|
ВЯЛІКАЯ “АФЕРЫСТКА” СОНЬКА ГАЛЬШАНСКАЯ (друцкая)Date: 2015-10-07; view: 560.
3 Друцкай зямлёй звязаў лёс Соф'ю Гальшанскую (Друцкую) (1405 – 21.9.1461), ліцьвінскую князёўну, польскую каралеву, заснавальніцу дынастыі Ягелонаў. Гісторыкі да яе ставяцца неадназначна: адны яе ўхваляюць, другія, як, напрыклад, Я. Длугаш – крытыкуюць, ставяцца непрыязна. Бясспрэчна адно: гэтая жанчына ўвайшла ў гісторыю, заняла ў ёй сваю нішу дзякуючы сваёй жаноцкасці, сваёй верацярпімасці. Яна магла злучаць розныя погляды, урэшце рэшт, яна – маці сваіх знакамітых сыноў, у якіх яна таксама выхавала любоў да Айчыны, павагу да «каранёў». Гістарычныя факты таму пацвярджэнне. Старажытны княжацкі род Гальшанскіх, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, меў родавы маёнтак у Гальшанах (недалёка ад Ашмянаў). Напрыканцы 14 стагоддзя ён належаў Івану Альгімунтавічу, намесніку кіеўскаму, жонка якога, Агрыпіна, была сястрою Ганны Смаленскай, жонкі Вітаўта. Пасля ягонай смерці маёнтак перайшоў да старэйшага сына Андрэя, які хварэў і заўчасна памёр, пакінуўшы трох дачок: Васілісу, Соф'ю і Марыю. Дочкі жылі разам з маці, Аляксандрай Дзмітрыеўнай Друцкай у яе роднага брата Сямёна Друцкага. На жаль, амаль нічога не вядома пра дзяцінства Соф'і ў Друцку, акрамя таго, што выхоўвалася яна разам з шасцю стрыечнымі братамі. Верагодна, сярод сваіх блізкіх дарагіх людзей і маляўнічых мясцін Друччыны яно было шчаслівым і радасным. Тым больш і шэраг даследчыкаў сцвярджаюць, што польская каралева больш прыхільна ставілася да матчынай радні. Той факт, што менавіта дзядзька Сямён Дзмітрыевіч даў дазвол на шлюб сваёй пляменніцы Соф'і з польскім каралём Ягайлам сведчанне таму. Да шлюбу Ягайлы з Соф'яй стаўленне неадназначнае. Магчыма, не абыйшлося і без інтрыгі. Але як можна было не захапіцца, прайсці міма сапраўднай прыгажосці. Паводле Шлюб Ягайлы з Соф'яй адбыўся ў Наваградку 24 сакавіка 1422 года. У фарным касцёле, фундатарам якога быў Вітаўт, адбалося вянчанне. Ліцьвінская князёўна, нашчадак полацкіх князёў Соф'я Гальшанская (Друцкая) сталася польскай каралевай. Вяселле было шумным, але ці ашчаслівіла яно абодвух? На момант жаніцьбы Ягайлу быў 71 год, а ягонай чацвертай жонцы – толькі 17... Ягайла раіўся з Вітаўтам, што зрабіць, каб пазбавіць Соф'ю лёгкадумнасці і нічога лепшага два венцаносцы не прыдумалі, як даваць каралеве менш есці. А яе «старылі» бясконцыя інтрыгі, спробы праз яе ўплываць на мужа, нежаданне ўплывовых бакоў у яе каранацыі. Трэба аддаць належнае, пры ўсёй складанасці, Соф'я хутка ацаніла сітуацыю, свядома звязала сябе з адной з груповак, каб далей карыстацца ейнай падтрымкай. Рашэнне было занадта смелым, бо ставіла яе супраць тых, хто высунуў яе наверх, у тым ліку і Вітаўта, сваяка і апекуна, адносіны з якім увесь час былі няпростымі. Асабістай перамогай Соф'і сталася каранацыя 12.02.1424 г. у Кракаве. Святочныя мерапрыемствы працягваліся тыдзень. Ніколі за ўсю гісторыю Польшчы не было такой урачыстай каранацыі каралеўскай жонкі. «Нядаўняя беларуская дзяўчына», як падкрэсліваў 31 лістапада 1424 г. каралева Соф'я нарадзіла Ягайлу сына Уладзіслава. Пазіцыі каралевы ўзмацніліся. У лісце Папу Марціну V Ягайла назваў сына «дзедзічам на цэлым абшары». З'явіўся законны спадкаемца вялікакняскай кароны, у Польшчы становішча каралевіча заставалася нявысветленым. Соф'я распачала барацьбу за прызнанне сына спадкаемцам кароны і ў Польшчы, а таксама за прызначэнне сябе рэгенткай на выпадак, калі б Ягайла памёр да паўналецця сына (14 гадоў). Карэктывы ў жыццё ўнеслі наступныя драматычныя падзеі... 10 траўня 1426 г. Соф'я нарадзіла другога сына – Казіміра, які пражыў мала і быў пахаваны ў каралеўскай катэдры. 30 лістапада 1427 года з'явіўся на свет трэці сын, якога ахрысцілі Казімірам Андрэем (другое імя ў гонар дзеда, князя Андрэя Гальшанскага). За некалькі месяцаў да яго нараджэння сярод каралеўскіх набліжаных распаўсюдзіліся чуткі, быццам дзіця народжана Соф'яй не ад мужа: «Каралева польская Софія з некаторымі рыцарамі польскімі патаемна мела залёты». Зразумела, каму гэтыя чуткі прызначаліся, Ягайла паверыў і пачалося доўгае дазнанне. За Соф'яй пачалі сачыць, бо, як занатаваў Длугаш, баяліся «каб пры звычных плоці сваёй недахопах не трапіла ў горшую бяду». Рэха скандалу пракацілася цераз межы Польшчы і ВКЛ. Год шукалі доказаў Соф'інай нявернасці. Сойм у Гародні паставіў кропку ў гэтым скандале. Соф'я прынесла клятву ў сваёй невінаватасці, прыйшло жаданае прымірэнне. Але яно не падняла аўтарытэт каралевы, дынастыі, не вярнула цёплых сяброўскіх стасункаў паміж мужам і жонкай. Адзінае, што аб'ядноўвала іх – барацьба за карону для старэйшага сына. Жыццё зрабіла іх палітычнымі хаўруснікамі. У траўні 1434 г. 80-гадовы Ягайла захварэў і хутка яго не стала. Апошнія ягоныя просьбы былі пра абранне каралём старэйшага сына і даручэнне апекі над каралевічамі Зб. Алясніцкаму. Няма сведчанняў, каб ён згадваў Соф'ю... Магчыма, плёткі пра здраду апанавалі старога Ягайлу, тым больш вядома, што публічныя абвінавачванні кароль дазваляў сабе і да двух першых жонак, хоць розніца ва ўзросце паміж імі і Ягайлам была нязначнай. На дзень смерці Ягайлы Соф'і споўнілася 29 гадоў, яе сынам – 10 і 7. Краіна засталася без караля і Соф'я ўсё зрабіла дзеля абрання свайго сына манархам: ішла на саступкі, замірэнне са сваімі былымі праціўнікамі. 18 чэрвеня 1434 г. польскім каралём быў абраны Уладзіслаў Ягайлавіч. Апошні раз Соф'я яго ўбачыць у 1439 г. перад ад'ездам у Венгрыю, пасля жаніцьбы з аўдавелай каралевай Эльжбетай. Перамогі над туркамі прынеслі Уладзіславу славу ва ўсёй Еўропе, Соф'я жыла гэтымі весткамі і гонарам за сына, які зрабіўся ўзорам каталіцкага рыцара. У 40-х гг. яна не займалася палітычнай дзейнасцю, пакутавала ад развітання з сынамі. Малодшы, 13-гадовы Казімір, быў абраны 29 чэрвеня 1440 г. на вялікакняскі трон у Вільні і перастаў быць толькі намеснікам брата. Гэта быў сапраўдны дзяржаўны пераварот, закулісны механізм якога застаецца невядомы. Відаць, адлюстраваліся ў ім сепаратыстычныя тэндэнцыі Вялікага Княства Літоўскага. Блізка да праўды, што не абышлося тут без намаганьняў Сонькі, якая і для малодшага сына жадала кароны. Пасля смерці Уладзіслава пад Варнай у 1444 г. Соф'я зноў вярнулася да палітычнага жыцця, каб пільнаваць інтарэсы малодшага сына. 25 чэрвеня 1447 г. у Кракаве Казімір каранаваўся. Сярод гасцей былі дзядзькі па маці – Васіль Красны Друцкі і Юры Сямёнавіч Гальшанскі. Становішча маці-каралевы Соф'і з часу каранавання Казіміра значна палепшылася. Яна была для Казіміра дарадцам, у сваёй знешняй палітыцы Казімір абапіраўся на даўніх прыхільнікаў маці. Соф'я дачакалася чатырох унукаў і адной унучкі (усяго ў Казіміра было шэсць сыноў і сем дачок). Чацвёртага на ейнае жаданне назвалі Аляксандрам – хрысціянскім імем вялікага князя Вітаўта. Памерла Соф'я 21 верасня 1461 г. ва ўзросце 56 гадоў. Пахавалі каралеву ў Вавельскім катэдральным касцёле ў капліцы св. Тройцы. Цела ейнае, на тастамент Соф'і, паклалі ля заходняй сцяны, паводле беларускіх звычаяў, бо ў праваслаўных гэты бок свету сімвалізуе вечнасць... Праз шмат гадоў такім жа чынам казаў пахаваць сябе сын Сонькі Казімір. Марнатраўная каралева пакінула па сабе значныя даўгі, а спажыўніком некаторых ейных маёнткаў стаўся той самы Гіньча з Рогава, “падазраваны” ў бацькоўстве Казіміра.
З інтэрв'ю Вольгі Іпатавай у “Беларускай Атлантыдзе”, 2007 г.:
“Канечне, не. Але ж ён быў адважным воінам, чаго ня скажаш пра Ягайлу. Ён быў сапраўдным рыцарам. Я, прачытаўшы шмат літаратуры пра той час і пра нашага героя, дзівілася толькі аднаму факту. Усюды пісалі, што нібыта неўзабаве пасьля жаніцьбы Ягайлы зь ліцьвінкай Соф'яй Гальшанскай, якая дала каралю даўгачаканага спадчыньніка – сына, а пасьля яшчэ двух сыноў, Вітаўт публічна абвінаваціў каралеву, прычым сваю родзічку па жонцы, у тым, што яна здраджвае каралю, і гэта не ягоныя дзеці. Гэта ніяк не стасавалася зь ягонымі, Вітаўта, учынкамі і паводзінамі. І як жа я ўзрадавалася, калі нарэшце ў кнізе польскіх дасьледчыкаў прачытала, што гэта было інтрыгай крыжакоў, якія не маглі дараваць Вітаўту таго, што ён, дзякуючы ім, іхняй падтрымцы інтрыганаў, якія як маглі аслаблялі і Польшчу, і ВКЛ, дапамагаючы то тым, то другім, прымусіў Ягайлу да мірнага пагадненьня і фактычна перамог яго”.
|