![]() |
Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.Date: 2015-10-07; view: 446. Савецкі ўрад вырашыў пачаць сепаратыўныя перамовы з Германіяй і Аўстра – Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпісана пагадненне аб перамір'і, а 9 снежня ў Брэст – Літоўску пачаліся мірныя перагаворы. Германская дэлегацыя адмовілася заключыць дэмакратычны мір і 10 лютага 1918 г. выставіла ўльтыматыўныя патрабаванні, згодна з якімі анексіравалася значная частка тэрыторыі Савецкай Расіі, у тым ліку большая частка Беларусі. Выкарыстаўшы адмову кіраўніка савецкай дэлегацыі Л.троцкага падпісаць мірны дагавор, германскае камандаванне 18 лютага 1918 г. пачало наступленне на Заходнім фронце. У пачатку сакавіка іх наступленне было спынена войскамі Чырвонай Арміі. 21 лютага СНК РСФСР прыняў дэкрыт – адозву “Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!”. 23 лютага 1918 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партызанскіх атрадаў па ўсёй лініі фронту. Германскія войскі захапілі больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі. Фронт устанавіўся па лініі Полацк – Орша – Магілёў – Гомель. 3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны мірны дагавор з Германіяй у Брэст – Літоўску (Брэсцкі мір) Адбылася акупацыя гэтай тэрыторыі германскімі войскамі. Тут была ўстаноўлена ўлада германскай ваеннай адміністрацыі. Яна скасавала дэкрэты Савецкай улады, дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных партый. Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання – гарадскія думы і земствы. Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам. У выніку ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні. Некаторыя з памешчыкаў, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за сабранае да акупацыі сена, высечаны лес. У практыку ўвайшлі рэквізіцыі— прымусовае адчужэнне маёмасці, прадуктаў харчавання, кармоў на патрэбы нямецкай арміі. Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Барацьбой супраць акупантаў кіравалі бальшавікі. У гэтую барацьбу ўключыліся беларускія эсэры і іншыя партыі. Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А.Ф.Мяснікова аб стварэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе з мэтай аблегчыць становішча чырвоных войскаў. Беларускія эсэры таксама сталі на шлях арганізацыі сялянскіх дружын і партызанскіх атрадаў, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях. У Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў перыяд германскай акупацыі захоўвалася Савецкая ўлада. Гэтая мясцовасць лічылася партызанскай зонай і атрымала ў гісторыі назву «Рудабельская рэспубліка». 27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад вымушаны быў падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Беразіны.
|