Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ.


Date: 2015-10-07; view: 440.


Найбольш уплывовымі нацыянальным партыямі і арганізацыямі былі Вялікая Беларуская Рада (ВБР), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), Беларуская народная грамада (БНГ), Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш. Кіраўніцтва гэтых партый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю.

Абвешчанае «Дэкларацыяй правоў народаў Расіі» права народаў на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў адкрывала магчымасць для практычнага вырашэння пытання аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. Цэнтральная рада, утвораная ў ліпені 1917 г. на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый, была перайменавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). Яна абвясціла ўласную палітычную праграму, у якой прадугледжвалася дасягненне аўтаноміі ў межах Расійскай федэратыўнай рэспублікі.

Дзеячы ВБР, прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, адмовіліся прызнаць уладу Аблвыкамзаха ў Беларусі, бо лічылі, што ён прадстаўляе не беларускі народ, а салдат Заходняга фронту.

Аблвыкамзах усю сваю ўвагу надаваў праблемам Заходняга фронту. Кіруючыся ідэямі ўсталявання ўлады на савецкай аснове і ажыццяўлення сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, кіраўніцтва Аблвыкамзаха не падтрымлівала патрабаванне аб самавызначэнні беларусаў. Кіраўнікі Аблвыкамзаха лічылі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржаўнасці. Станаўленне новых дзяржаў разглядалася імі як перашкода на шляху развіцця сусветнай рэвалюцыі.

Вялікая беларуская рада выступіла з ініцыятывай склікання ў Мінску Усебеларускага з'езда. Ён павінен быў вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Гэту ініцыятыву падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў.

Усебеларускі з'езд адбыўся 5—18 (18—31) снежня 1917 г. у Мінску. Арганізатары з'езда — прадстаўнікі розных палітычных партый — узялі на сябе вырашэнне пытання аб стварэнні краёвай улады.

Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дэлегаты ад БАК прапанавалі абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі.

Пасля гарачых дыскусій з'езд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала рэспубліканскі лад на беларускіх землях на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устанавіць адносіны з цэнтральнай уладай у петраградзе.

Было вырашана з ліку дэлегатаў стварыць часовы орган краёвай уладыУсебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Яму даручалася ў бліжэйшы час склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход, на якім належала вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Пасля таго як дэлегаты прыступілі да разгледжання першага пункта рэзалюцыі з'езда аб стварэнні часовага органа краёвай улады па загадзе СНК Заходняй вобласці і фронту з'езд быў распушчаны.


<== previous lecture | next lecture ==>
Нарастанне крызісу. | Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.