Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады НЭПа.


Date: 2015-10-07; view: 1530.


Прамысловасць Беларусі ва ўмовах НЭПа. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці стаў асновай для развіцця адпаведных галін прамысловасці. Адначасова пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысау”, фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы У 1927 г узровень развіцця дробнай прамысловасці перасягнуў даваенны. У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў зацверджаны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У.Леніным “другой праграмай партыі”. У БССР быў распрацаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна з гэтым планам на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 1920-х гадоў было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Яны з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў. Было пачата будаўніцтва найбуйнейшай на той час Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) у Аршанскім раёне. На ёй у якасці паліва выкарыстоўваўся торф. У сувязі з нарыхтоўкай паліва для БелДРЭС у 1927 г. узнік пасёлак Асінторф. Будаўнікі станцыі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі. У канцы 1922 г., калі быў ажыццёўлены пераход ад палітыкі “ваеннага камунізму” да нэпа, У.І.Ленін паставіў пытанне аб неабходнасці перагляду “ўсяго пункту гледжання на сацыялізм”. Нэпам аказаліся незадаволены пэўныя пласты насельніцтва. Сярод іх – некаторая частка партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прыхільнікаў камандных метадаў, частка насельніцтва, якая не магла дасягнуць таго багацця, што было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран). У другой палове 1920 – х гг. нэп стаў паступова згортвацца.

Сельская гаспадарка Беларусі ва ўмовах НЭПа. 3 заканчэннем грамадзянскай вайны на парадак дня было пастаўлена пытанне аб аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. X з'езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), які адбыўся 8—16 сакавіка 1921 г, прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэп). Бальшавіцкае кіраўніцтва на чале з У.І.Леніным ужо праз 3 дні пасля падпісання Рыжскага мірнага Дагавора прыняло рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Гэта азначала пачатак правядзення новай эканамічнай палітыкі. Дэлегаты з'езду прымалі ўдзел у падаўленні Кранштадскага мяцяжу.Сялянам дазваляліся свабодны гандаль, арэнда зямлі і наёмная праца, свабодны выбар формаў землекарыстання. Узаконьвалася кааперацыя.

Харчразвёрстка – элемент палітыкі “ваеннага камунізму”; сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа, якое прызначалася для забеспячэння Чырвонай Арміі.

Харчпадатак – цвёрда фіксаваны падатак з сялянскай гаспадаркі.

Асноўныя мерапрыемствы палітыкі “ваеннага камунізму” і нэпа

Палітыка “ваеннага камунізму” Новая эканамічная палітыка
n харчразвёрстка n забарона свабоднага гандлю n нацыяналізацыя прамысловасці, забарона прыватных прадпрыемстваў n натуральны абмен прадуктамі n увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці n ураўняльны прынцып аплаты працы n ужыванне адміністрацыйна – камандных метадаў кіраўніцтва --увядзенне харчпадатку -- дазвол свабоднага гандлю -- дазвол дробнай прыватнай уласнасці, дапушчэнне замежнага капіталу, дазвол найму рабочай сілы і арэнды зямлі -- увядзенне савецкага чырвонца -- свабодны выбар формаў землекарыстання, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі -- розныя формы аплаты працы -- выкарыстанне таварна-грашовых адносін і гаспадарчага разліку

У выніку ўвядзення нэпа ў селяніна пасля выплаты харчпадатку заставаліся лішкі прадуктаў, якія ўжо дазвалялася прадаць на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва «ўласную кішэню». Аднак, цэны на сельскагаспадарчыя прадукты былі значна ніжэйшымі, чым кошт прамысловых тавараў. Узніклі так званыя «нажніцы цэн» не на карысць сялян. Ствараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвыя кааператывы. Свабода выбару формаў землекарыстання прывяла да павелічэння колькасці хутароў, якія ўзнікалі на былых памешчыцкіх землях. Гэта з'яўлялася асаблівасцю правядзення нэпа ў Беларусі. Другой асаблівасцю была ліквідацыя ў 1922—1924 гг. розных грашовых адзінак, якія атрымалі ў прыгранічных раёнах Беларусі даволі шырокае распаўсюджанне. У грашовы абарот уводзіўся савецкі чырвонец. Гэта грашовая адзінка была роўная дарэвалюцыйнай 10-рублёвай залатой манеце і каштавала на сусветным рынку да сярэдзіны 1926 г. больш за 5 долараў ЗША. Чырвонец вырабляўся з золата і мог замяняцца папяровымі грашыма. Увядзенне нэпа аказала спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі. Да 1927 гг. яна была поўнасцю адноўлена. Беларускае сялянства змагло забяспечыць насельніцтва рэспублікі неабходнай прадукцыяй.


<== previous lecture | next lecture ==>
Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі | Прамысловасць i сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.