Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.


Date: 2015-10-07; view: 4053.


Сінонімы-словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце маюць аднолькавыя або блізкія значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнемі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі, або стылістычным выкарыстаннем. Сінонімамі могуць быць слова, словазлучэнне, фразеалагізм. Шматзначныя словы могуць утвараць некалькі сінанімічных шэрагаў, у залежнасці ад таго, колькі варыянтаў: свежы-халаднаваты, свежы-новы

Роля сінонімаў:

· Робяць мову больш багатай, больш выразнай,

· дазваляюць выказаць думку дакладна ўлічыць пэўныя адцэнні

· дазваляюць пазбегнуць паўтораў

· замяшчэнне, удакладненне

· экспрэсіўна-стылістычная

Сінаніміч.словы,абазнач. тое ж самае паняцце,утвараюць групу слоў-сінаніміч.рад(гэта не толькі асоб.словы,але і фразеалагізмы(многа-шмат-хоць касой касі), дзе адно з іх выступае як асноўнае-семантычна найбольш простае, стылістыч.нейтральнае і найбольш свабоднае ў выкарыстанні і спалучальнасці,яно ўзнач.гэтую групу і назыв.дамінантай: рэха-водгук-водгулле-водгалас—розгалас-пошчак-рэзананс

.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.

Сінонімы паводле ўзнікнення і ўжывання:

· семантычныя(паняційныя, ідэаграфічныя)-адрозніваюцца сэнсавымі адцэннямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы часцей за ўсё ступенню праяўлення якой-небудзь з'явы:халодны - ледзяны.

· стылістычныя-адрозніваюцца стылевай афарбоўкай:гаварыць,балбатаць, тачыць лясы і інш. Іх найбольшая колькасць.

· Кантэкстуальныя(аўтарскія) сінонімы-словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі,дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, зіхацелі, гарэлі пад промнямі сонца.

У сучаснай беларускай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы-апісальны выраз, які раскрывае значэнне якога-небудзь слова: другі хлеб=бульба

· абсалютныя сінонімы(сінонімы-дублеты)-словы, якія не адрозніваюцца ні значэннем, ні стылевай афарбоўкай. Часцей заўсе гэта словы спрадвечнай мовы і запазычаныя словы з такім жа значэннем: арфаграфія і правапіс, бегемот і гіпапатам.

Аднак існуе такое меркаванне, што абсалютна тоесных сінонімаў у мове не існуе.

Шляхі ўзнікнення сінонімаў:

· сінонімы могуць належыць да розных гістарычных эпох: ружо, стрэльба, вінтоўка

· сінонімамі могуць быць словы, якія прыйшлі з розных гаворак: калодзеж, студня

· суіснаванне беларускіх і запазычаных слоў: верталет, гелікаптар

· толькі запазычанні могуць уваходзіць у сінанімічны рад: краявід, пейзаж, ландшаф

Лекс.сiнанiмiя – сiн з адрознен.адценнем, звычайна сін.рад

Сiнтакс.сiнанiм – маюць назву параллельных сiнт.канструкцый (здаровая, прыгожая жанчына)

Эуфемiзмы – выразы, замяняюць грубае значэнне больш мяккiм (памер-зышой ад нас)

.Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія.

Паронімы-аднакараневыя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях.

Паронімы-словы адной часціны мовы, якія маюць днолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабой па структуры. Сродак адрознення – суфiксы і прыстаўкi. Словы-паронімы маюць не аднолькавыя спалучальныя магчымасці.

Паралелічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж прыметнікамі, назоўнікамі: давер і даверлівасць, дыпламат і дыпламант, спадчына і спадчыннасць, ганаровы і ганарысты, пісьмо і пісьменны, цікавы і цікаўны, цэглавы і цагляны

Большасць паронімаў утвараюць пары: водны-вадзяністы-вадзяны, гаспадарскі-гаспадарчы-гаспадарлівы, цыркулярны-цыркульны-цыркуляцыйны

Аднак гукавое падабенства паронімаў вядзе да іх няправільнага ўжывання. У моўнай практыцы, асабліва ў творах мастацкай літаратуры, паронімы выкарыстоўваюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, а таксама для стварэння гумарыстычнага, камічнага або сатырычнага эфекту ў каламбурах, эпіграмах, шаржах, скорагаворках.

Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру-паранамазію:што вінен аддаць павінен

Ва ўмовах дзвухмоўя узнiклi мiжмоуныя амонiмы, паронiмы і паралексы. Звязана з iнтэрферэнцыяй узаемапранiкненнем: блага (бел)-дрэнна; блага-добра

Паралексы– словы з 2-х моў, якiя адрознiваюцца марфемнай структурай, вымаўленнем, нацiскам, прыналежнасцю да часцiны мовы і iнш:баразна-борозда, калiдор-коридор, бараноў-баранов, камянi-камнi, жасмiн-ясмiн

Антанімія. Тыпы антонімаў.

Антонімы-словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці. Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той жа тэматычнай групы: учора сення, раніца вечарам. Антонімы сустракаюцца сярод розных часцін мовы, але суадносяцца адзін з другім толькі тады, калі належаць да адной часціны мовы: шум-цішыня, цяпло-холад. Антанімічныя адносіны з прасторавым значэннем могуць выражацца з прыназоўнікамі: перад домам-за домам. Большасць антонімаў -словы мнагазначныя, таму супрацьлегласць можа выражацца толькі ў асобных значэннях, а можа і ва ўсіх: Свежы хлеб-чэрствы; свежы часопіс-стары часопіс.

Антонімы могуць быць аднакаранёвыя(праўда-няпраўда) і рознакаранёвыя(летні-зімовы). Антонімы яркі стылістычны сродак. Яны ляжаць у аснове многіх прыказак, прымавак, загадак. Антонімы аб'ядноўваюцца ў антанімічныя пары, у якіх словы назыв.суаднос.паняцці.Антаніміч.пары найчасцей складаюць словы з семантыкай якасці, уласцівасці: добры-кепскі. Словы з прадметным значэннем не ўтвараюць антаніміч.пары.

Антан.парадыгма – аб`яднан.слоў супрацьлег.значэнняу.

Тыпы антонімаў:

· поўныя-не дапускае уключэння сяр. звяна, лімітавая супрацьлегласць ~ жывы-мертвы

· няпоўныя-могуць мець сяр.звяно: любiмы-абыякавы-нянавiсны

· моўныя-фіксуюцца слоўнікамі

· кантэкставыя-не фіксуюцца слоўнікамі, сустракаюцца ў творах пэўнага аўтара

.Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, аксюмаран.

На выкарыстанні антонімаў пабудаваны стылістычны прыем антытэзы, які забяспечвае кантраснасць у выражэнні думак, апісанні з'яў.

Антытэза– стылiст.прыем, спалучае словы з супрацьлеглымі паняццямі. (Сыты галоднаму не таварыш)

Аксюмаран– стылістычная фігура, у якой абядноўваецца сэнсава-процілеглыя несумяшчальныя паняцці з мэтай стварэння экспрэсіўнага эфекту: жывы труп

Энантыясемiя – супрацьлеглыя значэнні, якія могуць развівацца ў адным і тым жа слове. Герой, праслухаць.


<== previous lecture | next lecture ==>
Прынцыпы беларускай графікі. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фанаграфічнае пісьмо. | Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка, іх размежаванне.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.007 s.