Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прынцыпы беларускай графікі. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фанаграфічнае пісьмо.


Date: 2015-10-07; view: 2149.


Прынцыпы бел графікі:

1) гукавы – кожн. літара можа абазначаць асобы гук.

2) складовы –

 

Пісьмо-форма фіксацыі вуснай мовы,што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і замацавання ў часе.У залежнасці ад таго,перадае знак агульны сэнс выказвання або значэнне аднаго слова,паслядоўнасць гукау або адзін гук,вызначаюцца віды пісьма:

· Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак з'явіліся ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу.Самы старажытны від пісьма піктаграфія-малюнкавае пісьмо.Малюнак схематычна перадаваў толькі агульны сэнс выказвання,але не адлюстроўваў ні падзелу выказвання на словы,ні гукавога складу слова(8-6тысячаг.да н.э.)

· Другім відам пісьма з'яўляецца ідэаграфічнае пісьмо,якое ўзнікла з неабходнасці перадачы не выказвання,а асобнага паняцця.Асаблівасці: паведамленне падзяляецца на часткі; кожная частка абазначае пэўнае паняцце. Паступова набывае пераноснае значэнне. Так, вока не толькі орган зроку, але і абазначае зоркасць, пільнасць:Егіпет, Кітай, Шумер

· Складовае(сілабічнае)пісьмо:пачало фарміравацца ў 2 тысячагоддзі н.э.,дзе кожны знак абазначае склад,дакладней адлюстроўвае фанетычную і граматычную структуру мовы:сучаснае індыйскае, японскае,карэйскае пісьмо

· Літарнае(фанаграфічнае)пісьмо замяніла ідэаграфічнае пісьмо ў большасці народаў, што дыктавалася недахопамі ідэаграфіі:літара абазначае гук:беларускае пісьмо. Стваральнікі першай літарнай сістэмы – фінікійцы. У іх алфавіце былі толькі зыч.-кансанантная сістэма(22 літары).У 9 ст.да н.э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Яны змянілі напрамак пісьма, выяву літар, абазначылі галосныя гукі=кансанантна-вакалічнае пісьмо(24літары). На аснове старажытнагрэцкага пісьма ўзнікла лацінскае(8-7ст.да н.э.). Лацінскае пісьмо вылучалася плаўнасцю і акругласцю літар. На аснове грэцкага пісьма з улікам абрысаў лацінскіх літар была створана славянская сістэма пісьма ў другой палове 9 ст. Яна мела два варыянты: глаголіцу і кірыліцу. Стваральнікі Кірыл і Мяфодзій. Спачатку ўзнікла глаголіца. Аднак яна быстра выйшла з ужытку, бо мела складанасці ў напісанні. Таму выкарыстоўваць пачалі кірыліцу.

/Арфаграфія. Гісторыя фарміравання беларускай арфаграфіі. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі.

Арфаграфія-раздзел мовазнаўства,які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. Яе правілы будуюцца на падставе графікі. Арфаграфія з некалькіх варыянтаў, што прапаноўвае графіка, выбірае адзін астатнія касуе. Гэты варыянт назыв. арфаграмай.Выбар гэты вызначаецца на падставе таго, ці іншага арфаграфічнага прынцыпу.

Прынцып арфаграфіі-вызначальная,асноўная ідэя,заканамернасць,на якой будуюцца і аб'ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання.

Асноўныя прынцыпы:

1.Фанетычны прынцып – напiсанне лiтар(арфаграм)супадае з iх лiт.вымаўленнем. Паводле прынцыпа формулююцца правiлы: акання, якання, дзекання, цекання, прыстаўкi без, прыстаўныя гукi. Ад гэтага прынцыпа трэба адрознiваць апорнае напiсанне.

2.марфалагiчны – захоўвае аднолькавае напісанне марфема, не зважаючы на іх рознае вымаўленне ў розных пазіцыях: рэЗаць-рэЗка,рэЗчык):прыст. на –б, -д, часцiцы не, прыназ без.

3.традыцыйны –захаванне правапісанне, якое ўсталявалася раней. Выключ.з правiл:дзевяты, дзесяты, семнаццаць

4.дыферынцыйны – выкар.для адрознення слоў або iх форм, якiя супад. у вымауленнi:ужыв.вял.лiтары (танк-Танк, мiр –Мiр),канчаткi геаграф. назваў i iмен(прыкл, пад Барасавам, з Барысавым)

5.словаўтв.- граматычны – напiсанне склад. прыметнiкау i наз (вагон-рэстаран, цемна-зялены)

6.лексiка-семантычны – адрозн.слоў ад словазлучэнняў (светла афарбованы, вельмi шаноўны)

7.граматычны-аднолькава абазначаць на пісьме асобнае знчаэнне пэўнай граматычнай катэгорыі: рожь(руск)

У адрозненні ад графікі,якая вызначае адпаведнасць паміж гукамі і літарамі ў моцных пазіцыях, арфаграфія мае справу толькі са слабымі пазіцыямі.Напісанні,якія не патрабуюць прымянення арфаграфічных правілаў,г.зн.адпавядаюць правілам графікі,апіраюцца на слых,называюцца апорнымі.

Да апорных напісанняў адносяцца:

· Абазначэнне націскных галосных:думка

· Абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі:раса

· Абазначэнне гука [й](ёт)-перад галоснымі(е,ё,ю,я);на канцы слоў і перад зычнымі:ехаць

· Абазначэнне мяккасці маккім знакам на канцы слоў пасля з,с,дз,ц,л,н;перад цвердымі зычнымі;абазначэнне мяккага [л'] перад любымі зычнымі:мазь,барацьба,лялька

З гісторыі беларускай арфаграфіі

19ст-пачала складвацца сучасная беларуская арфаграфія

1 этап:

1906-адсутнасць навуковых дасоедванняў па беларускай мове,невялікая колькасць беларускіх выданняў.В.І.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч

2этап 1900-1917:

1906-закон аб свабодзе друку,з'яўленне беларускіх выдавецтваў г. “Наша ніва”, “Дзянніца”, ч. “Саха”. Я. Купала, Я.Колас, Цетка, Багдановіч, Бядуля. Вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі ў станаўленні арфаграфіі: [в]заменена на[ў],дзеканне,цеканне,а\я-канне,[р]

1917-дапаможнік братоў Лесікаў лацінскім шрыфтом “Як правільна пісаць па беларуску”

1918-браты Луцкевічы “Беларускі правапіс”

3этап 1918-1933:

1918-“Беларуская граматыка для школ”Тарашкевіча”

1924-1929-працэс беларусізацыі ў 1926 склікана Акадэмічная канферэнцыя для рэформы беларускага правапісу. Праект быў распрацаваны і апублікаваны ў 1930г.,але ў канцы 20-х пачатку 30-х гг пачалася кампанія па “зліцці”нацый і нацыянальных моў праект быў забаронены, а яго аўтары(Лесік,Купала і інш.)былі рэпрэсірваны.

1933-з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і кудьтурным жыцці Савет народных камісараў БССР выдаў праект “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. А ў 1934 на аснове пастановы быў выдадзены звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”,які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.

4этап 1934-1959:

Пачаўся новай дыскусіяй у перыядычным друку па пытаннях ьеларускай арфаграфіі,паколькі рэформа правапісу атрымала неадназначную адзнаку. Арфаграфічныя пытанні абмяркоўваліся на спецыяльных канферэнцыях,якія праводзіла ў 1950,1952г . Акадэмія навук БССР.Вынікі гэтага абмеркавання паказаоі,што беларускі правапіс правільна адоюстроўвае заканамернасці беларускай літаратурнай мовы і не патрабуе новай рэформы. Неаьходны толькі частковыя змены і ўдакладненні асобных правіл,у якіх есць супярэчлівасць у фармулеўцы,недарэчнасць шматлікіх выключэнняў у правапісе іншамоўных слоў(піонер,соцыялізм),уласных імен,геаграфічных назваў( Белосток,Шопэн). Арфаграфічная камісія на чале з Коласам і Крапівой распрацавалі “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу,які быў зацверджаны ў 1957 Саветам Міністраў БССР спецыяльнай пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. На аснове пастановы ў 1959 былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”,якімі мы карыстаемся і цяпер

5этап1959-да нашых дзен:

Характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў. У перыядычным друку ў 1990 распачынаецца дыскусія аб адпаведнасці сучаснай беларускай арфаграфіі патрабаванням грамадства ў сувязі са зменай палітычнай сітуацыі. У сувязі з гэтым Інстытутам мовазнаўства імя Коласа НАН Беларусіразам з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыствам беларускай мовы імя Скарыны была арганізавана рэспубліканская навковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”(1992).Была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Асноўным напрамкам змен стала: пашырэннее фанетычнага прынцыау пры перадачы як спрадвечна беларускіх слоў:напісанне ь для абазначэння асімілятыўнай мяккасці:сьнедаць; напісанне я ў першым складзе перад націскам у словах дзявяты,дзясяты,сямнаццаць,васямнаццаць,так і ў словах іншамоўнага паходжання: напісанне канцавых спалучэнняз –эр,-эл(ь) у ненаціскным становішчы з галоснай а:містра, напісанне пачатковага ў ўамест у:ва ўніверсітэце,уніфікацыя напісання слоў узбецкі,таджыцкі, баласны,фарпосны.

/“Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 1959 года і 2008 года.

Тарашкевіч:

· Сiстэматызаваў i ўпарадкаваў арфаграфічныя нормы,

· Замацаваў аканне, яканне;дзеканне, цеканне-для ўласнабел.слоў;зацвярдзелыя, шыпячыя i р; фанет падаўжэнне;

· напiсанне iншамоўных слоў (адной лiтары замест падвоен-каса, маса)

· мяккi л – Лендан;

· адсутн. дзеканне/цеканне – студэнт, аптэка

· правапіс прыставак на з у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам

· ў\й\і

· правапіс прыстаўных зычных

На падставе граматыкі ствараліся іншыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:Я.Лесік “Практычная граматыка”(1922)і “Беларуская мова. Правапіс”(1923).Але!Існавалі пытанні ў датыкненні да запазычаных слоў і цвердасць з,с ц':Лёндан,пазыцыя,газэта

1924-1929-працэс беларусізацыі ў 1926 склікана Акадэмічная канферэнцыя для рэформы беларускага правапісу. Праект быў распрацаваны і апублікаваны ў 1930г.,але ў канцы 20-х пачатку 30-х гг пачалася кампанія па “зліцці”нацый і нацыянальных моў праект быў забаронены, а яго аўтары(Лесік,Купала і інш.)былі рэпрэсірваны.

1933-з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і кудьтурным жыцці Савет народных камісараў БССР выдаў праект “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. А ў 1934 на аснове пастановы быў выдадзены звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”,які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23.07.2008.

Змены ў правапісе.

А.І.Падлужны,А.Е.Міхневіч,М.С.Яўневіч,Шуба,А.Г.Крывіцкі-на 1997-1998-рыхтавалі праект новых правілаў.

2006-В.І.Іўчанкаў,Лукашанец-новая група,якая рыхтуе праект

Змены:

1. о пішацца пад націскам:Токіа,Ватэрлоа,арол

2. ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё:радыёграма

3. калі першая частка ўтвараецца ад назвы хімічнага элемента,пішам е:радыебіялогія.У першым складзе перад націскам пішам я:радыяметрыя.

4. На канцы запазычаных слоў,уласных імен,геаграфічных назваў,пасля зычных,акрамя л,к пішам э:купэ,Мерымэ

Выкл.:сальта-мартале,філе,кам'юніке,піке

5. Пасля губных зычных у запазычаных словах,пасля з,с,н літару э пішам згодна з літаратурным вымаўленнем:капэла,экзэмпляр

Запомніць!медаль,менеджмент,нервы,парламент,перспектыва,газета,сервіз

6. Ненаціскныя фіналіі –эль,-эр у запазычаных словах перадаюцца праз –аль,-ар:шніцаль

7. Ненаціскныя фіналіі перадаюцца нязменна ў іменах іншамоўнага паходжання:Юпітэр

8. Дзявяты,дзясяты,сямнаццаць,васямнаццаць

9. Калі першай часткай складанага слова з'яўляюцца часткі велік\вялік,напісанне е\я залежыць ад таго,які склад у другой частцы націскны:1-е,2-я:Вялікабрытанія

10. Спалучэнне іо пішацца пад націскам у пачатку слова:іон

11. Спалучэнне іа пішацца не пад націскам у пачатку слова:Іакагама

12. Кантрасны,кампосны,фарпосны,баласны

13. Ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні у з ў:хацела ўзяць-хацеў узяць

14. Ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:аўдыенцыя.Але!траур

15. У пішацца пад націскам:да урны

16. У пішацца ў запазычаных словах,якія заканчваюцца на –ум,-ус:прэзідыум

17. У застаецца ў канцы запазычаных слоў:фрау

18. У застаецца ў пачатку імен і назваў:на Урале

19. На пачатку слова:Нью-Ёрк,Ёфе

20.

27.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы.

Функцыі:

· Выяўляе значэнне слова

· Яго стылістычныя ўласцівасці

· Шляхі ўзнікнення

· Актыўнасць слова ў мове

Вылучаюць лексікалогію:

· Агульную – устанаўлівае агульныя заканамернасці ў будове, функцыянаванні, развіцці лексікалогіі

· Прыватную – даследуе лексіку адной мовы

· Параўнальную – даследуе лексіку розных моў з мэтай вылучэння у ей роднасных сувязей

· Дастасоўная – складаецца з лінгвапедагогікі і культуры маўлення

Адгалінаванні лексікалогіі:

· Апамасіялогія – навука аб называнні словамі пэўных з'яў і прадметаў

· Семасіялогія – вывучае лексіч.знач.слоў і выразаў, прычыны,умовы змянэння знач. у працэсе гіст.развіцця

· Анамастыка-даслед.улас.імены

· Тэрміназнаўства

· Лексікаграфія-тэорыя і практыка складання слоўнікаў

· Этымалогія-гіст. паходжання слоў і марфем

· Стылістыка-выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са стылем, вывучае стылі мовы

· Фразеалогія-вывуч.фразеалагізмы

Лексіка гэта:

· Сукуп. усіх слоў мовы, яе слоўнікавы склад

· Сукуп. слоў пэўнай сферы функцыянавання: дыялекты, тэрміналагіч.л.

· Сукуп. слоў блізкіх паводле паходжання: агульнаслав.л.

· Сукуп.слоў аб'яд.агульн.стылістыч.паметай:нейтральная л.,прастамоў.л.,экспрэс.л.

· Сукуп.слоў хар.для пэўн.літ. напрамку,маст.тв.,аўтара:рамантычная л.

Сучас.бел.слоўнікі ахопліваюць больш за 100тыс.слоў.

Задачы лексікі:

· Вывуч.і сістэматызацыя слоўнікавага складу

· Шляхі развіцця слоў і іх знач.

· Паходжанне слоў

· Сферы ўжывання

Слова – фан.і грам.аформленная адзінка мовы, якая з'яўл. сродкам намінацыі,мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца калектывам людзей.

Ф-цыі слова:

· Наменатыўная

· Адлюстраванне

· Адукацыйная

· Кантактная

· Экспрэсіўна-ацэначная

Прыкметы слова:

· Устойлівая фан.аформленасць(гук.абалонка)

· Гукавая непранікальнасць(у слова іншае слова не ўставіш)

· Узнаўляльнасць(у працэсе маўлення мы самі слова не ствараем, яно зах.у спадчыну, мы ўзнаўляем яго ў памяці)

· Ізаляванасць-носьбіт цэласнага значэння

Ад марфемы слова адрозніваецца:

· Можа быць падзельнай і непадзельнай моўнай адзінкай(марфема-толькі непадзел)

· Свабодна змяняе месца ў сказе

· Належыць да часціны мовы

Паводле ф-цыі ў мове словы бываюць:

· Паўназначныя(самастойныя)-абазнач.прадметы,выяўл.паняцці,маюць сінтакіч. самастойнасць.У сказе-члены. Могуць самі ўтвар.сказ

· Непаўназнач(служб.)-не маюць наменатыўнай ф-цыі і лексіч.знач.,не члены сказа

· Агульныя імены-назыв.рэаліі і паняцці пра іх, характэрна абагульненасці: студэнт-навучэнец ВНУ, студэнт-чалавек

· Уласныя імены-не маюць абагульненасці

· Замяшчальныя словы:займ.,займен.прысл. не назыв. рэаліяў, а толькі замяняюць паўназнач.словы,што перадаюць і

Граматычнае знач.-абстракт.знач.,што выяўл.у прыналеж.слова да пэўнага класа і выраж. іх фармальнымі сродкамі (канчаткі,суф.,нац).Гэта абагульненная знач.,уласцівае цэламу класу слоў:вішня,ліпа,школа(наз.ж.р.адз.л.). сукупнасць аднарод.грам. знач. утвар. грам. катэгорыю:грам.знач.м.р.,ж.р.,н.р.-утвар.катэгорыю роду

Лексіч.знач.-сэнсавае семантычнае напаўнэнне слова, якое гіст.замац.за пэўным гук. комплексам і з'яўл.адлюстр.аб'ектыўнай рэчаіснасці. У ім можа праяўл.нац.своеасаблів. мовы.У працэсе гіст.развіцця словы пашыр.\звуж.лексіч.знач.:жывот-жыцце,жывот (раней),сення-толькі жывот.Слова можа і цалкам выйсці з ужытку.

Тыпы лексіч.знач.:

1. па характару суаднясення з рэчаіснасцю:

· прамое

· пераноснае

2. па характару матываванасці:

· нематываванае-сэнс не выводзіцца з аднакараневых слоў, складаюцца толькі з кораня:стол

· матываванае- акрамя кораня маюць іншыя марфемы:настольнік

3. па лексічнай спалучальнасці:

· свабоднае- маюць найбольшыя спалучальныя магчымасці, шырока ўступаюць у сувязь з іншымі словамі. Аднак свабода спалучэння слоў адносная і не бясконцая. Яна можа быць у межах пэўных тэматычных груп па-за якімі спалучальнасць становіцца немагчымай. Свабоднымі бываюць як правіла прамыя значэнні слоў.

· Несвабоднае-істотна абмежаваныя ў сваей спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слова:

1.Фразеалагічна звязаныя-значэнне праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях.

2.Сінтаксічна абумоўленыя-якое слова набывае ў кантэксте, калі ўжываецца ў прамым значэнні.

4. па характару:

· намінатыўнае

· канататыўнае

ядро лексіч.знач.складаюць:

· дэнататыўны кампанент(прадметны)-суадносінасць слова са з'явамі рэчаіснасці. Абазнач.словам прадмет назыв.дэнататам(рэферэнт)

· сігніфікатыўны камп.-суаднос.слова з абазнач. ім паняццем. Сігніфікат –паняццевы змест моўнага знака. Паняцце-думка,якая ў абагульненная форме адлюстроўвае прадметы і з'явы шляхам фіксацыі іх уласцівасцяў,адзнакаў,дачыненняў.

· Нанатацыйны камп.-дадаткі да асн.знач.:стылістыч.,эмац.

Знач. слоў існуюць не ізалявана, а ў пэўных стасунках з іншымі словамі, утвараючы “семантычнае поле”-мноства слоў,якія звязв.з пэўным фрагментам рэчаіснасці: словы са знач. роднасці і сваяцтва:маці,бацька.

 

.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.

Пад час узнікнення слова заўседы мае адно знач.(монасемія).у працэсе гіст.развіцця словы набыв.па некалькі знач.,як вынік пераносу называ з аднаго прадмета на іншы.

Полiсемiя- семант.пераарыентав.слова у тэксце, мнагазначнасць. Мнагазначнасць уласціва для дзеясловаў. Ісці 27 значэнняў. Палісемія выкарыстоўваеца для жартаў, каламбураў, анекдотаў, у рэкламе і інш. Усе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле.Монасеміі пртрымліваецца тэрміналогія, частка слоў роднасцi, некат.працэсы. Мнаг-ць – узнiкае шляхам пераносу значэння.

Асобныя варыянты шматзначнага слова ўтвараюць семантычныя варыянты. Варыянты ў шматзначным слове непаўназначныя: адны з іх сустракаюцца часцей і першымі прыгадваюцца ў памяці, другія-радзей. Таму адрозніваюць свабодныя і звязаныя значэнні. Свабоднае-тое, што назыв.рэалію, зразумелае і без кантэксту: зялены-колер(свабоднае), зялены-малады(звязанае). Адно з знач. шматзнач.слова асноўнае, яно дае падставу да ўзнікнення звязаных знач.. асноўнае знач. назыв.першасным, а астатнія-пераносным. Перанос.знач. абазнач. прадмет не непасрэдна, а праз першаснае знач. Набываючы перанос.знач.словы пераходзяць у іншае семантычнае поле, сінанімічны шэраг і антанімічную пару. Ад перанос.знач.,як фактаў мовы, трэба адроз. маўленчыя перанос.знач.-тропы,уласців. толькі для пэўнай сітуацыі, пэўнага пісьменніка,яне не агульнавядомыя, а індывідуальныя.

Віды тропаў:

· Метафара-перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на падставе падабенства ў тых ці іншых адзнаках-колер,форма,якасці,ф-цыі. Гэта падабенства можа быць не толькі вонкавае, але і ўнутранае: крыло самалета. Віды: агульнамоўныя: гадзіннік ідзе, агульнамоўныя вобразныя: зорка экрану, агульнапаэтычныя, агульнамоўныя газетныя.

· метанiмiя (перанос назвы на iншы прадмет цi з`яву на падставе іх сумежнасці ў прасторы, часе або на падставе прычынна-выніковых сувязей: клас слухае

· сiнекдаха-разнавіднасць метаніміі, перанос цэлага на яго частку:ідзе рабочы клас

Найбольш пашыраныя ў СМІ:

· Эпітэт – вобразнае азначэнне, якое вылучае характэрную рысу прадмета, з'явы або дзеяння і надае ім эмацыйную афарбоўку: глыбокія вочы, вочы, як свет.

· Параўнанне – троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў паводле іх падабенства.

· Алегорыя (іншасказанне) – выражэнне абстрактнага паняцця праз канкрэтны вобраз.

· Перыфраза – выраз, які з'яўляецца апісальнай перадачай сэнсу іншага выразу ці слова.

·

.Моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.

Аманімія –гук.супадзенне розных моўных адзінак,знач.якіх не звязана адно з адным. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца з права ўверсе арабскімі лічбамі,забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Некаторыя моваведы лічаць аманімію адмоўнай з'явай. Амонімы як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў у дзіцячых гумарыстычных і сатырычных творах. Стылістычны прыем выкарыстання такіх сродкаў называецца каламбур.Аманімія супрацьстаіць полісеміі,бо пры апошняй існуе адно слова з яго семантычнымі варыянтамі,а пры аманіміі-два і больш слоў з тоесным гучаннем:ласка-звярок,ласка-пяшчота. У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы-словы аднаго граматычнага класса (адной часцiны мовы), яны супадаюць гучаннем і напiсаннем або ва усiх уласцiвых iм формах, або толькi часткова. Паводле гэтага падзяляюць на :

· Поўныя- супадаюць ва усiх граматычных формах: кавалер(1-нежанаты чал, асоба з ордэнамi).

· Няпоўныя- супадаюць гучаннем і напiсаннем не ва усiх уласцiвых ім грамм.формах: настойваць(1-патрабаваць)-неперах, (2-рабiць настойку)-перах.

Тыпы няпоўных амонiмау:

*амаформы(марфалагічныя)-звычайна словы розных часцін мовы:палi-палi

*амафоны(фанетычныя)-супад. у вымаўлен, адрозн у напiс: код-кот, казка-каска

*амографы(акцэнтуальныя)-пiш аднолькава, вымаўл. па-розн.:кАса-касА,

*сiнт.амонiмы-адн. па форме, розн сiнтаксiчн.ф-цыi:(яны) студыi (мн.лiк), (ей) студыi (адз.лiк)

Па марфалагiчнай будове амонiмы бываюць:

· невытворныя- у асноўным сустракаюцца сярод назоўнiкаў:таран-рыба

· вытворныя-сярод дзеясловаў (вЫхадзiць-многа прахадзiць, вылечыць).

·

.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі

Паводле паходжання амонімы падзяляюцца на групы:

1. амонімы-розныя словы-узніклі ў выніку выпадковага супадзення: лук-цыбуля, лук-зброя

2. амонімы-былыя семантычныя варыянты шматзнач.слова-утварыліся, калі шматзнач.словы далека разышліся ў сваей семантыцы

Шляхi утварэння:

1.распад полiсемii

2.страта сэнс. сувязi памiж знач. мнагазнач. у минулым слова:гасцiнец 1)шлях;2)падарунак >госць-*купец* ;каса1)вiд жаночай прыгажосцi;2)водмель;3)прылада для касьбы)

3.у выніку гукавога супадзення розных слоў паводле паходжання;

Прчыны ўзнiкнення – гукавае супадзенне этымалагiчна розных слоў:

1) спрадвечнабеларускiх i запазычаных(бор -1лес,2хiм);

2)запазыч. з розных моў(акцыя -1кашт.папера,2дзеянне);

3)запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы)

Размежаванне аманiмii i полiсемii:

1) семант.спосаб:прыналежнасць слоў да пэўнай лексiка-семантычный групы(журавель-1птушка,2прыстасаванне; гасцiнец-1шлях,2падарунак) + фанет.спосаб

2) сінтаксіч.спосаб:спалучальнасць з iнш.словамi (русая каса-новая жалезная касса;шыр.драуляная лава-горная расплауленая лава)

3)словаутв.спосаб: амонiмы трапляюць у розн. словаутв.рады (смалiць –смазаць смалой).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Фанетычныя адзінкі, іх функцыянальная характарыстыка | Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.009 s.