны” адносяцца да наступнага склада

· “санорны+шумны”складападзел паміж

Такія заканамернасці складападзелу дзейнічаюць толькі ў межах фанітычнага слова.На стыку самастойных слоў складападзел праходзіць паміж гэтых слоў.

З падзелам на склады звязаны правілы пераносу слоў на пісьме.Не на стыку марфем фанетычны падзел на склады і падзел слова для пераносу звычайна супадаюць.Пры складападзеле на стыку марфем з мэтай пераносу ўлічваецца яшчэ марфемная структура слова.

Складанападзел вызначаецца з улікам ўзрастаючай гучнасці: найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.

Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая утвараецца галоснымігукамі або спалучэннямі галосных з зычнымі гукамі.

Склады: 1) адкрытыя (склад закончаны галоснай) 2) закрытыя (зычныя) – прыкрыты (склад пачынаецца з зычнай) – непрыкрыты (з галоснай)

Складападзел – вызначэнне межаў паміж складамі ў мове і на стыках слоў.

Для вызначэння складоў выкарыстоўваецца закон узрастаючай гучнасці.Гэта тэорыя ўлічвае ступень гучнасці гукаў у складзе, дзе спалучаюцца больш гучныя з менш гучнымі. Паводле тэрыі, склад вызначаецца як частка маўленчай плыні, якая мае адну вяршыню гучнасці; у слове столькі складоў, колькі вяршынь гучнасці. Найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.

Націск (разнамесны, рухомы і нерухомы) і інтанацыя ў беларускай мове.

Націск і інтанацыя належаць да прасадычных з'яў.

Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў.

Характарыстыкі націска ў бел.м.:

· Дынамічны(сілавы)-пры вымаўленні нац. складоў апарат знаходзіцца ў большым муск. напруджанні, чым пры вымаўленні ненаціскных сладоў. Націскны склад больш працяглы.

· Разнамесны(свабодны)-нац не фіксуецца, можа падаць на любы склад.

· Рухомы-мяняе свае месца пры ўтварэнні форм слова

· Нерухомы-не змяняе свайго месца ў розных словаформах

Нац дапамагае адрозніваць значэнні слоў (кара -кара) і грам формы (братам - братам)

Лагічны націск – інтанацыйна выдзяляецца ў сказе кожнага слова.

Праклітыкі – ненаціскныя словы, якія прымыкаўць да наступнага слова: у школу.

Энклітыкі – ненаціскныя словы, якія прамыкаюць да наступнага слова : хацеў бы.

Складаныя словы маюць некалькі націскаў:аснойны і пабочны.

Інтанацыя – сукупнасць фонавых сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і яе частак як цэлага, забыспечваюць рытм – меладычнасць маўлення. Інтанацыя-гэта ўзаемазвязанасць такіх кампанентаў, як:

1) мелодыка – змяненне тону голасу. 2) інтэнсіўнасць – гучнасць гал 3) тэмбр –эмацыянальна экспрэсіўная афарбоўка 4) рытм – чаргаванне націскного і не націскного. 5) паўзы.

/Арфаэпія і яе задачы. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення. Вымаўленне галосных гукаў.

Арфаэпія вывучае вымаўленчыя нормы мовы. Яна абапіраецца на фанетычныя заканамернасці мовы і ўстанаўлівае нормы, абавясковыя для ўсіх носьбітаў мовы. Сучасныя арфаэпічныя нормы бел.літ.м складваліся паступова. Выпрацоўка адбывалася ў цеснай сувязі са станаўленнем беларускай арфаграфіі. Стабілізацыя арфаэпічных норм спрыяла ўсталяванню цвердых норм правапісу, нармалізацыі граматычнага ладу, што было ўпершыню зроблена Тарашкевічам у “Бел. Граматыцы для школ”(1918). Арф.нормы ў асноным склаліся к 30-м гадам. З таго часу змяніліся толькі некаторыя асаблівасці літ.вымаўлення: Лёндан-Лондан. Агульнаму правілу “акання” падпарадкаваліся “інтэрнацыянальныя рэвалюцыйныя словы”:совет-савет. Аднак асноўныя рысы літ.вымаўлення, якія вызначаюць арфаэпічную сутнасць бел.літ.м, захаваліся нязменнымі да нашых дзен. Засваенне арф.норм спрыяе аднастайнаму разуменню вуснага маўлення ўсімі носьбітамі мовы, павушае агульную культуру чалавека.Сукупнасць сродкаў, прызначаных для маўлення ў пэўнай сферы зносін, утварае стылі вымаўлення.

Стылі:

1)поўны(афіцыйны)-кожны гук вымаўляецца дакладна і выразна. Афіцыйныя абставіны вымушаюць больш уважліва захоўваць арфаэпічныя нормы 2)няпоўны(гутарковы)-хуткі тэмп маўлення і ступень увагі з якой гаворачы адносіцца да свайго вымаўлення. Менш выразная артыкуляцыя гукаў

Прычыны адхілення ад норм:

1) уплыў дыялектаў: мяккі або паўмяккі р: ріба

Невымаўленне падоўжаных зыч.:насене

Памякчэнне з,с перад заднеязыч.:с'к'інуць

Парушэнне правіл аглушэння: горад

2) русская мова: вымаўленне г выбухнога на месцы фрыкатыўнага: гарачы

Вымаўленне мягкага ч:ч'асы

Вымаўленне л,в,ф на месцы ў:волк

Вымаўленне двух асобных гукаў на месцы афрыкат: дзевяты

Вымаўленне спалучэння гукаў шш замест шч:шшаасця

3) уплыў арфаграфіі: вымаўленне і без й у пачатку слова: іх змест

Вымаўленне е у часціцах не, без, калі яны стаяць перад словам з нац.на 1-ы склад: не буду

Цвердае вымаўленне з,с перад мягкімі:смех

Вымаўленне гал.:

1)залежыць ад нац. і суседніх гукаў

2)аканне,яканне. Але не заўсёды адбываецца-іншамоўныя словы.

3)падпарадкаванне яканню часціц без\не

/Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных у сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Вымаўленне зыч. залежыць ад таго, у суседстве з якімі зыч. ен знаходзіцца, ад пазіцыі ў слова.

1) цвёрдыя р,ж, ш, дж, ч

2) фрыкатыўны г:

3)г' у швагер, гузік, гергетаць, вакзал, экзотыка

4)афрыкаты дж, дз, дзэ разам

5) дзеканне, цеканне: бландзінка.Выкл. зап, словы з суфі. –ір-, -ік-, -ёр-, -ейск-, -еец- каранцін, манцёр,дэкан

6)вельмі мяккія з', с': зёлкі, свет, снег. Толькі ў словах у назве, аб прызме, пры феадалізме яны застаюцца цв. Не змякчаюцца перад г,к,х

7)цвёрдыя губна-губныя: сем, голуб, н

8)звонкія на канцы і перад глухімі вымаўляюцца як глухія, а глухія перад звонкімі-як звонкія: ліджба

9)н,л вымаўляюцца мякка перад дз',ц',н',й:на фрон'ц'е

10)л мякка перад ск

11)у словах з трохгукавым спалучэннем н не змякчаецца:дранцвець

12)перд с',з',л' гук н змякчаецца: гартэн'з'ія. Выкл. Бензін, транзіт,рамансе

13)у сложбовых словах канчавыя з,с змякчаюцца:без' мяне. Выкл.:праз,цераз

14)свісцячыя перад шып.,як шып:шшытак

15)шып.перад свіс.,як свіс:на рэццы

16)д,т перад ч,ц, як ч,ц

17)зск,дск як ск,цк

18)у звязнай мове зв.аглуш.на канцы,перад сан.,гал: сат у квецені

19)прыназ.на зв.аглуш.перад глух:ат печы

Графіка. Фарміраванне беларускай графікі.

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні.

Да графічнай сістэмы адносяцца:

· Літары

· Знакі прыпынку

· Ідэаграмы(у фізіцы,матэматыцы)

· Піктаграмы

· нелітаратурныя знакі: апостраф, злучок, знакі абзаца, націску, параграфа

Задача графікі: устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі, адлюстраванне малюнкаў літарамі.

Алфавіт-сукупнасць літар змешчаных у пэўным парадку.

У сучасным свеце найбольшае пашырэнне маюць 3 алфавіты:

· лацінскі: народы Амерыкі,Аўстраліі, частка Еўропы

· арабскі:арабскія краіны

· славянска-кірылаўскі

Сучасны бел алфавіт – 32 літары (+ 2 дыграфы) 6 галосных гукаў, 39- зычных. Беларускі алфавіт – эканомны. Беларускае пісьмо – літарна-гукавое. Кожная літара мае асноўнае і другарнае значэнне. Асноўнае – у моцных пазіцыях. Другарнае – у слабай. Усе літары падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя. Двухзначныя – маюць два асноўных гукавых значэння.

Адназначныя літары Двузначныя літары
А,о,э,ы,у Парныя і цвердыя мяккія,е,ё,ю,я,б,в,г,дз,з,к,л,м,н,л,с,ф,ц

Аснова бел графікі – кірыліца

Старабеларуская графіка прайшла 3 этапы:

1)устаў-строгая геаметрычная форма літар, якія пісаліся выразна, асобна адна ад адной, перпендікулярна 14 ст.

2)паўстаў-узнік з-за неабходнасці паскарэння пісьма. Літары нахіляліся ў левы бок, словы скарачаліся. Рэлігійная літаратура 14-18 стст.

3) скорапіс -у прыватнай перапісцы і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Нахіл у правы бок, 16-17 стст.

Асноўныя даты ў гісторыі бел.графікі:

16-17 стст – дзейнасць Скарыны (увёў вялікую літару, абзац, пасля такі шрыфт выкарыстоўвалі Мсціславец, Будны, Цяпінскі)

16-17 стс - арабскі алфавіт (татары) кітабы – кнігі, напіс на бел. мове арабскім алфавітам.

1708-Петр1 правеў рэформу кірылічнага пісьма ў Расіі.Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі(грамадзянка)Узоры літар прапанаваў Петр1 і Ілья Капіевіч.Вынікі рэформы:

· Выкінуты ўсе юсы,амега,ксі,псі

· Спрошчаны знешні выгляд літар

· Замест кірылаўскіх назваў былі ўведзены лацінскія назвы літар

У рускую арфаграфію былі ўведзены:

o Э(узаконена Пятром1)

o Й(зацверджана ў 1735 Расійскай Акадэміяй навук)

o Ё(у 1797увеў Карамзін замест іо)

У беларускім варыянце кірыліцы замацаваліся:

§ Ў,і,апостраф

§ Дж,дз

1926-Якаўлеў увеў “Формулу пабудовы найбольш эканамічнага алфавіта”

А=(З+Г)-(З'-Г')+1

А-агульная колькасць знакаў алфавіта

З-колькасць зычных фанем

Г-колькасць галосных фанем

З'-колькасць парнаадрознівальных зычных гукаў(фанем і варыянтаў)

Г'-колькасць парнаадолзнівальных галосных гукаў(варыянтаў і фанем)


<== previous lecture | next lecture ==>
Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы. | Прынцыпы беларускай графікі. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фанаграфічнае пісьмо.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.