Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Абвяшчэнне ССР Літвы і Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 503.


16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ССРБ і аб'яднанні Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Літвы і Беларусі. Тым самым прадугледжвалася стварыць Літоўска - Беларускую ССР.

2—3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Я. М. Свярдлоў абвясціў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Быў зацверджаны герб і сцяг. Тады ж было вырашана пытанне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (скарочана Літбел). Яе тэрыторыя служыла пагранічнай зонай паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Аб'яднаную рэспубліку бальшавікі імкнуліся выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

27 лютага 1919 г. быў створаны ЦВК ЛітБел і яго Прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім і ўрад аб'яднанай рэспублікі – Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з В.Міцкявічусам – Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў. Сталіца – г. Вільня.

Так ССРБ праз месяц пасля свайго ўтварэння стала часткай аб'яднанай дзяржавы. А Літбел фактычна спыніла сваё існаванне ў пачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі польскімі войскамі.

Ва ўрад ЛітБел беларусы не ўвайшлі. На яе тэрыторыі не было самастойных беларускіх устаноў. Ужо праз паўгода гэта дзяржава перастала існаваць.

Такім чынам, вынікам фарміравання беларускай дзяржаўнасці сталі стварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.


<== previous lecture | next lecture ==>
Утварэнне ССРБ. | Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.