Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Нарастанне крызісу.


Date: 2015-10-07; view: 645.


Мяцеж генерала Л.Г.Карнілава у канцы жніўня 1917 г. Мэта – узяць Петраград, нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы.

Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай на Беларусі стаў Мінск.

Быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. У яго склад увайшлі прадстаўнікі бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў, Бунда.

Дзеянні карнілаўцаў былі блакіраваны ў раёне Гомеля і Оршы.

Рэвалюцыйныя сілы Заходняга фронта на чале з М.Фрунзе парушылі сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве.

Пасля мецяжу бальшавіцкая партыя стала на шлях падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады.

Курс на ўзяцце ўлады саветамі быў вызначаны на VI з'ездзе РСДРП (б) ў ліпені жніўні 1917 г.

17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. прывяла да падзення самадзяржаўя ў Расіі. Аднак буржуазным Часовым урадам не былі вырашаны галоўныя, злабадзённыя сацыяльныя пытанні — аграрнае, нацыянальнае, аб спыненні ўдзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне і заключэнні міру. Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад баявых дзеянняў і цяжару ўтрымання больш за паўтарамільённай арміі Заходняга фронту.

Вясной — летам 1917 г. у Расіі ва ўмовах няздольнасці Часовага ўрада вырашыць пытанні аб зямлі, вайне і міры нарастаў палітычны і эканамічны крызіс.

Партыя бальшавікоў гатова была пераадолець яго, але для гэтага трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Па ініцыятыве У. I. Леніна да восені 1917 г. быў распрацаваны курс на заваёву ўлады праз узброенае паўстанне.

У час барацьбы з карнілаўшчынай бальшавікі актыўна праводзілі прадстаўнікоў у Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў

 

18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі

Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. рабочыя Петраграда і рэвалюцыйна настроеныя салдаты зверглі ўладу буржуазнага Часовага ўрада. А 26 кастрычніка (8 лістапада) II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Былі прыняты гістарычныя Дэкрэты аб міры і зямлі. Прапаноўвалася неадкладна пачаць перагаворы аб справядлівым і дэмакратычным міры. Скасоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю без усялякага выкупу. З'езд утварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад - Савет Народных Камісараў — на чале з У. I. Леніным.

Апоўдні 25 кастрычніка (7 лістапада) бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай у горадзе. Аб гэтым было заяўлена ў загадзе №1 Выканаўчага камітэта Савета. Па яго указанні з турмы былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета.

Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ваенна – рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы.

Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Калатухіным. Ён быў створаны 27 кастрычніка (9 лістапада) у складзе меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Камітэт патрабаваў перадачы яму ўлады ў горадзе і прыняў рашэнне аб увядзенні ў Мінск Каўказскай дывізіі. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта. Мінскі Савет рабочых дэпутатаў пайшоў на перагаворы з Камітэтам. Але, калі ў Мінск прыбылі па-бальшавіцку настроеныя войскі 2-й арміі і браніраваны поезд на чале з бальшавіком У.Пралыгіным з Заходняга фронту, суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. 2 (15) лістапада 1917 г. уладу ў Мінску канчаткова ўзяў у свае рукі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і Фронту, улада якога пашыралася на Мінскую губерню. Яго ўзначальвалі вядомыя бальшавікі К.І.Ландэр (старшыня), В.Г.Кнорын, А.Ф.Мяснікоў.Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны. Яго старшыня Т.Калатухін і камісар Заходняга фронту У.Жданаў арыштаваны. З пасады галоўнакамандуючага Заходнім фронтам быў змешчаны генерал П.Балуеў.

У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1917 г. улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Віцебску, Гомелі, Магілёве і ў іншых гарадах Беларусі. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ВРК, якія абапіраліся на салдат і рабочых.

Пасля звяржэння Часовага ўрада барацьбу з бальшавікамі ўзначаліла Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй, якая размяшчалася ў Магілёве. Эсэра – меншавіцкае кіраўніцтва Магілёўскага Савета патрабавала ад бальшавікоў стварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада, што магло б прывесці да супрацоўніцтва ўсіх дэмакратычны сіл як гарантыі супраць узнікнення грамадзянскай вайны. Бальшавікі ігнаравалі гэта патрабаванне. Прадстаўнікі кадэтаў, правых эсэраў, меншавікоў зрабілі спробу стварыць пры Стаўцы агульнарасійскі ўрад на чале з лідэрам эсэраў В.Чарновым. Стаўка прыняла рашэнне накіраваць войскі ў Петраград і Маскву на дапамогу керанска – красноўскаму мяцяжу.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. М. Духоніна звергнутым з пасады выконваючага абавязкі

Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны бальшавіцкія ўзброеныя сілы. 19-20 лістапада (2-3 снежня) 1917 г. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. В. Крыленка.

Хутка і бяскроўна на працягу 25 кастрычніка — 20 лістапада (7 лістапада — 3 снежня) 1917 г. адбыўся пераход улады да Саветаў на тэрыторыі Беларусі ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты, а гэта былі галоўным чынам сяляне, прызваныя ў армію, са спачуваннем сустрэлі першыя дэкрэты Савецкай улады аб міры і зямлі. Асноўная частка сялян падтрымала бальшавікоў у час кастрычніцкіх падзей таму, што разлічвала на атрыманне зямлі памешчыкаў без выкупу ў выніку ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Значная частка працоўных Беларусі і салдат Заходняга фронту спадзяваліся на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў), які забяспечыць скліканне Устаноўчага сходу — парламента Расіі.

Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. Яшчэ ў чэрвені 1917 г. была ўтворана Заходняя вобласць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яна стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У красавіку 1918 г. у Заходнюю вобласць увайшла Смаленская губерня.

3 26 лістапада (9 снежня) 1917 г. і да 2 студзеня 1919 г. на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, не акупіраванай германскімі войскамі часткі Віленскай, Смаленскай (з красавіка 1918 г.) губерняў дзейнічаў першы вышэйшы заканадаўчы орган Савецкай улады - Абласны выканаўчы камітэт рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (скарочана Аблвыкамзах). Адным з яго кіраўнікоў быў А. Ф. Мяснікоў (старшынёй быў бальшавік М.Рагазінскі). На практыцы Аблвыканкамзаху падпарадкоўваліся толькі органы Заходняга фронту і некаторыя Саветы Віленскай і Мінскай губерняў.

Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў (Мяснікян) (1886 — 1925) — актыўны ўдзельнік усталявання Савецкай улады ў Беларусі. 3 верасня 1917 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выбраны членам ВРК Заходняга фронту. Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам у лістападзе 1917 г. Са студзеня і да канца 1918 г. — старшыня Аблвыкамзаха. Першы рэдактар газеты “Звязда”. У далейшым – старшыня ўрада БССР.

Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

СНК з'яўляўся выканаўчым органам Савецкай улады ў Беларусі. Першым яго кіраўніком быў К. I. Ландар.

Карл Іванавіч Ландар (1883—1937) — удзельнік барацьбы за ўсталяванне Савецкай улады ў Беларусі. За рэвалюцыйную дзейнасць 8 разоў арыштоўваўся. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Член ВРК Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. 3 верасня 1917 г. — старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У лістападзе 1917 — студзені 1918 г. — старшыня СНК Заходняй вобласці і фронту.

У склад Аблвыкамзаха ўваходзілі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Сярод кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту не было прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху.

Адным з першых мерапрыемстваў Савецкай улады стала правядзенне нацыяналізацыі прамысловасці. Уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Фабрычна-заводскія камітэты і прафсаюзы наладжвалі рабочы кантроль над вытворчасцю.

ВАЖНА!!! Аднак перадача былой памешчыцкай зямлі ў распараджэнне Саветаў сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся органамі дзяржаўнага кіравання, азначала не сацыялізацыю, а нацыяналізацыю зямлі.

Ствараліся ўмовы для вырашэння нацыянальнага пытання. Важнае значэнне ў гэтым працэсе мела «Дэкларацыя правоў народаў Расіі», якая была зацверджана СНК 2 (15) лістапада 1917 г. У ёй абвяшчалася роўнасць усіх народаў і права кожнага з іх на самавызначэнне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. з'яўлялася сацыяльнай па сваім характары. У выніку рэвалюцыі ўлада перайшла да Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў. Згодна з Дэкрэтам аб міры Савецкі ўрад прапанаваў ваюючым бакам прыпыніць баявыя дзеянні і распачаць перагаворы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый.

Культурна-гістарычнае асяроддзе

У 1917 г. віцебскі мастак Марк Шагал (1887—1985) напісаў вядомую сёння ва ўсім свеце карціну «Над горадам». Гэта карціна — сведчанне вялікага кахання мастака да сваёй жонкі Бэлы. У 1918 г. Шагал прызначаны ўпаўнаважаным па справах мастацтваў у Віцебску. Ён займаўся мастацкім афармленнем Віцебска да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, сам маляваў палітычныя плакаты, сярод якіх «Мір хацінам, вайна палацам!» і інш. М. Шагал стаў арганізатарам народна-мастацкай школы, якая адкрылася ў Віцебску ў пачатку 1919 г. У 1920 г. Шагал назаўсёды пакінуў Віцебск. У далейшым наш суайчыннік стаў зоркай сусветнай велічыні ў мастацтве XX ст. Яго лічаць адным з трох выдатных жывапісцаў мінулага стагоддзя разам з П. Пікаса і С. Далі. Карціны М. Шагала знайшлі шлях да суайчыннікаў.


<== previous lecture | next lecture ==>
Беларускі нацыянальны рух. | БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.