Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Утварэнне ССРБ.


Date: 2015-10-07; view: 536.


Утварэнне БССР

У кіраўніцтве Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Таму самавызначэнне нацый і стварэнне самастойных рэспублік разглядаліся як непатрэбныя. Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ў Польшчы і ў Германіі не спраўдзіліся. У Беларусі актывізаваўся рух за самавызначэнне, які ўвасобіўся ў абвяшчэнні БНР. Гэтыя фактары прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыняць рашэнне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове.

24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) пад уплывам У.I.Леніна, які прызнаваў за беларускім народам права на нацыянальнае самавызначэнне і самастойнае дзяржаўнае існаванне, выказаўся за неабходнасць стварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. На наступны дзень у мэтах правядзення ў жыццё дадзенай пастановы адбылася нарада ў I.В.Сталіна, які ў той час займаў пасаду Народнага камісара па справах нацыянальнасцей.

У пратаколе нарады адзначалася, што з прычыны «існуючых сучасных міжнародных адносінаў у мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным маштабе ў сучасны момант цалкам наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), створанага ў пачатку 1918 г. (на чале яго да мая 1918 г. быў А. Р. Чарвякоў). Былі запрошаны таксама беларусы-камуністы, якія ў 1918—1919 гг. аб'ядналіся ў беларускія секцыі РКП(б). У іх кіраўніцтва ўваходзіў 3.X.Жылуновіч (Ц. Гартны).

Белнацком выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці, якая ўзнікла ў ходзе кастрычніцкіх падзей, у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.

Прапанову Белнацкому падтрымалі секцыі РКП (б), якія аб'ядноўвалі беларусаў – камуністаў на чале з З.Жылуновічам. Аднак Аблвыканкомзах адхілілі яе, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”.

30 снежня 1918 г. у Смаленску, які ў сувязі з германскай акупацыяй стаў цэнтрам Заходняй вобласці, была склікана VI Паўночна - Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Прыняла рэзалюцыю “Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай”. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб перайменаванні яе ў I з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. Быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале з Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест гэтага ўрада, якім абвяшчалася ўтварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).

Напярэдадні склікання канферэнцыі I. В. Сталін у тэлеграме на імя старшыні Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Ф. Мяснікова папярэджваў: «Сёння выязджаюць у Смаленск беларусы: вязуць з сабою маніфест. Просьба ЦК партыі і Леніна прыняць іх, як малодшых братоў, можа быць яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё партыйнай, савецкай рабоце».

Першым старшынёй урада ССРБ стаў аўтар Маніфеста 3. X. Жылуновіч, а ў склад урада ССРБ увайшоў А. Р. Чарвякоў.

 

У Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі абвяшчалася ўключэнне ў склад ССРБ тэрыторый Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай (куды ўваходзіў тады Гомель), а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Уся ўлада ў Беларусі аб'яўлялася толькі за Саветамі рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, адсюль і вызначэнне асновы беларускай дзяржавы як савецкай.

5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад ССРБ са Смаленска пераехаў у вызвалены ад немцаў Мінск, які стаў сталіцай ССРБ.


<== previous lecture | next lecture ==>
Дзейнасць Рады БНР. | Абвяшчэнне ССР Літвы і Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.