Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прамысловасць i сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак


Date: 2015-10-07; view: 1403.


Прамысловасць Беларусі ў гады першых пяцігодак. Індустрыялізацыя ў Беларусі з'яўлялася састаўной часткай працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі СССР і перш за ўсё — у прамысловасці. Індустрыялізацыя павінна была дапамагчы пераадолець эканамічнае адставанне СССР ад еўрапейскіх дзяржаў, рост колькасці рабочага класа і замацаванне Савецкай улады.

Асаблівасці Беларусі:

-- праходзіла з шырокім выкарыстаннем значных прыродных запасаў лесу і торфу, а таксама рэзерваў рабочай сілы ў сельскай мясцовасці.

-- пагранічнае становішча Беларусі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, арыентаваных на вытворчасць сродкаў вытворчасці, гэта значыць машын, станкоў. абсталявання.

У першыя гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Развіваліся таксама галіны прамысловасці па перапрацоўцы драўніны (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральнай сыравіны (паліўная, хімічная). У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі — пяцігодка. У ім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Асноўнымі крыніцамі правядзення індустрыялізацыі былі наступныя: даходы з існуючых прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, памяншэнне выдаткаў, выкарыстанне працоўнага энтузіязму народа. Індустрыялізацыя ў БССР, як і ў СССР, праходзіла фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі пад лозунгам: «Пяцігодку — у чатыры гады». Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі ў 1928-1932 гг. былі пабудаваны і пачалі працаваць швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна – трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937, 1938—1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Крычаўскім цэментавым, Магілёўскім аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі.

Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва за дасягненне лепшых эканамічных вынікаў. Яно развівалася ў такіх формах, як стаханаўскі рух (ад імя яго пачынальніка А. Р. Стаханава), ударныя брыгады, а ў канцы 1930-х гг. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Індустрыялізацыя ў БССР была звязана з развіццём пераважна перапрацоўчай прамысловасці. Усталявалася адзіная дзяржаўная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці. БССР паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну. У 1935 г. урад СССР за поспехі ў эканамічным развіцці ўзнагародзіў БССР ордэнам Леніна.Пры правядзенні індустрыялізацыі быў распрацаваны метад іанізацыі (аздараўлення) паветра ва ўмовах інтэнсіўнага прамысловага развіцця- Аўтарам вынаходніцтва з'яўляўся ўраджэнец Гродзеншчыны А. Л. Чыжэўскі (1897—1964). У 1917 г. ён скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут і атрымаў званне вучонага-археолага. Ён сам і яго сям'я ўспрынялі рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. як заканамерныя. Праз год Чыжэўскі прадставіў да абароны дысертацыю на тэму «Даследаванне перыядычнасці сусветна-гістарычнага працэсу» аб уплыве Сонца на жыццё чалавечага грамадства. Дадзеная праца дазволіла заснаваць новыя навуковыя кірункі, адным з якіх з'яўляецца геліябіялогія. У 1939 г. 1 Міжнародны кангрэс фізікаў у Нью-Йорку выбраў А. Л. Чыжэўскага сваім ганаровым прэзідэнтам. Яго вынаходніцтва, вядомае пад назвай «люстры Чыжэўскага», шырока выкарыстоўваецца ў нашым сучасным жыцці.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У гады нэпа ў беларускай вёсцы праходзіла кааперацыя сялянскіх гаспадарак. Яна мела розныя формы, у тым ліку такія простыя, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У. I. Леніным кааператыўнаму плану. Асноўнымі яго прынцыпамі былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да больш складаных формаў кааперацыі. Усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена больш за 50 % сялянскіх двароў, а калектыўнымі гаспадаркамі (калгасамі), якія з'яўляліся найвышэйшай формай вытворчай кааперацыі, — каля 1 %. Тэмпы правядзення калектывізацыі — аб'яднання індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя (калгасы) — былі прызнаны кіраўніцтвам СССР нездавальняючымі. 3 1928 г. калектывізацыя стала галоўнай лініяй камуністычнай партыі ў вёсцы, хаця неабходныя ўмовы для гэтага яшчэ не паспелі скласціся. Каб у кароткія тэрміны атрымаць сродкі для правядзення індустрыялізацыі, у вёсцы пачалі прымусова і паскорана ствараць калгасы.

Ажыццяўленне фарсіраванай індустрыялізацыі патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было атрымаць за кошт вёскі. Дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. У выніку ўзнік так званы «хлебны крызіс» 1928—1929 гг. У «хлебным крызісе» абвінавацілі заможных сялян — кулакоў. Пачалася палітыка раскулачвання. У ходзе яе выкарыстоўвалася гвалтоўнае адбіранне збожжа ў сялян, нярэдка ўсяго цалкам, што прыводзіла да голаду. Прылічвалі да кулакоў і тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы. Іх высялялі за межы Беларусі — у Сібір і ў паўночныя раёны СССР. У савецкую гісторыю 1929-ы ўвайшоў пад назвай «год вялікага пералому». У гэтым годзе было абагулена 46 % пасяўной плошчы. Тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі стаў артыкул I. В. Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Правда» ў 1930 г. У лютым 1930 г. было прынята рашэнне да сакавіка калектывізаваць 75—80 % сялянскіх гаспадарак і аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Згодна з дадзеным рашэннем колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах узрасла адпаведна з 21 да 58 %. Але гэта выклікала незадаволенасць сялян. Толькі ў 1930 г. адбылося больш за 500 узброеных сялянскіх выступленняў. Таму кіраўніцтва рэспублікі часова адмовілася ад сілавых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікала змяншэнне іх долі ў калгасах у чэрвені 1930 г. да 11 %.

Асаблівасці правядзення калектывізацыі ў БССР:

-- Яна суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.

-- 3 сярэдзіны 1930-х гг. у калгасах рэспублікі быў устаноўлены мінімум выпрацоўкі працадзён — 80. Калгаснікаў, якія не выраблялі мінімуму працадзён, прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Ахвярай стаў народны камісар земляробства БССР Дз. Ф. Прышчэпаў, які рабіў стаўку ў развіцці сельскай гаспадаркі не на стварэнне калгасаў, а на падтрымку хутарской сістэмы. Ён лічыў, што вынікі ў сельскай гаспадарцы залежаць ад добрасумленных адносін людзей да працы. Аднак курс партыі быў звязаны не з падтрымкай кааперацыі, а з хуткім утварэннем калгасаў. У вёску для арганізацыі калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных – камуністаў. Разам з імі адпраўлялі рабочых – дваццатысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР. Назва “дваццацітысячнікі” пайшла ад рашэння партыі накіраваць з гораду ў вёску 25 тысяч перадавых рабочых у якасці арганізатараў калгасаў. У Беларусі іх было больш за 600 чалавек. Восенню палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена і завяршылася ўжо ў гады другой пяцігодкі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна – трактарныя станцыі (МТС), а пры іх – палітычныя аддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі. Пачынаючы з 1932 г., калі ў СССР была ўведзена пашпартная сістэма, калгаснікам пашпартоў не выдавалі. У выніку гэтага яны былі пазбаўлены права на свабодны выбар працы. У выніку правядзення суцэльнай калектывізацыі ў БССР была створана матэрыяльна – тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі. Істотна змянілася сацыяльная структура насельніцтва: адбыўся рост калгаснага сялянства.

23. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 20-30 гады ХХст.

На мяжы 1920 – 1930-х гг. партыйна –дзяржаўнае кіраўніцтва СССР на чале з І.В.Сталіным узяло курс на ажыццяўленне адміністрацыйна – камандных метадаў. Быў зроблены пераход ад спробы выкарыстання рыначных адносін у гады нэпа да цэнтралізаванага кіравання эканомікай у гады першых пяцігодак. У СССР усталявалася палітычная сістэма, якая была звязана з бясспрэчным падначаленнем цэнтральнай партыйнай і дзяржаўнай уладзе. Ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы кіруючая камуністычная партыя выконвала функцыі органа дзяржаўнай улады, які ажыццяўляў кантроль за усімі сферамі жыцця грамадства. Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, камсамол разглядаліся камуністычнай партыяй у якасці праваднікоў сваіх ідэй сярод насельніцтва. Паступова складваўся рэжым асабістай улады І.В.Сталіна і культ асобы – празмернае ўзвялічванне яго ролі і прыпісвання яму вызначальнага вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей. Сярод дзяржаўных кіраўнікоў і ў грамадстве панавала сталінская тэорыя аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху савецкага грамадства да канчатковай пабудовы сацыялізму. У гэтых умовах запатрабаванымі аказаліся камандна – адміністрацыйныя метады кіравання.

Складванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР.Да канца 1930-х гг. у БССР склалася савецкая грамадска - палітычная сістэма. Для яе былі характэрны наступныя прыкметы. У сацыяльна-эканамічнай галіне панавала дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, павялічылася роля рабочага класа, сфарміравалася калгаснае сялянства. У грамадска-палітычнай галіне ўсталяваліся аднапартыйная палітычная сістэма і ўсеагульная дзяржаўная ідэалогія — сістэма поглядаў і ідэй, што належалі камуністычнай партыі і асабіста I. В. Сталіну. У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая атрымала ў гісторыі назву Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», а ў 1937 г. — Канстытуцыя Беларускай ССР. Склаўся безальтэрнатыўны парадак выбараў у органы ўлады, пры якім адна кандыдатура, звычайна ўзгодненая з мясцовым партыйным кіраўніцтвам, прэтэндавала на адпаведную пасаду.

Палітычныя рэпрэсіі. Аб тым, што абвешчаныя Канстытуцыяй дэмакратычныя правы і свабоды не ажыццяўляліся, сведчылі палітычныя рэпрэсіі. Жорстка караліся любыя адступленні ад марксісцка-ленінскай ідэалогіі і сумненні ў правільнасці распрацаванага I.В.Сталіным курсу на пабудову сацыялізму ў СССР. У выніку арыштаў беларуская рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла амаль палову свайго складу. Былі рэпрэсіраваны першыя сакратары 99 райкомаў КП(б)Б са 101, якія дзейнічалі ў той час на тэрыторыі БССР. У 1937 г. былі абвінавачаны кіраўнікі рэспублікі А. Р Чарвякоў, М. Ф. Гікала, М. М. Галадзед. Усе яны сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Толькі ў 1939 г. было арыштавана 27 тыс. чалавек, меншая частка з якіх сапраўды варожа адносілася да Савецкай улады. Арыштоўвалася амаль што па 900 чалавек у дзень. Апублікаваныя ў 1990-я гг. падлікі, складзеная электронная база даных паказваюць, што ўсяго ў БССР у 1935—1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш за 86 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх амаль 28,5 тыс. былі расстраляны.З сярэдзіны 1950-х да сярэдзіны 1990-х гг. у Беларусі адбывалася рэабілітацыя (аднаўленне добрага імені і правоў) рэпрэсіраваных грамадзян. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х — 1930-я гг. характарызавалася ўсталяваннем савецкай сістэмы, якую сучасныя вучоныя характарызуюць як «дзяржаўны сацыялізм». Яго палітычную аснову складалі партыйна-дзяржаўныя органы ўлады, а эканамічную — дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, якой гэтыя органы распараджаліся.

Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў БССР

Прыкметы грамадска – палітычнага жыцця Структура органаў дзяржаўнай улады (згодна з канстытуцыяй БССР 1937 г.)
Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, кантроль з боку КП(б)Б над грамадскім жыццём Культ асобы I. В. Сталіна, панаванне сталінскай тэорыі аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху грамадства да сацыялізму, ужыванне палітычных рэпрэсій Безальтэрнатыўны парадак выбараў дэпутатаў у Саветы па спісах, узгодненых з партыйным кіраўніцтвам Вярхоўны Савет БССР — вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады Савет Народных Камісараў БССР — вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнага кіравання Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных — органы дзяржаўнай улады на месцах

24. Культура i адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады ХХ ст.

Беларусізацыяй называцца палітыка Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў перыяд з 1924 да 1929 гг., якая садзейнічала нацыянальна - дзяржаўнаму і нацыянальна-культурнаму будаўніцтву ў БССР: па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы.

Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры – беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справодства, якой карыталіся служачыя дзяржаўных органаў улады, таксама стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”, адкрыта дзяржаўная бібліятэка. Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. Пачаліся падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны і аднаўленні народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ). У 1919 – 1920 г. пачалі дзейнічаць педагагічныя інстытуты ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Беларускі політэхнічны інстытут, Гора – Горацкі земляробчы інстытут. У 1924 г. адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут.Ставаралія рабочыя факультэты для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнізацыя. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. адкрыўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1929 г. адкрылася Беларуская акадэмія навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е.Мірановіча адбывалася станаўленне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра, вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. У гады беларусізацыі адбывалася стаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах повесці М.Чарота “Свінапас” быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне “Лясная быль”. Яго рэжысёр Ю.Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. Працягвалася творчая дзейнасць пісьменнікаў старэйшага пакалення: Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага і інш. Утварыліся літаратурна – мастацкія аб'яднанні “Маладняк”, “Узвышша”. Выдаваліся часопісы “Маладняк”, “Полымя”, “Узвышша”. З'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М.Чарота, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы, М.Гарэцкага і інш.

Адукацыя і навука ў БССР у 20-30-я гг. ХХ ст. 26 снежня 1919 г. Савет Народных Камісараў РСФСР прыняў дэкрэт “Аб ліквідацыі непісьменасці сярод дарослага насельніцтва”. У Беларусі была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. У гарадах і вёсках арганізоўваліся і працавалі школы і пункты ліквідацыі непісьменнасці, школы працоўнай моладзі, групы індывідуальнага навучання сталых. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства "Далоў непісьменнасць". Яго старшынёй быў абраны А.Г.Чарвякоў - старшыня ЦВК БССР. Аднак цалкам падужаць непісьменасць не атрымалася.

Адной з цэнтральных праблем культурнага будаўніцтва з'яўляліся ўводзіны ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. У 1926 г. – пастанова ЦВК БССР і СНК БССР “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”. БССР першая з саюзных савецкіх рэспублік увяла да 1932/33 навучальнага года ўсеагульнае пачатковае навучанне. Пачаўся пераход да сямігадовага навучання. XVIII з'езд ВКП(б) у 1939 г. паставіў задачу ажыццяўлення ўсеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэння ў вёсцы і ва ўсіх нацыянальных рэспубліках усеагульнага сямігадовага навучання.

30 кастрычніка 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Значнае развіццё атрымала сярэднюю адмысловую адукацыю. Былі створаны новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя, медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. Кадры кваліфікаваных працоўных рыхтавалі прафесійныя школы і школы фабрычна-завадскога вучнёўства. Ажыццяўлялася таксама вытворча-тэхнічнае навучанне на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці.

У 1929 г. Інстытут беларускай культуры (створаны ў 1922 г.) быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук. Першымі яе акадэмікамі сталі такія вядомыя дзеячы, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, Я. Ю. Лёсік. У кіраўніцтва акадэміі былі абраны У. М. Ігнатоўскі і В. Ю. Ластоўскі. У галіне мовазнаўства была пастаўлена задача правесці рэформу беларускай мовы. У 1933 г. была прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах, спрашчэннях беларускага правапісу». На яе падставе праведзена рэформа беларускага правапісу. У 1938 г. прынята спецыяльная пастанова ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу пісалі па-беларуску — Менск. Было вырашана пісаць «і» ў назве сталіцы па-беларуску. У 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову, у якой была пастаўлена задача завяршэння ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы.

Беларускае савецкае тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Міровіча — першага заслужанага артыста БССР — адбывалася станаўленне першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 — БДТ-1, цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). У 1923 г. на яго сцэне ішла драма «Кастусь Каліноўскі», пастаўленая Е. А. Міровічам. Шырокую вядомасць тэатру прынеслі спектаклі «Паўлінка» і «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы. Падзеі апошняй п'есы адбываюцца ў час германскай і польскай акупацыі Беларусі. У цэнтры ўвагі Я. Купалы — мясцовыя жыхары («тутэйшыя»). Найбольш вядомай п'есай у пачатку 1920-х гг. стала музычная драма М. Чарота «На Купалле», у аснову якой пакладзены народныя абрады і міфы. У 1926 г. у Віцебску адкрыўся БДТ-2 — цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа. У той час там працавала выдатная актрыса С. Станюта. У 1926—1932 гг. дзейнічаў незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі батлейкі і першага ў Беларусі прафесійнага тэатра I. Буйніцкага. У Мінску цяпер на базе тэатральнай гасцёўні імя У. Галубка адкрыты музей тэатральнай і музычнай культуры.У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М.Чуркіна “Вызваленне працы”. Я.Цікоцкі стварыў Першую сімфонію, прысвечаную вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў. К. Крапіва напісаў сатырычную камедыю «Хто смяецца апошнім», якая стала класічнай. Камедыя была пастаўлена ў БДТ-1. Адну з галоўных роляў у камедыі на працягу 27 гадоў іграў артыст Г. Глебаў. За выкананне гэтай ролі ён удастоены Сталінскай прэміі. Яму было прысвоена званне народнага артыста СССР. Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка быў рэарганізаваны арганізаваны ў БДТ-3 са сталай базай у Гомелі. у 30-я гг. Мінску быў адчынены Тэатр юнага гледача (ТЮГ), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Віцебску і Гомелі. Усяго ў БССР працавала 14 тэатраў. У пачатку 1930-х гг. адкрыты Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1932 г.) і Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (1933 г.). Былі створаны оперы, сярод якіх — опера беларускага кампазітара А. Багатырова «У пушчах Палесся», напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва». Першая беларуская сімфаньета “Беларускія карцінкі” (аўтар М.Чуркін). У 1937 – 38 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. Оперы: Я.К.Цікоцкага “Міхась Падгорны”, А.Я.Турнакова “Кветка шчасця”. Першы нацыянальны балет М.Я.Крошнера “Салавей”.

Беларуская савецкая літаратура. Адзін з пачынальнікаў беларускай прозы М. Гарэцкі лічыў, што тэатр дапаможа беларусам пазнаць сваё слаўнае мінулае, пакажа, па якім шляху ісці далей. Ён пісаў: «Тэатр наш павінен стаць храмам нашага Адраджэння». Пісьменнік шмат увагі надаваў вывучэнню гісторыя беларускага народа, пачынаючы са старажытналітаратурных помнікаў. Для беларускай літаратуры ў 1920-я гг. было характэрна станаўленне жанру рамана. Першым быў раман Ц. Гартнага «Сокі цаліны». У гэты час былі апублікаваны паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Выйшла другая частка аднаго з самых значных твораў Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, галоўнай тэмай якіх было будаўніцтва новага ладу ў Беларусі. Да лепшых яго твораў адносіцца паэма «Безназоўнае», напісаная ў 1924 г. Менавіта ў гэты перыяд урад БССР прысвоіў Я. Коласу і Я. Купалу ганаровае званне народных паэтаў Беларусі. У перыяд з 1926 па 1931 гг. існавала літаратурнае аб'яднанне “Узвышша”. Яго старшынёй быў Кузьма Чорны (сапр. Прозвішча – Раманоўскі). Ён жа з'яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Узвышша”. У даваенны перыяд К. Чорны напісаў аповесці “Лявон Бушмар” (1929), “Вецер і пыл” (1927-1929), раманы “Сястра” (1927-1928), “Бацькаўшчына” (1931), “Трэццяе пакаленне” (1935), “Люба Лук'янская” (1936). У 1930-я гг. была ажыццёўлена перабудова пісьменніцкіх арганізацый. У 1934 г. у Мінску адбыўся I з'езд пісьменнікаў БССР, які ўтварьгў адзіную пісьменніцкую арганізацыю ў рэспубліцы. Найлепшым празаічным творам 1930-х гг. стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва». Значнае месца ў паэзіі 1930-х гг. займалі тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі і калектывізацыі. Так, напрыклад, сваю паэтычную праграму ў паэме «Цэхавыя будні» П. Броўка сфармуляваў так: «Мне трэба, каб слова падносіла цэглу, а вершы ў альбом і другія напішуць». Я. Купала шукаў станоўчыя з'явы ў савецкай рэчаіснасці як пэўную апору для сваёй творчасці. Паэт спрабаваў асэнсаваць тагачасны дзень у паэме «Над ракой Арэсай». Жанр беларускага рамана ўзбагацілі творы М. Гарэцкага «Камароўская хроніка» і «Віленскія камунары». Гэтыя раманы-хронікі пададзены ад імя адной асобы ў форме дзённікавых запісаў. Раманы засталіся невядомымі чытачу 1930-х гг. і былі апублікаваны толькі ў 1960-я гг. аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз», Я. Маўра «Палескія рабінзоны».

Кінамастацтва і жывапіс. У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Ю. Тарыча. Гэта героіка-рамантычная кінастужка пра грамадзянскую вайну паводле аповесці М. Чарота «Свінапас». Так звалі ў ёй смелага партызанскага разведчыка. У беларускім жывапісе адным з першых звярнуўся да адлюстравання гістарычных падзей мастак М. Філіповіч У 1920-я гг. ім былі створаны карціны «Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана палу», «Паўстанне К. Каліноўскага» і інш. В. Волкаў напісаў карціну «К. Каліноўскі”, «Партызаны», “Малатабоец”, “Плытагоны”. У.Кудрэвіч – пейзажы “Раніца вясны”, “Над Свіслаччу”, “На Сожы”. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 1930-х гг. была пераведзена ў Мінск. Кінематограф стаў гукавым. З'явіліся фільмы для дзяцей. Пануючай заставалася тэматыка, звязаная з адлюстраваннем будаўніцтва сацыялізму ў рэспубліцы. Так, фільм «Залатыя агні» расказваў пра будаўнікоў першай у Беларусі электрастанцыі. Поспехам карысталіся лірычная камедыя «Шукальнікі шчасця». гісторыка-рэвалюцыйны фільм пра вызваленне Беларусі ад інтэрвентаў «Вогненныя гады». Значны ўклад у развіццё беларускага кіно ўнёс былы асістэнт Ю. Тарыча беларускі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР У. Корш-Саблін. Дзіцячыя фільмы “Палескія рабінзоны”, “Канцэрт Бетховена”. Малады мастак I. Ахрэмчык набыў вядомасць як аўтар карцін «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск». Хрэстаматыйным стаў твор I. Давыдовіча «Курлоўскі расстрэл», прысвечаны падзеям 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску. Беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст В. Бялыніцкі-Біруля значную ўвагу ў сваёй творчасці надаваў вобразу вясны. Мастак прысвяціў гэтай тэме каля 200 палотнаў і скарыстаў слова «вясна» ў назве 120 карцін. М.Манасзон – “Вызваленне Заходняй Беларусі”. У.Кудрэвіч – “Паглыбленне Арэсы”, “Паром на Дзвіне”, “БелДРЭС”. Жыхары Мінска сёння з задавальненнем наведваюць парк Чэлюскінцаў

Архітэктура.Адным з заснавальнікаў беларускай савецкай архітэктуры з'яўляецца I. Лангбард. Па яго праектах у Мінску пабудаваны Дом урада. Дом Чырвонай Арміі. галоўны корпус Акадэміі навук БССР. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, ў Магілёве быў узведзены Дом Саветаў. вонкава падобны да Дома ўрада ў Мінску Гэта было звязана з абмеркаваннем пытання аб пераносе сталіцы рэспублікі ў Магілёў з прычыны блізкасці Мінска да граніцы з Польшчай. Архітэктары А.Воінаў і У.Вараксін – Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Мінскі палац піянераў і школьнікаў, гасцініца “Беларусь”. Значную ролю ў развіцці гарадскога будаўніцтва ў 1930-я гг. адыграў галоўны архітэктар Народнага камісарыята асветы БССР Г. Лаўроў. Па яго праектах былі пабудаваны вучэбныя карпусы Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт). Змянілася аблічча гарадоў, з'явіліся новыя тыпы будынкаў. Сярод іх — секцыйныя з дзвюма кватэрамі на лесвічнай пляцоўцы дамы-камуны, дзе спалучаліся жылыя і грамадска-гаспадарчыя памяшканні. У БССР плённа развівалася такая галіна мастацтва, як скульптура. У гэтыя гады ў поўнай меры раскрыўся талент маладога скульптара 3. Азгура, які прымаў удзел у стварэнні помніка У. I. Леніну побач з Домам урада ў Мінску. У Гомелі ў 1934 г. быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады НЭПа. | Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.