Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Дзейнасць Рады БНР.


Date: 2015-10-07; view: 534.


Абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах германскай акупацыі. Германская ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. Выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы. Быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата.

Частка дзеячаў БНР разлічвала на афіцыйнае прызнанне Германіяй незалежнасці рэспублікі. Яны накіравалі на імя германскага кайзера Вільгельма тэлеграму, спадзеючыся на яго дапамогу, аднак гэтага не адбылося. Такі крок не мог знайсці падтрымкі ў беларускага народа, які лічыў германскі акупацыйны рэжым варожым. Не падтрымалі тэлеграму і некаторыя дзеячы ўрада БНР, ён стаў распадацца.

Тэлеграма на імя германскага кайзера з надзеяй на афіцыйнае прызнанне Германіяй БНР выклікала раскол БСГ. У выніку расколу ўтварыліся партыі, сярод якіх — Беларуская партыя сацыялістаў - рэвалюцыянераў (беларускія эсэры), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і інш.

На пасланыя ў Берлін тры граматы БНР з просьбай прызнаць яе, рэйхсканцлер адказаў, што Берлін разглядае Беларусь як частку Расіі, што, згодна Брэсцкаму дагавору, Германія не можа без урада Леніна прызнаць беларускую дзяржаву.

Савецкі ўрад заняў выключна адмоўную пазіцыю да БНР. У Дэкларацыі “Да беларускіх рабочых і сялян”, прынятай 14 красавіка 1918 г. на ІІ з'ездзе Саветаў Заходняй вобласці, Рада вызначалася як контррэвалюцыйная, а яе кіраўнікі – як ворагі савецкай сацыялістычнай улады.

Абвяшчэнне незалежнасці БНР было заканамерным вынікам дзейнасці лідэраў беларускіх палітычных партый. БНР з'явілася толькі зародкам дзяржаўнага ўтварэння і не была падтрымана большасцю насельніцтва Беларусі. Ідэя стварэння беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах германскай акупацыі засталася фактычна няздзейсненай.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Утварэнне ССРБ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.